Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

3.2 «Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання»

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Чаму для вызначэння слова як усходнеславянскага трэба ўлічваць не толькі прыметы гукавой агульнасці яго ў беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, але і значэнне?

2. Якія мовы трэба параўноўваць, каб высветліць, да якога пласта спрадвечнай беларускай лексікі належыць тое або іншае слова?

3. Да якога слоўніка трэба звярнуцца, каб вызначыць кваліфікацыю слова як агульнаславянскага або ўласнабеларускага?

4. Чым адрозніваюцца паняцці спрадвечна беларуская і ўласнабеларуская лексіка?

5. Як растлумачыць, што ў розныя перыяды развіцця мовы працэнт запазычаных слоў розны?

6. З якіх моў магчыма прамое запазычванне ў беларускую мову, з якіх – непрамое?

7. У чым заключаецца працэс засваення запазычанай лексікі?

8. Ці можа дыялектызм стаць агульнаўжывальным словам?

9. Што ўваходзіць у паняцце «спецыяльная лексіка»?

10. Чаму жарганізмы не могуць паўнаякасна ўдзельнічаць у моўных зносінах?

11. Якія групы лексікі абмежаванага ўжывання могуць стаць выяўленчым сродкам у мастацкіх творах?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Заслухоўванне і рэцэнзіраванне рэферата «Іван Іванавіч Насовіч – выдатны лексікограф і фалькларыст».

2. Падбярыце да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі.

1) Каштоўны празрысты камень незвычайнай цвёрдасці. 2) Непрымірымыя супярэчнасці. 3) Бадзёры, жыццярадасны настрой. 4) Апісанне свайго жыцця. 5) Навука аб жывой прыродзе. 6) Скульптура чалавека да пояса. 7) Прыстасаванне для праветрывання памяшкання. 8) Дрыжанне. 9) Кіруючая роля, першынство. 10) Чулы, чалавечны, культурны. 11) Вымаўленне. 12) Указанне. 13) Спрэчкі. 14) Навука аб жывёлах. 15) Ломаная лінія. 16) Увоз у краіну замежных тавараў. 17) Гутарка журналіста з якой-небудзь асобай, прызначаная для друку. 18) Дасведчанасць у чым-небудзь. 19) Пахвала. 20) Мужчынскі шалік. 21) Пункт найвышэйшага напружання, пад’ёму, развіцця чаго-небудзь. 22) Усе словы, якія ўваходзяць у склад якой-небудзь мовы.

Словы для даведак: Лексіка, лексікалогія, вентылятар, дэбаты, інтэрв’ю, кульмінацыя, экспарт, дырэктыва, гуманны, пастанова, абеліск, аптымізм, батаніка, біяграфія, біялогія, аўтабіяграфія, бюст, кампетэнцыя, кашнэ, зігзаг, гегемонія, брыльянт, дыкцыя, камплімент, алмаз, імпарт, заалогія, антаганізм, вібрацыя.

3. Выпішыце са сказаў экзатычную лексіку, растлумачце значэнне запазычаных слоў.

1. Я раптам пачуў перастук кастаньет і звон задуменны гітары. (Панч.) 2. Яна пра вікінгаў расказвае ў песнях, як снягоў разгон; фіёрды з даўнішнімі назвамі прыводзіць у дзіцячы сон. (Я.С.) 3. Гаркавы дымок саксаула. Баран смерць прыняў з-за гасцей. І смыленню цягне з аула, і прысмерк, як плоў, загусцеў. (Р.Б.) 4. Расплятае вецер косы, свішча тонкая камча, цяжка дыхае раскосы аргамак каля пляча. (Грах.) 5. І на далінах, на схілах бачу паміж каласамі скачкі джыгітаў тваіх, бурныя скокі хеўсураў. (Бр.) 6. Засланяючы даль краявіду, узняліся ўгару тэрыконы, шмат вышэйшыя за піраміды, збудаваныя пры фараонах. (Аўр.) 7. Куба – мачэта, якім мазолістыя рукі ссякаюць у сафру цукровы траснік, да сонца праз цемру шляхі пракладаюць. (М.Т.) 8. Муэдзін кабету прывітае, сам сабе прамовіць муэдзін: «Паранджу, напэўна, апранае, каб хаваць маршчыны ад мужчын…» (Вял.)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010