Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

myth / Тэматыка для праверачнага задання

.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
23.55 Кб
Скачать

Тэматыка для праверачнага задання (тэста) па тэорыі міфа і гісторыі яго вывучэння

Тэарэтычныя аспекты міфа і міфалогіі

Азначэнне міфалогіі. Аб’ект, прадмет і структура курсу. Паняцці “міф” і “міфалогія”. Месца міфалогіі ў сістэме гуманітарных ведаў. Міфалогія і філасофія. Міфалогія і рэлігія. Міфалогія і мастацтва, розныя жанры вуснай народнай творчасці.

Спецыфіка міфа. Галоўныя рысы міфа (сімвалізм, генетызм і інш.). Логіка міфа. Змест міфа.

Асноўныя тыпы міфаў (міфы аб жывёлах; касмаганічныя міфы: салярныя, лунарныя, астральныя міфы; антрапаганічныя міфы; міфы аб культурных героях; каляндарныя міфы і інш.).

Уяўленні аб часе і прасторы ў міфе. Міфапаэтычная мадэль свету.

Гісторыя і міф. Асноўныя рашэнні праблемы “міф як гістарычная крыніца”. Гістарычныя лёсы міфаў.

Міфалогія ў сучасным грамадстве. Сучасная міфалогія.

Гісторыя вывучэння міфаў і міфалогіі

Уяўленне аб міфах і міфалогіі ў Антычнасці. Алегарычная трактоўка міфа. Платон, Эўгемер.

Міф і міфалогія як аб’ект вывучэння ў Сярэднявеччы.

Вывучэнне міфаў ў эпоху Адраджэння. Алегарычная трактоўка міфа ў Бакача і ў позніх працах Ф. Бэкана. Спробы параўнальнай міфалогіі Ж. Лафіто. Дж. Віко і яго разуменне міфа і міфалогіі.

Погляды на міфалогію ў перыяд Асветніцтва (Б. Фантанэль, Вальтэр, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’е). Погляды І.Г. Гердэра – пераходная прыступка ад асветніцкіх да рамантычных поглядаў на міф.

Рамантычная філасофія міфа. Ф. Шэлінг і яго эстэтычная тэорыя міфа. Браты Грым.

Натурыстычная і кампаратывісцкая школы ў міфалогіі.

Тэорыя міфа ў кантэксце эвалюцыйнага падыходу. Э. Тэйлар, Дж. Фрэйзер.

Міф у функцыянальнай тэорыі Б. Маліноўскага.

Прадстаўнікі французскай сацыялагічнай школы аб міфах і міфалогіі. Э. Дзюркгейм, Л. Леві-Бруль.

Сімвалічная тэорыя міфа Э. Касірэра.

Міф і міфалогія ў псіхалагічнай і псіхааналітычнай школы. В. Вундт, З. Фрэйд, К.Г. Юнг.

Структуралісцкая тэорыя міфа К. Леві-Строса.

Фенаменалагічная канцэпцыя міфа. А.Ф. Лосеў, М. Эліадэ.

Вывучэнне міфаў і міфалогіі расійскімі, савецкімі і беларускімі вучонымі.