Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
782
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Прадмова

Вучэбна-метадычны комплекс «бЕЛАРУСКАЯ МОВА (прафесійная лексіка)» падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі тыповай вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў і прызначаецца студэнтам нефілалагічных факультэтаў УА «ПДУ», уключае 6 лекцыйных і 28 практычных (семінарскіх) гадзін.

У аснову структурыравання зместу вучэбнага матэрыялу пакладзены прынцып модульнага падыходу, які прагледжвае падзел вучэбнага матэрыялу на адносна самастойныя модулі (тэмы).

Характэрнымі асаблівасцямі ВМК «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» з’яўляюцца: абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, узмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарастанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій, што дапаможа сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі.

У вучэбным выданні падаецца (з улікам сучасных дасягненняў мовазнаўства) сістэмны курс беларускай мовы згодна тыповай вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008 г.

Рэгістрацыйны № ТД – СГ.015/тып.

Тэарэтычныя палажэнні ілюструюцца на багатым фактаграфічным матэрыяле, узятым з твораў беларускай мастацкай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры. У сувязі з існаваннем беларуска-рускага двухмоўя канцэнтруецца ўвага на спецыфічных асаблівасцях беларускай мовы, развіваюцца здольнасці студэнтаў па прымяненні ведаў на практыцы:

  • авалоданне прафесійна арыентаваным вусным і пісьмовым маўленнем;

  • авалоданне бытавым маўленчым этыкетам;

  • авалоданне навыкам напісання розных службовых дакументаў.

З мэтай фарміравання сучасных сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка ВНУ ў практычныя заняткі ўключаюцца элементы рэдагавання, асновы перакладу і прамоўніцкага майстэрства, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, вучэбныя дэбаты), метад кейсаў (аналіз сітуацыі), гульнявыя тэхналогіі.

Для дыягностыкі кампетэнцыі, выяўлення дасягненняў на прамежкавым і выніковым этапах (залік) выкарыстоўваецца рэйтынгавая сістэма ацэнкі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў (выкананне кантрольных работ), тэстаў і тэставых заданняў, падрыхтоўка вусных паведамленняў і пісьмовых рэфератаў па вызначанай тэматыцы, удзел у навукова-даследчай дзейнасці і інш.).

Вучэбнае выданне падрыхтавана ст.выкладчыкамі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА «ПДУ» Вялюга С.А. і Зянько А.І.

Модуль «Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей»

Уводзіны

Дадзеныя раздзелы ў вучэбнай праграме «Беларуская мова» (прафесійная лексіка) даюць магчымасць сістэматызаваць і паглыбіць веды студэнтаў:

  • месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук і яго сувязь з іншымі дысцыплінамі

  • мова і соцыум;

  • функцыі мовы ў грамадстве;

  • паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця;

  • беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

  1. Схема блок-сістэмы модуля

Тэма заняткаў

Тып заняткаў

Від (форма)

заняткаў

Колькасць

гадзін

1.Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Метад кейсаў (аналіз сітуацый)

Лекцыя з элементамі гутаркі

2

2.Сучасная беларуская мова

Камбінаваны з папярэднім кантролем

Практыкум

2

Соседние файлы в папке умк_Вялюга_Зянько_2010