Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3.АСМ - ЛЕДИ СОВЕРШЕНСТВО.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
15.05.2015
Размер:
1.43 Mб
Скачать

6:27. Радио: “Говорят, что на Земле не устали ждать чудес…”. Война продолжается:

Один удар – и вся Культура

Уходит в бездну вод Тартара.

Поплюй, Венера, на кулак –

Культуру трахает мудак…

Извини, Пилот. Наверное, я взрослею, но противно сочинять что-либо для людей. Елена Петровна права – мы находимся на пике материализма, и просто вынуждены жить двуличной жизнью. И это очень сложно исправить, очень. Если честно, я бы не сопротивлялся, даже будучи трезвым. Для сопротивления нужен сильный характер. Илья Садоха не боец, как ни горько признавать. Наверно, так сознающие свою слабость приходят к Богу. И какая реакция людей будет на мою книгу после её публикации?..

Помни, Пилот. Что бы с тобой ни случилось. Горная библиотека, яркое солнце, летящий с кручи водопад, солнечные цветы и звёздные люди. ЭТА КНИГА НАПИСАНА ДЛЯ ЗВЁЗДНЫХ ЛЮДЕЙ. Независимо от того, какое впечатление у тебя складывается о землянах, как видимых, так и невидимых глазу, помни, что ты гость в этом странном мире, где жизнь подчиняется законам естественного отбора. Методом от противного они добиваются своего – люди становятся умнее.

Мог бы говорить и говорить. И стихов ещё много, плохих больше, но есть и хорошие, да только есть ли у тебя время и желание их слушать, Пилот? Наверное, нет… Буду закругляться. Счастья и удачи тебе. Крепкого здоровья и верных друзей. Пусть вокруг тебя будут только честные и благородные люди. Даст Бог, наше будущее будет чистым.

Жму твою руку – Солнышко.

Ілья Садоха сонейка.

…Яны ляцелі, трымаючыся за рукі. Яе валасы іскрыліся, а ўперадзе ззялі зоркі.

“Вось бачыш,” – гаварыў Сонейка, - “з зор сюды спускаюцца спецыяльныя промні, якія ўпіраюцца ў зямлю. Гэта зроблена дзеля таго, каб мы маглі лятаць туды і збіраць зорны свет. “А нашто?” – ціха засмяялася яна. “А на тое,” – сур’ёзна адказаў ён, - “што, калі праспяваць сем чароўных нот, жмень зорнага свету ператварыцца ў маланку. Усе маланкі рознакаляровыя. Жоўтыя і чырвоныя можна дарыць тым, хто мерзне. А сінія і зялёныя – тым, каму спякотна”. Яна ўсміхнулася: “А каму зараз спякотна?”. “Дзесці абавязкова павінна быць спякота”, - мовіў ён. – “У нас жа халодна. А ў дальнім Космасе зусім ледзяны холад, там не абыйсціся без жоўтых маланак”. Яна паглядзела на яго. “Паляцім?”. “Канешне, толькі спачатку трэба ісці. А ўзлятаць трэба басіком і ад самай зямлі”. Ці не баіцца яна? Яе галава качнулася, ён адчуў мяккі дотык і расплюшчыў вочы, пацягнуў носам паветра, злавіў слабы пах суніц. Цікава.

Ён вобмацкам знайшоў акуляры, начапіў іх і, стараючыся не шумець, слізнуў у прыхожую. Адзеў шлёпанцы, паверх піжамы накінуў куртку. Паставіў на халастую пазіцыю замок, адчыніў дзвер. Выйшаў, ціха зачыніўшы яе за сабой, і зашлёпаў уніз па лесвіцы. Спячы дом рэхам адгукаўся на кожны шаг. Вельмі гучна… Ён спыніўся, скінуў шлёпанцы і ўзяу іх у руку. Босым нагам халодныя пліты здаліся нават прыемнымі.

Спусціўшыся басанож да першага паверха, хлопчык зноў абуўся і выйшаў вонкі. Глыбока удыхнуўшы марознага паветра, кінуў погляд на неба, злёгку пацепваўся і рашуча накіраваўся да суседняга дома.

Пад нагамі шамацеў снег. Пашчыпваў за шчокі мароз. Мір напаўняла касмічная цішыня. Спалі людзі, спала зямля. Не спалі толькі зоры. У цёмных вокнах яе дома адлюстроўваўся яркі Месяц.

Дзвер пад’езда адчынілася з усталым скрыпам. На першых дзвух паверхах было цёмна і Сонейка падымаўся, высока задзіраючы ногі. Сэрца часта стукала. Казаць па праўдзе, ён хваляваўся. Наколькі яму вядома, да сіх пор людзі выходзілі ў Космас толькі ў скафандрах. На ім жа была толькі піжама. Ён мелькам агледзіў сябе. Піжама трохі падобна на камбінезон, але куртку трэба засцягнуць.

На трэцім паверсе гучна трашчала матавая лямпа, але ўсё роўна было ціха. І лямпа, і цішыня ўжо здаўна жылі самі па сабе, не замінаючы друг друга. Іх цалкам задавальняла такое адзінотнае жыццё. Зараз сюды прыйшоў хлопчык. І таксама апыніўся адзін.

Зрабіўшы некалькі крокаў да знаёмай дзверы, Сонейка нахіліўся да замочнай шчыліны, але з-за трэска лямпы мала што здолеў разабраць.

Ён выпрастаўся, пастаяў, слухаючы звон у вушах, потым падыйшоў да шчыта з электрычнымі лічыльнікамі. Паморшчыўся ад гучнага шамацення футраной курткі. Куртка цёплая, але як жа ён без шлема? Ці абароніць ад холаду капішон?

Лыск аднаго лічыльніка павольна круціўся.бачыма, дзяучынка ўключыла наштольную лямпу і апранаецца. Трэба даць ёй час сабрацца. Ён адвярнуўся і раптам падумаў – дык з вуліцы ж павінна быць бачна святло. Скінуўшы з ног шлёпанцы, схапіў іх і пабег па лесвіцы ўніз, з разбега штурхануў нябачную ў цемры дзвер, але тая чамусці не адчынілася.

У ногі дзьмуў халодны вецер. Азадачана пачухаўшы патыліцу, хлопчык здагадаўся пацягнуць дзвер на сябе і басанож выскачыў на вуліцу. Пяткі апаліла. Прасоўваючы ногі у шлёпанцы, ён стараўся разгледзіць агенчык у яенай апачывальне. Нажаль, бачна была толькі чарната. Хлопчык адыйшоў далей, зноў угледзіўся ў цёмнае вакно. Магчыма, яна выключыла лямпу і зараз глядзіць на вуліцу, чакаючы яго?

Ён паскокаў. Памахаў рукамі. Няшмат яшчэ пастаяў. Шкло засталося чорным, чарнее неба. Трэба пачакаць.

Ступні зусім знямелі. Сонейка нецярпліва пераступіў з нагі на нагу і глянуў уверх, туды, дзе блішчэла мноства кропак. Столькі дамоў і ўсюды жыццё! Дзе ж яго зорка?..

Падагнуўшы ногі, павольна прысеў на кукішкі, затым лёг спіною ў снег і той падаўся, прымаючы форму яго цела. Жывату чамусці было горача, а ногі мерзлі. Сэрца ўжо супакоілася. Ён прыкладна хвіліну ляжаў, раскінуўшы рукі, і вывучаў мігацеючы Млечны Шлях. Напэўна, яго Зара – вунь тая, самая яркая… Але ж не, празмеру яна вялікая. Яму падойдзе іншая, зменш, белая.

Катнуўшыся на другі бок, ён зачэрпнуў снегу, скатаў сняжок і адкусіў шматок. Зубы заламала. Зрабіўшы глыток, падумаў, што там, куды яны паляцяць, снег пэўна акажацца цёплым і салодкі як талакняная каша. Дарэчы, колькі часу будзе прадаўжацца іхні палёт? Напэўна, каштоўна было б захапіць с сабою пару касмічных бутэрбродаў. Сонейка пакачаў галавою. Такая нядбачнасць недарэчна.

Піжама пачала падмакаць і адразу стала вельмі халодна. Ён падняўся, захінуў куртку і зноў паглядзеў на вокны. Аніякіх прыкмет жыцця. Яму нават прыбачылася, што ад яго погляду яны сталі яшчэ чарнее. Ціхенька ўздыхнуўшы, на гэты раз ужо сумна, ён увайшоў у яены пад’езд. Сэрца на гэты раз забілася толькі ледзь-ледзь хутчэй, - ад пад’ёма на пяты паверх.

На пляцоўцы ўсё так сама было халодна і пуста. Скрозь цішыню трашчала лямпа. У правым вухе нешта гулка зазвінела і хлопчык паматаў галавой так, што ледзь не згубіў акуляры. Затым з тугой паглядзеў на дзвер дзяўчынкі. Нічога не зробіш, яна чамусці вырашыла застацца дома. Памуляўшыся, ён спускаўся ўніз, усё яшчэ спадзяваючыся, што адчыніцца заветная дзвер і зверху аклікне ціхі голас. У яго ж аднаго нічога не атрымаецца. Тут патрэбна абавязкова ўдваіх. Аднекуль была ўпэўненасць, што сумесна ім абавязкова ўдасца ўзляцець. Ды й што за радасць – аднаму?..

Прыпыніўшыся пад зорамі, ён пашукаў поглядам знаёмую белую зорачку, знайшоў яе, мысленна развітаўся і паброў дамоў…

У пасцелі Сонейка доўга дрыжаў і, згарнуўшыся абаранкам, стараўся сагрэцца. Заўтра ён мовіць дзяўчынке: “Я чакаў цябе ўсю ноч!”. Не, так нядобра. Яна падумае, што гэта закід і ўвогуле не будзе размаўляць з ім. лепш вось так: “А ў тваім вакне ноччу адлюстроўваецца Месяц!..”. Вось тады яна ўсміхнецца: “Ах!” і пра сябе паспытае ў яго выбачэння. Яна вельмі смелая дзяўчына. Ён мае патрэбу як раз у такой на касмічнае падарожжа. Ён даруе ёй, таксама пра сябе, і скажа, што знайшоу Зару, на якую яны паляцяць. Яна пачне яго распытваць, і ён распавядае, якое там жоўтае неба. А можа зялёнае. А мо ружовае… І птушкі там, напэўна, размаўляюць, і кветкі – з тысяччу пялёсткаў. А снег там цёплы…

З ранку хлопчыку хацелася спаць мацней, чым заўсёды. Ён з важкасцю ўзняўся і яго павяло ўбок. Вочы гарэлі, цела рухалася млява і неахвотна.

Не ў жаданні памыўшыся, ён праглынуў палавінку бутэрброда і, хоць яго паднуджывала, запіў гарбатам. Калі мама здагадаецца, што ён хворы, сядзець яму дома. А ў школу папасці трэба было абавязкова…

Сонейка прыйшоў у разапранальню, марудна шоргаючы нагамі, адчуваючы сябе зусім зняможаным. Непаслухмяныя пальцы ледзь сумелі расшпіліць куртку. Металічныя вешалкі, калі ён праходзіў паміж імі, хісталіся з боку ў бок быццам жывыя, а галасы рабят чуліся здалёк. Бачыць перашкаджаў туман.

Стаяць было нязручна і цяжка. Ён прытуліўся да сцяны і глянуў у гару, быццам нябачная зараз Зара магла яму дапамагчы. Столь пажаўцела. Потым павольна стала ружовай. Менавіта такім павінна быць неба, падумаў ён і ўсміхнуўся. Яго ахапіла дзіуная лёгкасць. Мыслі вярнуліся да яе. Калі яна прыйдзе, то ўбачыць гэтае неба і тады яны дакладна пасябруюць. Яны паляцяць удваіх, да. А птушкі там слушна пяюць. А снег цёплы. І пахне суніцамі…

У грудзях нешта балела, балела надзіва моцна. Хлопчык паспрабавау глыбока ўздыхнуць і закашляўся – боль была несцярпімай, паветра апаліла горла, нібы кіпенем. Калі кашаль адыйшоў, ён ціхенька задышаў праз рот і зноў падняў галаву. Цела стала зусім бязважкім. Знаёмы арамат суніц ласкануў яму ноздры. Значыць, яна ўжо блізка. Ён адчуваў радасць, сэрца ўчашчона гукала. Яна падыйдзе і шапне ціха: “Ляцім!”. Яны вазьмуцца за рукі і школа з яе мітуслівым гоманам застанецца ўнізе… На яго твары зноў з’явілася ўсмешка.

Сонейка не заўважыў, калі споўз на падлогу. Вочы яго былі адчыненыя, а губы шапталі нешта неразборлівае. Рабяты сабраліся навакол, нехта пазваў настаўніцу, якая пашчупала яму лоб, вохнула і пабегла за доктарам.

Яго няслі ў медпункт на руках і ён шчасліва ўсміхаўся ўва сне. Яму здавалася, што ён ляціць – туды, дзе ружовае неба, маўленчыя птушкі і снег, цёплы й салодкі як талакняная каша з сунічным варэннем.

Конец Третьей Расы.

Игорь Ротанов. Биография агни йога. 3 раса. леди совершенство.

108