Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

6. Слоўнік паняццяў

Амонімы

(гр. homos – аднолькавы, onyma – імя) словы, якія пры аднолькавым гучанні маюць у залежнасці ад кантэксту рознае значэнне.

Антонімы

(гр. anti – супраць, anyma – імя) пары слоў з супрацьлеглым значэннем.

Аргатызмы

(фр. argot – жаргон) словы спецыяльнай мовы, якія ўжываюцца ў вузкапрафесіянальных групах людзей.

Архаізмы

(гр. archaios – старадаўні) слова, словазлучэнне, граматычная або сінтаксічная канструкцыя, якія выйшлі з агульнага ўжывання (не з’яўляюцца нормай у сучаснай мове і служыць для стварэння гістарычнага каларыту).

Гістарызмы

разнавіднасць архаізмаў, якія адрозніваюцца тым, што прадметы і паняцці, імі абазначаемыя, выйшлі з ужывання.

Дублеты

аднакарэнныя сінанімічныя словы з рознай афіксацыяй.

Дыялектызмы

словы або словазлучэнні, уласцівыя якой-небудзь гаворцы, але не ўжываемыя ў літаратурнай мове.

Жаргон

(фр. jargon) адгаліненне ад агульнанароднай мовы, якое вызначаецца толькі спецыфічным складам сваёй лексікі і ўзнікае ў асяроддзі розных сацыяльных пластоў насельніцтва.

Лексіка

(гр. lexikos – слоўнікавы) уся сукупнасць слоў дадзенай мовы.

Лексікаграфія

(гр. lexikon – слоўнік, grapho – пішу) сукупнасць слоўнікавай літаратуры.

Лексікалогія

(гр. lexikos – слоўны, logos – вучэнне, навука) раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку (слоўнікавы склад мовы).

Неалагізмы

(гр. neos – новы, logos – слова) слова або словазлучэнне, якое з’яўляецца ў мове ў сувязі з узнікненнем новых прадметаў або паняццяў.

Паронімы

(гр. para – каля, onyma – імя) аднакаранёвыя словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне, але адрозніваюцца па значэнню.

Полісемія

шматзначнасць слова, здольнасць слова мець не адно, а некалькі значэнняў адначасова.

Прафесіяналь-ная лексіка

спецыфічныя словы, што ўжываюцца ў мове людзей адной прафесіі.

Літаратура

1. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія. Мн., 1987.

2. Беларуская мова / Пад рэд. М.С. Яўневіча. Мн., 1991.

3. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994.

4. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мн., 1993.

5. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн, 1994.

6. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мн., 1977–1984.

7. Этнаграфія беларусаў. Мн., 1989.

8. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: У 4 т. Мн., 1978–1988.

9. Юрчанка Г.Ф. Сучасная народная лексіка. Мн., 1993–1998. Ч. 1–3.

10. Янкоўскі Ф.М. Беларуская мова. Выд. 3-е. Мн., 1978.

Модуль «функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму» Уводзіны

Дапаможа сістэматызаваць і паглыбіць веды першакурснікаў па дадзенай тэме, засвоіць паняцці «білінгвізм», моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму, «віды інтэрферэнцыі», «моўная норма». Гэтаму будуць спрыяць разнастайныя заданні і тэсты, якія, дарэчы, дапамогуць пазбавіць заняткі аднастайнасці і шаблону, нададуць ім творчы характар, тым самым садзейнічаючы свядомаму і трываламу засваенню норм беларускай літаратурнай мовы.

Супастаўленне і аналіз розных моўных фактаў у беларускай і рускай мовах дасць магчымасць выкладчыку фарміраваць у студэнтаў навыкі і ўменні навуковага і творчага падыходу да вывучэння дысціпліны як неабходнага элемента ў іх далейшай працоўнай дзейнасці.

Фактычны матэрыял заняткаў мае і немалаважнае выхаваўчае значэнне.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010