Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Полиграфический дизайн_2014

.pdf
Скачиваний:
132
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.01 Mб
Скачать

6

Оформления обложки журнала.

2

 

Цель: разработать новое

Выполнение

 

Анализ оформления дизайна про-

 

 

оформление

обложки

задания

 

тотипа издания с учетом его чита-

 

 

журнала.

 

 

 

 

тельского адреса, целевого назна-

 

 

Задачи:

 

 

 

 

чения, а также композиционных

 

 

1) проанализировать

 

 

 

принципов оформления.

 

 

оформление

журнала в

 

 

Обоснование нового оформления

 

 

соответствии с его чита-

 

 

обложки журнала: концепция,

 

 

тельским адресом, целе-

 

 

композиция, шрифтовое и цвето-

 

 

вым назначением, принци-

 

 

вое решение, стиль журнала.

 

 

пами

оформления

жур-

 

 

Разработка макета обложки жур-

 

 

нальных изданий;

 

 

 

нала.

 

 

2) разработать

новое

 

 

Компьютерная реализация

 

 

оформление

обложки

 

 

 

 

 

журнала;

 

 

 

 

 

 

 

3) сформировать

макет

 

 

 

 

 

обложки журнала;

 

 

 

 

 

 

4) создать обложку жур-

 

 

 

 

 

нала в графическом па-

 

 

 

 

 

кете

CorelDRAW

(либо

 

 

 

 

 

используя другие

про-

 

 

 

 

 

граммы)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Итого:

12 часов

 

 

 

 

 

11

3. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ЛАБАРАТОРНЫХ РАБОТ

Лабараторная работа № 1 АДВОЛЬНАЯ ШРЫФТАВАЯ КАМПАЗІЦЫЯ

Працягласць работы: 2 гадзіны

Мэта работы: разгледзець азначэнні ―дызайн‖, ―кампазіцыя‖, ―шрыфтавая кампазіцыя‖, ―графіка‖, ―адвольная шрыфтавая кампазіцыя‖; вывучыць характарыстыкі кампазіцыі, віды шрыфтавых кампазіцый, прынцыпы формастварэння, сродкі гарманізацыі формы; навучыцца на практыцы ствараць адвольныя шрыфтавыя кампазіцыі.

Змест работы

1.Разгляд азначэнняў ―дызайн‖, ―кампазіцыя‖, ―графіка‖, ―адвольная шрыфтавая кампазіцыя‖.

2.Аналіз характарыстык кампазіцыі.

3.Вывучэнне відаў шрыфтавых кампазіцый.

4.Аналіз прынцыпаў, прыѐмаў і сродкаў формастварэння.

5.Разгляд графічных сродкаў пабудовы кампазіцыі.

6.Стварэнне і аналіз розных відаў адвольных шрыфтавых кам-

пазіцый.

Тэарэтычныя звесткі

1.Мэты і задачы дысцыпліны “Паліграфічны дызайн”

―Паліграфічны дызайн‖ – вучэбная дысцыпліна кнігазнаўчага цыклу, што ўваходзіць у сістэму фарміравання мадэлі рэдактара на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Асаблівая ўвага ў навучальным курсе надаецца пытанням выражэння зместу твора (матэрыялу), яго мэтавага прызначэння і чытацкага адрасу ў суцэльнай кампазіцыі кнігі (часопіса, газеты, рэкламнага выдання) пры дапамозе сродкаў пабудовы кампазіцыі, гарманізацыі мастацкай формы, з улікам прынцыпаў кампазіцыйнага формастварэння [22, 23, 24].

12

Мэта навучальнай дысцыпліны – раскрыць тэарэтычныя і метадычныя асновы мастацка-тэхнічнага афармлення выдавецкапаліграфічнай прадукцыі.

Задачы дысцыпліны:

сфарміраваць у студэнтаў веды па тэорыі дызайну выдавецкапаліграфічнай прадукцыі;

навучыць аналізаваць і распрацоўваць мастацкае афармленне

кніг, часопісаў, газет з улікам тыпалагічных характарыстык выданняў, сфарміраваць уменне абгрунтоўваць дызайнерскую задуму з пункту гледжання яе адпаведнасці асноўным кампазіцыйным прынцыпам афармлення, чытацкаму адрасу, мэтаваму прызначэнню кнігі (часо - піса, газеты);

сфарміраваць уменні прымяняць прафесійныя веды ў практычнай дзейнасці;

выпрацаваць навыкі мастацкага, графічнага і кампазіцыйнага

афармлення друкаваных выданняў, фармавання і падрыхтоўкі арыгі- нал-макетаў паліграфічнай прадукцыі [17, 22, 23, 24].

2. Азначэнні “дызайн”, “кампазіцыя”

Дызайн (ад англ. ―design‖ – задума, праект, рысунак, малюнак) – гэта мастацка-праектная дзейнасць, мэта якой фарміраванне эстэтычных і функцыянальных якасцяў прадметнага асяроддзя [16, 18].

Мэта дызайнера часопіса, газеты, кнігі – прадставіць матэрыял такім чынам, каб садзейнічаць сэнсаваму ўспрыняццю і разуменню візуальнай інфармацыі, рэалізацыі функцый таго ці іншага тыпа кнігі, мэтаў твора, паведамлення, а таксама набыццю выдання пакуп-

ніком. У аснове дызайн-праекта заўсѐды маецца ідэя (прадукт мыслення), мастацкая рэалізацыя якой у найлепшай ступені дазваляе рашаць задачы, пастаўленыя аўтарам матэрыяла (твора). Адпаведна, дызайн часопісаў, газет, кніг не магчымы без глыбокага аналізу тэксту, пошуку шляхоў узаемадзеяння з чытачом праз мастацка асэнсаваныя сродкі кампазіцыі. Патлумачым сказанае на прыкладзе. Элементамі формастварэння газетнай паласы з’яўляюцца загалоўкі, ілюстрацыі, асноўны тэкст, лінейкі і г. д. Аднак размяшчэнне іх на паласе без раскрыцця зместу матэрыялаў не ѐсць дызайн.

Кнігазнаўства, рэдагаванне і дызайн – гэта комплекс дысцыплін, якія дазваляюць будучаму спецыялісту фарміраваць выдавецкую культуру мыслення на аснове спецыяльных ведаў.

13

Менавіта мастацка-графічнае праектаванне дазваляе выбіраць, прапаноўваць аптымальныя варыянты кампазіцыйных, колераграфічных і іншых рашэнняў [16, 25], што дапамагаюць чытанню, аблягчаюць успрыняцце тэксту, садзейнічаюць фарміраванню неабходных перакананняў, установак, поглядаў, густаў чытачоў. Дызайнеру неабходна ў выніку глыбокай ментальнай працы (з аднаго боку, – творчай; з іншага, – рацыянальнай) аб’яднаць функцыянальныя і эстэтычныя якасці выдання. Адпаведна, дызайн кнігі не магчымы без уліку яе мэтавага прызначэння, функцый, чытацкіх чаканняў, патрабаванняў,

без працы са зместам твора [22, 26].

Кампазіцыя (ад лац. ―сompositio‖ – спалучэнне, сувязь) – гэта арганізацыя адзінага цэлага ў суадносінах з ідэяй. Інакш кажучы, пад кампазіцыяй разумеюць пабудову цэлага (размяшчэнне і ўзаемасувязь частак), абумоўленае сэнсам, зместам, прызначэннем аб’екта і ў значнай ступені акрэсленае ўспрыняццем апошняга [1, 2, 16].

Кампазіцыя арганізуе як знешняе аблічча, унутраную структуру выдання, так і сувязь з патэнцыяльным чытачом (пакупніком). Яна ў значнай ступені вызначае разуменне ім зместу твора, матэрыяла. Напрыклад, кампазіцыю ў дызайне рэкламы разглядаюць як стварэнне вобраза, у якім ілюстрацыйныя і тэкставыя фрагменты ўзаемадзейнічаюць такім чынам, каб чалавек лѐгка ўспрымаў і разумеў сэнс (тэму, змест), адпаведны ідэйнай задуме і адзінай выяўленчай форме [20].

Кампазіцыя ў дызайне ѐсць спецыфічная творчая дзейнасць, скіраваная на стварэнне формаў, адрозных выразнай функцыянальнай абумоўленасцю (мэтавым прызначэннем, чытацкім адрасам кнігі, зместам твора) і разам з тым мастацкай выразнасцю.

Прадметам кампазіцыйна-мастацкага мадулявання ў дызайне выступае форма, у якой дакладна і яскрава раскрываюцца мастацкія ўласцівасці яе элементаў, эфектыўнасць кампазіцыйных сродкаў і прынцыпаў гарманізацыі [1].

Вызначальным момантам у пабудове кампазіцыі з’яўляецца яе выразная лагічная абгрунтаванасць, ці рацыянальнасць, заснаваная на ўліку аб’ектыўных заканамернасцяў кампазіцыйна-мастацкага формастварэння.

Раскрыць глыбокі вобразны характар дызайн-формы і дасягнуць неабходнай яе своеасаблівасці магчыма толькі пры зацікаўленых адносінах да яе распрацоўшчыка.

14

Кампазіцыю ў дызайне разглядаюць як складаны працэс гарманізацыі формы, скіраваны ў першую чаргу на дасягненне яе цэласнасці альбо, іначай, выяўленне яе мастацкай сутнасці [1].

Вялікая ўвага ў кампазіцыйна-мастацкім мадуляванні дызайнформы надаецца прынцыпам яе гарманізацыі. Вызначальная ўмова пабудовы гарманічнай дызыйн-кампазіцыі – гэта дасягненне ―адзінства ў шматабліччы‖ [1].

Вынікам кампазіцыйна-мастацкай дызайнерскай распрацоўкі выступае форма, што рацыянальна абгрунтавана і узаемадзейнічае з патэнцыяльным чытачом, пакупніком. Такая форма стварае неабходнае ўражанне і прыводзіць да запланаванага выніку, маючы выразна акрэслены вобразны характар [1, 19, 20, 22, 27].

3. Агульнае ўяўленне пра кампазіцыю шрыфтавой графікі.

Віды шрыфтавых кампазіцый

Тэкставы лагатып, буквіца, назва кнігі, дэвіз з’яўляюцца шрыфтавымі кампазіцыямі. Усе яны складаюцца з гарманічна звязаных паміж сабой элементаў тэкставай (сэнсавай) прасторы [4].

Кампазіцыя шрыфтавой графікі выконвае наступныя функ-

цыі: 1) унутраную, якая заключаецца ў арганізацыі сувязяў паміж формамі літар і літарных спалучэнняў; 2) знешнюю, што акрэсліваецца даследаваннем праяў знешніх уплываў на шрыфтавое формастварэнне [3, 4, 5].

З улікам узаемадзеяння шрыфта з іншымі элементамі афармлення вылучаюць наступныя віды шрыфтавых кампазіцый:

1)шрыфтавая графічная (спалучэнне шрыфта і геаметрычных формаў);

2)шрыфтавая арнаментальная (узаемасувязь шрыфта з арнаментальнымі канструкцыямі);

3)шрыфтавая выяўленчая (камбінацыя шрыфта і малюнка);

4)шрыфтавая фатаграфічная (сувязь шрыфта з фатаграфіяй

альбо яе фрагментам) [21].

Выбар таго ці іншага віду кампазіцыі вызначаецца зместам выяў - ленчага і тэкставага матэрыялу, псіхалагічнымі асаблівасцямі ўспрыняцця той ці іншай інфармацыі мэтавай аўдыторыяй.

Асноўнымі параметрамі шрыфтавой кампазіцыі лічацца коль-

касць адзінак, што складаюць яе, і якасць формы [4]. Па колькасці адзінак вылучаюць наступныя яе віды:

15

1) аднафігурная, што складаецца з адной адзінкі шрыфта; у выпадку так званай камбінаторнай кампазіцыі адзін і той жа знак паўтараецца некалькі разоў у розныхварыянтах (кеглях, напісаннях і да т. п.); у выніку можна ствараць розныя вобразы, арыгінальныя арнаменты, дываны, рамкі, падложкі;

2) шматфігурная, што складаецца з розных адзінак шрыфта: літар, лічбаў, знакаў прыпынку; выкарыстоўваючы форму літар і спалучэнняў, можна ствараць канкрэтныя і абстрактныя вобразы ў арыгінальнай трактоўцы;

3) алфавітная, што складаецца з усіх літар, лічбаў, знакаў прыпынку алфавіта.

Па якасці формы вылучаюць наступныя віды шрыфтавых кампазіцый:

1)структурныя, якія характарызуюцца дакладнымі геаметрычнымі формамі элементаў;

2)пластычныя, якія вызначаюцца плаўнымі пераходамі ліній і форм, непарыўнымі іх зменамі; прыкладам з’яўляецца плаўнае перацяканне акружнасці ў авал.

Паняцце ―форма‖ вызначаецца як сродак выражэння ўнутранага зместу аб’екта альбо яго знешняга аблічча. Кампазіцыю варта абмяжоўваць агульнай формай, але пры гэтым сістэмаўнутраных сувязяў, выбудаваная дызайнерам, павінна яскрава праглядацца.

Формы элементаў кампазіцыі і форма кампазіцыі ў цэлым могуць аказваць значны эмацыйны ўплыў. Мяккія размытыя плямы альбо выразныя, жорсткія межы прамавугольнікаў, вострыя вуглы альбо кругі і г. д. ствараюць адчуванне спакою альбо агрэсіі, строгасці альбо хаатычнасці і да т. п. [1].

Вылучаюць наступныя парныя характарыстыкі кампазіцыі, якія адносяцца да арганізацыі шрыфтавой графікі [1, 2, 6, 7, 8]:

1) простая/складаная. Простая кампазіцыя аднапланавая, прадугледжвае рашэнне адной сэнсавай задачы. Складаная кампазіцыя шматпланавая; заўжды ѐсць першы план і другасны; галоўная думка падтрымоўваецца і паглыбляецца; для гэтага выкарыстоўваюцца дадатковыя элементы кампазіцыі.

2) вертыкальная/гарызантальная. У аснове кампазіцыі ляжыць вось пабудовы, вертыкальная ці гарызантальная; вертыкальная кампазіцыя дазваляе перадаваць такія характарыстыкі, як стрыманасць, сабранасць, а гарызантальная – спакой, расслабленасць.

3) сіметрычная/асіметрычная. Сіметрыя заўжды лічылася ўмовай хараства; сіметрыя кампазіцыі на плоскасці ўтвараецца пры ад-

16

нолькавым размяшчэнні элементаў адносна галоўнай восі, што прахо - дзіць па цэнтры гарызантальнай ці вертыкальнай кампазіцыйнай плоскасці; такая кампазіцыя характарызуецца як устойлівая, спакойная і да т. п. З мэтай узмацнення выразнасці формы часта выкарыстоўваюць такі сродак, як асіметрыя. Вылучаюць два спосабы рашэння асіметрычнай кампазіцыі. Першы спосаб прадугледжвае адсутнасць у кампазіцыйным творы восяў плоскасцяў і сіметрыі.

Пры другім спосабе кампазіцыя ў сваѐй структурнай аснове мае сіметрычную пабудову, аднак пры гэтым яна парушаецца несуадноснасцю розных характарыстык парных элементаў. Дасягнуць гэтага магчыма за кошт зменаў формы, памераў, размяшчэння ў прасторы, тону, колеру. У такім выпадку асіметрыя парушае статычнасць, у той жа час захоўвае арыентацыю адносна восі, хоць пры гэтым і адхіляецца ад яе. Пры дапамозе асіметрычнай кампазіцыі можна стварыць уражанне дынамікі, незавершанасці, складанасці, непакою.

4) адкрытая/закрытая. Адкрытая кампазіцыя характарызуецца скіраванасцю ліній ад цэнтру. Яна, як быццам рассоўваючы межы, перадае адчуванне прасторы. Закрытая кампазіцыя мае такую ўласцівасць, як выразны, акрэслены контур, а таксама нарастанне складанасці да цэнтру. Яна нерухомая, устойлівая.

5) статычная/дынамічная. Статычная кампазіцыя ўраўнаважана. Пры гэтым раўнавага можа быць устойлівай (пры ўспрыняцці такой кампазіцыі зразумела, што рух ніколі не адбудзецца) і, наадварот, няўстойлівай (калі ўзнікае прадчуванне руху). Умовы для выражэння статыкі: адсутнасць дыяганаляў і вольнай прасторы; статычныя позы, сіметрыя, ураўнаважанасць; простая форма кампазіцыі ў цэлым (трохвугольнік, квадрат і да т. п.).

Дынаміка таксама можа быць розная: паскораны рух, раўнамерны рух, этап тармажэння. Для перадачы дынамікі выкарыстоўваюць: дыяганальныя лініі, вольную прастору перад аб’ектамі ў руху, момант кульмінацыі руху.

6) храматычная/ахраматычная. Для рашэння той ці іншай дызайнерскай задачы могуць быць выкарыстаны альбо толькі адценні шэрага, альбо чорны і белы колеры, альбо розныя спалучэнні колераў спектру.

17

4. Сродкі гарманізацыі формы

Вылучаюць наступныя элементы кампазіцыйнай будовы: рытм, прапорцыі, маштаб, кантраст, колер [1, 2, 7]. Рытм з’яўляеца адным са сродкаў гарманізацыі шматлікіх элементаў формы да адзінства, гармоніі. Рытм – гэта чаргаванне элементаў (форм) у пэўнай паслядоўнасці. Найважнейшай яго прыкметай з’яўляецца паўтаральнасць элементаў (форм) і інтэрвалаў між імі. Дызайнер пры дапамозе рытму звязвае лініі, плоскасці і г. д. у адзіную форму, пры гэтым рытм дазваляе кіраваць рухам вока чалавека па аб’екце.

Вылучаюць два тыпы рытмаў: статычны і дынамічны. Статычны (метрычны) рытм – гэта парадак найбольш простых праяў рытму. У такім выпадку кампазіцыя складаецца з элементаў, што паўтараюцца праз аднолькавыя інтэрвалы.

Дынамічны рытм – гэта метрычны шэраг у перспектыўным павелічэнні ці памяншэнні памераў элементаў і інтэрвалаў альбо першых і другіх адначасова. Актыўны дынамічны рытм дае імпульс да моцнага кампазіцыйнага руху. Змяняючы парадак нарастання ці сыходжання рытмічнага шэрагу, аб’ему элементаў і да т. п., можна узмацніць ці паслабіць дынамічнасць формы.

Прапорцыі выражаюць адпаведнасць памераў двух і больш адносінаў, да прыкладу, на аснове прапарцыянальнага модуля. Для таго каб кампазіцыя дасягнула сваѐй мэты, у ѐй павінна вылучацца галоўнае і другаснае. Гэтага можна дасягнуць у тым ліку шляхам змянення

прапорцый.

Маштаб – адносіны натуральнага памеру да ўяўнага. Маштаб выражае адносную велічыню формы, адпаведную таму ўражанню, якое гэтая форма стварае.

Кантраст – гэта рэзкая адрознасць элементаў кампазіцыі. Кантраст вылучае частку выявы, расстаўляе акцэнты, выражае сваю энергію і моц выявы. Супастаўленне двух элементаў кампазіцыі паводле прынцыпу кантрасту змяняе і ўзмацяняе эфект кожнага з іх. Вежа выглядае вышэйшай, калі стаіць на раўніне, цѐплы колер успрымаецца больш цѐпла ў спалучэнні з халодным. Хараство шрыфта залежыць ад камбінацыі кантрасных формаў: круглых з прамымі, малых з вялікімі, светлых з тлустымі і г. д. Задрукаваная паверхня павінна знаходзіцца ў напружаных суадносінах з незадрукаванай і г. д. [7].

Кантраст – гэта сродак арганізацыі сэнсавай кампазіцыі. У шмат якіх выпадках ідэя без кантрасту (у асаблівасці гэта датычыцца рэкламы) выглядае аднабаковай, манатоннай, пазбаўленай выраз-

18

насці. Кантраст акцэнтуе ўвагу чытача, стварае напружанне, дынаміку [20].

Колер з кампазіцыйнага пункту погляду – гэта спецыфічны сродак, што выклікае ў чалавека дадатковыя эмацыйныя адчуванні. Для стварэння цэласнай кампазіцыі важна ўлічваць традыцыі выкарыстання колеру, асацыятыўныя ўяўленні ў той ці іншай культуры, а таксама валодаць ведамі пра колеравыя спалучэнні.

5. Прынцыпы і прыѐмы формаўтварэння

Ствараючы кампазіцыю, неабходна ўлічваць асноўныя прынцы-

пы формаўтварэння:

а) рацыянальнасць – лагічная абгрунтаванасць, мэтанакіраванасць формы;

б) структурнасць – сузалежнасць элементаў кампазіцыі, гарманічная сувязі паміж імі;

в) арганічнасць – пабудова кампазіцыі з улікам заканамернасцяў формаўтварэння, што выяўляюцца ў прыродзе;

г) асацыятыўнасць – здольнасць чалавека усталѐўваць у свядомасці сувязі паміж асобнымі прадстаўленнямі, з’явамі;

д) цэласнасць – усталяванне цеснай сувязі паміж усімі сродкамі пабудовы кампазіцыі [6].

У якасці прыѐмаў формаўтварэння выкарыстоўваюць працэсы аб’яднання (спалучэння, групіроўкі), выключэння (адымання), перасячэння, дадавання, адлюстравання, уздзеяння, руху і г. д.

6. Мастацкія сродкі пабудовы кампазіцыі

Стварэнне любога аб’екта: этыкеткі, упакоўкі, рэкламнай улѐткі, кнігі і г. д. – гэта абавязкова праца з формай. Яна скіравана на пошук таго важнага і сутнаснага, што ў поўнай меры адпавядае функцыя - нальным (утылітарным, канструктыўным, эканамічным і інш.) патрабаванням. Адначасова дызайнер скіроўвае свае намаганні да мастацкай выразнасці формы. Эфектыўнасць гэтага складанага працэса вызначаецца лагічна абгрунтаваным выбарам кампазіцыйных сродкаў, кожны з якіх валодае кампазіцыйнымі ўласцівасцямі ці мастацкімі магчымасцямі [1].

Графіка выкарыстоўваецца як сродак перадачы на плоскасці той ці іншай сэнсавай (тэкставай ці вяўленчай) інфармацыі, а таксама ўласна мастацкай распрацоўкі формы [1]. Да графічных сродкаў

19

адносяцца: кропка, лінія, пляма (альбо тон) і колер. Раскрыем іх мастацкія ўласцівасці.

Кропка вылучаецца як графічны акцэнт на плоскасці. Нягледзячы на свае адносна невялікія памеры, яна валодае шырокімі магчымассцямі ў пабудове кампазіцыі. Вельмі часта менавіта яна з’яўляецца цэнтрам усѐй яе будовы. З’яўляючыся кампазіцыйным сродкам, кропка можа факусаваць на сабе ўвагу гледача. Усѐ залежыць ад выяўленых у кампазіцыі яе ўласцівасцяў: размяшчэння на плоскасці, адноснага памеру, сілуэта, шчыльнасці запаўнення, яскравасці і інш. У гэтым сэнсе яна поўнасцю змыкаецца з іншымі графічнымі сродкамі пабудовы кампазіцыі, іх мастацкімі ўласцівасцямі. Калі кропка выразна адрозніваецца паводле ўласцівасцяў ад гэтых сродкаў, яна вылучаецца ў кампазіцыі больш за ўсѐ. Калі ж набліжаецца да іх, яе дамінантнае значэнне зніжаецца. Тады яна ўваходзіць у шэраг іншых сродкаў, складаючы раўназначную частку агульнай кампазіцыі. Мастацкія ўласцівасці кропкі непасрэдна звязваюцца з уласцівасцямі лініі, плямы і колеру, утвараючы ў цэлым гарманічна арганізаваную графічную плоскасць [1].

Лінія паводле формы характарызуецца працягласцю або развіццѐм на плоскасці ў адным каардынатным кірунку (у даўжыню). Дызайнерская задача вызначаецца зместам кампазіцыі, рашэнне якой з улікам яе складанасці абумоўлівае самы шырокі і глыбокі падбор лінейна-графічных форм. Важна як мага больш яскрава выяўляўць спецыфічныя ўласцівасці ліній рознага характару. Напрыклад, выбар лініі, якая імітуе працу пяром (тонкай з патаўшчэннем), дазваляе ўнесці ў кампазіцыю ―жывыя‖ ноткі. Выкарыстанне лініі ў тэхніцы алоўка (светлай, нераўнамернай) дапамагае перадаць характар свабоды. Строгасць, безапеляцыйнасць можна надаць форме, выкарыстоўваючы тонкія, выразныя лініі.

Графічны сродак ―лінія‖ дае дызайнеру шматлікія магчымасці, дарэчнае выкарыстанне якіх прыводзіць да вартых вынікаў. Не выпадкова, што першым этапам рэалізацыі вучэбнай задачы стварэння кампазіцыі з’яўляецца распрацоўка эскіза, а другім – выкарыстанне магчымасцяў праграмных прадуктаў. Існуе слушнае меркаванне, што такі падыход дазваляе студэнту ўсвядоміць неабходнасць выкарыстання тых альбо іншых графічных форм, стварыўшы іх ―ад рукі‖ і пабудаваўшы на іх аснове фармальныя шрыфтавыя кампазіцыі. Тая ці іншая задача абумоўлівае адпаведны характар графічнай формы ліній літар, а значыць, форм літар у цэлым. Вылучаюць асноўныя віды лінейна-графічных форм: ―жорсткія‖ (напрыклад, прамая тонкая лінія,

20