Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4. Запішыце сказы, дзе наступныя словы з’яўляліся б мнагазначнымі і амонімамі.

Справа, лячу, бор, пропуск, гардэроб.

5. Запішыце ў адпаведным парадку сінонімы, якія выражаюць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) яго працавітасць; в) разумовыя здольнасці; г) фізічныя якасці; д) знешнасць; е) адмоўныя рысы характару.

Абыякавы, адароны, адважны, адчайны, актыўны, акуратны, асцярожны, бескарыслівы, бесклапотны, безразважны, бессардэчны, бесталковы, бестурботны, бесчалавечны, бяздарны, бяздумны, бяздзейны, бязлітасны, бясстрашны, валявы, ветлівы, выдатны, высокі, высакародны, ганарысты, геніяльны, гнеўны, горды, грубы, гультаяваты, далікатны, дапытлівы, дасціпны, дзелавы, дзівосны, добры, дрэнны, дурны, дысцыплінаваны, жорсткі, жудасны, запальчывы, звар’яцелы, здольны, злапамятны, злосны, ілжывы, каварны, кемлівы, клапатлівы, ласкавы, лёгкадумны, лянівы, марудны, моцны, мудры, мужны, мэтанакіраваны, надзвычайны, напорысты, разумны, несправядлівы, нястомны, павольны, пасіўны, помслівы, працавіты, працалюбівы, праўдзівы, прадпрымальны, прывабны, прыгожы, прынцыповы, прыстойны, разважлівы, разумны, растаропны, рашучы, рослы.

6. Прачытайце прыказкі. Назавіце антонімы і вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе.

1) Чорнае белым не стане. 2) Дрэнны пачатак не к добраму канцу. 3) Конны пешаму не таварыш. 4) Лёгка раскідаць, ды цяжка збіраць. 5) Радзіма – матка, чужына – мачаха. 6) Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю – гатовае разбурыш. 7) Работы многа, а толку мала. 8) Хто чужога не шануе, той свайго не мае. 9) Лёгка пасварыцца, цяжка памірыцца. 10) Добрае чуваць далёка, а дрэннае яшчэ далей. 11) Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 12) Плётку ў вуха ўпусці, а ў другое выпусці. 13) Любіш узяць – любі і аддаць. 14) «Учора» не дагоніш, ад «заўтра» не ўцячэш.

7. Прачытайце пары слоў. Адкажыце, як яны называюцца, і перакладзіце іх на рускую мову.

Абагуліць – абагульніць, балотны – балоцісты, буксаваць – буксіраваць, ганаровы – ганарысты, гарысты – горны, квадрат – квадрант, лабіяльны – лабіялізаваны, пісьмовы – пісьменны, рэальны – рэалістычны, чалавечы – чалавечны, эфектны – эфектыўны, давераны – даверлівы, драпежны – драпежніцкі, чулы – чуллівы, камандзіраваны – камандзіровачны, дыпламат – дыпламант, дыялект – дыялектызм, ліставы – лісцёвы, факт – фактар, экстэрн – экстэрнат, асабісты – асаблівы, адрасат – адрасант, запаведны – запаветны.

8. Вызначце, якія з паронімаў з’яўляюцца адушаўленымі назоўнікамі.

Жняярка – жнейка, дэкаданс – дэкадэнт, сітаўка – сітніца, купальшчык – купальнік, яшчар – яшчур, аўчарня – аўчарка, пражэктар – пражэкцёр, сляпак – сляпень, прэцэдэнт – прэтэндэнт, фабрыкат – фабрыкант, дактарат – дактарант.

9. Знайдзіце ў сказах моўныя хібы і выпраўце памылкі.

1. У гады вайны змагаліся ўсе савецкія людзі: старыя, юная моладзь і дзеці. 2. У Васіля былі няроўныя вочы. 3. Насоўвалася свята. 4. Апейка – выхадзец з народнай гушчы. 5. Агратэхніка іграе вялікае значэнне ў сельскай гаспадарцы. 6. У трылогіі «На ростанях» Якуб Колас паказаў вобраз Лабановіча, які пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі прыехаў працаваць у палескую вёску.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010