Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Полиграфический дизайн_2014

.pdf
Скачиваний:
132
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.01 Mб
Скачать

алоўкавая рыска, рыска пэндзлем) і ―мяккія‖ лініі (напрыклад, пэндзаль ―па сырым‖, мяккі грыфель і інш.) [1].

Пляма ў адрозненне ад кропкі і лініі, як правіла, запаўняе большую частку графічнай плоскасці. З выкарыстаннем плямы значна пашыраецца палітра сродкаў пабудовы графічнай кампазіцыі. У гэтую палітру ўключаюцца і тыя шматлікія формы тонавай графікі, якія атрымоўваюцца пры выкарыстанні настолькі ж розных прыѐмаў яе распрацоўкі. Вылучаюць наступныя віды танальных графічных форм: ―мяккія‖ (напрыклад, заліўка, градыент) і ―жорсткія‖ (эфекты ―друк‖, ―растр лінейны‖ і інш.) [1]. Самая простая кампазіцыйная задача заключаецца ў выкарыстанні такой танальнай графічнай плямы, якая максімальна яскрава выражае мастацкі характар формы ў цэлым.

Больш складаная задача – гэта гарманічнае спалучэнне ў графічнай кампазіцыі розных тонавых элементаў.

Выразнага спалучэння складаных па характары графічных форм можна дасягнуць пры дапамозе стварэння калажа, напрыклад, з газетных, часопісных, праспектных выразак і да т. п. Важна ўлічваць, што кампазіцыйнае калажаванне вырашае праблему адцягнення ўвагі ад канкрэтных па змесце графічных форм (тэкстаў, фотавыяў) і звяртае яе ўласна на фармальную кампазіцыю. У калажы апраўдана выкарыстанне ўмоўнага тэксту і выявы.

Рашэнне такой задачы дазваляе развіваць у студэнта пачуццѐ і разуменне выразнасці графічнай формы, па-за залежнасці ад таго, што яна паказвае. У гэтым выпадку важнымі з’яўляюцца не зместавыя (інфарматыўныя), а выключна мастацкія якасці кампазіцыі.

Пры супастаўленні тонавых і лінейных форм важна дабіцца гарманічнай сувязі паміж імі, раскрыць іх мастацкія уласцівасці і захаваць цэласнасць усѐй кампазіцыі. Рашэнне падобнай задачы прадугледжвае выкарыстанне простых геаметрычных фігур (прычым у мінімальнай колькасці), што дазваляе ярчэй выявіць характар фармальнай графічнай кампазіцыі [1].

Выкананне работы

Заданне 1. Стварыце чатыры адвольныя шрыфтавыя кампазіцыі: 1) аднафігурную камбінаторную ў форме канкрэтнага аб’екта; 2) аднафігурную камбінаторную (шрыфтавую графічную)

уабстрактнай форме;

3)шматфігурную ў форме матэрыяльнага аб’екта;

21

4) шматфігурную (шрыфтавую графічную ці шрыфтавую фатаграфічную) у форме, што адлюстроўвае альбо азначэнне, выражанае назоўнікам (напрыклад, ―прыгажосць‖), альбо з’яву (напрыклад, ―сонечнае зацьменне‖), альбо працэс (напрыклад, перасячэнне), альбо ўласцівасць аб’екта (напрыклад, мяккасць).

Этапы выканання:

1)сфармулюйце задачу кампазіцыі. Канкрэтызуйце ідэю. Прадумайце, якія ўласцівасці, працэсы, з’явы ці вобразы неабходна перадаць праз форму;

2)вызначце сэнсавы і выяўленчы цэнтры кампазіцыі. Вырашыце, што ў кампазіцыі галоўнае і што другаступеневае, устанавіце ўзаемасувязі паміж элементамі;

3)выберыце форму кампазіцыі, а таксама вызначце яе кампазіцыйныя і графічныя характарыстыкі, якія дазволяць выразіць задуму;

4)распрацуйце эскізы.

Заданне 2. Ахарактарызуйце створаныя кампазіцыі па наступнай схеме:

1)фармулѐўка задачы; від шрыфтавой кампазіцыі паводле якасці формы, паводле колькасці складнікаў;

2)удакладненне ідэі; назва кампазіцыі;

3)распрацоўка канцэпцыі (узаемадзеянне формы і зместу: галоўнае, другаснае, узаемасувязь элементаў і г. д.);

4)выбар і абгрунтаванне характарыстык кампазіцыі:

простая/складаная;

вертыкальная/гарызантальная;

сіметрычная/асіметрычная;

адкрытая/закрытая;

статычная/дынамічная;

храматычная/ахраматычная;

5) выкарыстанне магчымасцяў такіх элементаў кампазіцыйнай будовы, як:

рытм;

маштаб;

прапорцыі;

кантраст;

колер;

22

6) прымяненне мастацкай выразнасці формы такіх графічных сродкаў пабудовы кампазіцыі, як:

кропка;

лінія;

пляма.

Заданне 3. Стварыце чатыры адвольныя шрыфтавыя кампазіцыі ў графічным пакеце CorelDRAW.

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; абгрунтаванне задумы; эскізы ў варыянтах; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Акрэсліце мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны ―Паліграфічны дызайн‖.

2.Патлумачце азначэнні паняццяў ―дызайн‖, ―кампазіцыя‖.

3.Якія вылучаюць віды шрыфтавых кампазіцый з улікам узаема-

дзеяння шрыфта і іншых элементаў?

4.Якія вылучаюць віды кампазіцый па якасці формы?

5.Сфармулюйце асноўныя параметры шрыфтавой кампазіцыі.

6.Прааналізуйце парныя характарыстыкі кампазіцыі.

7.Што маецца на ўвазе пад сіметрычнай кампазіцыяй?

8.Раскрыйце азначэнне ―асіметрыя‖. Прывядзіце прыклад.

9.Пералічыце ўмовы для выражэння дынамікі.

10.Што такое рытм? Якая яго роля ў стварэнні кампазіцыі?

11.Раскрыйце змест такіх сродкаў арганізацыі кампазіцый, як маштаб, прапорцыі, кантраст.

12.Прааналізуйце асноўныя прынцыпы формаўтварэння.

13.Якая роля графічнага сродку ―кропка‖ ў кампазіцыі?

14.Якія спецыфічныя ўласцівасці характэрны лініям? Прывядзіце

прыклады.

15.Дайце азначэнне паняцця ―графіка‖.

16.Якія задачы дазваляе вырашаць сродак мастацкай выразнасці ―пляма‖?

23

Лабараторная работа № 2 ШРЫФТАВАЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ ЗНАЧЭННЯ ЛІТАРЫ

Працягласць работы: 2 гадзіны

Мэта работы: разгледзець азначэнні ―шрыфт‖, ―літара‖, ―графема‖, ―буквіца‖; прааналізаваць працэс стварэння новай формы знака; выпрацаваць практычныя навыкі графікі літары.

Змест работы

1.Аналіз шрыфта як элемента кампазіцыі кнігі.

2.Разгляд структуры літары.

3.Вывучэнне працэсу развіцця знака ў выяву.

4.Стварэнне і аналіз шрыфтавых інтэрпрэтацый значэння літары.

Тэарэтычныя звесткі

1. Шрыфт як элемент кампазіцыі выдання

Шрыфт – гэта графічна выражаная мова, гэта ўвасобленая ў знаках думка. Шрыфт – гэта мастацтва [5]. З аднаго боку, ѐн носіць умоўна знакавы характар. З іншага боку, шрыфтавая кампазіцыя – гэта аб’яднанне ўсіх элементаў формы мастацкага твора ў адзінае цэлае, якое выражае вобразны ідэйна-мастацкі змест [2]. Выбар шрыфта, яго інтэрпрэтацыя адлюстроўвае асэнсаванне значэння інфармацыі, абумоўленае мэтавым прызначэннем і чытацкім адрасам выдання, зместам твора альбо тэматыкай матэрыялаў. Напрыклад, для афармлення літаратурна-мастацкай кнігі гістарычнага зместу дызайнер вывучае асаблівасці шрыфтоў пэўнай эпохі. Малюнак абранай гарнітуры ўбірае ў сябе яе адметнасці, культуру, стыль. Гэта дазваляе развіваць і падтрымліваць дызайнерскую ідэю, акрэсліваць неабходныя сэнсавыя адценні.

З мэтамі стылізацыі дызайнеры выкарыстоўваюць графічнае рашэнне лацінскага пісьма, якое ў сваім развіцці прайшло некалькі этапаў: капітальнае квадратнае, капітальнае рустычнае, унцыяльнае, каралінгскі мунускул, гатычнае, гуманістычнае (антыква), егіпецкае, рубленае. Кожнае з іх нясе ў сабе дыханне свайго часу.

24

З дэкаратыўнымі мэтамі дызайнеры выкарыстоўваюць каліграфічныя варыянты кірыліцы: устаў, паўустаў, хуткапіс, вязь і інш.

Усе лацінскія і кірылічныя прамыя шрыфты паводле прынцыпу пабудовы падзяляюць на дзве групы: антыквенную і медыевальную. У першай групе асновай пабудовы літар з’яўляецца прамавугольнік, у медыевальнай групе – квадрат, а таксама літары з акруглымі абрысамі [2].

У цяперашні час шрыфты, што выкарыстоўваюцца для тыпаграфскага набору, аб’яднаны па агульных графічных прыкметах у наступныя групы: рубленыя, з ледзь заўважнымі засечкамі, медыевальныя, звычайныя, брусковыя, новыя малакантрасныя [2].

У адпаведнасці з прызначэннем шрыфты падзяляюца на тэкставыя – для друку асноўнага тэксту кніг, часопісаў, газет; тытульныя – для набору вокладак, тытульных аркушаў, газетных загалоўкаў; акцыдэнтныя – для выразнага афармлення плакатаў, афіш і г. д.

2. Азначэнне “літара”, стварэнне новай формы знака

Літара – гэта графічны знак, які сам па сабе ці сумесна з іншымі знакамі традыцыйна выкарыстоўваецца для абазначэння на пісьме фанем (гукаў), іх асноўных варыянтаў ці тыпічных паслядоўнасцяў. Літара складаецца з графемы, асноўнага і спалучальнага элементаў, засечак, прасторы, зместавай прыкметы. Усе гэтыя складнікі знаходзяцца ў пэўнай залежнасці адзін ад аднаго. Разгледзім, што разумеюць пад графемай і зместавай прыкметай.

Графема – гэта лінейна-восевая структура літарнага знака. Знакі алфавітаў графічна адрозніваюцца адзін ад аднаго і ў сваіх самых простых абрысах прадстаўляюць менавіта графемы. Іншымі словамі, графема – гэта нязменная форма знакаў алфавіта без звароту да стылѐвых, гарнітурных і іншых формаўтварэнняў.

Зместавая прыкмета – гэта агульная ўласцівасць гукаў і ліній, значэння і формы. Магчымасці шрыфтавой інтэпрэтацыі шырокія. Напрыклад, праз шрыфт можна перадаць аўдыяльныя характарыстыкі. Моцы голасу адпавядае павелічэнне кегля, паўзе – шматлікія ці вялікія прабелы ў гарызантальным ці вертыкальным кірунку. Сіла гуку суадносіцца таксама з даўжынѐй лініі, а вышыня гука – з таўшчынѐй. Тоўстыя лініі адпавядаюць нізкім гукам, а тонкія – высокім.

Зместавая прыкмета можа ў рознай ступені накладацца на графему. Уласцівая форме неадназначнасць абумоўлена існаваннем не-

25

калькіх магчымых зместаў. Іх колькасць залежыць ад многіх фактараў, у ліку якіх і ўяўленне, і падыход, і шмат што іншае [4].

Літара функцыянуе і як адзінка алфавіта, і як адзінка ў літараспалучэннях слова, і як самастойны знак, што мае сваю форму і значэнне. Шматфункцыянальнасць літары тлумачыцца яе моўнымі магчымасцямі і ўласцівасцямі формы.

Форма літары ў залежнасці ад сітуацыі мае рознае семантычнае напаўненне. Яна можа выражаць прыкметы іншых прадметаў і з’яў, а таксама быць графічным знакам цэлага азначэння.

Адной з дызайнерскіх задач з’яўляецца праца над літарай як элементам афармлення выдання. Размова ідзе пра буквіцу – першую

вялікую літару тэксту (раздзела, казкі і г. д.). Яна можа выконваць некалькі функцый: па-першае, акцэнтаваць увагу на пачатку тэкставага блока, напрыклад, часопіснага артыкула (праз павелічэнне кегля, колеру); па-другое, перадаваць праз форму характар, асаблівасці тэксту (пры дапамозе выбару адпаведнай гарнітуры, інтэрпрэтацыі формы літары праз вобраз, стылістычную апрацоўку і г. д.). Інымі словамі, буквіца можа быць наборнай, у выглядзе выявы, а таксама ўключаць у сябе складаную арнаментальна-дэкаратыўную ці сюжэтную кампазіцыю.

Існуе два асноўныя падыходы стварэння новай формы знака. Першы заснаваны на паўтарэнні аб’ектаў прадметнага свету, калі ў форму заключаецца кшталт рэальнай рэчы.

Другі падыход прадугледжвае стварэнне формы з іншых формаў, пазбаўленых матэрыяльнай асновы. У такім выпадку змест формы з’яўляецца вынікам выяўленай ідэі, думкі і г. д.

Разгледзім працэс развіцця знака ў выяву. Элементарныя канструкцыі з гарызантальных, вертыкальных і нахільных ліній змяняюць прапарцыяваннем, дадаючы да іх часткі эліпса, гіпербалы, парабалы. Затым графему знака надзяляюць стылістычнымі якасцямі. Атрыманы вобраз дабудоўваюць пры дапамозе эмацыйнага складніка, які ў залежнасці ад розных абставін можа мець амаль столькі ж значэнняў, колькі графічных інтэрпрэтацый мае літара. На аснове адной графемы са змененымі прыкметамі можна стварыць бясконцую колькасць формаў.

Сэнсавае напаўненне выдання (яго структурных элементаў), рэкламнай прадукцыі дыктуе дызайнеру выбар стылю для шрыфтавой інтэрпрэтацыі. Працуючы над формай літары (слова), неабходна перадаць праз яе спалучэнне спецыфічных прыкмет, характэрных для таго ці іншага стылю. Стыль разглядаецца як мастацкая сістэма, для

26

якой характэрна ўнутранае (зместавае) і знешняе (фармальнае) адзінства. У гэтым сэнсе кажуць пра наступныя стылі: старажытнагрэцкай архаікі, класікі, эліністычны, раманскі, гатычны, рэнесансу, барока, ракако і класіцызму і да т. п.

Пад задачай стылізацыі разумеюць абагульненне фігур пры дапамозе шэрагу ўмоўных прадметаў, спрашчэння малюнка і формы, аб’ѐмных і колеравых спалучэняў. Найбольш характэрна стылізацыя для арнамента, у якім дзякуючы ѐй аб’ект выявы становіцца матывам ўзора. Стылізацыю разглядаюць і як метад рытмічнай арганізацыі, дзе кожны выяўленчы элемент падпарадкоўваецца цэламу.

Галоўная ўмова шрыфтавой інтэрпрэтацыі – гэта ідэя, якая складаецца са значэння літары, слова, фразы, сэнсу і функцый твора [20].

Выкананне работы

Заданне 1. Стварыце інтэрпрэтацыі значэнняў чатырох літар лацінскага ці кірылічнага алфавіта. Прадстаўце эскізы літар у форме:

1)буквіцы-вобраза (для канкрэтнага твора);

2)стылізаванай буквіцы (для канкрэтнага твора);

3)знака праз вобраз у складзе слова (для назвы часопіса ці кнігі);

4)знака, што ўвасабляе рысы аднаго са стыляў той ці іншай гістарычнай эпохі альбо знака, што адлюстроўвае рысы аднаго са

стыляў мастацтва ХХ ці ХХІ стст.

Этапы выканання:

1)канкрэтызаваць задачу;

2)прадставіць эскіз:

намаляваць графему;

змяніць графему метадам прапарцыянавання;

стварыць інтэрпрэтацыю значэння літары, надаўшы ѐй

неабходныя якасці (стылістычныя, эмацыйныя і г. д.).

Заданне 2. Ахарактарызуйце кампазіцыі, абгрунтуйце задуму графічных інтэрпрэтацый літар, акрэсліце сферу іх прымянення.

Патлумачце, якія асаблівасці тэмы, рысы стылю ці характарыстыкі вобраза выкарыстаны для стварэння кожнай кампазіцыі.

Заданне 3. Стварыце інтэрпрэтацыі значэнняў чатырох літар у графічным пакеце CorelDRAW.

27

Змест справаздачы

Тытульны аркуш; уводзіны; заданне; абгрунтаванне задумы; эскізы ў варыянтах; арыгіналы, створаныя ў пакеце CorelDRAW; заключэнне; спіс выкарыстанай літаратуры.

Кантрольныя пытанні

1.Раскрыйце ролю шрыфта як элемента кампазіцыі выдання.

2.Што разумеюць пад структурай літары?

3.Раскрыйце мастацкія і сэнсавыя магчымасці буквіцы.

4.Дайце азначэнне паняцця ―графема‖.

5.Прааналізуйце на канкрэтным прыкладзе працэс развіцця знака ў выяву.

6.Патлумачце, што такое стылізацыя. Прывядзіце прыклады.

7.Якія існуюць спосабы стварэння новай формы знака? Прывя-

дзіце прыклады.

28

Лабараторная работа № 3 ШРЫФТАВАЯ ІНТЭПРЭТАЦЫЯ ЗНАЧЭННЯ СЛОВА

Працягласць работы: 2 гадзіны

Мэта работы: разгледзець азначэнні ―слова‖, ―паняцце‖, ―значэнне слова‖; акрэсліць сувязь формы графікі са зместам слова; прааналізаваць колер як кампазіцыйны сродак; атрымаць практычныя навыкі працы над графікай слова.

Змест работы

1.Разгляд азначэнняў ―слова‖, ―паняцце‖, ―значэнне слова‖.

2.Аналіз узаемасувязі формы графікі са зместам слова.

3.Вывучэнне ўздзеяння колеру на чалавека ў дызайне.

4.Стварэнне і аналіз шрыфтавых інтэрпрэтацый значэння слова.

Тэарэтычныя звесткі

1. Азначэнні “слова”, “значэнне слова”, “паняцце”.Узаемасувязь формы графікі са зместам слова

У шрыфтавым дызайне слову належыць значная роля, паколькі менавіта яно з’яўляецца базавым элементам для стварэння сэнсавага акцэнту ў кампазіцыі. Пад сэнсам варта разумець тое значэнне, якое

слова ці словазлучэнне атрымоўвае ў канкрэтнай моўнай сітуацыі. Слова – асноўная найкарацейшая адзінка маўлення, якая служыць

для наймення паняцця аб прадмеце, працэсе, з’яве рэчаіснасці, іх уласцівасцях ці адносінах паміж імі. У слове спалучаюцца наступныя складнікі: фанетычны (гукавы комплекс), лексіка-семантычны (значэнне) і граматычны (марфалагічная структура ці патэнцыяльны мінімум сказа) [28].

У дызайне разглядаецца перш за ўсѐ графічная форма слова. Яна дазваляе перадаваць думку на вялікія адлегласці і захоўваць яе на працягу доўгага перыяду. Інакш кажучы, для візуалізацыі аб’екта неабходна форма, а для яго разумення і выкарыстання – значэнне.

29

Стварэнне дызайну – гэта перш за ўсѐ працэс асэнсавання прадукта і яго кантэксту, а таксама паведамленне атрыманай інфармацыі іншым людзям. Значэнне заўжды прадугледжвае зварот да пакупніка, (чытача), а таксама да яго працэсу мыслення.

Насамперш чалавек успрымае форму слова, затым у яго свядомасці адлюстроўваецца прадмет ці вобраз. У выпадку, калі на чытача ўздзейнічае сам прадмет (яго вобраз), апошні выклікае суадноснае з ім слова ў выглядзе азначэння. Пачынае працаваць механізм узнікнення асацыяцый, слова набывае шэраг сэнсавых адценняў. Застаецца толькі стварыць вобраз у выглядзе набору форм графічных і тэкставых сімвалаў. Гэты ж прынцып вобразнасці з’яўляецца адным з галоўных у рэкламе. У яго аснове ляжыць дакладны, лаканічны ці складаны і прывабны, цікавы, але заўжды лѐгка запамінальны вобраз альбо тэкст.

Задача шрыфтавой інтэпрэтацыі (выяўленчай, графічнай і г. д.) простых аб’ектаў не з’яўляецца складанай, паколькі досыць лѐгка ўявіць вобраз аб’екта. Па-іншаму варта разглядаць паняцці, а таксама такія часціны мовы, як прыметнікі, дзеясловы і г. д. Паколькі эмацыйны змест у розных людзей выклікае розныя вобразы. Калі ў першым выпадку ў большай ступені форма графікі мае асновастваральнае значэнне, то ў другім яго займае паняцце зместу.

Адпаведна, пры разглядзе пабудовы графікі словы трэба вылучаць такія аспекты, як форма і змест. Калі пад формай слова заўжды разумеюць паслядоўнае размяшчэнне пэўных формаў літар,

то азначэнне зместу трэба разглядаць праз значэнне ці паняцце. Значэнне – заключаны ў слове сэнс, змест, звязаны з паняццем

як адлюстраваннем у свядомасці прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету. Значэнне ўваходзіць у структуру слова ў якасці яго зместу (унутранага боку). Значэнне слова і заключанае ў ім паняцце ўзаемазвязаны, але гэта не адно і тое ж. Паняцце заўжды адно, а значэнняў можа быць некалькі. Так, слова ―ядро‖, што выражае паняцце ―ўнутраная частка чаго-небудзь‖, мае розныя значэнні: 1) унутраная частка плода, заключаная ў цвѐрдую абалонку (ядро арэха); 2) унутраная, цэнтральная частка якога-небудзь калектыва, групы (ядро войска) і інш. [28].

Значэнне слова складаецца з яго лексічнага значэння, г. зн. зместу, што выражаецца асновай слова, і граматычнага значэння, г. зн. паказчыка розных адносінаў, звычайна выражаных у фармальнай прыналежнасці слова. Лексічнае значэнне слова непасрэдна звязана з адлюстраваннем у свядомасці чалавека прадметаў, з’яў, адносінаў

30