Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4. Падумайце, як можна перадаць значэнні прыведзеных слоў сродкамі рускай мовы. Чаму немагчымы аднаслоўныя эквіваленты.

Пакоша, сёлета, аберуч, каліва, крупнік, брукаванка, складанчык, гарохавінне, выцінанка, краты, покут, падсусед, нішчымніца, прысак, скурат, дратаванка, рум, замчышча, дубэльты, камяніца, цапільна, пярун.

5. Знайдзіце і выпішыце словы, якія не маюць аднаслоўных эквівалентаў у рускай мове. Падбярыце да іх адпаведныя апісальныя выразы.

Знерухомець, паквапіцца, баравіна, праставаць, паслугач, вандроўны, здрадзіць, імклівы, бяздогледны, святкаваць, маладзік, стракаты, каліва, медзведзяваты, мроіва, пэндзаль, гартоўны, захмарыцца, абвясціць, кволіцца, кубел, прыкры, уражанне, абыякавы, гасцяванне, прычыніцца, выхваляцца, ветах, завея, рэчышча, гай, лузан.

6. Растлумачце значэнні наступных беларускіх слоў.

Сёмуха, каляды, багач, вяселле, уваходзіны, вялікдзень, узвіжанне, радаўніца, купалле, дзяды, хаўтуры, адведкі, дажынкі, дакоскі, цяпельца, дзік, ляшчына, палумісак, краскі, гасцяванне, ільнянішча, прысак, глюга, куфель, пералетак, жыгучка, буслянка.

7. Вызначце, з якой мовы запазычаны словы.

Адажыа, акорд, алегра, альт, апасіяната, арыя, баркарола, бас, віртуоз, дуэт, інтэрмеца, кантата, капэла, капрычыа, квартэт, квінтэт, клавікорды, кампазітар, кансерваторыя.

Амплуа, будуар, буржуа, вуаль, гуаш, дэбаты, дэманстрацыя, дэпартамент, дэпеша, дэпо, жэле, капюшон, кашнэ, купэ, тратуар, туалет, турнэ, файе, фасон, філе.

Амартызацыя, арышт, варта, гантэль, дамкрат, каштаваць, кошт, кухня, ліхтар, мундштук, муфта, пакгаўз, феерверк, фехтаваць, флюгер, флюс, фрыкадэлі, цэйтнот, цэнтрыфуга, шайба, шлагбаум, штанга, штурм, шруба, шына, шыфер.

Атаман, шацёр, кабан, гарбуз, чучала, карандаш, шалаш, аркан, барыш, кайданы, катарга, атава, барсук, арда, шашлык, буланы, халва, кінжал, баран, каўбаса, бурка, башлык, шапка, курган.

Байкот, баксёр, бізнес, блакада, блюмінг, бокс, бульдозер, бункер, вагон, валейбол, ватэрпола, гумар, інтэрв’ю, накаўт, накдаўн, памфлет, танк, трамвай, трап, трэнер, тэлетайп, тэніс, фальклор, факстрот, фільм, фініш, хакей, шампунь, шлюпка, шхуна.

8. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі.

Баталія, антыкварны, гігант, інцыдэнт, карэктны, манера, вакантны, карпарацыя, ландшафт, сімптом, канфідэнцыяльны, кампазіцыя, манумент, паўза, прыярытэт, пацыфіст, сэрвіс, сінхронны, супермен, сурагат, траўма, аратар, вібрыраваць, фіяска, гуманны, традыцыя, фіксаваць, контур, шэраг, манускрыпт, рэктар, біяграфія.

9. Спішыце словы. Скажыце, людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыстаюцца. Са словамі-тэрмінамі па сваёй спецыяльнасці складзіце сказы.

Абзац, азот, адказчык, акустыка, балада, баланс, бюджэт, вадарод, вестыбюль, выказнік, гіпатэнуза, гол, док, дэкарацыя, дэсант, ёд, ёт, жабры, жэмчуг, заяўнік, зодчы, ізумруд, ікс, іск, карэктура, карабін, кісларод, лакатар, мазурка, мензурка, наркоз, опера, оптыка, пастанова, прыстань, пратакол, піке, раман, скальпель, суфікс, табун, тарпеда, указ, фабула, фасад, флюс, харэй, цымбалы, электрон, юнга, якар.

10. Да прыведзеных слоў запішыце беларускія адпаведнікі. Растлумачце спецыфічны характар матывацыі гэтых назваў у беларускай і рускай мовах.

Сугроб, пример, прилагательное, гребля, оценка, подросток, чаща, полотенце, горючее, поезд, пресмыкающееся, желудок, открытка, учебник, покрывало, повестка, голубика, обложка, кольцо, дублёнка, горбушка, орудие, колыбельная, главарь, спичка, кожура, ищейка (о собаке), повозка, огниво, ставня, кровельщик, приправы.

11. Зрабіце лексічны аналіз падкрэсленых слоў.

Народ паважаеш, адкрыта жывеш –

прыходзіць натхненне ад шчодрага сэрца.

З маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш,

Як з пустога вядзерца вада не нальецца. (Л. Геніюш)

12. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў, з сямю ўстойлівымі спалучэннямі слоў складзіце сказы.

Сталыпінскі гальштук, кітайская грамата, малако ад шалёнай кароўкі, гарматнае мяса, адвод вачэй, выкручванне рук, замятанне слядоў, звядзенне рахункаў, пацеха з пустога меха, царскія слёзы, данайскія дарункі, геркулесавы слупы, блуканне па пакутах, ціхая завадзь, нябесная канцылярыя, вузкае месца, даваць трасцу з хваробай, куку ў руку, лахі пад пахі, ні свата ні брата, серада з-пад пятніцы, костка ў горле, скула ў баку, і цар і бог і воінскі начальнік, ціш і гладзь, не іголка ў сене, чым бог паслаў, шуры-муры, тары-бары.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010