Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
zakon.doc
Скачиваний:
52
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
741.38 Кб
Скачать

§ 40. Правапіс не (ня) іні

1. Не (ня) пішацца разам:

калі без не (ня) слова не ўжываецца: небарака, неруш, неслух, невук, немаўля, невідзімка, незабудка, нечысць, нелюдзім, нехрысць, нядзеля, нявестка, нягода, нястача, нябыт, нявер’е, нязгрэба, нядбальства; ненавідзець, непакоіцца, нездаровіцца, недамагаць, няможацца, няволіць; непахісны, непарушны, незабыўны, нелюдзімы, нехлямяжы, нечуваны; няспынна, няўцям, няшчадна, нельга, няма;

з назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову без гэтай часціцы значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: неспецыяліст, нечалавек, неметал, нятэрмін, нелінгвіст і інш., напрыклад: розніца паміж тэрмінамі і   нятэрмінамі, кніга прызначана ў асноўным для неспецыялістаў, нелінгвісту гэтыя тэрміны могуць быць незнаёмыя;

з прыметнікамі і прыметнікавымі прыслоўямі на -о (), калі спалучэнне іх з не служыць не для адмаўлення якога-небудзь паняцця, а   для выражэння новага, супрацьлеглага паняцця: невысокі (нізкі), нешырокі (вузкі), недалёкі (блізкі), неспакойны (які хвалюецца), невялікі (малы), нелегальна (падпольна, скрыта), нямнога (мала) і інш., а таксама з  прыслоўем няйначай (абавязкова). Наяўнасць паясняльных слоў, як правіла, не ўплывае на напісанне разам не з прыметнікамі: незнаёмы нам аўтар, невядомыя навуцы факты, непрыгодны для будоўлі матэрыял, няправільныя ў многіх адносінах вывады;

у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым трэба), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць), недаважваць (адважваць менш, чым патрабуецца), недагледзець (дзіця), недавыканаць (выканаць менш за норму), недамерваць (адмерваць менш, чым трэба). Ад дзеясловаў з  прыстаўкай неда- адрозніваюцца дзеясловы з прыстаўкай да-, якія спалучаюцца з не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не давучыцца да канца, не дачакацца цябе, не даскочыць да берага, не дасядзець да канца, не даглядзець фільм;

з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасушаныя (балоты), нержавеючая (сталь), нечаканы (прыход), непрыбраны (пакой), незачыненыя (дзверы), няходжаная (сцежка); але: не засеянае жытам поле, не асушаныя да гэтага часу балоты. Не (ня) пішацца разам з поўнымі дзеепрыметнікамі і прыметнікамі пры наяўнасці пры іх слоў вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.: вельмі неабдуманы ўчынак, выключна неспрыяльнае надвор’е, абсалютна непрымальная прапанова, зусім някепскі вынік, надта няласкавы прыём;

з займеннікамі, калі на часціцу не падае націск і паміж не і   займеннікам няма прыназоўніка, і з падобнымі займеннікавымі прыслоўямі: нехта, нешта, некага, нечага, некаму, нечаму; нейкі, нейчы, некалі, некуды, неяк, некалькі, недзе, неадкуль; але: не адкуль, не адтуль (пры націску на займеннікавым прыслоўі);

у прыслоўях: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга, неўпапад, непадалёк, неўзаметку, няўцям, нехаця, нельга; у прыназоўніку нягледзячы на; у часціцах няўжо, няхай, постфіксе -небудзь (як-небудзь, хто-небудзь) і слове няма.

2. Не пішацца асобна:

з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не бачыў, не ведаў, не буду рабіць, не бяры, не рабі, не курыць; не ведаючы куды; рабіць не спяшаючыся; сказаць не падумаўшы;

са словамі іншых часцін мовы, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не шчасце, а адно гора з вамі; любога колеру, толькі не жоўтага; заходзіць да нас, але не часта;не два –– больш; не каму, а   вам будзе лепш; не пашкоджаны, але не працуе нешта; вада не гарачая –– ледзь цёплая; не далёка –– зусім блізка;

з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: да канца не вырашанае пытанне, не пакінутая без увагі парада, даўно не стрыжаны, цалкам не ўпэўнены;

з дзеепрыметнікамі ў кароткай форме:у пакоі (было) не прыбрана,твае правы (былі) не парушаны, дзверы не зачынены;

з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: нікому не патрэбны, ніхто не галодны, ні да чаго не здольны;

з прыметнікамі і прыслоўямі з паясняльным словам, якое мае ацэначнае значэнне якасці: далёка не лепшы вынік, сёння дзень зусім не горшы за мінулы, не спелы яшчэ яблык;

знязменнымі словаміне трэба, не варта, не шкода, не супраць, якія выступаюць у якасці выказніка;

зусімі словамі, часткі якіх пішуцца праз злучок:паступіў не па-сяброўску, зроблена не па-людску, не навукова-папулярны фільм;

асобна пішуцца часткі выразу не раз: Не раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес;

у зваротах не хто іншы, як; не што іншае, як; не хто іншы, а; не што іншае, а, у складзе якіх ёсць адносныя займеннікі хто, што і азначальны займеннік іншы (хто іншы, што іншае), якія ў спалучэнні з не з’яўляюцца адмаўленнем іх сумеснага значэння: не хто іншы ўзяў, як ён; не хто іншы, а толькі ён; гэта не што іншае, як вапна; гэта не што іншае, а толькі нейкі звярок прашмыгнуў; але: ніхто іншы не быў, толькі ён; нішто іншае не цікавіць яго, адно толькі кнігі.

3. Ні пішацца разам:

у займенніках, калі ні не аддзелена ад займенніка прыназоўнікам: ніхто, нішто, нікога, нічога, ніякі, нічый, ніякаму, нічыйго, нічыім; але: ні ў кога, ні ў якім, ні ў якія, ні да чаго, ні да каго;

у прыслоўях ніколі, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніяк, ніколькі, нічуць, а   таксама ў вытворных словах: нічыйны, ніштаваты, ніякавата, ніякаватасць;

у слове нібы (нібыта).

4. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых частках складаных сказаў, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння: Дзе б ні быў я, Мінскам ганаруся; а таксама ва ўстойлівых узмацняльных зваротах: што ні кажы; з кім бы то ні было; што б там ні было.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]