Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

3. Матэрыялы, выкарыстаныя ў працэсе навучання

3.1. Матэрыялы да семінара-практыкума « Дыферэнцыяцыя лексікі беларускай мовы. Характарыстыка лексіка-семантычных груп» Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Чым адрозніваюцца граматычнае і лексічнае значэнне слова?

2. Назавіце тыпы лексічных значэнняў.

3. Як фарміруюцца паняцці? Ці могуць лексічныя значэнні супадаць з паняццямі? Не супадаць з імі?

4. Якія значэнні ўзніклі раней – канкрэтныя ці абстрактныя? Чаму?

5. Якія значэнні звязаны з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці, з эмацыянальна-эстэтычным?

6. Чаму аднаму і таму ж значэнню слова людзі даюць розныя тлумачэнні?

7. Дзе фіксуюцца лексічныя значэнні слоў?

8. Ці ўсе словы могуць развіваць пераносныя значэнні? Ад чаго гэта залежыць?

9. Ці могуць метафарычныя значэнні з часам губляць сваю вобразнасць? Прывядзіце прыклады.

10. Якія пераносныя значэнні выступаюць як тропы?

11. Якія амонімы з’яўляюцца прадметам вывучэння лексікалогіі?

12. Як размяжоўваюцца ў тлумачальных слоўніках амонімы і мнагазначныя словы?

13. Якія тыпы амонімаў існуюць у мове?

14. Чым адрозніваюцца паронімы і лексічныя амонімы?

15. Якімі фактарамі падтрымліваецца існаванне паронімаў у мове?

16. Як сінанімія звязана з мнагазначнасцю?

17. Ці могуць быць сінонімамі словы розных часцін мовы?

18. У чым вартасць сінонімаў для гаворачай асобы? для мастака слова?

19. Чым растлумачыць наяўнасць некалькіх антонімаў да аднаго слова?

20. Чаму больш за ўсё антонімаў у якасных прыметнікаў і адпаведных прыслоўяў?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка

1. Запішыце сказы, у якіх бы слова зямля мела наступныя значэнні: 1) суша; 2) мацярык; 3) планета; 4) краіна; 5) радзіма; 6) грунт; 7) глеба; 8) поле (ніва); 9) месца жыцця і дзейнасці.

2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні. Да прыметнікаў падбярыце сінонімы.

Мяккі хлеб, мяккі голас, мяккі знак, мяккі характар; чыстая падлога, чыстае сэрца, чыстае сумленне, чыстая выпадковасць; яркае святло, яркія фарбы, яркі талент; цвёрдая воля, цвёрдыя веды, цвёрды позірк, цвёрдая глеба, цвёрды зычны, цвёрдае дрэва; белы пух, белая армія, белы свет; востры нож, востры зрок, востры пах, востры аловак, вострае слова, востры боль, востры смак;глыбокія канавы, глыбокія веды; воўчы след, воўчы апетыт; ружовыя кветкі, ружовыя мары; светлыя фарбы, светлыя надзеі, светлая будучыня; жалезны станок, жалезны характар, жалезныя нервы.

3. Спішыце сказы і вызначце тыпы амонімаў.

1) Ой, вы дзеці, мае дзеці, дзе ж мне шчасце сваё дзеці. (Куп.) 2) Якія ў вас на тварах міны, які агонь душы пячэ, калі здымаеце вы міны, што ўчора ставілі яшчэ? (П.М.) 3) Кавалі зброю кавалі, каб іх каралі каралі. (В) 4) І гэты край, дзе нарадзіўся, рос, дзе днее, вечарэе і світае, усё ад зор далёкіх і да рос – твая Радзіма, родная, святая. (Р.Б.) 5) Стары казак ведаў многа казак. 6) Такая варта пахвалы не варта. 7) Белае пакрывала снегу пакрывала і палі, і лясы, і лугі. 8) Як брыльянты, гінуць росы на зялёнай сенажаці: сонца косы, нашы косы не даюць паўдня ім знаці. (Куп.)

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010