Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
757
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

4. Лексікаграфія Тэарэтычны матэрыял да раздзела «лексікаграфія»

Лексікаграфія вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў.

К

Слоўнікі

Энцыклапедычныя

Лінгвістычныя

Універсальныя

Галіновыя

Біяграфічныя

Аднамоўныя

Двухмоўныя

(Перакладныя)

Шматмоўныя

(Перакладныя)

тлумачальныя частотныя

гістарычныя арфаграфічныя

дыялектныя фразеалагічныя

тэрміналагічныя слоўнікі эпітэтаў

слоўнікі сінонімаў слоўнікі антонімаў

марфемныя словаўтваральныя

ласіфікацыя слоўнікаў

Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуковыя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядомых дзеячаў навукі і культуры і інш:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў. Самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах;

б) галіновыя – па адной якой-небудзь галіне ведаў: «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» ў 5 тамах (1983-1986 гг.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.);

в) біяграфічныя прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзейнасці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.):

а) тлумачальныя (нарматыўныя слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя) абавязкова даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» і г.д. Сюды трэба аднесці і «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М. Булыкі (1999 г.) у 2 тамах;

б) этымалагічныя раскрываюць паходжанне слоў. З 1978 г. ідзе выданне такога слоўніка;

в) арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П. Лобана, М.Р. Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М.Б. Бірылы (1987 г.);

г) фразеалагічныя растлумачваюць значэнні ўстойлівых словазлучэнняў, ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку, звесткі пра паходжанне: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах І.Я. Лепешава (1993 г.), «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Е.С. Мяцельскай, Я.М. Камароўскага (1972 г.), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава(1981 г., 1993 г.);

Ёсць і двухмоўныя фразеалагічныя слоўнікі: «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» 3. Санько (1991 г.).

д) марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М. Бардовіча, Л.М. Шакуна (1989 г.);

е) слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М.К. Клышка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.);

ж) слоўнік эпітэтаў сістэматызуе і апісвае вобразныя азначэнні: Н.В. Гаўрош «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (1998 г.);

з) «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (1994 г.) дае тлумачэнне прыкладна 3300 слоў, блізкіх па гучанні, але розных паводле значэння.

Літаратура

  1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. -Мн.:БДПУ, 2004.-207 с.

  2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987. - 240 с.

  3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор'евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998. - 330 с.

  4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, - Мн., 1989.-С. 3-10.

  5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. - Мн.: Народная асвета, 1993. - 398 с.

  6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

  7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я - Мн.: БелЭН, 1999. - 736 с.

  8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.

  9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. - 6-е изд., стереотип. - Мн., ТетраСистемс, 2002, - 288 с.

  1. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радаоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. - Мн., 2005. - № 4, - 100 с.

  2. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. - Мн.: Беларусь, 1994. - 160 с.

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010