
История Беларуси
.pdfкі «Зорка Венера», і «Францыск Скарына» Дз. Смольскага. Агульнавядомы творы кампазітараў-песеннікаў У. Алоўнікава
"Радзіма мая дарагая" і "Лясная песня", а таксама "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага. У ліку шматлікіх аўтарскіх твораў – кантата «Беларускія песні» А. Багатырова, араторыя «Званы» Я. Глебава, песні І. Лу-чанка і інш.
Шырокую вядомасць набылі Дзяржаўная харавая акадэмічная капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Дзяржаўны ансамбль танца, сімфанічны i народны аркестры. З 1970 г. пачаў сваё трыўмфальнае шэсце музычны калектыў «Песняры» на чале з У. Мулявіным.
З другой паловы 1950-х гг. перыяд імклівага развіцця нацыянальнага кіно. У ліку высокамастацкіх твораў варта назваць кінастужкі «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (рэжысёр М. Фігуроўскі), «Трэцяя ракета» (Віктараў), «Альпійская балада», «Я родам з дзяцінства» (М. Шпалікаў), «Іван Макаравіч» (І. Дабралюбаў), «Бацька» (Б. Сцяпанаў).
Экранізаваліся вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку В. Быкава «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Узыходжанне», «Знак бяды»; I. Мележа – «Людзі на балоце», У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі».
Экранізацыя лепшых спектакляў беларускіх тэатраў, акрамя іншага, спрыяла ўзбагачэнню савецкай культуры, папулярызацыі такіх артыстаў, як Г. Макарава, П. Кармунін, Р. Янкоўскі, Г. Гарбук, В. Тарасаў, М. Яроменка і інш.
У 1950-я гады беларускі цэх жывапісцаў папоўніўся выпускнікамі маскоўскіх і ленінградскіх мастацкіх устаноў (М. Савіцкі, М. Данцыг, I. Стасевіч), а таксама выпускнікамі Беларускага тэатральна-мастац- кага інстытута (В. Грамыка, Л. Шчэмелеў, Б. Аракчэеў, I. Рэй).
Услаўленню Савецкай улады прысвечаны творы Н. Воранава «Беларусь. За ўладу Саветаў», М. Манасзона – «І з’езд РСДРП», X. Ліўшыца – «І Ўсерасійскі з’езд Саветаў», Ф. Дарашэвіча – «У. I. Ленін сярод першых чырвоных камандзіраў», А. Шыбнёва – «З Леніным»), Важнейшым напрамкам творчасці мастакоў другой паловы 1960 – 1980-х гг. прысвячаўся подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Свае працы на гэтую тэму прысвяцілі Я. Зайцаў «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай», В. Грамыка «Салдаты», «1941. Над Прыпяццю»), М. Данцыг («Партызанскае вяселле», А. Малішэўскі («Мы вернемся»,
I. Стасевіч «Суровае юнацтва», М. Залозны «Салдаты».
Асобае месца ў асвятленні гэтай тэмы займае творчасць М. Савіцкага парызанскага цыклу «Блакада», «Віцебскія вароты», «Партызанская мадонна», «Поле». Вялікае эмацыянальнае ўздзеянне маюць напі-
241
саныя ім карціны з цыклу «Лічбы на сэрцы» аб ахвярах фашысцкіх концлагераў.
У азначаны час набываюць далейшае развіццё тэматычны жывапіс: родная прырода, свабодная праца, дом і сям’я. Лепшыя яго ўзоры ўяўляюць «Мае Палессе» Г. Вашчанкі, «Па родных мясцінах» В. Сумарава, М. Савіцкага «У полі». Toнкім лірычным настроем прасякнуты карціны М. Казакевіча «Юнацтва» і Л. Шчэмялёва «Вясна». Новым словам у жывапісе 1970-1980-х гг. з’явіўся зварот да мінуўшчыны, які здзейснілі Ў. і М. Басалыгі, А. Марачкін, У. Тоўсцік, Ф. Янушкевіч.
Аб дасягненнях беларускіх мастакоў выразна сведчаць узоры манументальнага мастацтва: мазаічнае пано «Палёт» Г. Вашчанкі, вітраж на фасадзе i размалёука ў холе кінатэатра «Піянер» Я. Зайцава i I. Ц1ханава, мазаіка ў фае кінатэатра «Партызан» М. Данцыга і Б. Няпомняшчага, размалёука «Зямля Светлагорская» Г. Вашчанкі, мазаіка «Партызаны» А. Юшчанкі і інш.
Усталяваны ў 1954 г. у Мінску Манумент Перамогі (аўтар праекта Г. Заборскі, скульптары З. Азгур, А. Глебау, А. Бембель, С. Селіханаў)
ізапалены ў 1961 г. каля яго Вечны агонь сталі не толькі сімвалам, але
ісапраўдным мастацкім шэдэўрам. У ліку найбольш велічных помнікаў такога кшталту мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасцьгерой» (А. Бембель, У. Кароль, В. Волчак, В. Занковіч, Ю. Казакоў і інш.), «Хатынь» (С. Селіханаў, В. Занковіч, Л. Левін і інш.) і «Прарыў» у раёне г. п. Ушачы Віцебскай вобл. (А. Анікейчык, Ю. Градаў, Л. Левін), помнік «Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (А. Бембель, А. Арцымовіч, А. Стаховіч), помнік Н. Ф. Купрыянавай (А. Заспіцкі, І. Міско, М. Рыжанкоў), якая не дачакалася з вайны пяці сваіх сыноў.
Высокамастацкая манументальная скульптура таксама ўвасобілася ў помніках У. I. Леніну у Лепелі (I. Глебаў), Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу (З. Азгур) у Мінску, Ф. Скарыне ў Полацку (А. Глебаў, I. Глебаў, А. Заспіцкі),
Такім чынам, беларускія літаратары і дзеячы мастацтва, аб’яднаныя ў творчыя саюзы, пад кантролем КПСС-КПБ выконвалі не толькі эстэтычную, але і ідэйна-выхаваўчую функцыю. У БССР, як і ва ўсім
СССР, духоўнасць грамадзян асацыіравалася са ступенню авалодання імі сацыялістычных каштоўнасцей (марксізм-ленінізм, сацыялістычная Радзіма, агульнанародная ўласнасць, калектывізм і таварысцкая ўзаемадапамога, «чалавек чалавеку – сябар, таварыш і брат, дружба народаў СССР і інтэрнацыяналізм і інш.).
Лічылася, што ў СССР самая адукаваная і высокамаральная мо-
242
ладзь, якая праз УЛКСМ непарыўна звязана з КПСС і гатова выканаць любую, пастаўленую ёй задачу. Існаванне «несаюзнай» моладзі і нейкіх асобных яе інтарэсаў лічылася выключэннем, якое не заслугоўвала ўвагі. Так, да пачатку перабудовы, за 20 год існавання Камісіі па справах моладзі ў Вярхоўным Савеце БССР яе члены не падалі ніводнага заканапраекту аб жыццёвых патрэбах юнакоў і дзяўчат.
Не выклікала заклапочанасці ўсяго парламента (старшыні Прэзідыуму І. Шамякін, з 1985 г. – І. Навуменка) поўнае знікненне ў гарадах беларускіх школ, звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, занядбанасць гістарычным мінулым, помнікамі і традыцыямі мінуўшчыны. Занятыя вырашэннем уласных праблем партыйная і камсамольская наменклатура разам з кіраўніцтвам творчых саюзаў не маглі прадпрыняць дзейсных захадаў супраць распаўсюджання ў нашай краіне элементаў заходняй культуры. Не дзіўна, што моладзь губляла давер да сацыялістычных каштоўнасцей і стварала ўласную субкультуру: павальна захаплялася айчыннай і замежнай музыкай (стылі «рок», «поп», «дыска») і контра-банднымі «відакамі»; збівалася ў суполкі «панкаў», «металістаў», «рокераў». Насуперак ачмурэлай атэістычнай прапагандзе, трэць юнакоў і дзяўчат удзельнічала ў рэлігійных абрадах.
На пачатку 1980-х гг. расчараванне савецкіх людзей сацыялістычнымі каштоўнасцямі адбілася і на пабытовым узроўні, калі ў грамадстве надзвычай пашырылася п’янства, наркаманія і г. д.
З пачаткам перабудовы, партыйныя ідэолагі трактавалі змест духоўнасці ў непарыўнай сувязі з марксізмам-ленінізмам і толькі пад уздзеяннем магутнага адраджэнскага руху былі вымушаны прызнаць вяршэнства агульначалавечых каштоўнасцей над класавымі («сацыялі-стычнымі»), у тым ліку рэальную свабоду сумлення, неабходнасць бе-ларускай мовы ў якасці дзяржаўнай і многае іншае. Але шматлікія па-становы партыйных пленумаў, выступленні СМІ (тэлебачанне, прэса, радыё) па ўмацаванні народнай духоўнасці мелі дэкларатыўны харак-тар. Вызначаць гэты працэс, ажыццяўляць яго і кіраваць ім у ЦК КПБ ужо не было ні сіл, ні магчымасцяў. Па сутнасці, за словамі аб духоў-насці хаваліся тактычныя намаганні наменклатуры захаваць сваю ўла-ду і сацыялістычны курс развіцця.
Тая ж частка беларускага народа – інтэлігенцыя і проста грамадзяне, якія не атаясамлівалі духоўнасць з камунізмам, звязалі яе з нацыянальнымі патрэбамі – адраджэннем дзяржаўнага статусу беларускай мовы, арганізацыяй сістэмы беларускай адукацыі, пераадоленнем нацыянальнага нігілізму, развіццём нацыянальнай літаратуры, тэатра,
243
музычнага і выяўленчанга мастацтва.
На фоне разбуральных працэсаў у эканоміцы, сацыяльных узрушэнняў (беспрацоўе, п’янства, наркаманія, прастытуцыя, СНІД і інш.) аслаблення саюзнай дзяржавы праблема «духоўнага Чарнобылю» здавалася свядомым грамадзянам значна больш актуальнай, чым усе астатнія. Невыпадкова, што неаднолькавыя падыходы ўсіх палітычных і грамадскіх аб’яднанняў да вызначэння прыярытэтных накірункаў у палітыцы перабудовы абумовілі разнастайныя праявы духоўнага жыцця, супярэчлівыя вынікі і ацэнкі.
Уліку першых у БССР, хто скарыстаў спрыяльную палітыку перабудовы на карысць нацыянальных інтарэсаў, былі сябры шматлікіх гісторыка-культурных аб’яднанняў – «Талака» (Мінск), «Паходня» (Гродна) і інш., а таксама маладыя літаратары Саюза пісьменнікаў, якія арганізавалі ўласную суполку «Тутэйшыя». Менавіта гэтыя суполкі, у партыйнай трактоўцы – «нефармальныя аб’яднанні» – абмяркоўвалі складаныя перыяды гісторыі, бралі ўдзел у святкаванні народных святаў «Гуканне вясны», «Дзяды», крытыкавалі сталінізм і г. д. Іх намаганнямі з’явіліся першыя, напалову легальныя друкаваныя выданні і лістоўкі. Менавіта яны паставілі ў парадак дня павышэнне статусу беларускай мовы. Таму ж паспрыялі змешчаныя ў адкрытым друку звароты (1986) і (1987) прадстаўнікоў творчай і навуковай інтэлігенцыі БССР на адрас ЦК КПСС. Ідэю аб яе дзяржаўнасці настойліва праводзіла газета «Літаратура i мастацтва». Пасля таго, летам 1988 г. у ёй з’явіўся артыкул аб знойдзеных у Купрапатах парэштках ахвяр сталінізму, яе аўтарытэт значна ўзрос.
У1988-1989 навучальным годзе ў многіх ВНУ БССР па рашэнні рэктаратаў стаў чытацца курс гісторыі Беларусі на беларускай мове. Нарэшце, павышэнню статусу беларускай мовы паспрыяла ўтварэнне грамадскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.
Прапаганда беларускімі арганізацыямі бела-рускай мовы, герба «Пагоня», бела-чырвонага-белага сцяга сустракала жорсткую крытыку
інават сілавыя захады з боку партыйнай наменклатуры. Але ўрэшце, напярэдадні выбараў у Вярхоўны Савета БССР, каб не адштурхнуць ад сябе электарат, КПБ была вымушана прызнаць справядлівасць патрабаванняў беларускіх арганізацый і ў снежні 1989 г. выказалася ў падтрымку беларускай мовы і нацыянальнай школы.
Нарэшце, 26 студзеня 1990 г. зноў абраны парламент БССР прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай. 20 верасня 1990 г. Вярхоўны Савет (старшыня М. Дземянцей) зацвердзіў распрацаваную Саветам Міністраў Дзяржаў-
244
ную праграму развіцця беларускай мовы i іншых нацыянальных моў. Нягледзячы на сваю абмежаванасць, распачатая палітыка перабудовы ў плане дэмакратызацыі і галоснасці паспрыяла далейшаму прагрэсіўнаму развіццю беларускай літаратуры. У прыватнасці, на хвалі адноўленай палітычнай рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму да чытача вярнуліся забароненыя творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галава-
ча, У. Ластоўскага.
З’явіліся аповесці-успаміны С. Грахоўскага "Зона маўчання", "З воўчым білетам", П. Пруднікава "Яжовыя рукавіцы", Ф. Аляхновіча "У капцюрах ГПУ", Б. Мікуліча "Аповесць для сябе", у часопісе «Маладосць» былі надрукаваны ўспаміны Л. Геніюш «Споведзь».
Значны літаратурны рэзананс выклікала Чарнобыльская катастрофа. З яе мастацкім асэнсаваннем выступіў Б. Сачанка – «Родны вугал», І. Шамякін – "Злосная зорка", В. Карамазаў – "Краем Белага шляху", В. Казько – "Выратуй i памілуй нас, чорны бусел", А. Адамовіч – "Апакаліпсіс па графіку", У. Някляеў – "Зона".
Пасля смерці Ў. Караткевіча (1984) эстафету гістарычнага рамана працягваў Л. Дайнэка з творамі аб беларускім сярэднявеччы – «Меч князя Вячкі", «След ваўкалака", "Жалезныя жалуды". Уважлівым даследчыкам і тонкім назіральнікам выявіў сябе Ў. Арлоў творамі «Дзень, калі ўпала страла» і «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989). Велізарную папулярнасць заваяваў твор. К. Тарасава «Памяць пра легенды: беларускай даўніны галасы i абліччы» і інш. Важкі ўклад у вяртанне забытых іменаў унёс Э. Ялугін сваёй дакументальнай аповесцю «Без эпітафіі аб лёсе» Ц. Гартнага.
У тэме Вялікай Айчыннай вызначыліся тэндэнцыі адыходу ад павярхоўных, плакатных персанажаў да раскрыцця складаных характараў, адбітых у творах В. Быкава «Кар’ер», «Сцюжа» і І. Новікава «Ачышчэнне». Новым словам у літаратуры канца 1980-х стала аповесць С. Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі», прысвечаная ахвярам вайны ў Афганістане.
Беларуская паэзія развівалася больш імкліва. Значная яе частка насіла публіцыстычны характар. У ліку лепшых аўтараў Н. Гілевіч, які прысвяціў нацыянальна-культурнаму адраджэнню свае кнігі паэзі «Повязь», «Як дрэва карэньнем», «Жыта, сосны й валуны». Зборнікі вершаў выдалі Р. Барадулін і В. Зуёнак. У 1988 г. Сапраўднай падзеяй у літаратурным сусвеце зрабілася выданне асобнай кніжкай легендарнай у 1970-х гг. ананімнай вершаванай паэмы «Сказ пра Лысую Гару».
Матывамі адраджэння прасякнута кніга паэзii «Міласэрнасць плаxi» Р. Барадуліна. Патрэбам беларускага адраджэння прысвячалі сваю
245
творчасць маладыя паэты А. Сыс, С. Сокалаў-Воюш, Л. Рублеўская, А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, Г. Булыка, А. Глобус, В. Шніп. Для тэатральных падмосткаў пісалі А. Дудараў, А. Асташонак, У. Бутрамееў, М. Арэхоўскі, У. Саўліч, С. Кавалёў, I. Ciдарук і інш.
Уцэлым з пачаткам перабудовы літаратурны працэс Беларусі развіваўся ў супярэчлівых умовах. З аднаго боку, паслабленне партыйнага ўціску над дзейнасцю Саюза пісьменнікаў і кожнага з яго членаў паспрыяла з’яўленню новых, пазбаўленых кан’юнктуры прац, а таксама вяртанню забароненых і забытых пад час сталіншчыны твораў. Як крок наперад трэба прыняць з’яўленне новых, нацыянальна арыентаваных аповесцей, раманаў, п’ес прысвечаных беларускай мінуўшчыне.
Здругога боку літаратурны працэс характарызаваўся моцным уцягненнем яго ўдзельнікаў у палітычную барацьбу. У выніку адной з характэрных асаблівасцяў літаратуры канца 80-х гадоў ХХ ст. зрабілася яе публіцыстычнасць.
Упачатку перабудовы беларускі тэатр адчуў на сабе ўздзеянне тых самых праблем, што і літаратура. Акрамя таго, пагаршэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва негатыўна адбілася на тэатральнай аудыторыі. Перавод усіх 17 тэатраў на самафінансаванне прывёў да супярэчлівых наступстваў. З аднаго боку, творчыя калектывы набылі рэальную свабоду творчасці: магчымасць самастойна фарміраваць рэпертуар, планаваць гастрольныя паездкі, рэгуляваць кошт білетаў і памеры заработнай платы і г. д. А з другога боку – яны трапілі ў рэчышча рыначных адносін і былі вымушаны дэманстраваць тыя п’есы, якія давалі найбольшы прыбытак. Так, амаль усе беларускія тэатры другой паловы 1980-х паставілі далёкія ад высокай маральнасці п’есы «Дарагая Алена Сяргееўна», «І быў дзень», «Курыныя галовы». Найбольш гучны поспех напаткаў п’есу А. Галіна «Зоркі на ранішнім небе». Пэўны ўклад у такога кшталту драматургію ўнёс А. Дудараў, які напісаў чатыры п’есы з жыцця маргіналаў. Характэрна, што пастаўленыя Русскім театрам імя М. Горкага булгакаўскія «Майстар і Маргарыта» і чэхаўскія «На дне» і «Тры сястры» прайшлі зусім не заўважанымі.
Па меры дэмакратызацыі грамадскага жыцця, аслаблення ідэалагічнага ўціску, абуджэння цікавасці да беларускасці і г. д. беларускі тэатр прыцягваў гледачоў і сур’ёзнымі, высокамастацкімі пастаноўкамі як «Памінальная малітва» Б. Эрына , «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева, «Дагарэла свечачка да палічкі», А. Петрашкевіча.
Яшчэ ў 1982 г. у Магілёве рэжысёр В. Маслюк спрабаваў інсцэніраваць «Тутэйшых» паводле п’есы Я. Купалы, але толькі ў 1990 г. М. Пінігіну ўдалося здзейсніць гэтую «крамольную пастаноўку».
246
У цэлым у другой палове 1980-х гг. беларускаму тэатру даводзілася выжываць. Высокамастацкі рэпертуар з п’есамі В. Шукшына, А. Макаёнка, В. Быкава і іншых аўтараў саступаў забаўляльным пастаноўкам. Спатрэбілася ўмяшальніцтва дзяржавы, каб разам з Саюзам тэатральных дзеячаў аднавіць высокае прызначэнне тэатра ў справе фарміравання высокаразвітай чалавечай асобы.
Такія ж цяжкасці перажываў беларускі кінематограф.У ліку лепшых прац «Беларусьфільма» варта назваць кінастужкі рэжысёраў Э. Клімава «Ідзі і глядзі» (1985) і В. Рыбарава «Мяне клічуць Арлекіна» (1988). Але калі першы фільм закранаў уласцівую беларускаму мастацтву тэму жыцця і барацьбы народа ва ўмовах нямецкай акупацыі і ўжо тым прыцягваў увагу, то – другі, будзіў зусім іншыя, нязвыклыя пачуцці, бо героем фільма быў выхаванец савецкай эпохі, пазбаўлены агульначалавечых прынцыпаў і не здольны быць карысным грамадству. Яшчэ больш выразна такія «прадукты эпохі» знайшлі ўвасабленне ў кінафільме В. Пічула «Маленькая Вера».
Дасягненнем Саюза кінематаграфістаў БССР варта лічыць заснаванне рэспубліканскага відэацэнтра, які значна паспрыяў духоўнаму адраджэнню нацыі, папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.
Не лепшыя часы перажывала класічнае мастацтва – опера, балет, сімфанічная музыка. Увагу гледачоў прыцягнулі оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана і «Майстар i Маргарыта» Я. Глебава. У барацьбе за гледача яно саступала месца так званаму шоу-бізнэсу. Рэнтэбельнымі заставаліся нешматлікія вакальна-інструментальныя («Песняры», «Верасы», «Сябры») і танцавальныя («Харошкі») ансамблі. У 1987 г. пачаў выступленні Дзяржаўны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга.
У тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва па-ранейшаму прысутнічалі сюжэты Вялікай Айчыннай, але прызнаных народам шэдэўраў тут створана не было. Адной з асноўных тэм стала гісторыя сярэднявечча. У. Стальмашонак выканаў серыю партрэтаў Радзівілаў, замалёвак архітэктурных помнікаў Нясвіжа. Г. Вашчанка стварыў трыпціх, прысвечаны К. Каліноўскаму, і цыкл партрэтаў дзеячаў беларускай культуры. Увагу многіх мастакоў, у тым ліку А. Савіцкага і А. Марачкіна, прыцягнула праблема Чарнобыльскай катастрофы.
Такім чынам, другая палова 80-х хх. ХХ ст. з’яўлялася самым кароткім па часе, але вельмі важным па значнасці перыядам у гісторыі БССР, які, акрамя іншага, характарызаваўся паступовым крахам камуністычнай ідэалогіі і станаўленнем беларускай культуры, заснаванай на прынцыпах гуманізму, на агульначалавечых і нацыянальных каш-
247
тоўнасцях, першых дасягненнях літаратуры і мастацтва
7.Другой, пасля адраджэння беларускасці, найважнейшай з’явай
усправе фарміравання духоўнасці зрабілася вяртанне рэлігіі ў свядомасць і побыт людзей. Да пачатку перабудовы царква як арганізацыя не выяўляла сваёй прысутнасці ў грамадскім жыцці. Тым не менш партыйныя лідэры па-ранейшаму бачылі ў ёй ідэалагічнага праціўніка. Аб тым, у прыватнасці, сведчыла пастанова ЦК КПСС 1981 г. «Аб узмацненні атэістычнага выхавання» і даклад сакратара Ю. Андропава «Актуальныя пытанні ідэалагічнай, масава-палітычнай работы партыі» на Чэрвеньскім (1983) Пленуме ЦК КПСС. Так, з нагоды набліжэння 1000-годдзя хрышчэння Русі камуністы прадпісалі патрыярхату РПЦ абмежаваць святкаванне гэтай даты толькі царкоўным асяроддзем. Орган ЦК КПБ «Политический собеседник» звяртаў увагу сваіх нешматлікіх чытачоў на неабходнасць атэістычнага выхавання. Але ў 1988 г. сам Генеральны сакратар КПСС М. Гарбачоў быў вымушаны пуб-лічна прызнаць велічную ролю царквы, а разам з тым і неабходнасць поўнай легалізацыі яе дзейнасці.
Відавочнае ідэйнае банкруцтва камунізму выявілася нейперш у вяртанні людзей да сваіх каштоўнасцяў. Так, у 1988 г. колькасць дзеючых праваслаўных храмаў у БССР складала 369, праз год – 477, да канца 1990 г. – 609. Закрытымі заставаліся 387, але дзякуючы энергіі вернікаў на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, і яны сталі вяртацца ва ўлонне праваслаўя.
Летам 1989 г. пачалі аднаўляцца ранейшыя епархіі. У ліпені ў Жыровічах – адбылася хіратонія двух новых архірэяў: архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма і епіскапа Полацкага і Віцебскага Дзімітрыя. Новых архіпастыраў блаславіў патрыярх Антыёхіі Ігнацій IV, які наведаў Мінскую і Беларускую мітраполію. З 1 верасня 1989 г. узнавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі, ізноў пачаў дзейнічаць Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку.
Царква таксама ўключылася ў агульнанародны рух па ажыццяўленні перабудовы. У красавіку 1990 г. тры яе прадстаўнікі – Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), айцец Віктар (Радамысльскі), айцец Аляксандр (Дзічкоўскі) на альтэрнатыўнай аснове былі абраны дэпутатамі Вярхоўнага Савета БССР. Праваслаўная царква стала набліжацца да нацыянальнае культуры. Па прапанове Філарэта літаратар В. Сёмуха ўзяўся за пераклад Бібліі на беларускую мову.
Амаль адначасова выявілі актыўнасць прадстаўнікі іншых канфесій. Так, у ліпені 1989 г. Папа рымскі Ян Павел II прызначыў апоста-
248
льскага адміністратара для католікаў Беларусі – ксяндза Тадэвуша Кандрусевіча. Прыкладна ў гэты ж час пачалі дзейнічаць пратэстанцкія канфесіі евангельскіх хрысціян-баптыстаў, адвентыстаў сёмага дня, пяцідзесятнікаў і інш.
Такім чынам, вяртанне людзей да сваіх рэлігійных каштоўнасцей дапамагло ім знайсці сэнс далейшага жыцця, набыць душэўную і духоўную раўнавагу. Акрамя таго, менавіта на этапе, калі ў беларускае грамадства хлынулі ідэі так званай «сексуальнай рэвалюцыі», гвалту, юдафобіі і г. д., менавіта царква зрабілася кансалідуючым яго фактарам і сродкам стрымлівання негатыўных працэсаў у духоўным і сацыяльным жыцці ўсіх людзей, асабліва моладзі.
Лекцыя 16. БЕЛАРУСЬ ПАМІЖ ВОЙНАМІ
(1918-1941 гг.)
Пытанні
1.Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа
2.Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне
3.Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя
4.Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
5.Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова.
6.Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе
7.Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
1.26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і заключэння перамір’я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць адпаведны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Новы галоўнакамандуючы М. Крыленка заклікаў салдат расійскай арміі самастойна заключаць перамір’е з праціўнікам.
Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры. Але Германія АўстраВенгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзенне перамоў і 2 снежня ў Брэст-Літоўску падпісалі перамір’е з Расіяй. Заключэнне сепаратнага міру для бальшавікоў было непрымальным перш за ўсё па ідэйных прычынах, таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання перагавораў. Лозунг кіраўніка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага «ні міру, ні вайны, армію распускаем» быў узяты на
249
ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту.
27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэдзіў аб аднаўленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г. аўстра-германс- кія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежністудзені. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэрыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся выплаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль- ённую (у залатых рублях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.
Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэшткі – уключаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу беларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх інтарэсаў, што абумовіла абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй незалежнасці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў акупіраваныя раёны Беларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неўзабаве ў яе буйнейшых гарадах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. былі створаны падпольныя камуністычныя камітэты, якія стваралі партызанскія атрады, праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вербавалі дабрахвотнікаў у Чырвоную Армію і многае іншае.
27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы дагавор, у адпаведнасці з якім немцы за матэрыяльную кампенсацыю абавязаліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэрыторый. У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў частку кантрыбуцыі ў аб’ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Беларусі набыла незваротны характар. Іх адносіны з мясцовымі рэвалюцыйнымі камітэтамі, Саветамі, часцямі Чырвонай Арміяй былі, як правіла, бесканфліктнымі.
Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Германіяй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі вызваліцца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць аднаўленне Савецкай улады ў акупіраваных раёнах.
Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа асацыіруецца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па дасягненні міру, а таксама са спробай утварэння беларускай дзяржаўнасці.
250