Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
74.89 Кб
Скачать

УВОДЗІНЫ

Выкананне лабараторных работ па лясной таксацыі неабходнае для практычнага засваення методык таксацыйных вымярэнняў і разлікаў, асэнсавання і замацавання тэарэтычнага курсу дысцыпліны.

Па выніках выканання кожнай лабараторнай студэнт павінен скласці пісьмовую справаздачу, якая пасля праверкі выкладчыкам – кіраўніком работ – падлягае абароне. Сдача на праверку лабараторных работ адбываецца не пазней за два тыдні пасля іхняга аўдыторнага выканання. Абарона адбываецца шляхам пісьмовага (і) або вуснага апытання, камп’- ютэрнага тэставання.

Рэйтынгавая сістэма ацэнкі ведаў па лясной таксацыі прадугледжвае налічэнне/здыманне балаў за своечасовасць/несвоечасовасць афармлення справаздач, за адпаведнасць іхняга афармлення стандарту, за правільнасць разлікаў і высноў, за ўдзел у абмеркаванні тэм, па выніках пісьмовых апытанняў і тэставанняў

Для паспяховай працы на лабараторных занятках кожны студэнт павінен мець пры сабе асадку з фіялетавым, сінім або чорным атрамантам, рабочы сшытак на 48 старонак, мікракалькулятар, завостраны мяккі (HB, 2М) аловак, гумку, лінейку. Дарэчы будуць карэктар, трохвугловік і кругавы транспарцір.

На працягу заняткаў спатрэбяцца таксама тры аркушы (фармату А4) міліметровай паперы, два аркушы вашчанкі (калькі), для афармлення чыставога варыянта справаздачы – каля 50 аркушаў офіснай паперы (А4).

Вынікі замераў і разлікаў зручна запісваць у бланкі, узор якіх для тыражавання можна атрымаць у папяровым і электронным выглядзе ў лабарантаў кафедры.

Пасля пачатку занятка загадзя прызначаны старастам, намеснікам старасты або заступнай за іх асобай дзяжурны студэнт атрымлівае ў лабарантаў кафедры або выкладчыка пад заклад свойго дакумента неабходную дапаможную літаратуру і інструмент (перад заканчэннем занятка збірае і вяртае вышэйназванае).

Перад чарговай лабараторнай (акрамя лабараторнай № 1) навучэнцы павінны атрымаць допуск. Для таго ім неабходна штораз загадзя (у парадку хатняга задання) вывучыць па гэтым практыкуме, канспекце

лекцый і рэкамендаванай літаратуры датычныя тэмы заняткаў азначэнні, методыку вымярэнняў, стандарты, бяспечныя прыёмы працы. Пра допуск вырашае выкладчык шляхам вуснага апытання, камп’ютэрнага тэставання, супольнага абмеркавання праблематыкі работы. Пры неабходнасці даецца інструктаж па тэхніцы бяспекі.

Зыходныя звесткі для разлікаў студэнты атрымліваюць, як правіла, шляхам вымярэнняў, якія выконваюцца індывідуальна або ў складзе брыгады з 3–4 чалавек, на якія падзяляе кіраўнік лабараторных. Ён жа прызначае брыгадзіра. Брыгадзір-студэнт нясе адказнасць за тое, каб увесь склад брыгады ўдзельнічаў у працы і аб’ём апошняй размяркоўваўся аптымальна паводле рэкамендацый выкладчыка.

Другая частка зыходных звестак атрымліваецца паводле варыянтаў, якія прызначаюцца выкладчыкам непасрэдна або вызначаюцца студэнтамі самастойна ў залежнасці ад іхніх прозвішчаў і імёнаў.

Як правіла, справаздача афармляецца ў рукапісным выглядзе. Кам- п’ютэрнае выкананне дазваляецца толькі выкладчыкам на аснове індывідуальнага падыходу (лепшым студэнтам) і забараняецца ў выпадку несамастойнага складання (дублявання) тэкста. Раздрукоўка бланкаў табліц і ілюстрацый, а таксама поўнае выкананне разліковых табліц і рысункаў на ЭВМ рэкамендуецца і пры рукапісным выкананні.

Улюбым выпадку работа залічваецца толькі пры яе адпаведнасці нормам афармлення, што кантралюе кіраўнік лабараторных: рукапісны варыянт павінен выконвацца згодна з СТП 05-91 «Курсовые проекты (работы)» [16], кампутарны – у адпаведнасці з СТП 05-2002 «Праекты (работы) дыпломныя. Патрабаванні і парадак падрыхтоўкі, прадстаўлення да абароны і абароны» [15] з улікам наступных дадатковых указанняў.

Для кожнай лабараторнай афармляецца тытульны аркуш з рамкай згодна з адпаведным стандартам [15, 16]. Пры гэтым не паказваецца ўнутраная разграфка табліцы асноўнага надпісу. У гэтай табліцы ў радок рукапісна або камп’ютэрным спосабам пазначаецца толькі прозвішча, ініцыялы, курс, група/падгрупа. Нумар старонкі на тутульным лісце лабараторнай не даецца.

Утэксте кожнай справаздачы неабходна выкласці мэты і задачы лабараторнай работы, паказаць парадак выканання, прадставіць і праана-

лізаваць вынікі. Парадак выканання ўключае кароткі змест палявых вымярэнняў і больш разгорнутае апісанне камеральнай апрацоўкі. Разліковыя формулы спачатку запісваюцца ў агульным выглядзе з расшыфроўкай сімвалаў, пасля з падстаноўкай вынікаў. Калі аднатыпныя аперацыі паўтараюцца (вылічэнні аб’ёма з карой і без кары, для асобных ступеняў дыяметра і да т. п.), даецца толькі адзін прыклад падстаноўкі. Вынікі павінны ўтрымліваць канстатацыю выкананых задач з ацэнкай выяўленых адхіленняў ад найбольш дакладнага спосаба (калі іх прадугледжваецца некалькі).

Усе выказвані ў справаздачах належыць фармуляваць ад 2 асобы множнага ліку: «перамнажаем …, пераносім …, лічым ...». Запоўненыя бланкі з табліцамі і графікамі прыкладаюцца пасля тэкставых матэрыялаў кожнай работы.

Акрамя матэрыялаў уласна лабараторных на вызначаную колькасць тэмаў (раздзелаў), павінны быць аформленыя вокладка, змест, уводзіны, а пасля тэксту ўсіх лабараторных – агульны спіс выкарыстанай літаратуры, на якую ў раздзелах абавязкова павінны быць зробленыя спасылкі. У той жа час не патрэбныя рэферат, спіс скарачэнняў.

Узор вокладкі паказаны на рысунку (гл. дадатак). Ва ўводзінах сцісла апісваюць прадмет, мэты і задачы лясной таксацыі і адлюстроўваюць яе ролю як дысцыпліны і ролю лабараторных у набыцці кваліфікацыі інжынера лясной гаспадаркі.

Падчас працы з практыкумам трэба ўлічваць некаторыя наступныя метадычныя асаблівасці выкладання матэрыялу ў ім: паўтлустым шрыфтам паказаныя тэрміны, азначэнне якіх падаецца ніжэй, курсівам – арыгінальныя назвы рускамоўных нарматыўных дакументаў, а таксама рускамоўныя адпаведнікі некаторых тэрмiнаў; падкрэсліваецца найбольш істотнае і важнае ў тэксце для ўразумення і запамінання (апорныя моманты).

Соседние файлы в папке практыкум па лясной таксацыi (I семестр)