Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Istoria_Belarusi / История

.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
24.04.2015
Размер:
39.94 Кб
Скачать

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

«ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Список литературы:

в библиотеке - учебно-методическое пособие – 1324

  1. Навука гісторыя: прадмет, задачы і месца ў сучасным грамадстве. Функцыі гісторыі i тыпы гістарычных ведаў. Гiсторыя Беларусi як неад`емная частка сусветнай гiсторыi.

  2. Разнастайнасць гiстарычнага працэсу. Крытэрыі яго перыядызацыі: археалагічны, марксісцкі, цывілізацыйны.

  3. Структура і тыпы цывілізацый, дынамiка іх развіцця. Гістарычныя цыклы і іх заканамернасці.

  4. Навука i рэлiгiя аб паходжаннi чалавека на зямлi: асноўныя канцэпцыi.

  5. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу i назвы "Беларусь". Этнічныя рысы беларусаў.

  6. Узнікненне і развіцце першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі, яе асноўныя рысы і асаблівасці.

  7. Эканамічнае развіццё беларускага рэгіёна на этапе разлажэння першабытнага ладу. Станаўленне феадальнага спосабу вытворчасці ў VІІ-VІІІ стст.

  8. Княствы раннесярэднявечнай Беларусi (Полацкае, Тураўскае i iншыя): сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё ў IX-XIII стст. Характар iх узаемаадносiн з еўрапейскай i ўсходняй цывiлiзацыямi.

  9. Прыняцце хрысціянства на беларускіх землях і яго роля ў грамадска-палітычным і культурным жыцці. Культура Беларусі IХ-першай паловы XІII ст.

  10. Утварэнне ВКЛ: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы аб‘яднання, дзяржаўна-палітычны лад, прыняцце Статута 1529 г.

  11. Барацьба беларускага народа супраць крыжацкай агрэсіі. «Вялікая вайна» 1409-1411 гг. Барацьба ВКЛ з мангола-татарамі i Крымскім ханствам. Пагранічныя войны з Маскоўскай дзяржавай у XIV-XVI cтст.

  12. Палітычныя падзеі XIV-першай паловы XVI стст. у ВКЛ: уніi з Польскім каралеўствам, грамадзянская вайна 1432-1436 гг.

  13. Умацаванне феадальных адносін у сельскай гаспадарцы Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII-першай палове XVII стст., запрыгоньванне сялянства. Аграрная рэформа І557 г.

  14. Роля гарадоў ВКЛ у развіцці рамяства і гандлю. Таварна-грашовыя адносіны. «Магдэбургскае» права і сістэма гарадскога самакіравання.

  15. Культура беларускіх зямель другой паловы ХІІІ-першай паловы XVI стст.

  16. Люблінская ўнія 1569 г., яе вытокі і сутнасць. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Увядзенне Статута 1588 г.

  17. Рэфармацыйны рух у ВКЛ. Царкоўна-рэлігійная ўнія 1596 г. Контррэфармацыя XVIІ ст. на беларускiх землях ВКЛ у складзе Рэчы Паспалiтай i яе асаблівасці.

  18. Войны і ўнутрыпалітычныя канфлікты на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVII-першай палове XVIII стст. Эканамічны заняпад.

  19. Аднаўленне гаспадаркі на беларускіх землях з другой чвэрці XVIII ст. Спробы эканамічных і сацыяльна-палітычных рэформ у РП.

  20. Культура Беларусі другой паловы XVI-XVIIІ стст.

  21. Крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы ў 1772, 1793 і 1795 гг. і далучэнне тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

  22. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII-першая палова XIX ст.). Беларусь у вайне 1812 г. паміж Расіяй і Францыяй.

  23. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. ХІХ ст. у Расійскай імперыі. Механізм і асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.

  24. Аграрная рэформа 1861 г. у Расійскай імперыі, яе ажыццяўленне ў беларускіх губерніях. Паўстанне 1863 г. на Беларусі і дзейнасць К.Каліноўскага.

  25. Асаблівасці развіцця сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці беларускага рэгіёна ў 60-90-я гг. XIX ст. Аграрныя і прамысловыя крызісы.

  26. Культура Беларусі апошняй чвэрці XVIII-XIX стст.

  27. Палітычныя арганізацыі і партыі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX-пачатку ХХ стст. Беларуская сацыялістычная грамада.

  28. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. на Беларусі. Сталыпінскія рэформы.

  29. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя 1917.

  30. Беларусь напярэдадні і ў час кастрычніцкіх падзей 1917 г. Размежаванне палітычных сіл пасля Кастрычніка 1917 года. І Усебеларускі з`езд.

  31. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў перыяд германскай акупацыі (1917-1919 гг.). Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці.

  32. Беларусь і беларускі нацыянальны рух у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.). Аднаўленне БССР і яе тэрытарыяльныя змены з 1921 па 1926 гг.

  33. Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіцце БССР ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Палітыка «хутарызацыі».

  34. Палітыка «беларусізацыі» як спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Барацьба з «нацыянал-дэмакратызмам» Палітычныя рэпрэсіі супраць беларускага народа.

  35. Індустрыялізацыя ў БССР.

  36. Калектывізацыя ў БССР.

  37. Заходняя Беларусь у 1920-1930-я гг. у складзе Польшчы.

  38. Ваенна-палітычная сітуацыя ў Еўропе ў канцы 30-х-пачатку 40-х гадоў ХХ ст. Геапалітычныя планы нямецкага фашызму і савецкага сталінізму. Пачатак другой сусветнай вайны і далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

  39. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і акупацыя Беларусі. Планы фашыстаў «Ост» і «Барбароса». Нямецкі акупацыйны рэжым, беларуская калабарацыя.

  40. Барацьба беларускага народа супраць фашызму на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Вызваленне Бацькаўшчыны. Вынікі Другой сусветнай вайны для беларускага народа.

  41. Адбудова гаспадаркі БССР у першыя пасляваенныя гады. Узмацненне ідэалагічнага ўціску і рэпрэсіўнай палітыкі сталінскага рэжыму.

  42. Беларусь у гады «хрушчоўскай адлігі» і сацыяльна-эканамічных рэформ (1953-1964 гг.).

  43. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ў БССР у 1965-1985 гг. Нарастанне крызісных з`яў.

  44. Палітыка перабудовы, яе неабходнасць і сутнасць. Праблемы дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Чарнобыльская катастрофа — пагроза генафонду беларускага народа.

  45. Культура Беларусі савецкага часу.

  46. Крызіс сусветнай сістэмы сацыялізма. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

  47. Палітычныя і эканамічныя пераўтварэнні на Беларусі ў 90-х гадах ХХ ст. — 2009 г.

  48. Беларускае замежжа: геаграфія і этапы эміграцыі, захаванне нацыянальных традыцый, выдатныя дзеячы.