Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык / Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
24.04.2015
Размер:
1 Mб
Скачать

Тэма 12 фанетычныя асаблiвсцi беларускай мовы

Наша мова гукавая. Гукі — матэрыяльная абалонка мо­вы, яе сэнсавых адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў). Дзякуючы гукам наша маўленне даступнае ўспрыманню іншых людзей, служыць мэтам зносін у грамадстве. Навука пра гукавыя сродкі мовы мае назву фанетыка. Фанеты­ка даследуе гукавыя магчымасці моўнага апарату чалавека, вызначае характар утварэння i ўспрымання гукаў, выпрацоўвае прынцыпы ix класіфікацыі, разглядае змены гукаў у жывой плыні маўлення, займаецца праблемамі складападзелу, націску, інтанацыі.

Фанетыка мае важнае тэарэтычнае i практычнае значэнне. Без яе ведання нельга растлумачыць паходжанне многіх слоў, немагчыма стварыць алфавіт, удасканальваць правапіс. Фа­нетыка патрэбна акцёрам, лектарам, чытальнікам, дыктарам для пастаноўкі правільнага літаратурнага вымаўлення. Паслугамі фанетыкі карыстаецца лагапедыя — навука пра недахопы вуснага маўлення i спосабы ix карэкцыі. Веданне ўласцівасцей гукаў чалавечай мовы адыгрывае важную ролю пры вырашэнні тэхнічных задач, дзе ўзнікае пытанне аб перадачы маўлення па каналах сувязі (тэлефанізацыя, канструяванне радыё- i робататэхнікі).

У сучаснай беларускай мове 45 гукаў, з іх 39 зычных і 6 галосных.

Галоснымі называюцца гукі, якія вымаўляюцца з дапамогай голасу: [а], [о], [у], [э], [ы], [і].

Зычнымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца або толькі з дапамогай шуму, або голасу і шуму адначасова, таму што выдыхаемы струмень паветра сустракае розныя перашкоды з боку органаў вымаўлення (губ, зубоў, языка).

Шумныя – утвараюцца пры дапамозе шуму з нязначным удзелам голасу

Санорныя - у момант узнікнення гука голас значна пераважаенад шумам

звонкія

глухія

цвёрдыя

мяккія

цвёрдыя

мяккія

цвёрдыя

мяккія

б

б'

п

п'

в

в'

г

(працягл.)

г'

х

х'

-

й

г

(выбухн.)

г'

-

-

л

л'

д

дз'

т

ц'

м

м'

дз

-

ц

-

н

н'

дж

-

ч

-

р

-

ж

-

ш

-

ў

-

з

з'

с

с'

-

-

к

к'

-

-

ф

ф'

Зацвярдзелыя: [дж], [ч], [ж], [ш], [р], [ц]

Шыпячыя: [ж], [ш], [дж], [ч].

Пазіцыйныя чаргаванні гукаў адбываюцца не адвольна, а ў адпаведнасці з фанетычнымі законамі, выпрацаванымі беларускай мовай за працяглы перыяд свайго развіцця. У цяперашні час у нашай мове найбольш актыўна дзейнічаюць наступныя фанетычныя законы:

  1. закон аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў (грыбы гры[п], маразы маро[с[). Выключэнняў няма. 3 закону вынікае, што на канцы слова перад паўзай у сучаснай беларускай мове звонкія зычныя ніколі не сустра- каюцца;

  2. закон аглушэння звонкіх перад глухімі і азванчэння глухіх перад звонкімі (грады гра[т]кі, нас'іць — но[з']біт). Значыць, у словах беларускай мовы побач могуць знахо- дзіцца або два глухія, або два звонкія зычныя гyкi;

  3. закон памякчэння свісцячых перад мяккімі зычнымі, акрамя [г'], [к'], [х'] ([з']няць, [ц']вёрды, [с']мех, [дз']веры). Але: [с\кеміць, [з]гінуць, [с]хібіць;

  1. закон прыпадабнення свісцячых да шыпячых i шыпя- чых да свісцячых (расказаць ра[ш]часаць, рыхтуеш рых- туе[с']ся); ^

  2. закон змянення [д] на [дз'] i [т] на [ц'] пры памякчэнні (барада на барадзе, білет білецік). Гукаў [д'], [т'] у бе­- ларускай мове, у адрозненне ад рускай, няма. Дзеканне i цеканне — адметная рыса беларускага вымаўлення, яна замацавана i на пісьме;

  3. закон змянення [о], [э] на [а] у пазіцыі не пад націскам (поўнач паўночны, сок сакавіты, цэны цана, рэзаць выразаць). Гэта з'ява носіць назву аканне, яна перадаец- ца на пісьме (параўнайце у рускай мове: молоко, голова, дзе аканне на пісьме не перадаецца). Аканне пасля мяккіх зыч- ных мае свае асаблівасці — дзейнічае толькі ў першым скла- дзе перад націскам: [в'о]сны — [в'а]сна, [м'э]х — [м'а]шок, але [в'э]снавы [м'э]шкавіна. На пісьме аканне пасля мяккіх зычных выступае ў выглядзе чаргавання літар е, ё – я, таму мае яшчэ і адметную назву – яканне (лёд – лядок, несці – нясу). Яканне – спецыфічная рыса беларускай мовы. Запазычаныя словы даволі часта не падпарадкоўваюцца закону акання і якання: рэкорд, трыо, медаль, сезон.

  4. закон змянення [у] на [ў] у пазіцыі пасля галосных, а таксама [в], [в'] на [ў] у пазіцыя пасля галоснага перад зычнымі і ў канцы слова: урок – на ўроку, трава – траўка, крыві – кроў. Гук [ў] – адна з прыкметных асаблівасцей беларускай фанетыкі.

  5. закон узнікнення прыстаўных гукаў.

[і] перад збегам зычных, першы з якіх санорны

М - заўсёды

Л, Р – калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны, пасля паўзы, у пачатку сказа

імкліва

імгла

ільняны

іржа,

але: на льняным полі

[а] перад збегам зычных, першы з якіх санорны

М – заўсёды

Р - рэдка

амшара

(часцей імшара)

аржаны

[і] [а] пасля прыстаўкі і першай часткі складанага слова, якія канчаюцца галосным

заржавець

вокамгненна

[в] у пачатку слова і пасля прыстаўкі

'

перад [о]

'

перад [у]

восень

завочны

вугал

завуголле

[в] калі пачатковы [о] пераходзіць у [а]

асенні

акно,

але: вачэй

перад [у]

удвух

укалоць

унук

у запазычаных словах і ўласных назвах

ода

опера

унія, урна

Орша

Узда

Запомніць! Радзівон, наогул, ніводзін, павук, Тадэвуш

[j] – амаль заўсёды перад пачатковым [і]: іх [jіх]; іскры [jі]скры; імя [jі]мя.

[г] – у словахгэй, гоп, а таксама:

ад -аксама

ГЭТ- уль ГЭТ -ы

-улькі

да -акі

Заданне 1.

Прачытайце тэкст. На якiя асаблiвасцi фанетычнай сiстэмы беларускай лiтаратурнай мовы звяртае ўвагу аўтар.

Наша мова вечная, бо ўся яна, як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасцi, Яна раптам кiдае наверх схаваную ад усiх мужнасць i сiлу. I, як быццам дамогчыся свайго, б`е, як перапёлка ў жытах, -- мякка, а за тры вярсты чуваць. «Эль» -- як салодкае вiно, «дзе» -- як шкляной палачкай па крышталю, мяккае «с» -- як соннае цiўканне сiнiчкi ў гняздзе. I побач «р» , як гарошына ў свiстку, I доўга, пявуча, адкрыта гучаць галосныя. А «г» прыдыхае так ласкава, як мацi на лобiк дзiцяцi, каб перастаў снiць дрэнны сон.

Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўмiручая.(Ул.Караткевiч. Курс беларускай мовы)

Заданне 2.

Прачытайце тэкст, захоўваючы правiлы вымаўлення галосных і зычных. Выпiшыце словы, якiя адрознiваюцца вымаўленнем i напiсаннем.

Канкурэнцыя – гэта сапернiцтва памiж удзельнiкамi рыначнай гаспадаркi за лепшыя ўмовы вытворчасцi, куплi i продажу тавараў. Iснуюць і iншыя азначэннi канкурэнцыi. Канкурэнцыя – эканамiчная барацьба, сапернiцтва памiж адасобленымi вытворцамi прадукцыi, работ, паслуг за задавальненне сваiх iнтарэсаў, звязаных з прдажам гэтай прадукцыi, выкананнем работ, аказаннем паслуг адным і тым жа спажыўцом. Канкурэнцыя – спаборная работа памiж таваравытворцамi за найбольш выгадныя сферы ўкладання капiталу, рынку збыту, крынiцы сыравiны і адначасова вельмi дзейсны механiзм стыхiйнага рэгулявання прапорцый грамадскай вытворчасці. (Экономика для всех:популярный словарь)

Заданне 3

Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Адкажыце, якія фанетычныя з’явы назіраюцца ў выдзеленых словах (аканне, асіміляцыя, аглушэнне зычных і г.д.).

1. Народная мудрасць гаворыць, што чалавек, які дзе-небу.. пасадзіў дрэўца, ніколі не пакіне думкамі той м..сціны, дзе пасадзіў яго (Кір.) 2. Н..спадзяваны маро.., раптоўна наваліўшыся на Палессе пасля некалькіх ціхіх і мя..кіх дзён на сходзе зімы, пратрымаўся н..доўга (К-с). 3. Хмара нібы ра..шчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар гром.., і дожджф лінуў – густы, цёплы. (Хадк.) 4. Б..лявыя зімовыя хмары ні..ка павіслі над зм..рцвелаю зямлёю. (К-с) 5. Ля самай бу..кі спрактыкавана ладзіў кулямётную пазіцыю старшына Карпенка. (В.Б.) 6. Уражанне такое, быццам знаходзі..ся недзе пад Рыгай, на ўзбярэ..жыф Балтыйскага мора. (В.В.) 7. Дарога праз м..сток ішла раз’е..джанаяф м сл, бітая і за млынам ця..ка рвалася на ўзгорак, адразу ж за самотнымі спарышамі ўзб..рэжных алешын. (К.Ч.) 8. Чэхі і славакі не шкадавалі сіл, каб найху..чэй прарвацца на сваю шматпакутную радзіму. (Нях.)