Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Gіstoryiya belaruskay knіgі

.PDF
Скачиваний:
43
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

 

 

 

 

 

Л. І. ДОЎНАР

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

К

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

 

 

 

 

ГІСТОРЫЯ

Г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

 

БЕЛАРУСКАЙ КНІГІБ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

Рэкамендаваны ВМА па адукацыі ў галіне

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

культуры і мастацтваў у якасці вучэбнага дапаможніка

 

для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

па спецыяльнасці 1-23 01 11 Бібліятэказнаўства

 

 

 

і бібліяграфіяО(па напрамках)

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск

БДУКМ

2012

УДК [002+09+655](476)(091) ББК 76.103(4Беи)

Д 71

 

 

 

 

Р э ц э н з е н т ы:

 

И

 

 

С. А. Паўлава, кандыдат філалагічных навук,

К

 

 

 

 

 

 

 

У

 

прафесар кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;

В. М. Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў

 

 

Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі еларусь;

 

 

 

 

Т. А. Самайлюк, загадчык аддзела рэдкіхБкніг

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

і дакументаў бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага

 

 

 

ўніверсітэта культуры і мастацтваўЙ

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

Доўнар Л. І.

 

О

 

 

 

Д 71

 

 

 

Т

 

 

 

 

Гісторыя беларускай кнігі : вучэб. дапам. / Мін-ва культуры

 

 

 

И

 

 

 

 

 

Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. –

Мінск : БДУКМ, 2012. – 252 c.

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

ISBN 978-985-6798-84-2.

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

Вучэбны дапаможнік адпавядае праграме курса. Матэрыял выкла-

дзены ў храналагічным парадку: ад узнікнення пісьменства і з’яўлення

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

першых рукапісных кніг, якія дайшлі да нашага часу, і да сучаснага стану

развіццяПбеларускай кнігі. Уводзяцца новыя крыніцы, заснаваныя на

даследаванні архіўных дакументаў і кніжных выданняў у кантэксце

сучасных кнігазнаўчых ведаў.

 

 

 

 

Р

Прызначаецца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў. Можа

быць выкарыстаны спецыялістамі ў галіне кніжнай справы і гісторыі кніжнай культуры Беларусі.

УДК [002+09+655](476)(091)

ББК 76.103(4Беи)

ISBN 978-985-6798-84-2

© Доўнар Л. І., 2012

2

 

 

ЗМЕСТ

 

 

 

 

 

 

Прадмова .........................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

5

Глава 1. Тэарэтычныя асновы гісторыі беларускай

 

кнігі .......................................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

7

1.1. Тэрміналагічныя і метадалагічныя пытанні

.......

 

7

1.2. Узнікненне і развіццё навукі пра кнігу ў Беларусі

12

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

К

 

Глава 2. Пісьменства і кніга часоў Полацкага,

 

 

 

 

 

 

У

 

18

Смаленскага і Тураўскага княстваў (ІХ–ХІІІ стст.)

...

2.1. Вытокі пісьменства ...................................................

 

 

Г

 

 

18

2.2. Рэпертуар рукапіснай кніжнасці

Б

 

 

 

 

22

 

 

 

 

 

2.3. Першыя кніжныя помнікі Беларусі

.........................

 

 

 

 

26

Глава 3. Рукапісная кніга Беларусі ў перыяд Вялі-

 

 

 

 

И

 

 

(другая

 

кага Княства Літоўскага і Рэчы ПаспалітайЙ

 

палова ХІІІ–XVIII ст.)

Р

 

 

 

 

 

31

 

 

................................................... О

 

 

 

 

 

 

31

3.1. Рукапісная кніжнасць: рэпертуар і мова .................

 

 

 

 

3.2. Богаслужбовыя рукапісныя кнігі .............................

 

 

 

 

 

34

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

41

3.3. Чытальныя рукапісныя кнігі ....................................

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

46

3.4. Свецкія (нецаркоўныя) рукапісныя кнігі ................

 

 

 

 

Глава 4. Друкаваная кніга Беларусі ў перыяд

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вялікага КнястваЗЛітоўскага і Рэчы Паспалітай

 

(XVI–XVIII стст.) ................................................................

 

 

 

 

 

 

 

53

4.1. Узнікненне кнігадрукавання .................ў Беларусі

 

 

 

 

53

4.2. ДзейнасцьП

Ф. Скарыны і яго кніжная спадчына

....

55

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4.3.ЕПаслядоўнікі Ф. Скарыны і развіццё прыватнага

63

кнігадрукавання ....................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

4.4. Брацкае кнігадрукаванне. Кнігадрукаванне ката-

 

ліцкіх ордэнаў і ўніяцкага ордэна базыльян ………........

77

4.5. Узнікненне перыядычнага .............................друку

 

 

 

 

 

87

Глава 5. Беларуская кніга ў перыяд Расійскай

 

імперыі ..................................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

90

5.1. Беларуская кніга ў . .............................1795–1864 гг

 

 

 

 

 

90

5.2. Беларуская кніга ў . .............................1865–1904 гг

 

 

 

 

 

97

 

 

3

 

 

 

 

 

 

 

5.3. Развіццё нацыянальнай выдавецкай справы ў

 

1905–1917 гг. .........................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

104

5.4. Дзейнасць асноўных выдавецкіх прадпрыемстваў

 

і іх рэпертуар .........................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

112

Глава 6. Беларуская кніга ў перыяд савецкай улады

133

6.1. Выдавецкая справа ў 1917–1921 гг.

.........................

 

 

 

133

6.2. Выдавецкая дзейнасць у БССР і Заходняй

 

 

 

Беларусі (1921–1939 гг.) ..................................................

 

 

 

 

 

 

139

6.3. Выдавецкая дзейнасць у 1939–1944 гг. ...................

 

 

 

151

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

6.4. Выдавецкая справа ў 1945–1991 гг.

.........................

 

 

 

160

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

К

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

Глава 7. Кніга незалежнай Беларусі ...........................

 

 

 

 

170

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

7.1. Кнігавыданне ў 1991–1996 гг. ..................................

 

 

 

 

170

7.2. Кнігавыданне ў 1997–2001 гг. ..................................

 

 

 

 

179

7.3. Кнігавыданне ў 2002–2007 гг. ..................................

 

 

 

 

182

7.4. Кнігавыданне ў 2008–2010 гг. ..................................

Б

 

 

 

193

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

Глава 8. Выдавецкая дзейнасць беларускайЙ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

эміграцыі ..............................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

199

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

8.1. Выдавецкая дзейнасць у 1920–1939 гг. ...................

 

 

 

199

8.2. Выдавецкая дзейнасць у 1939–1945 гг. ...................

 

 

 

202

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

8.3. Выдавецкая дзейнасць у 1945–1991 гг. ...................

 

 

 

204

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

8.4. Выдавецкая дзейнасць на сучасным этапе .............

 

 

206

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура .......................................................................

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

211

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пытанні і заданні для самакантролю ………………223

Пераклад назваў на беларускую мову ……….……..230

ПаказальнікП

імён ………………………………………234

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПаказальнікЕ

геаграфічных назваў ………………….246

4

ПРАДМОВА

“Гісторыя беларускай кнігі” з’яўляецца адным з раздзелаў вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя кнігі”, якая ўваходзіць у курс “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія”.

Гісторыя кнігі як навука набывае ў сучаснасці якасна новы ўзровень асэнсавання. Кніга разглядаецца ў адзінстве духоўнага, мастацкага, матэрыяльнага, у эвалюцыйным бесперапынным працэсе развіцця грамадства. Аб’ектам пры вывучэнні гісторыі кнігі выступае кніжная культура, а яе прадметам – гісторыя феномена кнігі.

Галоўнай мэтай вывучэння гісторыі кнігі з’яўляецца сцвяр-

 

 

И

джэнне нацыянальнай ідэнтычнасці праз пазнанне здабыткаў

 

К

культурнай спадчыны чалавецтва, што нясуць у сабе кнігі.

У

 

У вучэбным дапаможніку “Гісторыя беларускай кнігі”

Г

 

 

разглядаюцца ўзнікненне, станаўленне, развіццё кнігі і кніж-

най справы Беларусі з моманту з’яўленняБпісьма і да сён-

няшняга часу. Зараджэнне і развіццё беларускай кнігі, непа-

 

И

рыўна звязанае з сусветнымі працэсаміЙразвіцця чалавечага

Р

грамадства, мае спецыфічныя асаблівасці і рысы, сфарміра-

О

 

ваныя пад уплывам гістарычных абставін і ўласнай нацыянальнай культуры. Вывучэнне гісторыі кнігі дапамагае фарміраванню прафесійнайТкнігазнаўчай культуры будучых спецыялістаў у галіне Иінфармацыйна-дакументных камунікацый, здольных садзейнічацьЗ адраджэнню і развіццю нацыянальнай культуры, зберажэнню яе як часткі агульначалавечай культурнай спадчыны.

характарыстыкаЕП гістарычных перыядаў і этапаў развіцця кнігіР, вызначэнне асноўных тэндэнцый фарміравання пісьменства і кнігі ад рукапіснай да друкаванай (а сёння і да электроннай), у тым ліку асаблівасцей яе матэрыяльнай формы, афармлення, зместу;

раскрыццё ўяўленняў аб развіцці разнастайных тыпаў і відаў кнігі, яе рэпертуару (тэматыкі, мовы, графікі);

авалоданне ведамі аб сістэме кніжнай справы ў яе

гістарычным развіцці і на сучасным этапе; буйнейшых цэнтрах, дзеячах, помніках кніжнай культуры.О

5

Цэласнасць канцэпцыі вывучэння матэрыялу па гісторыі беларускай кнігі падтрымліваюць і дапаўняюць адпаведныя раздзелы па гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справы Беларусі, якія ўключаны ў вучэбную дысцыпліну “Бібліятэказнаўства. Гісторыя”, што разам забяспечвае захаванне адпаведнай паслядоўнасці ў падачы асноўных аспектаў развіцця беларускай кнігі з пункту гледжання яе стварэння і бытавання, асноўных этапаў эвалюцыі яе форм,

зместу, асаблівасцей фарміравання тэматыкі і тыпаў, фак-

тараў культурна-гістарычнага распаўсюджання і ўздзеяння.

 

 

И

Вучэбны дапаможнік складаецца з васьмі глаў, якія ад-

 

К

люстроўваюць тэарэтычныя аспекты вывучэння гісторыі

У

 

беларускай кнігі, асаблівасці тэрміналогіі і метадалогіі, пе-

Г

 

 

рыядызацыі і тыпалогіі, спецыфіку айчыннага кнігазнаўства. Матэрыял выкладзены ў храналагічным парадку адпаведна

прынятай перыядызацыі гісторыі развіцця беларускай кнігі

ад узнікнення пісьменства і з’яўлення першыхБ

рукапісных

кніг, якія дайшлі да нашага часу, і да сучаснага яе стану;

 

И

уводзяцца новыя крыніцы, уласныяЙаўтарскія распрацоўкі,

Р

заснаваныя на даследаванні архіўных дакументаў і кніжных

О

 

выданняў у кантэксце сучасных кнігазнаўчых ведаў.

Дапаможнік прызначаецца студэнтам вышэйшых наву-

 

 

 

 

Т

чальных устаноў. Ён будзе карысным асабліва пры выкананні

 

 

 

И

самастойнай работы па дысцыпліне. Матэрыялы яго могуць

 

 

З

 

быць выкарыстаны спецыялістамі ў галіне кніжнай справы і

гісторыі кніжнай культуры Беларусі.

 

О

 

 

 

П

 

 

 

У выданні падаюцца наступныя скарачэнні назваў бібліятэк:

БАН Літвы – Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Уруб-

Р

 

 

 

 

леўскіхЕ(Вільнюс).

НБ Украіны – Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У. І. Вярнадскага (Кіеў).

НББ – Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

РДБ – Расійская дзяржаўная бібліятэка (Масква).

РНБ – Расійская нацыянальная бібліятэка (Санкт-Пецярбург). ЦНБ НАН Беларусі – Цэнтральная навуковая бібліятэка

імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

6

Глава 1

ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ

1.1. Тэрміналагічныя і метадалагічныя пытанні

Вызначэнне тэрміна “кніга” – складаная навуковая праб-

лема. Тып грамадства, змены ў сферы каштоўнасных пры-

ярытэтаў уплываюць на спосаб зносін і ўспрыманне Играмад-

 

У

ствам кнігі. На сёння не існуе абагульненага паняццяКкнігі.

Г

Некаторыя спецыялісты выказваюцца пра немагчымасць даць

Б

 

адзінае, вычарпальнае азначэнне кнігі з прычыны таго, што ў

са словам “кніга” і ўкладвалі ў яго разуменне не столькі

розныя гістарычныя перыяды кніга мела сваё адпаведнае значэнне. Вядома, што славяне яшчэЙў VIII ст. былі знаёмыя

ўменне пісаць, колькі веды наогулРИ, лічылі кнігу найвышэйшай каштоўнасцю, напісанаму слову надавалі сакральны,

Боскі сэнс. Як пісаў Кірыла Тураўскі ў “Прыпавесці пра душу і цела”, Боскае пісанне “целомудрену душю стваряет, и к

смирению прилагает умО, и сердце на реть добродетели

възъстряет, и всего благодарьственаТ

створяет человека, и на

небеса к горним обещанием мысль приводит, и к духовным

 

 

И

трудом тело укрепляет, и преобидити сего настоящаго житья,

 

 

З

славы и богатства творит, и всея житийскыя света сего

печали отводитО”.

Кніжная і асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кі-

П

 

рылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага

Е

 

 

сведчаць пра гуманістычную ролю і значэнне кнігі як Боскай

мудрасціР

ў іх разуменні. Яскравым прыкладам таму з’яў-

ляецца “Слова святога Кірылы аб кніжным чытанні і навуцы” (ХII ст.) – гэта зварот-заклік да чытання святых кніг – Евангелля, Апостала, Парэміі, Псалтыра, адначасова пералічваюцца падманныя (“ложные”) “кнігі”, адрочаныя (“отречённые”) – “Астрономия, Звездочетья, Сонник, Волховник, Зелейник, Птичи чарове, Колядник, Громник, Метание”, а таксама “халдейскыя кощуны” і “еллиньскыя басни”, якія не маюць Боскай мудрасці.

7

У эпоху Адраджэння беларускі першадрукар Францыск Скарына рэкамендуе Біблію ў якасці ўніверсальных ведаў, ужо не размяжоўваючы веды (кнігі) на сапраўдныя і падманныя, кніга наогул становіцца духоўным настаўнікам чалавека: “Да совершенен будеть человек…”, “Наиболей любовь ко всим да соблудаеть, еже ест совершена над все иные дарования, без нея же ничто проспешно ест”.

Для эпохі Асветніцтва характэрны распаўсюджанне вальнадумства, узмацненне і рост антыклерыкальных настрояў, а кніга і кніжныя веды ўсё больш набывалі свецкі характар. Да 1740 г. адносіцца і адно з найстарэйшых азначэнняў кнігі,

якое прыводзіць Яўген Неміроўскі з французскага “Вялікага

 

 

И

гістарычнага слоўніка”: “Кніга – збор некаторай колькасці

 

К

аркушаў, злучаных разам, на якіх што-небудзь напісана ці

У

 

надрукавана”. Са з’яўленнем і перавагай матэрыяльнай скла-

Г

 

 

даючай кнігі, тым не менш, не знікае і яе змястоўнае, сутнас-

нае тлумачэнне. Так, расійскі кнігазнавецБМіхаіл Куфаеў

лічыў, што “кніга з’яўляецца прадуктам чалавечай творчасці і

 

 

 

И

ўяўляе сабой збор аркушаў з рукапіснымЙі друкаваным тэкс-

 

 

Р

там”. М. Куфаеў застаецца на пазіцыі прыхільніка паняцця

 

О

 

“кніга”, якой уласцівы не толькі вынік (ім яна і з’яўляецца –

замацаванай думкай), але і бясконцы працэс тварэння.

Т

 

 

Аналіз разнастайных паняццяў кнігі, якіх на сёння наліч-

И

 

 

 

ваецца сотні, прыводзіць да высновы пра шматаспектнасць, шматфункцыянальнасць і ўніверсальнасць гэтага прадукту

духоўнай і матэрыяльнай культуры. Найбольш характэрнымі

О

кнігі з’яўляюцца апісальны (калі кніга

аспектамі азначэнняўЗ

разглядаецца як прадмет матэрыяльнай культуры); змястоў-

яе зместамЕ, чытацкім прызначэннем і інш.).

ны (даецца грамадская, палітычная, навуковая сутнасць

кнігі); камбінаваныП

(калі знешнія прыметы кнігі звязваюць з

Р

 

Да апісальных належыць азначэнне, дадзенае ЮНЕСКА ў 1964 г. Кніга была вызначана як твор друку ў форме кодэкса аб’ёмам звыш трох друкаваных аркушаў, г.зн. звыш 48 старонак, не ўлічваючы вокладку (з 5 да 48 старонак уключна – брашура; твор друку менш 5 старонак – лістоўка). Некаторыя даследчыкі да кнігі залічваюць не толькі твор у форме кодэкса, але і твор пісьменства ці друку любой формы (брашура, часопіс, газета), зафіксаваны на любым матэрыяле. Калі кніга разглядаецца ў гістарычным кантэксце, як адзна-

8

чае польскі даследчык Кшыштаф Мігань, матэрыял для пісьма (гліна, папірус, дрэва, бяроста, пергамен, тканіна, папера, электронны носьбіт) не з’яўляецца вырашальным фактарам пры вызначэнні прыналежнасці аб’екта да катэгорыі кнігі. Змена носьбіта не знішчае кнігу, а толькі мяняе форму яе існавання (таблічка, скрутак, кодэкс, CD-ROM, on-line).

Таму можна сказаць, што кніга – гэта найбольш важная форма захоўвання моўнай і графічнай інфармацыі, ведаў, прызначаная для шматразовага прымянення і перадачы ў часе

іпрасторы. Расійскі кнігазнавец Аліса Белавіцкая трактуе кнігу як спосаб адлюстравання і сродак фарміраванняИсвядомасці, спосаб сацыяльнай камунікацыі, актуалізаваныКсродкамі кніжнай справы. У

Для нас прынцыпова важным з’яўляеццаГтэрміналагічнае вызначэнне паняцця “беларуская кніга”. ДоктарБ педагагічных навук В. Е. Лявончыкаў вызначае сутнасць паняцця “беларуская кніга” з пазіцый кнігазнаўча-бібліяграфічныхЙ падыходаў. Вучоны разглядае тэрміны “этнонім”, “палітонім”, “тапонім”, якія ў розныя гістарычныя перыядыИ выступалі галоўнымі сутнаснымі характарыстыкаміРў адносінах да паняцця “беларуская кніга”. В. Е.ОЛявончыкаў лічыць, што паняцце “беларуская кніга” носіць гетэрагенны (разнародны) характар, змест якогаТўключае наступныя прыметы: сутнасныя – мовуИ, аўтарства, тэрыторыю, змест кнігі, а таксама дадатковыяЗ– рэдакцыйнае, тэхнічнае і мастацкае выкананне твораў друку. У сваю чаргу аб’ём паняцця ахоплівае: 1) беларускамоўныяО кнігі, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі

іза яе межаміП; 2) кнігі на іншых мовах (царкоўнаславянскай, лацінскайЕ, рускай, польскай і інш.), напісаныя аўтарамібеларусамі (ліцьвінамі, заходнебеларусамі, беларусамі) і грамадзянаміР Беларусі незалежна ад месца іх выдання; 3) пераклады кніг беларускіх аўтараў на замежныя мовы і кніг замежных аўтараў на беларускую мову (з замежных

моў); 4) кнігі, выдадзеныя выдавецтвамі і друкарнямі на тэрыторыі Беларускай дзяржавы і на беларускай этнічнай тэрыторыі, калі Беларусь не мела дзяржаўнасці.

У суадносінах да паняцця “нацыянальная кніга” паняцце “беларуская кніга” не з’яўляецца сінонімам. “Нацыянальная кніга” ў большасці краін свету асэнсоўваецца як палітанімічны тэрмін, у адпаведнасці з гэтым “беларуская кніга” –

9

этнанімічны, які сведчыць аб аднясенні кнігі да пэўнага народа (нацыі), а не краіны.

Пад тэрмінам “нацыянальны дакумент” разумеюцца дакументы: 1) выдадзеныя ў Беларусі, 2) выдадзеныя па-за межамі Беларусі на беларускай мове; 3) напісаныя аўтарамібеларусамі, грамадзянамі Беларусі, іх пераклады.

Неабходна таксама адрозніваць тэрміны “кніга” і “дакумент”, нягледзячы на тое, што ў іх трактоўцы ёсць і агульнае, бо “дакумент” (у тым ліку кніга) – гэта сацыяльная інфармацыя, зафіксаваная на любым матэрыяльным носьбіце ў мэтах яе выкарыстання, распаўсюджвання і захавання. Такім

чынам, любую кнігу можна назваць дакументам, але не кож-

 

 

И

ны дакумент – кнігай. У дадзеным выпадку неабходна заўва-

 

К

жыць, што сутнасць кнігі як дакумента – гэта толькі адна з яе

У

 

ўласцівасцей быць дакументам, сведчыць аб чым-небудзь, а

Г

 

 

таксама выконваць адну з важнейшых функцый – дакумен-

тавання тых ці іншых з’яў. І ў гэтым сэнсеБкніга выконвае, як

і дакумент, пасіўную ролю, бо ў гістарычнай перспектыве

 

 

И

толькі адлюстроўвае і захоўвае гісторыюЙі культуру чалавец-

 

Р

тва, становіцца кніжным (дакументальным) помнікам, зада-

кументаваным быццём.

О

 

 

 

Адрозненне кнігі ад дакумента заключаецца ў яе актыўнай ролі ў фарміраванні грамадскайТ свядомасці. Актыўнасць кнігі праяўляецца ў жыццядзейнасціИ , у яе ўдзеле ў змяненні і ўдасканаленні чалавекаЗ . У працэсе камунікацыі, калі нават абмежавана свабода слова, культывуюцца “масавая культура”, спажывецкія адносіны ў грамадстве, рэгулюемыя і кі-

руемыя адпаведнымі законамі (дзяржаўнымі дакументамі),

 

О

роля і прызначэнне кнігі ў адносінах тварэння быцця,

накіраванагаПна гуманізацыю чалавека, узрастаюць, кніга

становіццаЕ

востра запатрабаванай, і за масавай недаступ-

насцю хаваецца, тым не менш, яе актыўнасць – як пастаянная

Р

 

адказнасць за маральны і духоўны воблік чалавецтва.

Кніга заўсёды публічная, нават калі мае спецыяльнае прызначэнне (напрыклад, навуковая, вучэбная і інш.) ці нават тады, калі забаронена да распаўсюджання, да выдання, але яна ўсё роўна ўжо існуе як з’ява і рана ці позна становіцца ўсеагульным здабыткам. Сярод жа дакументаў заўсёды ёсць дакументы як для публічнага распаўсюджання, так і для спецыяльнага (напрыклад, у кіраванні дзяржавай).

10

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]