Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

7. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх.

1. Васіль марыў: «Кеб з таго кавалка, што каля цагельні, дасталося. То б надзел буў!..» 2. Жытка то жытка, ды і самі вінаватыя! 3. «Мне страшно… – «Чаго ето?» 4. Ето ты будзеш бегці, што б не апазніцца. 5. Паставіўшы міску з расолам і чыгун з картопляй, маці прысела на лаўку. 6. Толькі, можна сказаць, улезлі ў балота, памачылі пасталы. 7. Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жанкі растарэквалі каля прыпека, матка з Волькай і Насцяй, а потым і бацькам узяліся клапаціцца каля стала. 8. Усё ные і ные, бы выстарцаваць скарынку хлеба хоча. 9. Корч ездзіў у мясцечко па дохтара. (З твораў Івана Мележа)

8. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Выдзеліце ў складзе фразеалагізмаў устарэлыя словы.

Уведаць, пачым фунт ліха. Цэлы сажань у плячах. Пуд солі з’есці. Грош цана яму. Ні гроша не варты. Ні за грош прапасці. Уваткнуць свае тры грошы. Ні ў грош не ставіць. Аршын з шапкаю. Мераць на свой аршын. Нібы аршын праглынуў. Бачыць тры аршыны пад зямлёю. Не фунт ізюму.

9. Выпішыце спачатку гістарызмы, а пасля – архаізмы. З сямю з іх (на выбар) складзіце сказы.

Ратай, фурманка, пенаты, даніна, аброк, лёкай, лік, манафактура, гарбата, валока, гарнец, капа, локаць, тузін, шурка, аканом, асаднік, асміна, войт, калаўрот, каліта, кальчуга, каморнік, правіянт, прасніца, рэкрут, самапрадка, фальварак, харунжы, цівун, цімакі, чынш, штандар.

10. Выпішыце са сказаў індывідуальна-аўтарскія неалагізмы і растлумачце іх значэнне.

1. Дык хто мы? Песняры ці хлусняры? (Панч.) 2. І нясеш, і весела ад такога несіва. (Р.Б.) 3. І вось – выходзім. З цэлымі калчанамі рознакаліберных складаных вудзільнаў, навярблюджаныя рукзакамі, з выгляду вельмі сур’ёзныя, нават важныя. (Б.) 4. Самае страшнае – заўчаснае пенсіянерства. (Шам.) 5. Пісаць жа такія бездапаможныя п’есы, як некаторыя з нашых драмаклёпаў, не варта. (М.Т.) 6. Вячэрні горад трамваіцца. (Р.Б.) 7. Для пчол тут калодна і вульна, прыплодна гудзе дупло. (Бар.) 8. Хто аглядаўся на свой кут здалёк, запамінаў яго, нібы ўрок айчыназнаўства. (Лось) 9. Лісце падае. Ліставей у палон узяў наваколле. (Сал.) 10. Громаадводаў болей не трэба! Людзі, прыдумайце болеадвод. (Р.Т.)

4. Матэрыялы для лексічнага практыкума «Прафесійная лексіка»

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Што ўваходзіць у паняцце «спецыяльная лексіка»?

2. Чым адрозніваюцца тэрміны і прафесіяналізмы?

3. Што разумееце пад паняццямі «тэрмін», «тэрміналогія»?

4. Якія выдзяляюцца асаблівасці тэрміна?

5. Якія асаблівасці тэрмінаў выяўляюць іх адметнасць?

6. Якія прычыны ўзнікнення варыянтных і сінанімічных тэрмінаў?

7. Якімі часцінамі мовы прадстаўлены словы-тэрміны ў вашай галіне навукі?

8. Тэрмінаў якой часціны мовы найбольш і чаму?

9. Якая колькасць слоў і які кампанентны склад тэрмінаў-словазлучэнняў.

10. Якія дзве групы тэрмінаў паводле паходжання выдзяляюцца?

11. Якія змены адбываюцца ў афармленні іншамоўных тэрмінаў пры ўключэнні ў склад беларускай тэрміналогіі.

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

пад кантролем выкладчыка

1. Чым аб’яднаны прыведзеныя тэрміны розных галін навукі ў адну групу?

Анамасіялогія, анестэзіялогія, арніталогія, археалогія, артралогія, арэалогія, астралогія, бактэрыялогія, бальнеалогія, біялогія, заалогія, лексікалогія, марфалогія, філалогія, фізіялогія, фразеалогія, псіхалогія.

2. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую наступныя тэрміны і параўнайце свой пераклад з дадзеным у даведцы. Зрабіце свае вывады аб словаўтварэнні тэрмінаў.

Возместить, взаиморасчёт, задолженность, заёмщик, истечение срока, наращенные проценты, оборот, обязательство, ордер расходный, платёж, сделка, счётчик (личность).

Для даведак: сплаціць, узаемаразрахунак, запазычанасць, заёмнік, сход тэрміну, нарослыя працэнты, зварот, абавязанасць, ордэр выдатковы, выплата, угода, рахаўнік.

3. Растлумачце словы-тэрміны і падбярыце да іх адпаведнікі з рускай мовы.

Акцыз, дэфіцыт, кансорцыум, субвенцыя, эмісія, аўтэнтычны тэкст, біпатрыды, апатрыды, адралогія, аўтаркія, дэфляцыя.

4. Вызначце, з якога прафесіянальнага асяроддзя прыйшлі ў літаратурную мову наступныя словы. Якім было іх першапачатковае зачэнне (у дужках падаецца пераноснае)?

Страчыць (хутка, паспешліва пісаць), знітаваць (звязаць, з’яднаць), спудлаваць (зрабіць промах, схібіць), шліфаваць (удасканальваць, паляпшаць), загартаваць (зрабіць стойкім, вынослівым), прышчапіць (дамагчыся засваення якой-небудзь думкі, пачуцця, навыкаў), зацкаваць (замучыць нападкамі, паклёпамі), пасаваць (прызнаваць сябе бяссільным перад чым-небудзь), вытравіць (знішчыць, выкараніць).

5. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя.

Знешні гандаль, дапаможны цэх, ускосныя выдаткі, закончанае трыванне, монасемія, адзіночны лік, горны рэльеф, вадкае паліва, ласось высакародны, пазітыўны, палярная ноч, буйналістасць, пункт замярзання, выпускны клапан, апагей, баланс, мантаж.

Для даведак: асноўны цэх, прамыя выдаткі, унутраны гандаль, множны лік, полісемія, незакончанае трыванне, раўнінны рэльеф, ласось звычайны, цвёрдае паліва, дробналістасць, негатыўны, палярны дзень, перыгей, дэкампрэсар, дэмантаж, дэбаланс.

6. Выпішыце тэрміны і выдзеліце іх прыкметы. Да якіх тэрмінасістэм яны адносяцца.

Згодна з народнай мудрасцю ад суда патрабуецца, каб ён быў скорым, справядлівым, міласцівым, даступным кожнаму, чые правы парушаны, і танным. Копны суд адпавядаў гэтым патрабаванням, ён быў самым скорым і пачынаў дзейнічаць па крымінальных справах неадкладна, а па грамадзянскіх таксама хутка, як толькі была магчымасць сабраць капу. Копны суд адрозніваўся ад дзяржаўнага суда, дзе справы ляжалі гадамі. Напрыклад, у арт. 14 раздз. 1 Статута 1529 г. гаварылася, што вялікі князь Жыгімонт Казіміравіч абяцае разгледзець справы, што былі пачатыя пры яго бацьку, а гэта значыць, самае малае 37 гадоў таму. Звыш аднаго года маглі праляжаць справы і ў Галоўным трыбунале, бо ў Менску і Навагрудку гэты суд разглядаў справы папераменна праз год. Некалькі месяцаў магло спатрэбіцца, каб справу разгледзеў павятовы земскі суд, які збіраўся на свае сесіі толькі тры разы ў год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная сесія працягвалася не больш чым 3-4 тыдні, а іск або абвінавачванне павінны былі падавацца ў земскі суд за месяц да пачатку судовай сесіі.

Кожны суд, як правіла, адпавядаў патрабаванню справядлівасці, бо згодна з копным правам усе ўдзельнікі копнага судаводства разглядаліся як раўнапраўныя суб’екты, копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства. Шляхціч і просты селянін лічыліся на капе раўнапраўнымі. Але калі капа абвінавачвала шляхціца, то ён, спасылаючыся на заканадаўства, заяўляў, што капа не мае права яго судзіць, і таму няхай абвінаваўца звяртаецца ў земскі суд. Але калі трэба было правесці следства, то і паны і шляхта звярталіся ў копны суд.

Справядлівасць копнага рашэння засноўвалася на тым, што яно выносілася не на аснове феадальнага заканадаўства, якое стварала розныя льготы саслоўям і асобным групам грамадзян, а на аснове народнай самасвядомасці копных мужоў. (Я. Юхо)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010