Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел.яз / Электроннное пособ_е ред

.pdf
Скачиваний:
180
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
6.48 Mб
Скачать

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання дру- гой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычны аспект грунтуецца на такіх параметрах, як:

сфера выкарыстання першай і другой мовы;

ступень авалодання мовамі;

набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выка- рыстоўвае двухмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.);

размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі;

кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня вы- карыстання другой мовы;

ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна- лінгвістычнага феномена.

На тэрыторыі Беларусі, як сведчаць шматлікія факты, розныя тыпы двухмоўя і нават шматмоўя заўсёды былі важнымі элементамі гісторыі бе- ларускага народа. Так, у перыяд Вялікага Княства Літоўскага існавала бе- ларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе, якое ўзнікла яшчэ

ўстаражытнарускую эпоху. Значна мацней праяўлялася беларуска-польскае двухмоўе, што працягвалася амаль чатыры стагоддзі. Даволі адчувальным было таксама беларуска-лацінскае двухмоўе, уласцівае пераважна адукава- ным колам насельніцтва. Практыкавалася беларуска-татарскае, беларуска- яўрэйскае, беларуска-літоўскае двухмоўе і інш. Што датычыцца беларуска- рускага двухмоўя, то ўмовы для яго зараджэння ўзніклі некалькі пазней, у канцы XVIII ст., калі пасля далучэння Беларусі да Расіі руская мова стала дзяржаўнай і на яе тэрыторыі.

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вы- значана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоў- ны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украін- цамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае,

51

беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларуска- га і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна ґава- рыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча ахарактарызаваў у свой час В. фон Гумбальт, які зазна- чыў, што мова народа ёсць яго дух, а дух народа ёсць яго мова, і цяжка ўявіць сабе што-небудзь больш тоеснае”. У мове акумулюецца духоўная энергія народа. Яна зяўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню

ізабяспечвае быццё нацыі ў часавай прасторы.

4.1.Моўная інтэрферэнцыя

марфалагічная

сінтаксічная

фанетычная

лексічная

словаўтваральная

акцэнтная

 

 

 

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыво- дзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя (лац. іnter паміж, ferens які нясе, пераносіць) – узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму, інакш кажучы, інтэрферэнцыя парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўздзеяннем другой мовы. Та- кое ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, між- вольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мо-

52

вы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мо- вай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска- руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя зява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рус- кай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фа- нетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзе- канне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны інды- від размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск ру-

скай мовы: за6борт (замест за бо6рт), глі6няны(замест гліня6ны), адзі6наццаць

(замест адзінаццацьD ), спінаD(замест спіDна) і г.д.;

лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у бе- ларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу сегодня силь-

ная завея (рус. метель);

словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі зяўляюцца безлюд-

ность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник),

по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымак-

шы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць).

марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, бі- лінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы на-

зоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель за-

мест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест

озёра, окны замест окна) і г.д.

сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні ру- скай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мо-

вы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шмат- лікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на бе- ларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для белару- ска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай

ірускай моў ва ўмовах двухмоўя.

53

4.2. Беларуская трасянка

Трасянка сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, ру- сіфікаваны варыянт беларускай мовы. Ад літаратурнай мовы трасянку ад- рознівае поўная адсутнасць норм: беларуска-рускае маўленне не падпарад- коўваецца строгім правілам і ўяўляе сабой механічнае змяшэнне розных моўных элементаў. Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадка- зальнасцю. Зяўленне тых ці іншых слоў ў вялікай ступені залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі.

Тэрмін трасянкапайшоў ад назвы корму для рагатай жывёлы. Калі ў гаспадара не хапала добрага сена, ён дадаваў салому, старанна растраса- ючы яе. Жывёла не заўважала такога падману і зядала трасянку. Дарэчы, ва ўкраінскай лінгвістыцы ў аналагічным сэнсе выкарыстоўваецца тэрмін суржык”. Першапачаткова гэта слова мела значэнне мешаніна з жыта, пша- ніцы, ячменю і аўса, а таксама мука з гэтага зерня вельмі нізкага гатунку’.

Большасць лінгвістаў лічыць, што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г.зн. рускія словы вымаўляюцца па законах беларускага маўлення. Параўнайце: трас. гавару рус. говорю бел. кажу;

трас. заработаў рус. заработал бел. зарабіў; трас. паручэнне рус. поручение бел. даручэнне.

Трасянка як лінгвістычная і сацыяльная зява ўзнікае ў сітуацыі двухмоўя. Засваенне норм рускай і беларускай літаратурных моў патрабуе пэўных намаганняў. Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага ча- лавека выкарыстоўваць моўны гібрыд”. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і г.д.

4.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай

Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вы- значыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні

зрускай.

4.3.1.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.

1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў зяўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці

54

блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль,

мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, стэп мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, степь, шинель жаночы род; бел. настрой, яблык мужчынскі род; настроение, яблоко

ніякі і г.д.

2.Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла адзіночнага ліку, у рускай мове чернила множнага ліку.

3.Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак -і: зямлі, пожні, на трамваі (рус. земле, на трамвае). У ад-

значаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі

[з], [ц], [с]: кніга кнізе, эканоміка эканоміцы, эпоха эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4.Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам (-ем); са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку кан-

чатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5.У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць кан-

чаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.

6.Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланен- ня ў адзіночным і множным ліку: брат браты, сын сыны. Параўн. рус.:

брат братья, сын сыновья.

7.Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множ-

нага ліку канчаткаў -аў (-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).

8.Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, са-

мы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой).

9.Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных пры- метнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш (-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, сла-

бейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).

55

10.Непрадуктыўнасць кароткіх форм прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметні-

каў. Параўн. бел.: план выкананы, рус.: план выполнен. Рус. занимающийся, изменившийся, бел. – які займаецца, які змяніўся.

11.У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках:

майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

12.Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.

13.Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух дзвюх, двум дзвюм, двума дзвюма.

14.Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы девяносто і девяноста.

15.Ужыванне формы назоўнага склону множнага ліку ў спалучэнні з лічэбнікамі 2, 3, 4; два цікавыя раманы, дзве трэція, тры сёмыя, параўн. руск. два интересных романа, две третьих, три седьмых.

16.Асобныя формы скланення лічэбнікаў два, дзве для мужчынскага

іжаночага роду ў адрозненне ад рускай мовы; двух братьев двух сестер;

двух братоў дзвюх сясцёр.

17.Чаргаванне заднеязычных г, к з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу ляж ляжце, пяку пячы пячыце (рус.:

лягу ляг лягте, пеку пеки пеките).

18.Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы(-ючы), -ачы(-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплочваючы, забягаючы, просячы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).

4.3.2. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы

Душою мовы, яе алгебраюзяўляецца граматыка. Яна выяўляе на- цыянальны характар мовы, яе своеасаблівасць. Граматыка гэта сістэма правіл паяднання слоў у маўленні, іх змянення, што абумоўлена патрэбамі гэтага паяднання.

Граматыка, у адрозненне ад іншых раздзелаў мовазнаўства, характа- рызуецца большай непранікальнасцю для іншамоўных уплываў.

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.

Дапасаванне такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі:

школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

56

Прымыканне такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць.

Пры кіраванні залежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае:

убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, гля- дзець спектакль.

У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не зяўляюцца слова- злучэннямі:

1)дзейнік і выказнік;

2)аднародныя члены сказа;

3)службовыя часціны мовы.

Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх.

1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, праба-

чыць, выбачаць, дараваць спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У ру-

скай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благода-

рить сестру, просить товарища, извините меня.

2.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прына- зоўнікам з: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя ру-

скія дзеясловы творным з прыназоўнікам над: шутить над ребёнком,

смеяться над сестрой.

3.Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевы-

яўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кі- руюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам па: ісці па ваду, па- слаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі на- звамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам у: ісці ў суніцы, адправіць

угрыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами.

У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой

паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой бегчы ўслед).

57

4.Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, су- стракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прына-

зоўнікам па: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, су-

стракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам по: ходить по вече-

рам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным.

5.Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, ду-

маць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўні-

камі вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра надворе, ду-

маць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзея-

словы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам о (об): говорить о пого-

де, думать о весне, беспокоиться о родителях.

6.У словазлучэннях з галоўным словам прыметнікам ці прыслоў- ем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў ві- навальным склоне з прыназоўнікам за: большы за яго, старэйшы за ся- стру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры,

быстрее всех.

7.Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэ-

тым словаздучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам на: женился на Тане, женился на нелюбимой.

8.У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-аса-

бовыя сказы. Напр.: бел. дом пабудавалі рус. дом построен.

9.Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоў-

ным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры бан- кі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).

10.Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтама-

біль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).

58

V. ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СТЫЛЁВАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Асновай для вылучэння функцыянальных стыляў у кожнай мове зяўляюцца спецыфічныя нормы ўжывання сінанімічных моўных сродкаў. Нормы гэтыя афармляюцца, фарміруюцца і замацоўваюцца на працягу раз- віцця мовы з улікам мэтаў, абставін і зместу выказвання.

Мова як спецыфічная грамадская зява выконвае розныя функцыі. У якасці асноўных можна назваць наступныя:

функцыя зносін;

функцыя паведамлення;

пабуджальная функцыя;

эстэтычная функцыя.

Гэтым важнейшым функцыям мовы адпавядае сістэма функцыяналь- ных стыляў. Функцыянальны стыль мовы гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана абяднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоў- лена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы гра- мадскай дзейнасці (навуковай, справавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлеп- шым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам спецыфічных моў- ных сродкаў. Стыль фарміруецца на аснове ўзаемасувязі ўнутрымоўных і пазалінгвістычных (экстралінгвістычных) фактараў. Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рысаў), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўжывання тых элементаў, якія яму не ўласцівы.

Стылі мовы не зяўляюцца замкнутымі сістэмамі, адасобленымі, адмежаванымі пэўнымі рамкамі адзін ад аднаго. Наадварот, яны ўзаема- дзейнічаюць, узаемапранікаюць, кожны з іх можа ўключаць элементы ін- шых стыляў пры ўмовах, што выкліканы мэтамі зносін і эстэтычнымі задачамі, прычым стылістычная цэласнасць тэксту пры гэтым не паруша-

ецца. Для ўсіх стыляў характэрна агульная рыса наяўнасць стылістычна нейтральных моўных сродкаў.

Прынцыпы вылучэння функцыянальных стыляў у розныя часы былі рознымі. Самымі распаўсюджанымі зяўляюцца; сацыяльны, жанравы, эмацыянальна-экспрэсіўны і функ- цыянальны.

59

Сацыяльны прынцып. Паводле гэтага прынцыпу стылі размяжоў- валіся паводле таго, хто зяўляецца іх носьбітам. Напрыклад, прызнавалася самастойным стылем мова простых сялян, пры гэтым яна процістаўлялася мове паноў, якая лічылася таксама асобым стылем. Прафесійныя жаргоны былі прызнаны адным з сацыяльна-маўленчых стыляў.

Сацыяльны прынцып вылучэння стыляў не мае пад сабой трывалай навуковай асновы, бо жаргоны, дыялекты (тэрытарыяльныя дыялекты на- зывалі стылем вёскі,” быў адпаведна і стыль горада”) адносяцца да нацыя- нальнай мовы наогул, выходзяць за межы паняцця літаратурная мова”. Функцыянальныя стылі мовы гэта зява толькі літаратурнай мовы.

Жанравы прынцып. У эпоху класіцызму, калі ўмоўнасці ў трактоў- цы вобразаў і сітуацый распаўсюджваліся і на мову, стылі маўлення вы- лучаліся паводле разнавіднасцяў літаратурных жанраў, пісьмовага маўлен- ня наогул.

Большасць сучасных даследчыкаў прызнае немэтазгодным вылучэн- не па жанравым прынцыпе стыляў мовы. Рэалістычная літаратура з яе шы- рынёй тэматыкі твораў і іх шматпланавасцю стала патрабаваць у адным жан- ры розных планаў маўлення ў сувязі з індывідуалізацыяй мовы персанажаў. У пачатку XIX ст. жанравы прынцып вылучэння стыляў перастаў ужывацца.

Эмацыянальна-экспрэсіўны прынцып. Самы даўні прынцып вылу-

чэння стыляў. У аснову тут пакладзена адрозненне стыляў па іх эмацыя- нальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Думка аб трох стылях маўлення (высокім, сярэднім і нізкім) была выказана яшчэ антычнымі даследчыкамі (Арыстоцель).

Сучасныя вучоныя ў большасці сваёй выказваюцца супраць вылу- чэння стыляў па эмацыянальна-экспрэсіўных прыметах, паколькі ад наяў- насці той ці іншай стылістычнай афарбоўкі ў шэрагу слоў і выразаў да аба- гульняючага вываду аб існаванні экспрэсіўнага стылю або экспрэсіўнай сі- стэмы ў мове вялікая дыстанцыя.

У розных стылях вуснага і пісьмовага маўлення магчыма эмацыя- нальная афарбоўка выказвання або кантэксту, але яе нельга назваць устой- лівай сістэмай сродкаў выражэння, якой зяўляюцца стылі.

Функцыянальны прынцып. Функцыянальны прынцып найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў. Стыль гэта функцыянальная разнавіднасць мовы, спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая найлепшым чынам функцыянуе ў той ці іншай сферы маў- ленчых зносін.

Моўныя зносіны рэалізуюцца ў дзвюх формах вуснай і пісьмовай. На думку сучасных даследчыкаў, навукова абгрунтаванымі лічацца на-

60

Соседние файлы в папке бел.яз