Лекцыі па ГБ Крючек
.pdfкi князь лiтоўскi адначасова з’яўляўся i каралём польскiм. Прапанова палякаў аднавiць сiлу Крэўскага акта сустракала катэгарычную адмову з Вiльнi.
Стаўшы гаспадаром, Казiмiр Ягайлавiч з рэгентамi мусiлi нанова аб’ядноўваць дзяржаву, паколькi многiя землi адпалi ад ВКЛ..
Унутраная палiтыка Казiмiра Ягайлавiча была выразна скiраваная на кансалiдацыю сацыяльных вярхоў усiх зямель i яе цэнтралiзацыю. Каб умацоўваць сувязь з Вiльняй паўднёвых i ўсходнiх ускраiн ВКЛ, ён садзiў там намеснiкаў, а зноў далучаным землям даваў права на самакiраванне.
Такiм чынам, цэнтральная ўлада прыкметна ўмацавалася, а агульная сiтуацыя ў краiне стабiлiзавалася. Вельмi моцна паспрыяў таму прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г. Князi, паны i баяры ўсёй ВКЛ, Рускага i Жамойцкага, незалежна ад веравызнання атрымалi новыя правы i cвабоды: асабiстую недатыкальнасць, скасаванне павiннасцей на карысць дзяржавы, дазвол судзiць сялян i iнш.
У1468 г. князь выдаў Судзебнiк, у якiм былi змешчаны юрыдычныя нормы,
уасноўным крымiнальныя. Так былi ўзмоцнены сацыяльныя i палiтычныя пазiцыi баяр, адначасова былi пашыраны правы праваслаўнай царквы ў ВКЛ: у 1458 г. яна канчаткова вызвалiлася ад маскоўскай мiтраполii i падпарадкоўвалася канстанцiнопальскаму партыярху.
Зрабiўшыся i польскiм каралём, Казiмiр Ягайлавiч жыў у Кракаве i займаўся пераважна польскiмi справамi. Таму стан кiравання дзяржавай пагоршыўся. Невыпадкова, што ў яго прасiлi дазволу на абранне новага князя. Але ў 1478 на сойме ў Берасцi ён заявiў, што “пры сваiм жыццi нiкому не даручыць кiравання Лiтвою”. Невыпадкова, што супраць яго адбылася змова ў 1481 з мэтай дзяржаўнага перавароту. Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю ў Вiльнi, а Бельскi з Глiнскiм уцяклi ў Маскву да Iвана III. Там яны хацелi атрымаць дапамогу i абяцалi за гэта далучыць да маскоўскiх уладанняў беларускiя землi аж да Бярэзiны.
Гэта быў апошнi манарх, пры якiм ВКЛ яшчэ захоўвала значную моц i iнiцыятыву ў знешняй палiтыцы з рускiмi княствамi. Пасля смерцi Казiмiра, у час княжання Аляксандра Казiмiравiча (1492-1506) пачынаецца серыя войн з Маскоўскай дзяржавай, а разам з iмi i паступовае змяншэнне тэрыторыi княства. Але аб гэтым больш мэтазгодна весцi гаворку ў кантэксце знешняй палiтыкi ВКЛ. А зараз разгледзiм наступнае пытанне...
3.Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.
У13 i пачатку 14 ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Да таго ж ХV стагоддзя яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. У вынiку дзяржаўнай унii з Польшчай 1385 г. сцвердзiўся прынцып выбарнасцi манарха.
На вялiкiм князi замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных урадаў (пасадаў) i органаў цэнтральнага кiравання. Яшчэ пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi. У канцы ХV ст. былi ўтвораны ўрады (пасады) гетмана найвышэйшага, харужага, мечнiка, падстолiя [cтольнiка], скарбнага i iнш..
Уземлях-абласцях пасля лiквiдацыi ўдзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старасты. У iх кампетэнцыi было вырашэнне судова-адмiнiстрацыйных i ваенных пытанняў, а таксама нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм жа падпарадкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акругаў – дзяржаў i паветаў. Першым прававым i рэальныя крокам па абмежаваннi ўлады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг
iГедзiмiн абмяркоўвалi важнейшыя пытаннi ў коле асоб вышэйшай арыстакратыi. Вiтаўт акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, процiпаставiўшы iх удзельным князямi.
Ужо акты Гарадзельскай унii далi ёй шырокiя палiтычныя правы i паставiлi вялiкага князя ў залежнасць ад паноў i баяраў.
Упрывiлеi Казiмiра ад 1447 радзе было нададзена права выбiраць пасля яго смерцi новага
манарха. Вядомы Судзебнiк 1468 ён уклаў “с князьмi i с паны-ра-дою нашою ВКЛ”. З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра ў Кракаў на каралеўскую службу рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.
Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага ор-
гана зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога [1506-1548] ад 1506 г. Князi, паны i зямяне ўсiх зямель разам з гаспадарскаю радаю, абiраючы манархам Аляксандра, дамаглiся ад яго не толькi пацвярджэння сваiх ранейшых правоў i вольнасцяў, але i абмежавання вялiкакняскай улады на карысць рады: гаспадар абавязваўся надалей кiраваць дзяржавай не самастойна, а толькi супольна з радаю, не мяняючы без яе згоды нiчога ва ўнутраных спрвах, не раздаючы без яе ведама дзяржанняў, не размяркоўваючы дзяржаўных сродкаў i г. д.
Права асабiстых распараджэнняў (без рады) князя канчаткова пазбавiў толькi прывiлей 1506 г. Жыгiмонта Старога.
У актавых дакументах вышэйшы орган звычайна называўся “паны рада”,
“панове рада обоего стану духовные i светскiе”, цi проста “паны”.
Зканца ХV да сярэдзiны ХVI ст. канчаткова сцвердзiўся яго склад: 4 каталiцкiя бiскупы, ваяводы i старасты, валынскi маршалак, кашталяны [ад кожнага ваяводства], канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi.
Загульнага складу гэтага органа вылучылася так званая пярэдняя, або старшая рада – вузейшае кола, якое праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яго ўваходзiла 5 асоб, якiя сядзелi на першай лавiцы: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскi, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.
Рэальна ў радзе пастаянна засядалi прадстаўнiкi найвышэйшай элiты – князi i паны, якiя звычайна займалi не адзiн, а некалькi пасад (урадаў). Нягледзячы на Гарадзельскi акт, веравызнанне мала ўплывала на паноў-рады. Аднак праваслаўныя духоўнага стану ў яе нiколi не дапускалiся.
На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ведала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Толькi з ведама паноў-радных займалiся дзяржаўныя пасады. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя, якi запрашаўся з дынастыi
Ягайлавiчаў. Так былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1506), Жыгiмонт I Cтары (1506-1544) i яго сын Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).
Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдз ХVI ст., калi ўтварыўся новы, таксаманадзеленывярхоўнайуладай дзяржаўныорган– сойм.
Вальны сойм. Iнстытут сойму як саслоўнага прадстаўнiцтва быў тыповай з’я- вай дзяржаўнага жыцця тагачаснай Eўропы. У Англii з 1265 icнаваў парламент, у Iспанii з канца ХIII ст. - картэсы, у Францыi з 1302 г. - генеральныя штаты, у Швецыi з 1435 г. рыгстаг, у тым жа ХV ст. з’явiлiся райхстаг у Нямеччыне, снэм у Чэхii, сейм у Польшчы i iнш. Польскi прадстаўнiчы орган паўстаў на аснове шляхецкiх з’ездаў i сваiм прыкладам мог уплываць на фармiраванне адпаведна-га iнстытута ў ВКЛ, якi таксама ўтварыўся ў вынiку эвалюцыi тэрытарыяльных з’ездаў.
Свой мясцовы сход (соймік) iснаваў у кожнай зямлi княства. Удзел у iх спачатку бралi прадстаўнiкi самых розных сацыяльных груп - баяраў, шляхты i мяшчан. У яго кампетэнцыi было вырашэнне ўсiх важных пытанняў земскага жыцця - ад выпрацоўкi лакальны прававых норм да пабудовы новых умацаванняў i вызначэння “помачы” вялiкаму князю. Аднак з органа шырокага прадстаўнiцтва ён паступова трансфармаваўся ў алiгархiчны iнстытут.
Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны сойм усiх зямель ВКЛ. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту - раду, але i прадстаўнiкоў баярства-шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi апрача гаспадарскай рады з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы. На вальным сойме прысутнiчалi не толькi паны, якiя займалi дзяржаўныя пасады, але i неўрадавая шляхта зямель i паветаў – усе, хто валодаў зямлёй зямлёю па рыцарскiм праве.
Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей.
Ужо Казiмiр Ягайлавiч меў за правiла склiкаць на з’езд апрача паноў-рады шырокае кола князёў i баярства з розных зямель сваёй дзяржавы.
Так зрабiлi паны-рада ў 1492, калi спатрэбiлася абраць новага манарха без узгаднення з Польшчай. Упершыню ў Вiльнi разам з радай новага гаспадара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяржавы, незалежна ад веравызнання. Вiленскi з’езд 1492 г. i можна лiчыць першым сапраўдным вальным соймам. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога
(1506-44).
Зпачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем аднаго манарха, але i ўдзелам прадстаўнiкоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. Праўда, да поўнага вызначэння яго функцый i складу дайшло толькi ў другой палове ХVI ст. Напачатку кампетэнцыi сойма былi абмежаваны праблемамi ўнутранага жыцця. У гады княжання Жыгiмонта Старога праблема арганiзацыi абароны стала асноўнай задачай соймаў.
З1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi паавета. Князi, паны i ўраднiкi запрашалiся паiменна. Так, паўстаў новы, стала дзеючы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. Нагадаем, што гэта быў орган чыста шляхецкага прадстаўнiцтва.
Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай.
Заканадаўчая дзейнасць i судовы лад. Пачынаючы з 2-й паловы ХV ст. пер-
шараднае значэнне надавалася заканадаўчым актам – прывiлеям, Судзебнiку Казiмiра 1468 i розным соймавым пастановам. Вышэйшай формай заканадаўства з’яўлялся Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 (Лiтоўскi статут).
Яны былi першымi ў Еўропе зводамi законаў, выдадзенымi на аснове мясцовага права.
Судовы лад ВКЛ уключаў 2 сiстэмы судоў – агульныя i саслоўныя. Агульныя суды (гаспадарскi або вялiкакняжацкi, i гродскi або замкавы), у якiх разглядалiся правы розных груп насельнiцтва, былi заснаваны на звычаёвым праве i на законе. Найбольш тыповымi саслоўнымi судамi былi:
галоўны суд або галоўны трыбунал (па найважнейшых справах) земскi (суддзя, падсудак, пісар) i падкаморскi – для шляхты; войтаўска-лаўнiцкi – для мяшчан;
копны – для сялян; царкоўны – для духавенства
Самым высокiм органам для ўсяго насельнiцтва быў Гаспадарскi суд, якi cкладаўся з гасудара i паноў-рады. Пасля ўтварэння Галоўнага трыбунала колькасць спраў, разглядаемых гаспадарскiм, значна скарацiлася.
Функцыi суддзяў выконвалi службовыя асобы, абраныя на соймах, “копныя мужы” i “копныя старцы”
4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: сельская гаспадарка, рамяство і гандаль. Магдэбургскае права
Эканоміка ВКЛ мела пераважна аграрны характар. Земляробства – аснова дабрабыту дзяржавы, сялянства і баярства (зямян, шляхты). Зямля – асноўнае багацце, якое належала 1. дзяржаве, асабіста вялікаму князю, а таксама феадалам – царкоўным і свецкім (магнатам, панам, баярам, шляхце). Лад, які быў заснаваны на феадальнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі залежнага сялянства і зваўся феадальным. Як правіла, феадалы (баяры, шляхта) атрымоўвалі зямлю (памесце) за службу дзяржаве або князю (магнату) з правам перадачы яе нашчадкам (вотчына), або не. Сяляне не мелі ўласнай зямлі і былі вымушаны карыстацца той, якая належала феадалам. Умовы карыстання былі рознымі, таму і формы залежнасці сялян ад феадалаў не былі аднолькавымі. Але ў сваёй масе гэта былі аброк (дзякла і мёзлева) (пазней – чынш) і паншчына (адпрацоўкі на панскім полі ўласным інвентаром). З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста свабоднай, але ў ХІУХУ стст. вызначылася тэндэнцыя да замацаваннем сялян да гаспадарамі. Такім чынам, узніклі катэгорыі сялян “пахожых” і “непахожых”. Першыя мелі права пераходу да іншых гаспадароў, другія не. Імкнучыся замацаваць ў сваіх маёнтках сялян, баяры або шляхта імкнулася абмежаваць правы пахожых, спачатку 20 гадамі, а затым і 10. У 1447 г. адмысловым прывілеем Казімір Ягелончык паклаў пачатак запрыгоньванню, а ў Судзебніку 1468 наогул –
забараніў пераходы ад пана да пана. Канчатковае запрыгоньванне сялянства было зафіксавана ў Літоўскім Статуце 1588 г.
Да сярэдзіны ХУ ст. існаваўшая сістэма збору падаткаў пераставала задавальняць феадалаў, бо адзінка падаткаабкладання – “дым” – дазваляла сялянам ухіляцца ад павіннасцей. У “дворышчах” збіраліся дарослыя дзеці, прымакі і інш.
Менавіта таму ў 1557 г. у часы кіравання Жыгімонта ІІ Аўгуста ўзнікла ідэя аграрнай рэформы. Была выдадзена “Устава на валокі” і адбылася “валочная памера”, паводле якой адзінкай збору падаткаў рабілася “валока” – зямельны ўчастак плошчай каля 20 га. Зараз памер падаткаў кожнай сялянскай сям’і залежаў ад колькасць ворнай зямлі.
Адпаведна ўзмацнілася эксплуатацыя сялянства. Узніклі новыя катэгорыі залежнага сялянства – цяглыя (чыя павіннасць складалася ў асноўным з прыгону) і асадныя (хто плаціў у асноўным аброк і чынш). Акрамя таго сяляне выконвалі многія іншыя павіннасці – гвалты (згоны), талокі. У тых умовах сяляне не гублялі надзей ухіліцца ад павіннасцей: найперш, бралі не валоку, а палову, а патрэбную для гаспадаркі зямлю – шукалі далей ад панскіх вачэй.
Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтварэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыванне сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж.
Гарады ВКЛ імкліва раслі і развіваліся разам з развіццём рамёстваў і гандлю. Важнай прыкметай ХІУ-ХУ стагоддзяў зрабілася ўтварэнне мястэчак, жыхары якіх будавалі свой дабрабыт развіцці рамёстваў і на абслугоўванні купецкіх караванаў. Асноўнай адзінкай рамеснай вытворчасці з’яўлялася майстэрня, якая належала гаспадару-майстру, які працаваў асабіста, меў у падпарадкаванні чалядніка (падмасцер’я) і некалькі вучняў. З цягам часу майстры адной прафесіі, аб’ядноўваліся ў цэхі з мэтай упарадкавання цэн, даходаў, барацьбы з канкурэнтамі (партачамі); набывалі памяшканне, герб, агульны скарб. У час вайны былі абавязаны бараніць пэўную частку гарадской сцяны.
У шэрагу месцаў багатыя купцы, рамеснікі, мяшчане здолелі аб’яднаць намаганні і дамагчыся ў прыватных уласнікаў або вялікага Князя права на самакіраванне, па ўзору заходнееўрапейскіх гарадоў, так званае магдэбургскае права. Першым яго атрымалі жыхары Вільні (1387), затым Берасця
(1390) і Гародні (1391), Менск (1499).
У шэрагу месцаў прыватным уласнікам удалося захаваць свае ўладанні ў частках горада, так званыя “юрыдыкі”.
Гарадское самакіраванне (магістрат) засядала ў Ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы. Магістрат складаўся з дзвюх частак – рады і лавы. Узначальваў яго войт, прызначаемы Вялікім князем; яму ў дапамогу абіраліся 2 бурмістры. Выбарчыя правы мелі толькі хрысціяне, мужчыны, жанатыя і меўшыя маёмасць.
Гарады – цэнтры гандлю. Рынкі і кірмашы. Замежны гандаль з Польшчай, Масквой, крыжакамі.
Мяшчане, рамеснікі, купцы, шляхта, свабодныя сяляне.
Сацыяльная дыферэнцыяцыя гараджан: багатыя і гульцяі, людзі лёзныя.
5. Знешняя палітыка ВКЛ: барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. З моманту стварэння ВКЛ яго князям даводзiлася цесна кантактаваць з сусед-няй Польшчай, бо, як правіла таго патрабавала сумеснае імкненне абараніцца ад крыжацкай агрэсіі. Вядома, што актыўную барацьбу супраць крыжакоў вялi Трайдзень, Вiцень, Гедзiмiн, Вiтаўт. Вядома такама i тое, што князi (Мiндоўг) або прэтэндэнты на вялiкакняскi трон (Скiргайла, Вiтаўт) у час мiжусобнай ба-рацьбы звярталiся за дапамогай да крыжакоў i карысталiся iх узброенай пад-трымкай. Але гэта было хутчэй выключэннем, чым правiлам, бо крыжакi Тэўтон-скага або Лiвонскага ордэнаў аказвалi гэтую дапамогу, iмкнучыся падарваць ма-гутнасць ВКЛ i скарыстаць любую магчымасць для свайго замацавання на сла-вянска-балцкiх землях.
Дарэчы, балцкiя землi Балтыйскага ўзбярэжжа амаль поўнасцю сталі нямецкiмі: напрыклад, ад шматлiкiх плямёнаў прусаў i куршаў засталiся толькi геа-графiчныя назвы. Такая ж пагроза навiсла над аукштайтамi, жэмайтамi (жамойтамi) i славя-намi, у тым лiку над заходнiмi.
Варта пры гэтым прыгадаць, што значным дыпла-матычным дасягненнем Вiтаўта з’явiлася арганiзацыя сумесных сiл супраць крыжакоў пад час “вялiкай вайны” 1409-1411. 15 лiпеня 1410 г. пад Грунвальдам у войска саюзнiкаў уваходзiлi беларускiя, лiтоўскiя, польскiя, украiнскiя, рускiя (смаленскiя) харугвы, польскiя, чэшскiя, нават татарскiя войскi. Разгром Тэўтон-скага ордэна абумовiў паступовы заняпад крыжакоў (Таруньскi мiр 1466 г) i iх дзяржаўных утварэнняў на Усходзе, у тым лiку Лiвонii.
Узаемаадносіны ВКЛ з Польшчай складваліся традыцыйна дружалюбна, пасаюзніцку. Таму спрыяла этнічная (славяне), геаграфічная, эканамічная блізкасць, а таксама неабходнасць у сумеснай барацьбе з крыжакамі.
Іншая справа, што большую выгаду з такога дабрасуседства мелі палякі, дакладней шляхта і каталіцкая царква, якія імкнуліся падпарадкаваць сабе багатыя землі княства.
Адносiны ВКЛ з мангола-татарамi таксама мелi свае асаблiвасцi. Па-першае, як адзначалася вышэй, названае княства не мела такiх разбурэнняў, як, да прыкладу, шматлiкiя рускiя княствы. Можна дапусцiць, што яно нават узмацнiлася, паколькi некаторыя з iх (рускiх княстваў) дабрахвотна пераходзiлi ў яго склад каб пазбавiцца мангола-татарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават прыпынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1366 г. на Сiнiх Водах, калi Альгерд нагалаву разбiў iх. Менавіта дзейнасць Альгерда характарызуецца выразнай антытатарскай палітыкай.
Удалейшым князi ВКЛ – Ягайла, Вiтаўт, Казiмiр i iнш. iмкнулiся ўсталяваць
змангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Маскоўскага княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэне. Прыкладам таму – паводзiны Ягайлы пад час Кулiкоўскай бiтвы 1380 г., дазвол Вiтаўта на пасяленне ў ВКЛ татар у канцы ХIУ ст., з 1392 г.
Ёсць звесткi аб тым, што Вiтаўт iмкнуўся заручыцца падтрымкай i ў Залатой Ардзе, пасадзiўшы на тамтэйшы трон свайго стаўленiка. Умяшальніцтва Вітаўта ў справы Арды было настолькі моцным, што выклікала вострае незадавальненне
тамтэйшай знаці, якая арганізавала супраць яго паход. У выніку ваеннае паражэнне ад мангола-татар каля р. Ворсклы 12 жнiўня 1399 г. прымусіла Вітаўта весці больш стрыманую палітыку. У далейшым яна прынесла плён, калі Вiтаўт ў час Грунвальдскай бiтвы выкарыстаў татар у якасці саюзнікаў. Такія ж саюзніцкія адносіны ВКЛ з татарамі падтрымліваліся і ў час узвышэння Масквы.
Пасля смерцi Вiтаўта яго саюзнiцкую з татарамi палiтыку працягваў Казiмiр Ягелончык, праўда, аказаць Ардзе iстотную дапамогу ў яе барацьбе супраць маскоўскага цара Iвана III ён не здолеў. Вядома, напрыклад, што мангола-татары, не дачакаўшыся гэтай дапамогi восенню 1480 г. на р. Угра, адступалi па тэрыторыi ВКЛ i ўсё знiшчалi на сваiм шляху.
Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн памiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – было часткай Залатой (Вялiкай) Арды. Саюзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднёвыя землi ВКЛ. У перыяд з 1500-1569 (час княжання Аляксандра Казiмiравiча, яго малодшага брата Жыгiмонта I Старога, Жыгiмонта II Аўгуста) беларускiя землi падверглiся 45 татарскiм паходам. У 1505 г. iм удалося абрабаваць Менск i Наваградак, захапiўшы ў палон каля 100 тыс жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi ў баi пад Клецкам разбiў заваёўнiкаў i вызвалiў палонных. Пасля гэтай бiтвы паходы татараў на Беларусь хоць i працягвалiся, але ўжо не мелi той разбуральнай сiлы. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы, а потым войска Рэчы Паспалiтай.
Узаемаадносiны памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавы на працягу ХIV-ХVI характарызавалiся cупернiцтвам за гегемонiю ва Усходней Еўропе ўзаемнай варожасцю. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэрыторыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу – Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Як вядома на першым этапе мангола-татарскай навалы ў ХIIIпершай палове ХIV cтст. многiя рускiя землi дабрахвотна або без значнага ваеннага супрацiўлення ўвайшлi ў склад ВКЛ, каб абаранiць сябе ад прыгнёту заваёўнiкаў.
З узвышэннем Масквы ўзмацнiлiся яе спробы сабраць вакол сябе рускiя землi, у тым лiку тыя, што ўжо знаходзiлiся ў складзе ВКЛ. Натуральна, што ўсё гэта i iншае выклiкала шматлiкiя i працяглыя войны памiж абедзвюма дзяржавамi. Акрамя таго, варожасць cуседзяў выклiкала антымаскоўская палiтыка ВКЛ, якое падтрымлiвала саюзнiцкiя адносiны з мангола-татарамi i дапамагала iншым рускiм княствам (Ноўгарад, Цвер) захаваць сваю незалежнасць ад Масквы. Не спрыяла замiрэнню памiж дзяржавамi i тая акалiчнасць, што цэнтрам праваслаўя ва Усходняй Еўропе з’яўлялася Масква, якая iмкнулася абараняць iнтарэсы i праваслаўных вернiкаў ВКЛ. Ва ўмовах паступовага распаўсюджання каталiцызму некаторыя беларускiя i лiтоўскiя феадалы выказвалi iмкненне далучыцца да сваiх праваслаўных суседзяў, што пагражала цэласнасцi ВКЛ.
Пры Маскоўскiм цары Iване III (памёр у 1505 г.), якому ў 1480 г. нарэшце ўдалося пазбавiць рускiя землi ад Вялiкай Арды, узмацнiлiся ваенныя сутыкненнi з ВКЛ. Пасля смерцi Казiмiра Ягелончыка новы князь - Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дастойнага ваеннага супрацiўлення Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваў-
шых з Масквой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла замацавацца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дачкой Iвана III Аленай.
Але неўзабаве ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 года. За гэты час ВКЛ у абарончых мэтах заключыла саюз з Вялiкай Ардой, Лiвонскiм Ордэнам i спрабавала аднавiць унiю (1501 г.) з Польшчай. У прыватнасцi, Аляксандр Казiмiравiч быў яе абраны каралём.
За час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.
Пасля смерцi Iвана III (1505) i Аляксандра (1506) новы цар Васiлiй III паспрабаваў праз сваю сястру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць Маскве ўсю дзяржаву. Але няўдала, бо новым князем ВКЛ (а неўзабаве i каралём Польшчы) быў абраны брат Аляксандра – Жыгiмонт (Казiмiравiч) (1506-1544)
Новая вайна 1507-1508 хоць і скончылася на карысць Масквы, але не задаволiла Васiлiя III, якi iмкнуўся да захопу буйнейшага фарпосту ВКЛ – Смаленскай крэпасцi. Яму спатрэбiлiся тры паходы (1512, 1513,1514 гг.), каб дамагчымя сваёй мэты.
Спроба маскоўскага войска замацаваць поспех заваёвамi новых тэрыторый ВКЛ была прыпынена 8 верасня 1514 г., калi пад Оршай гетман К. Астрожскi ўшчэнт разбiў значна большую за яго войска 80-тысячную раць. Але ў далейшым беларуска-лiтоўскаму войску так i не ўдалося вярнуць заваяваных Масквой тэрыторый. Новая спроба здзейснiць гэта адразу пасля смерцi Васiлiя III (1533) скончылася адваяваннем Гомеля i некаторых валасцей на поўднi. Перамiр’е, заключанае ў 1537 г., працягвалася аж да новай, Лiвонскай вайны 1558-1583 г.
Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ выяўляла сябе ва ўмацаваннi ўсебаковых сувязей з Польшчай, з Вялiкай Ардой. Узаемаадносiны з крыжакамi характарызавалiся нестабiльнасцю, абумоўленай iх агрэсiўнымi намерамi. Вялiкакняская палiтыка ў адносiнах да Масквы ў цэлым вызначалася iмкненнем абаранiць свае ўсходнiя тэрыторыi, на якiя яна прэтэндавала. У цэлым жа на пачатку ХVI стагоддзя мiжнароднае становiшча ВКЛ значна пагоршылася, што сведчыла аб сур’ёзных негатыўных з’явах унутры дзяржавы.
Тэма4. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ 14-15 СТСТ. КУЛЬЕУРА Беларусі У ЭПОХУ СЯРЭНЕВЕЧЧА.
1. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу і назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІУ-ХУІ стст.)
1.Балцкая канцэпцыя, у адпаведнасці з якой беларускі народ утварыўся ў выніку асіміляцыі славянамі (крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і інш.) балцкіх плямёнаў.
2.Канцэпцыя старажытнарускай народнасці, у адпаведнасці з якой у ІХ-
ХІІ у межах Кіеўскай Русі ўзнікла адзіная старажытнаруская народнасць, якая ў выніку міжусобнай барацьбы і феадальнай раздробленасці раздзялілася на тры братнія народнасці – рускую, украінскую і беларускую.
3. Беларуская народнасць утварылася ў межах ВКЛ, у час росквіту феадальных адносін.
ХIV-ХVI стагоддзi – гэта час далейшай кансалiдацыi насельнiцтва ВКЛ i фармiравання беларускай народнасцi. Народнасць – форма этнiчнай супольнасцi (i не толькi беларусаў, а ўсiх народаў), якая ўзнiкае ў iснавання класавага грамадства з уласцiвай ёй (супольнасцi) моўнай, тэрытарыяльнай, эканамiчнай i культурнай прыкметамi. У нашым выпадку ўзнiкненне беларускай народнасцi прыпадае на час iснавання развiтага феадальнага грамадства. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі рамёствамі гарады.
Утварэнню i развiццю беларускай народнасцi спрыялi тэрытарыяльны, палiтычны, эканамiчныя, сацыяльныя, рэлiгiйны, культурны фактары.
Тэрытарыяльны фактар: у складзе ВКЛ аб’ядналiся славянскiя плямёны крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, якiя шляхам асiмiляцыi балтаў (балцкi субстрат) залажылi падмурак новай этнiчнай супольнасцi. Пры гэтым у дзяржаве заставалiся арэалы iншых этнiчных груповак (аукштайты, жэмайты). Пагроза крыжацкай i мангола-татарскай агрэсii, а таксама ваяўнiчасць Маскоўскай дзяржавы стымулявала згуртаванне насельнiцтва ВКЛ у асобную этнiчную супольнасць. Таму ж спрыяў палiтычны фактар: умацаванне сiстэмы дзяржаўнага кiравання i асабiстай улады князя, арганiзацыя ўзброеных сiл, распрацоўка заканадаўства, ажыццяўленне знешнепалiтычных сувязяў i iнш.
Эканамiчны фактар: Сельская гаспадарка i рамяство спрыялi этнаўтваральным працэсам, умацоўваючы гандлёвыя сувязi памiж горадам i вёскай на аснове ўласнай грашовай сiстэмы. У гэты час інтэнсіўна развіваецца фальваркава-пан- шчынная сістэма гаспадарання, узрастае колькасць мястэчак, славяцца сваімі рамёствамі гарады.
Аднак эканамiчны фактар па сваёй значнасцi саступаў палiтычнаму, бо ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасцi не ўсе рэгiёны развiвалiся аднолькава раўнамерна. Вядома, што фальварка-паншчынная сiстэма была больш уласцiва заходнiм раёнам. Не спрыяла этнiчнай кансалiдацыi i тая акалiчнасць, што ў розных маясцiнах ВКЛ iснавала свая рэгiянальная сiстэма вагаў i мер.
Сацыяльны фактар. Развiццё феадальных адносiн адбiлася на фармiраваннi саслоўных груп насельнiцтва – баярства (шляхты) – залежнага сялянства, мяшчанства i г. д. з фiксацыяй правоў i абавязкаў кожнай з iх. Такiм чынам, сацыяльны фактар спрыяў утварэнню агульнадзяржаўнага грамадства. Праўда, мiжсаслоўныя адносiны былi развiты значна слабей, асаблiва, памiж феадаламi i сялянствам.
Своеасаблiвую ролю адыгрываў рэлiгiйны (канфесiйны) фактар. Калi на пачатку iснавання ВКЛ большасць насельнiцтва спавядала праваслаўе i нават балты (лiтва, жамойць) стала ўцягвацца ў хрысцiянства, усё гэта i iншае станоўча ўплывала на фармiраванне нацыянальнай свядомасцi. Пасля ж Крэўскай унii, хоць ВКЛ i заставалася шматканфесiйнай дзяржавай, гэты працэс не мог не запаволiцца, паколькi частка беларускага баярства, прыняўшага каталiцтва, трапляла пад уплыў суседняй польскай шляхты i пачынала акаталічвацца і паланiзавацца.
Этнiчнай кансалiдацыi беларусаў спрыяла матэрыяльная i духоўная культу-
ра, у першую чаргу – мова, як гутарковая так i лiтаратурная. Аб яе вызначальнай ролi ў полiэтнiчнай дзяржаве сведчаць выдазеныя князямi (па паходжаннi лiтоўцамi) прывiлеяў на старабеларускай мове, летапiсы, юрыдычныя зборнiкi. Роля Скарыны, Буднага і інш.
Значнай крынiцай у фармiраваннi духоўнай культуры беларусаў, у тым лiку самой народнасцi, зрабiлiся своеасаблiвы фальклор, жытло, прадметы побыту, адзенне i г. д.
Разам з тым, варта адзначыць тыя цяжкасцi, якiя перашкаджалi стварэнню беларускай народнасцi. Па-першае, у адрозненнi ад любой iншай еўрапейскай краiны, межы ВКЛ выходзiлi далей за беларускiя. Такiм чынам, дзяржава была полiэтнiчнай: яе насялялi не толькi беларусы, а лiтоўцы, рускiя, украiнцы, палякi, татары, яўрэi. Пры гэтым кiраўнiкi дзяржавы, як правiла, былi лiтоўцамi або iх нашчадкамi. Невыпадкова таму, што жыхары ВКЛ так i не вынайшлi адзiнай саманазвы (накшталт палякi ў Польшчы i г. д.), а звалiся “русiчамi”, “русiнамi”,“лiтоўцамi”, “лiтвой” i г. д. Сам этнонім “беларус” з’явіўся значна пазней, у ХІХ ст.
Нацыянальнай кансалiдацыi не спрыяла таксама наяўнасць дзвюх хрысцiянскiх канфесiй. Iмкненне беларускiх баяраў палепшыць свой матэрыяльны стан прыцягвала iх да каталiцтва i ўплывала на iх агульнае апалячванне. З другога боку, праваслаўная шляхта часта арыентавалася на Маскву i не спрыяла дзяржаўнаму ўмацаванню.
Тым не менш, бясспрэчна, што ў ХIV-ХVI стст. у ВКЛ колькасна i якасна ўжо пераважала беларуская народнасць.
2. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
Аб высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, сведчыць “Аповесць мінулых гадоў”. У ёй адзначаецца, што шмат гарадоў у Полацкай Русі ўзнікалі на дастаткова высокім узроўні як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры, Ві-зантыйскія аўтары — ІІракопій, Маўрыкій, Канстанцін Багранародны, араб-скі аўтар Магудзі таксама адзначалі высокі ўзровень культуры ўсходніх славян.
Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хрысціянскал рэлігія. Уведзеная Уладзімірам, князем кіеўскім у 988 г., адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё – ц культурна-духоўнай сферы. Неабходна, аднак, адзначыць, што 988 г. быў пачаткам хрысціянізацыі, на фактычнае ж яе ажыццяўленне спатрэбіліся стагоддзі.
Аб тым, як распаўсюджвалася новая рэлігія ў Полацкай зямлі, можна меркаваць па некаторых дакументальных крыніцах. Ёсць звесткі, напрыклад, што ўжо ў IX ст. тут былі хрысціяне, а ў Полацку і Тураве існавалі епархіяльныя цэнтры. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, быў хрысціянінам і з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у ІІолацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела, барацьба паміж новай, хрысціянскай верай і старой, язычніцкай, мела месца. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях.
