Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

8. Прачытайце сказы і вызначце прычыну двухсэнсаўнасці ў іх. Дапрацуйце сказы, каб пазбавіць іх гэтага недахопу, і запішыце іх.

  1. Выглядаюць з-пад ялінкі маладзенькія лісічкі.

  2. Высока ў небе ўздымаўся самаотны журавель.

  3. Цяпер ужо баец меў рацыю.

  4. Прапанаваны тэрмін не зусім задавальняў вучонага.

  5. Вось якія яны, рабочыя, усё здолеюць зрабіць – і плуг, і арфу.

  6. Няўдалыя драбіны, да зімы яшчэ паслужаць, а за зіму трэба новыя справіць.

  7. Як махне бугай хвастом – жабы млеюць пад кустом.

9. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Карозія, міграцыя, каталог, дысертацыя, ліміт, атаман, амплуа, басейн, мемуары, вакуум, дыплом, іронія, рэставрацыя, прэфікс, флексія, монасемія, полісемія, парытэт, вернісаж, сентыментальны, апатыя, камуфляж, вердыкт, стацыянар, бард, інкрустацыя, абарыген, сімуляцыя.

10. Словы – тэрміны беларускай флоры размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі.

Журавіны, брусніцы, суніцы, шыпшына, лілея, ажына, парэчкі, ясакар, бэз, вольха, папараць, святаяннік, чарот, каноплі, глог, бружмель, агрэст, ядловец, багавінне, пырнік, блёкат, язмін, вяргіня, аксаміткі, вярба, дзьмухавец, канюшына, трыпутнік, сланечнік, трыснёг.

11. Запішыце адпаведныя прыведзеным беларускамоўныя афіцыйныя і гутарковыя імёны.

Александр, Семён, Фёдор, Григорий, Матвей, Парфён, Евфимий, Иосиф, Афанасий, Тимофей, Иван, Леон, Филипп, Викентий, Даниил, Филимон, Николай, Прокофий, Моисей, Гавриил, Софрон, Ерофей.

12. Растлумачце значэнне наступных слоў і выразаў, што ўзніклі ў савецкі час. З асобнымі з іх (на выбар) складзіце сказы.

Чырвоная кніга, судна на паветранай падушцы, вахтавы метад, бяз’ядзерная зона, НЛА, вытворчыя магутнасці, гандлёвы цэнтр, інтэрбачанне, міратворчая місія, усеагульная дыспансерызацыя насельніцтва, народная дыпламатыя, свабодная эканамічная зона, сродкі масавай інфармацыі (СМІ), НТР, робататэхніка, экалогія акаляючага асяроддзя, рацыяналізатарская прапанова, канверсія.

13. Ад наступных назоўнікаў утварыце назвы са значэннем «маладая істота».

Зубр, вярблюд, малпа, вавёрка, пінгвін, ластаўка, вуж, чарапаха, слон, арол, мядзведзь, тыгр, алень, заяц, лось, леў, воўк, качка, кот, бусел, мыш, бабёр, журавель, трус.

14. Растлумачце значэнні новых слоў і словазлучэнняў, якія ўзніклі ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя. Складзіце з імі сказы.

АНБ, бартэрная здзелка, бомж, брокерскае месца, датацыя, дэпазітны сертыфікат, дэпартызацыя, кансэнсус, лібералізацыя цэн, наменклатура, прыватызацыя, прыхватызацыя, плюралізм, РБ, рэкет, рэферэндум, СНД, спонсар, таварная біржа, ценявая эканоміка, цэнавая палітыка, экстрасенс.

15. Дакажыце, што ніжэйпрыведзеныя фразеалагізмы адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.

На кані і пад канём, вока не запарушыць, з голымі рукамі, на скрут галавы, кату па пяту, на горкі яблык, на скорую руку, следам за дзедам, як апошняе ў печ усыпаўшы, плячысты на жывот, хоць вяроўкі ві, касіць дугой, газеты чытаць, напрамілы бог, што сліна на язык прынясе, бібікі біць, чорна ў роце, біць у хамут, даць пытлю, брацца за гуж, тачыць лясы, на сабак брахаць, смаргонская палітыка, рукой пайсці, сабакам сена касіць, цыганскае сонца, чортава вока, хоць зубы выберы, як серада на пятніцу, конь божы, ад зямлі не адрос, ад яйка адліць.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010