Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

История Беларуси

.pdf
Скачиваний:
50
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.46 Mб
Скачать

– пастаўкі паліва і сыравіны, збыт гатовай прадукцыі. У выніку за 1991–1994 гг. выпуск прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы скараціўся на 31 %. Сабекошт прадукцыі сельскай гаспадаркі знізіўся, а разам з ім – і попыт калгасаў на тэхніку і ўгнаенні. Хранічны недахоп сродкаў на выхад з крызісу ўскладняўся наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, якія забіралі каля 16 % рэспубліканскага бюджэту.

Адмоўным тэндэнцыям у развіцці народнай гаспадаркі паспрыяў і Савет міністраў на чале з прэм’ерам В. Кебічам, які ўзяў на ўзбраенне ліберальныя метады эканамічных пераўтварэнняў і пераклаў асноўны цяжар па іх ажыццяўленні на плечы працоўных («шокавая тэрапія»). У выніку, нягледзячы на дэфіцыт прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, кошт на іх рэзка ўзрос. У адрозненні ад многіх саюзных рэспублік, беларускі ўрад замарудзіў з увядзеннем нацыянальнага плацёжнага сродку. У выніку грамадзяне былога СССР імкнуліся патраціць савецкія рублі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, купляючы ўсё, што было ў продажы – ад тэлевізараў да будаўнічых матэрыялаў. Каб зменшыць «вымыванне тавараў», давялося абмежаваць іх набыццё праз увядзенне талонаў і адмысловых спажывецкіх кніжак. Толькі ў 1992 – 1995 г. у нашай краіне стаў уводзіцца свой беларускі рубель.

Пасля зацверджэння Вярхоўным Саветам праграмы ажыццяўлення эканамічных рэформ, частка насельніцтва спрабавала скарыстаць свае сілы ў новых формах гаспадарання. Так, вяскоўцы і гараджане набывалі права на ўтварэнне фермерскіх гаспадарак. У 1991 г. Савет Міністраў ініцыіраваў перадачу часткі дзяржаўнай уласнасці працоўным калектывам і прадпрымальнікам. Да канца 1992 г. было перададзена 190 прадпрыемстваў. Актыўную ролю на беларускім рынку сталі адыгрываць замежныя бізнесмены, якія з 1991 па 1995 гг. стварылі 889 уласных і 1 836 сумесных з беларусамі прадпрыемстваў.

На хвалі развіцця рынку ўдалося ўзбагаціцца тым, хто быў бліжэй да ўлады і мог за атрымаць ільготны крэдыт у банку, каб затым набыць на яго тэхніку, нерухомасць і г. д. Асноўная ж маса ўкладчыкаў ашчадных банкаў не мелі магчымасці забраць свае грошы і ў выніку гіперінфляцыі цалкам іх страцілі. Прэм’ер В. Кебіча выявіў сваю некампетэнтнасць у пытаннях зняцця сацыяльнай напружанасці і вываду народнай гаспадаркі з крызісу, тым не менш выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары.

Заняпад эканомікі здолела прыпыніць група новых палітыкаў і эканамістаў, якая прыйшла да ўлады разам з Прэзідэнтам А. Лукашэнкам. 30 верасня 1994 г. прапанаваная імі праграма выхаду з крызісу была ўхвалена Вярхоўным Саветам рэспублікі. Дзякуючы ёй, ужо ў

321

1995 г. абвал вытворчасці быў прыпынены, але ў перспектыве належала прадпрыняць значныя намаганні, каб пераламаць сітуацыю да лепшага, бо да гэтага часу валавы ўнутраны прадукт Рэспублікі Беларусь склаў 65, 2 %, а рэальныя даходы яе насельніцтва – толькі 60 %.

У ліку першых мерапрыемстваў Прэзідэнта былі: скасаванне неабгрунтаванай прыватызацыі дзяржаўнаё маёмасці і барацьба з карупцыяй. Да канца 1995 г. была створана нацыянальная крэдытна-грашо- вая і банкаўская сістэма, пачала фарміравацца ўласная мадэль эканамічнага развіцця сацыяльна арыентаванага тыпу. Гэтыя навацыі і перспектывы знайшлі ўвасабленне ў «Асноўных напрамках сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады», якія былі ўхвалены ў кастрычніку 1996 г. Усебеларускім народным сходам.

Велізарную дапамогу ў стабілізацыі беларускай эканомікі аказаў Прэзідэнт і ўрад Расійскай Федэрацыі. У многім дзякуючы ёй, у 19961999 гг. намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў росце ВУП, тавараў народнага спажывання, інвестыцый і тавараабароту. Так, у параўнанні з 1995 г., 1998 год даў прырост ВУП 122,6 %, прадукцыі прамысловасці – 137,7 %, рознічнага тавараабароту – 193,9 %, інвестыцый у асноўны капітал – 132,2 %. Разам з тым яшчэ заставалася вострай праблема стратных прадпрыемстваў, якія ў 1998 г. складалі ў прамысловасці 11 %, а таксама адставанне вытворчасці сельгаспрадуктаў.

Вынікам напружанай працы беларускага народа пад кіраўніцтвам Прэзідэнта і падначаленага яму ўрада зрабіліся першыя істотныя дасягненні ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Так, у 2000 г. па асноўных паказчыках (ВУП, узровень жыцця і інш.) Рэспублікі Беларусь першай на постсавецкай прасторы выйшла на паказчыкі перадкрызіснага 1990 г.і стварылі аснову для яе далейшага дынамічнага развіцця.

2. Уласцівая Беларусі сыравінная і энергетычая залежнасць ад Расійскай Федэрацыі, арыентацыя эканомікі на саюзны рынак, састарэлыя тэхналогіі, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, наступствы чарнобыльскай катастрофы і многае іншае натхніла Прэзідэнта А. Лукашэнку і яго ўрад на распрацоўку і прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР-1997). Пад паняццем «устойлівае развіццё» маюць на ўвазе такі шлях і стан эканомікі, які забяспечвае задавальненне патрэб цяперашняга пакалення без пагрозы дабрабыту будучым пакаленням. Пад ім патрэбна разумець такое развіццё соцыуму і яго эканомікі, якое не разбурае навакольнае асяроддзе і забяспечвае бесперапынны прагрэс грамадства.

Гэта стратэгія была распрацавана не толькі ў мэтах перадолення

322

крызісу эканомікі, а і з улікам перспектыў яе далейшай інтэграцыі ў глабальную эканамічную сістэму.

Акрамя таго, НСУР-1997 была вызначана мадэль устойлівага развіцця Беларусі, ацэнены нацыянальныя рэсурсы, прыродны і сацыяль- на-эканамічны патэнцыял рэспублікі, механізмы і сродкі зніжэння шкоднага ўздзеяння на стан прыроднага асяроддзя з прадстаўленнем прагнозных паказчыкаў да 2010 г.

Ажыццяяўленне намечаных у НСУР-1997 захадаў дазволіла спыніць спад вытворчасці і забеспячэчыць прырост ВУП і прамысловай прадукцыі, а таксама і спрыяла пэўнаму аздараўленню экалагічнай сітуацыі. Усведамляючы важнасць НСУР, беларускае кіраўніцтва ў заканадаўчым парадку прадугледзела абавязковасць яе распрацоўкі на 15-гадовы перыяд кожныя пяць гадоў.

Стратэгія ўстойлівага развіцця з’яўляецца ідэалагічнай асновай сацыяльна-эканамічнай мадэлі Беларусі, якая заснавана на прынцыпах рынку і дзяржаўнага рэгулявання і разлічана на пераходны перыяд. Яна заснавана не на знішчэнні ранейшых устояў, а на ўдасканаленні існуючай эканамічнай базы. Беларуская эканамічная мадэль змяшчае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяржаўных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфектыўнасць.

У аснову беларускай мадэлі пакладзены плюралізм форм уласнасці, вызначальная ступень удзелу дзяржавы ў функцыянаванні эканомікі; рэгуляванні занятасці насельніцтва і яго даходаў; фарміраванні ўмоў, якія забяспечваюць задавальненне патрэб усяго насельніцтва.

Элементы беларускай мадэлі эканомікі былі вызначаны 22 сакавіка 2002 г. Прэзідэнтам А. Лукашэнкам у яго выступленні перад кіруючымі работнікамі рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў. Па-першае, гэта моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая гарантуе грамадзянам бяспеку, грамадскі парадак, сацыяльную справядлівасць і дабрабыт. Зараз гэта ўлада асацыіруецца з асобай Прэзідэнта.

Па-другое, раўнапраўнае функцыянаванне прыватнага і дзяржаўнага сектару эканомікі. Аднак развіццё не павінна супярэчыць дзяржаўным інтарэсам. У пачатку 2001 г. на Беларусі было зарэгістравана больш як 60 тыс. прадпрыемстваў недзяржаўных форм уласнасці і амаль 200 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, а доля выпушчанай імі прамысловай прадукцыі складала каля 40 %.

Па-трэцяе, прыватызацыя – перадача дзяржаўнай уласнасці прыватнаму сектару. Яе мэта – у пошуку зацікаўленага інвестара-прад- прымальніка, здольнага ўзняць рэнтабельнасць прадпрыемства на больш высокі ўзровень. Прыватызацыя павінна здзяйсняцца найперш

323

у інтарэсах усяго грамадства, таму ёй не падлягаюць высокадаходныя прадпрыемствы, якія фарміруюць дзяржаўны бюджэт

Па-чацвертае, развіццё інтэграцыйных працэсаў з краінамі СНД і ў першую чаргу з Расіяй.

Па-пятае, моцная сацыяльная палітыка дзяржавы, якая накіравана на павышэнне грамадскага дабрабыту, паляпшэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва. Галоўнай мэтай сацыяльнай палітыкі з’яўляецца стварэнне для кожнага працаздольнага грамадзяніна ўмоў, якія дазваляюць яму забяспечыць дабрабыт сваёй сям’і пры ўзмацненні адраснасці сацыяльнай падтрымкі слаба абароненых груп насельніцтва.

Такім чынам, беларуская мадэль разлічана на пераходны перыяд ад каманднай да сацыяльна арыентаванай эканомікі і дэмакратычнага грамадства. Варта адзначыць, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь падтрымалі сацыяльна-эканамічную палітыку дзяржавы і ўзялі актыўны ўдзел у ажыццяўленні праграмы развіцця краіны, разлічанай на 2001-2005 гг. Так, сярэднегадавы прырост ВУП складаў звыш 7 % і зрабіўся адным з самых высокіх паказчыкаў сярод краін Еўрапейскага саюза і СНД. Тэмпы роста ВУП за пяцігодку перавысілі 142 % (пры плане – 135 – 140 %), прамысловай прадукцыі – больш 150 (пры плане

128 – 132 %), спажывецкіх тавараў – 150 % (пры плане 142 – 147 %),

інвестыцый у асноўны капітал – 179 % ( пры плане 160 – 170 %), рэалізацыі платных паслуг насельніцтву – 170% (пры плане 160 – 165%).

Прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі за пяць год склаў 25 %. Сама сельская гаспадарка ўпершыню зрабілася рэнтабельнай. Колькасць стратных гаспадарак скарацілася з 59 % у 2001 г. да 16 % у 2004 г. Па вытворчасці важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва (збожжа, бульба, гародніна, мяса, малако, яйкі) Беларусь выйшла на першыя пазіцыі сярод краін Еўропы і СНД.

Асновай далейшага развіцця аграпрамысловага комплекса стала Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 – 2010 гг. Акрамя нарошчвання тэмпаў аграрнага вытворчасці, яна заклікана забяспечыць рост дабрабыту сельскага насельніцтва, стварэнне сучаснай сацыяльнай інфраструктуры на сяле, у тым ліку будаўніцтва дарог і газіфікацыю.

Беларусь гандлюе з 174 краінамі свету. З 2001 г. аб’ём знешняга гандлю ўзрос з 15, 7 млрд. дол. да 30, 3 млрд. дол., а за дзесяць год – амаль у 3, 5 раза. 43% беларускага экспарту ішло ў Еўропу і 36 % – у Расію. Былі створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці замежных інвестараў, налічваюцца каля 3, 5 тыс. кампаній, арганізаваных з удзелам інвестараў з 90 краін свету. Пачынаючы з 2002 г., на Беларусь па-

324

ступіла больш 4,6 млрд долараў інвестыцый.

Важнейшым доказам жыццядзейнасці беларускай сацыяльна-эка- намічнай мадэлі служаць паказчыкі росту даходаў насельніцтва. Так, з 2001 па 2005 гг. яны выраслі на 76, 5 % (пры плане 58 – 63 %), а рэальная заработная плата – на 103, 3% (пры плане 80-85 %). Заданне ўраду давесці да канца 2005 г. узровень сяредняй заработнай платы па краіне да 250 дол. ЗША ў эквіваленце. Тэмпы інфляцыі ў Рэспубліцы Беларусь апынуліся ніжэй, чым у Расійскай Федэрацыі і Украіне. Беларускі рубель у адносінах да долара і расійскага рубля таксама ўмацаваўся.

Такім чынам, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг., складзеная на прынцыпах функцыянавання ўласнай мадэлі, была паспяхова выканана і нават перавыканана. Грамадства зробіла ўпэўнены крок у напрамку пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

3. Курс на паляпшэнне жыцця народа быў замацаваны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг., зацверджанай Указам Прэзідэнта № 384 ад 12 чэрвеня 2006 г. У прыватнасці, азначаная пяцігодка мусіла зрабіцца важным этапам па дасягненні стратэгічнай мэты развіцця краіны – павышэння дабрабыту на аснове рацыянальнай занятасці насельніцтва, яго сацыяльнай абароненасці да ўзроўню перадавых краін. Плануецца павелічэнне ВУП на ўзроўні 146–155 % да папярэдняга пяцігадовага перыяду. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны ўзрасці на 46-56 %, рэальная заработная плата – на 52-58 %.

Рэалізацыі палажэнняў Праграмы паспрыяла апрабаваная сацы- яльна-эканамічная мадэль, у тым ліку, узважаная палітыка прыватызацыі. Так, пры акцыяніраванні прадпрыемстваў буйнейшыя з іх засталіся ва ўласнасці дзяржавы. Менавіта дзяржаўныя прадпрыемствы выпрацоўваюць 75 % ВУП. Найбольш прыбытковыя з іх, якія даюць палову экспартнай выручкі, вытворчыя аб’яднанні «Белнафтахім», куды ўваходзяць Мазырскі і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы, «Беларуськалій», «Гроднаазот», а таксама «Белэнерга», «Белтрансгаз».

Беларусь засталася буйным экспарцёрам аўтамабіляў (МАЗ, БелАЗ), трактараў (Беларус), дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі (Амкадар), тэлевізараў (Гарызонт, Віцязь), халадзільнікаў (Атлант), хімічных валокнаў (Полімір), калійных угнаенняў (Беларуськалій), прадукцыі тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Нацыянальная сацыяльна-эканамічнай мадэль Беларусі, заснава-

325

ная на інтэграцыі з Расіяй, пацвердзіла сваю дзейснасць у экспартнаімпартных статунках. Так, па-ранейшаму Расійская Федэрацыя заставалася буйнейшым спажыўцом нашых тавараў, куды накіроўвалася 60-70 % усяго экспарта сродкаў транспарту, машын і абсталявання. Акрамя таго, да канца 2006 г. Беларусь мела магчымасць закупаць у яе нафту па ўнутраных расійскіх цэнах і экспартаваць нафтапрадукты па сусветных цэнах, што дазваляла не толькі задавальняць унутраныя патрэбы краіны ў нафтапрадуктах, але і атрымоўваць значныя даходы. Гэтыя сродкі дазволілі, у прыватнасці, пачаць рэалізацыю праграмы адраджэння сяла і ўзводзіць аграгарадкі.

Адным са сродкаў забеспячэння высокага ўзроўню жыцця жыхароў Беларусі і ўмацавання нацыянальнай бяспекі называўся інавацыйны шлях развіцця. Як вынікала з праграмы, яго асноўнымі аб’ектамі з’яўляліся рэсурсазберагаючыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі; новыя матэрыялы і новыя крыніцы энергіі; медыцына і фармацыя; інфармацыйнныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі вытворчасці, перапрацоўкі і захавання сельскагаспадарчай прадукцыі; прамысловыя біятэхналогіі; экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне.

Навуковы патэнцыял Беларусі сканцэнтраваны ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, навукова-даследчых інстытутах, канструктарскіх бюро, ВНУ. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ажыццяўляюць амаль 30 тыс. чал. у 300 арганізацыях. У сталіцы засяроджана 73 % даследчых і навуковых арганізацый, у Гомельскай і Мінскай абласцях – 10,4 % і 5,2 % адпаведна. Далей ідуць Магілёўская, Гродзенская, Віцебская і Брэсцская вобласці.

Вызначальная роля ў вырашэнні інавацыйных задач ускладзена на Нацыянальную Акадэмію Навук Беларусі. Выкананыя ў Інстытуце цепла- і масаабмена даследавання працэсаў гарэння прычыніліся да стварэння новага класа энергетычных магутнасцей, радыяцыйных награвацеляў, хімічных рэактараў для энергетыкі, прамысловасці, экалогіі. Праведзены паспяховыя работы па тэматыцы калійных угнаенняў, дарожна-будаўнічых матэрыялаў.

У 2006 г. на VI Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый беларуская навукова-тэхнічная прадукцыя была адзначана 7 залатымі, 7 срэбранымі, 11 бронзавымі медалямі і 25 дыпломамі.

У 2008 г. супрацоўнікі Акадэміі навук паспяхова завяршылі праекты па падтрымцы прадпрыемстваў МТЗ, БелАЗ, «Віцязь», распрацоўцы суперкамп'ютэрных тэхналогій СКІФ: для банкаўскай сістэмы, Камітэта дзяржбяспекі і інш. Імі было выпушчана інавацыйнай пра-

326

дукцыі на суму 88, 2 млрд руб. На вытворчым аб’яднанні «БелаўтаМАЗ» наладжаны выпуск сямейства аўтамабіляў, якія адпавядаюць стандартам ЕЎРА-3, ЕЎРА-4. На заводзе «Гомсельмаш» наладжаны выпуск сучасных збожжа- і корма-ўборачных камбайнаў.

Такім чынам, уклад навукі ў ажыццяўленне Праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь цяжка пераацаніць. Дзякуючы ёй, а таксама прадуманай стратэгіі вядзення народнай гаспадаркі, яшчэ задоўга да завяршэння пяцігадовага плана працоўным рэспублікі ўдалося дасягнуць высокіх вытворчых паказчыкаў. Так, у 2007 г. рост ВУП склаў 8, 2 %, прамысловай вытворчасці – 8, 5 %, інвестыцый у асноўны капітал – 15, 1 %. Валавы прадукт на душу насельніцтва склаў 10 900 дол. ЗША. Далейшае развіццё набылі такія галіны, як аў- тамабіле–, трактарамашына- і, станкабудаванне, вытворчасць падшыпнікаў, здабыча і перапрацоўка нафты, вытворчасць сінтэтычных валокнаў і мінеральных угнаенняў, фармацэўтыка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, электраэнергетыка, лёгкая, харчовая, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.

На Беларусі вялікую ролю адыгрывае чыгуначны, аўтамабільны і трубаправодны транспарт. Выгоднае геаграфічнае размяшчэнне рэспублікі спрыяе папаўненню бюджэту за кошт транзітных перавозак грузаў і транспарціроўкі нафты і газу на Захад.

Курс урада на адраджэнне вёскі і ўздым сельскай гаспадаркі цалкам апраўдаў сябе менавіта ў апошнія гады, калі сусветныя цэны на прадукты харчавання рэзка ўзняліся. Таму такія таварныя віды прадукцыі як малако, ялавічына, свініна, мяса і яйкі птушкі, прадукты раслінаводства (бульба, жыта, ячмень, цукар, алей) і інш. прыносяць вялікія прыбыткі. У гэтай сувязі вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі магутнасцей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і нарошчванню экспартнага патэнцыялу аграрнага сектара. Важнай інавацыйнай задачай работнікаў аграрнага сектару з’яўляецца вытворчасць элітнай жывёлы і прадукцыі селекцыйных комплексаў. Да новых тэндэнцый эканамічнага развіцця Беларусі апошняга часу варта аднесці ўзмацненне дзяржаўных інвестыцый у аграрны сектар, што дае магчымасць, па-першае, узняць экспарта арыентаваную вытворчасць харчовых прадуктаў, а, па-другое, шляхам пабудовы аграгарадкоў вырашыць праблему замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў.

Да асноўных тендэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі можна аднесці паляпшэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Так, Беларусь прызнана экспертамі ААН краінай з дастаткова высокім узроўнем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу. Па такіх паказчыках,

327

як кольксць валавога ўнутранага прадукта на душу насельніцтва, працягласць жыцця, дзіцячая смяротнасць, адукаванасць насельніцтва і інш. у 2007 г. Беларусь заняла 64-е месца ў спісе з 177 краін.

Уканцы 2008 – пачатку 2009 г. у станоўчай дынаміцы сацыяльнаэканамічнага развіцця адбыўся збой, калі наша краіна, дзе эканоміка з'арыентаваная ў асноўным на экспарт, адчуць праявы сусветнага крызісу. У выніку, курс беларускага рубля ў адносінах да долара знізіўся на 20 %, зменшыліся экспартныя пастаўкі тавараў традыцыйным спажыўцам і, наогул, узнікла небяспечная тэндэнцыя да перавышэння імпарту над экспартам – 39, 2 млрд дол. супраць 33 млрд.

Умэтах выхаду са складанага становішча кіраўніцтвам рэспублікі распрацаваны шэраг дадатковых захадаў у напрамках вырашэння энергетычных праблем, уздыму сельскай гаспадаркі, пошуку замены імпартных тавараў айчыннымі і інш. Як і раней, важная роля ўскладаецца на інавацыі. Вялікія спадзяванні ўскладаюцца на навукова-тэх- нічныя цэнтры, асабліва – Парк высокіх тэхналогій. У Акадэміі навук ствараецца Цэнтр святлодыёдных і оптыка-электронных тэхналогій. Напрыканцы 2009 г. у межах Нацыянальнай касмічнай праграмы запланаваны запуск беларускага спадарожніка. У межах інавацыйнай праграмы «Біятэхналогія» запланавана замена імпартных тавараў з эканамічным эфектам не менш 100 млн. руб. у год. Плануецца павелічэнне долі біяпаліва ў аўтатранспарце да 10% і г.д.

Усваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ад 23 красавіка 2009 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка падкрэсліў, што «наш курс на фарміраванне сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, пабудова сацыяльнай і квітнеючай дзяржавы застаецца нязменным».

Аптымізм у пераадоленні часовых цяжкасцей падмацоўвае апрабаваная сацыяльна-эканамічная мадэль, унутраная і знешняя палітыка Прэзідэнта А. Лукашэнка і яе падтрымка беларускім народам. Да таго

жбеларусы здзейснілі свой выбар. Як вынікае з артыкула 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі 26 лістапада 1996 г і 17 кастрычніка 2004 гг.), грамадзяне краіны выказаліся за грамадства постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) тыпу, якое на стадыі сваёй спеласці практычна цалкам выцесніць фізічную працу з вытворчага працэсу і заменіць яго працай інтэлектуальнай. Гэта будзе грамадства, у якім дзяржаўная палітыка будзе падпарадкавана стварэнню ўмоў для задавальнення ўсімі катэгорыямі грамадзян сваіх сацыяльных патрэб і ў якім узровень дабрабыту чалавека забяспечваецца ў адпаведнасці з колькасцю і якасцю выкананай працы. Можна меркаваць, што за час існавання суверэннай Рэспублікі Бела-

328

русь пэўныя перадумовы для яго фарміравання ўжо ўзніклі і імкліва развіваюцца.

4. Пасля распаду СССР і краху камуністычнай ідэалогіі грамадзяне набылі рэальныя правы і свабоды, у тым ліку на права на свабоду веравызнання. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях», які паспрыяў ажыўленню дзейнасці ўсіх канфесій і іх паслядоўнікаў. Канчатковае замацаванне свабоды сумлення адбілася ў артыкуле 31 прынятай у 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой, акрамя іншага, падкрэслена свецкасць дзяржавы і роўнасць усіх рэлігій перед законам.

Разам з вяртаннем храмаў веруючым вярталася і грамадскае прызнанне рэлігіі як духоўнай каштоўнасці, а больш за 3 200 рэлігійных арганізацый (манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, навучальныя ўстановы) ператвараліся ў важны фактар грамадскага жыцця. Паводле сацыялагічнага апытання насельніцтва, здзейсненага ў 2006 г., 58, 9 % жыхароў назвалі сябе веруючымі 25 канфесій, у тым ліку – праваслаўнай 76, 2, каталіцкай – 9, 3, пратэстанцкай – 1, 8, іншых – 1, 7 %.

Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ), якая на 1 студзеня 2009 г. аб'ядноўвала 1473 прыходы, 11 епархій, 5 навучальных устаноў, 31 манастыр, 14 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Начале з ёй 1 274 храмаў дзейнічаюць і яшчэ 152 будуюцца. Асобна існуюць 32 абшчыны стараабрадцаў

з27 куль-тавымі будынкамі.

Усклад рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) уваходзяць чатыры епархіі з 467 абшчынамі. РКЦ належаць 9 місій, 8 кляштараў, 451 касцёл. 35 касцёлаў – у стадыі будаўніцтва. Да пратэстанцкіх арганізацый 14 накірункаў належаць 992 абшчыны, 22 аб’яднанні, 22 місіі і 5 навучальных устаноў. У трох іўдзейскіх рэлігійных аб’яднаннях налічваецца 46 абшчын, якія валодаюць 7 культавымі будынкамі. На Беларусі таксама дзейнічаюць 24 мусульманскія абшчыны, у распараджэнні якіх маюцца 6 мячэцяў.

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», сярод усіх канфесій роля РПЦ у гістарычным станаўленні і развіцці беларускага народа прызнаецца вызначальнай. Адсюль і асобае да яе стаўленне з боку дзяржавы. Так, на выкананне Праграмы па адраджэнні Жыровіцкага манастырскага комплексу і Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі са сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 5, 1 млрд руб. Тым не менш БПЦ не мае ніякіх прававых пераваг перад іншымі – каталіцкай, пратэстанцкай, іўдзейс-

329

кай і мусульманскай, месца якіх у духоўным жыцці таксама неаддзельныя ад агульнай гісторыі Беларусі і яе народа.

З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь рэлігійнае жыццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівым развіццём унутры рэлігійных канфесій. Таму ж спрыяе палітыка дзяржавы, якая накіравана на ўмацаванне міра і згоды паміж вернікамі. Акрамя таго, яна зацікаўлена ў супрацоўніцтве з тымі канфесіямі, з якімі звязана гісторыя і культура беларускага народа і яго дзяржаўнасць. Так, у 2003 г. было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ у галіне сацыяльна важных галін жыцця грамадзян. Акрамя таго, Прэзідэнт А. Лукашэнка па вартасці ацэньвае ўклад БПЦ у мацаванне саюзных сувязей Беларусі і Расіі. Так, яго ўказам № 137 ад 1 сакавіка 2006 г. Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсёй Беларусі Філарэту было прысвоена званне Героя Беларусі.

У мэтах мацавання сувязей паміж усходнім славянствам і яго духоўнымі пастырамі Прэзідэнт А. Лукашэнка сустракаўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Алексіям II (кастрычнік 2008), а пасля яго смерці – з новым Патрыярхам Кірылам. Асобае міжцывілізацыйнае становішча Беларусі таксама патрабуе ўвагі і да асноўнай рэлігіі Захада – каталіцтва. З гэтай нагоды ў красавіку 2009 г. глава нашай дзяржавы прымаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі РКЦ архіепіскапа Т. Кандрусевіча і ў тым жа месяцы нанёс візіт Папу Рымскаму Бенядзікту ХVІ.

Найвыразнейшая рыса беларускага менталітэту – талерантнасць – належным чынам выяўляе сябе і зараз, бо ў нашай краіне не назіралася і не назіраецца міжканфесійных канфліктаў. Характэрна, што духоўныя лідэры шукаюць шляхоў да сумеснага ўдзелу ў вырашэнні вострых сацыяльных праблем. Так, у лістападзе 2007 г. кіраўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі падпісалі «Дэкларацыю сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІД». Дзяржаўныя органы падтрымліваюць такія ініцыятывы. Напрыклад, у снежні 2008 г. у мэтах умацавання міра і згоды ў нашай краіне створаны Кансультатыўны міжканфесійный савет на чале з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гулякам.

Такім чынам, рэлігія ў жыцці беларускага грамадства займае значнае месца. Яе дабратворнае ўздзеянне выяўляецца ва ўзрастанні духоўных патрэб людзей, іх непрымірымым стаўленні да гвалту, несправядлівасці, абыякавасці, алкагалізму і іншых сацыяльных хібаў. У адрозненні ад СССР-БССР, Рэспубліка Беларусь не ставіць на мэце знішчэнне рэлігійнага светапогляду. Захоўваючы свой свецкі характар,

330