- •Белкаапсаюз
- •Удк ббк
- •Тлумачальная запіска
- •Тэма 1 мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Тэма 2 гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Тэма 3 лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў
- •Тэма 4 агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Тэма 5 спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі
- •Тэма 6 прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў
- •Тэма 7 характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання
- •Тэма 8 з гісторыі фарміравання і развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Тэма 9 нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Тэма 10 новае ў правапісе галосных
- •Тэма 11 арфаграфiя
- •Прыстаўкі
- •Суфіксы
- •Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Правілы пераносу
- •Тэма 12 фанетычныя асаблiвсцi беларускай мовы
- •Тэма 13 моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Скланенні назоўнікаў
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Ужыванне лiчэбнікаў з назоўнікамі
- •Скланенне лічэбнікаў
- •Тэма 14 дзеепрыметнiк. Утварэнне I ўжыванне
- •Тэма 15 дзеепрыслоўе. Утварэнне I ўжыванне
- •Тэма 16
- •Функцыянальныя стылі
- •Сучаснай беларускай мовы.
- •Публiцыстычны стыль I яго асаблiвасцi
- •Тэма 17 навуковы стыль, яго лексiчныя, марфалагiчныя I сiнтаксiчныя асаблiвасцi
- •Тэма 18
- •Мадэль рэферата навуковага артыкула
- •Тыповы план напісання рэцэнзій і водзываў
- •Прыклады клішыраваных анатацый
- •Тэма 19 цытаты. Афармленне цытат
- •Тэма 20 афiцыйна-справавы стыль I яго асаблiвсцi
- •Тэма 21 вiды афiцыйна-справавых тэкстаў
- •Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў
- •Тэма 22
- •Маўленчы службовы этыкет.
- •Культура маналагічнага
- •І дыялагічнага маўлення
- •Беларуская мова
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка, 50.
- •246029, Г. Гомель, прасп. Кастрычніка
Тэма 21 вiды афiцыйна-справавых тэкстаў
Слова дакумент паходзіць з лацінскага documentum, што значыць доказ, сведчанне.
Дакумент – сродак замацавання разнастайнымі спосабамі на спецыяльным матэрыяле інфармацыі пра факты, падзеі, з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці і разумовай дзейнасці чалавека.
Дакументы забяспечваюць захаванне і назапашванне інфармацыі, а таксама магчымасць перадачы яе іншай асобе, шматразовы паўторны зварот да інфармацыі.
Вызначэнне службовы дакумент размяжоўвае дзве сферы грамадскай практыкі: адміністрацыйна-кіраўніцкую, дзе выкарыстоўваюцца службовыя дакументы, і навукова-тэхнічную, дзе ўжываецца тэхнічная ці навуковая дакументацыя.
Паняцце службовы дакумент ахоплівае перш за ўсё:
1) дырэктыўныя і распарадчыя дакументы (законы, пастановы, загады);
2) адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы (планы, статуты, акты, пратаколы);
3) дакументы па асабовым складзе працуючых (асабовыя дакументы) (заява, аўтабіяграфія);
4) фінансавую дакументацыю;
5) уліковую дакументацыю.
Кожны службовы дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізітаў (аўтар, адрасат, подпіс, дата і г.д.). Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, які абумоўліваецца прызначэннем дакументаў. Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыповым фармулярам.
Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам.
Існуюць два віды бланкаў: бланк ліста і агульны бланк на ўсе іншыя віды дакументаў. Бланк ліста і агульны бланк адрозніваюцца дзвюмя парамі рэквізітаў. Гэта – адрас установы-аўтара (індэкс, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлефона, нумар рахунку ў банку) у бланку ліста і від дакумента (або месца для гэтага рэквізіта) у агульным бланку – першая пара; спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента ў бланку ліста і месца складання дакумента ў агульным бланку – другая пара.
Тэкст службовага дакумента
Кожны дакумент мае пэўную тэкставую форму. Па спосабу сінтаксічнай арганізацыі маўлення, а таксама па яго пунктуацыйным і прасторава-графічным афармленні могуць быць выдзелены наступныя тыпы тэкстаў: лінейны запіс (аўтабіяграфія, заява, даверанасць), трафарэт (даведкі, кантракты, дамовы), табліца (фінансавыя ведамасці), анкета (асабовы лісток па ўліку кадраў).
1. Традыцыйны, лінейны запіс звязнай мовы.
10 кастрычніка а 14 гадзіне ў аўдыторыі № 16 адбудзецца сход студэнтаў І курса сацыяльна-эканамічнага факультэта ІПП. Пры сабе мець студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі...
– дадзены тэкст уяўляе сабой паслядоўнасць цалкам сінтаксічна аформленых сказаў, якія адпавядаюць па стылі выкладання традыцыі службовай перапіскі.
2. Трафарэт – традыцыйны, лінейны запіс, але з прабеламі, якія запаўняюцца пераменнай інфармацыяй. Трафарэт уяўляе сабой від фармалізаванага тэксту: у ім загадзя прадугледжаны і тыповая сітуацыя, у межах якой будзе выкарыстаны службовы дакумент, і моўная форма, у якой гэта сітуацыя адлюстроўваецца.
Даведка №______Выдадзена_________________________________________
У тым, што________________________________________________________
Даведка выдадзена для прадстаўлення____________________________________
Калі мы запоўнім прагалы, можам атрымаць прыблізна такі тэкст:
Даведка № 141. Выдадзена Аляксандраву В.П.
У тым, што ён пражывае па Зялёнай вуліцы, д. 7, кв. 41 і мае сына 1988 г. нараджэння.
Даведка выдадзена для прадстаўлення па месцы працы.
3. Анкета.
Безумоўна, у анкеты ёсць падабенства да трафарэта, але ёсць і адрозненні. Перш за ўсё, неаднолькавая сінтаксічная арганізацыя мовы. Анкета – гэта пералік загадзя падрыхтаваных пытанняў. Пытанне і адказ – два звязаных па сэнсе самастойных сказа. Яны могуць мець аднолькавую форму (Прозвішча – Савіцкі, Імя – Іван), але гэта не абавязкова (Служба ў войску – не служыў). Тэкст анкеты размяшчаецца па вертыкалі.
Прозвішча______________________________
Імя_____________________________________
Імя па бацьку____________________________
Год і месца нараджэння__________________ і г.д.
4. Табліца – гэта сукупнасць дадзеных, прадстаўленых у лічбавай ці слоўнай форме і змешчаных у графах вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцей.
Вытворчасць асобных відаў прадукцыі прамысловасці
будаўнічых матэрыялаў
Віды прадукцыі |
1983 г. |
1984 г. |
1985 г. |
цэгла |
359 |
353 |
299 |
сценавыя панэлі |
1,7 |
1,8 |
1,9 |
У адным дакуменце дапускаецца сумяшчаць тэксты розных тыпаў. Традыцыйны запіс звязнай мовы можа быць ілюстраваны таблічным матэрыялам, можа папярэднічаць анкеце і г.д.