Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kafedra_g_story_Belarus__pal_talog.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.04 Mб
Скачать

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам – прагрэ-сіў­ная з’ява эпохі позняга сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыха-роў, з iх больш за 1,8 млн – на землях цяперашняй Беларусi. Да шля-хецкага стану адносiлася прыкладна 9 % насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з’яўлялiся Берасце, Вiцебск, Магiлёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прык­лад­на 40 % гарадоў (Быхаў, Ду-броўна, Капыль і інш.) належалi магнатам.

4. Пераважна дабрахвотны характар уступлення славянскіх зя-мель у ВКЛ абумовіў адносную іх аўтаномію ў агульнай дзяржаве. Да-лейшае развіццё грамадскіх і эканамічных адносін у краіне патрабава-ла ўдасканалення дзяржаўнага кіравання і пераадолення сепаратызму ўдзельных князёў. У ліку першых, хто павёў барацьбу за цэнтраліза-цыю вялікакняскай улады, быў Ягайла (1377-1392). Прызначэнне яго вя­лі­кім князеі пасла смерці Альгерда выклікала незадавальненне яго звод­на­га брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягайлы выступіў Кейстут і прымусіў яго адрачыся ад трона. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай кры­жа­коў удалося аднавіць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт. У выніку дынастычная барацьба ўскладніла праблему цэнтралізацыі дзяржаў­най улады. Ягайлу як вялiкага князя не прызнавалі Андрэй Полацкі, Вiтаўт Кейстутавіч і інш.

У той самы час кандыдатура Ягайлы стала сур’ёзна разглядацца ў якас­ці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спадкаемцам заставалася непаў­на­га­до­вая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. прыехаўшымі з Кра­ка­ва ў Крэва пасламі з аднаго боку, а так-сама Ягайлам і яго братамi з другога, адбылося падпiсанне акта ўніі. Паводле яе, Ягайлу прапа­ноў­ваў­ся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Неабходнымі ўмовамі надан­ня акту юрыдычнай сілы прызнаваліся: прыняцце каталіцкай веры вя­лі­кім князем, яго братамі і сваякамі; вы-зваленне палон­ных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую знач-насць, дагавор абавязваў вялікага кня­зя «назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага».

Крэўская ўнiя была зацверджана ў 1386 г. пас­ля каталіцкага хры-шчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i урачыстай каранацыi у Кра­ка­ве. Ён набываў імя Ўладзіслаў і пачаў афiцыйна звацца «кара­лём Польшчы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм». Вярнуў-шыся ў 1387 г. у Вiльню, новы кароль ажыццявiў хрышчэнне лі­тоў­с­кай знаці. Створанае ім каталіцкае біскупства з кафедрай у Вільні, надзялаляся багатымі ўладаннямі.

З юрыдычнага боку ўнія азначала iнкарпарацыю Вяліка­га княства Лiтоўскага і Рускага ў склад Кароны. Сваiм намеснiкам у княстве Ягайла пакiнуў брата Скiргайлу. Але зімой 1389 г. Вiтаўт, скарыстаў-шы незадавальненне баяр, распачаў барацьбу за вялікакняскі трон. У выніку 4 жніўня 1392 г. у Востраве, што непадалёк ад Лiды, паміж ва-рагаваўшымі бакамі было падпiсана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва пе­ра­да­ва­ла­ся Вiтаўту (1392-1430) як «вялiка-му князю Лiтвы і пану i дзедзiчу зямель Русi». Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядвiзе ён i заставаўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагад­нен­не 1392 г. надавала дзяржаве пэў­ную самастойнасць і спрыяла аднаўленню яе суверэнiтэту.

У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай, Віленска-Ра­дам­с­кай уніі з Польскім каралеўствам. Яна прызнавала палітычную асоб­насць ВКЛ, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту, а пасля яго смер­ці мусіла перайсці да Ягайлы ці ягоных пераемнікаў. Калі б бяз-дзет­ным памёр Ягайла, то польскі двор мусіў узгадніць кандыдатуру но­ва­га караля з Вітаўтам. Такім чынам, урэгуляванне ў ліку іншых пы­тан­ня статусу ВКЛ здымала напружанасць паміж бакамі і спрыяла іх агульным інтарэсам. Яскравым прыкладам таго стала перамога над Тэў­тон­с­кім ордэнам пад час Грунвальдскай бітвы 1410 г.

Акт новай уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 г. на з'ездзе польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам. Ён прызнаваў, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць і пасля смерці Вітаўта. Літоў­с­кія баяры абавязваліся не выбіраць нікога вялікім князем без згоды Ягайлы, а польская шляхта – не выбіраць новага караля без уз-гаднен­ня з вялікім князем літоўскім. Вынікамі яе сталі – набыццё лі-тоўскай знаццю права распараджэння атрыманай у спадчыну зямлёй. Асобныя літоўскія феадалы былі набліжаны да знатных польскіх ро-даў атрымалі дазвол на карыстанне іх гербамі.

Праводзячы ўмацаванне вялікакняскай улады, Вітаўт не быў па-сля­доў­ным. З аднаго боку, у барацьбе супраць сепаратызму ўдзель-ных князёў ён даручаў уладу сваім намеснікам. А з другога боку, ад-да­ю­чы перавагу каталіцкай шляхце, ён тым самым адхіляў ад удзелу ў кі­ра­ван­ні дзяржавай баярства ўсходняй яе часткі. Так, па падабенстве з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем Польшчы, у ВКЛ утвараліся Віленскае і Трокскае ваяводствы. Менавіта на каталіцкую знаць гэтых тэрыторый і распаўсюджваліся прывілеі Гарадзельскай уніі. Невыпадкова, што пасля яго смерці феадалы абодвух веравы-знанняў апынуліся ўцягнутымі ў грамадзянскую вайну 1430-1440 гг.

Абранне новым кіраўніком дзяржавы 13-гадовага Казіміра Яге-лончыка (1440-1492) здавалася кампрамісным варыянтам, тым больш, што праз 4 гады яму была прапанавана і польская карона. Палітычнай стабілізацыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паво-дле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, набывалі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць сялян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы.

Такім чынам, ураўнанне ўсёй шляхты ў палітычных правах і іх знач­нае пашырэнне прадухіляла міжусобныя войны і спрыяла цэн­т­ра­лі­за­цыі дзяржаўнага кіравання.

5. У ХІІІ-пач. ХІV ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадаль-ная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён назы-ваўся ў ак­тах ХV ст. – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоў-валася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, пад-ча­шы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана най-вышэйшага, харунжага, мечнiка, падстолiя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва.

У землях-абласцях пасля лiквiдацыi удзельнай сiстэмы цэнтраль-ную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старас-ты. У iх кампетэнцыi знаходзілася вырашэнне судова-адмiнiстрацый­ных i ваенных пытанняў, нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм падпа-радкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акруг – дзяржаў i па­ве­таў. На ўсе больш ці менш важныя і даходныя дзяржаўныя паса-ды маг­лі прызначацца толькі феадалы-шляхцічы хрысціянскае веры і ўраджэн­цы ВКЛ. Дзяржаўная пасада разглядалася як сродак атрыман-ня да­хо­даў, таму буйныя феадалы займалі адразу некалькі пасад. Напрыклад, Ян Радзівіл у 1535 г. адначасова быў каштэлянам вілен-скім, гетма­нам найвышэйшым, старастам гарадзенскім, маршалкам дворным, дзяр­жаў­цам лідскім і беліцкім.

Першым iнструментам па абмежаваннi улады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедымiн абмяркоўвалi важнейшыя пы-таннi у коле асоб вышэйшай знаці. Вiтаўт жа, які імкнуўся падавіць мяс­цо­вы сепаратызм, акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, і толькі тымі ўдзельнымі князямі, якія прызнавалі яго вяршэнства.

Гарадзельская ўнiя надавала баярству шырокiя палiтычныя правы i нават ставiла вялiкага князя ў залежнасць ад сябе. У адпаведнасці з прывiлеям Казiмiра ад 1447 г., радзе надавалася права выбiраць пасля смер­ці манарха новага гаспадара. Вядомы Судзебнiк 1468 г. быў скла-дзе­ны «с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ». З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра, рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.

Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяр-жаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. кан-чаткова зацвердзiўся яе склад: усе ва­я­во­ды i старасты, валынскi мар-шалак, канцлер i падканцлер, гетман, мар­ша­лак земскi i дворны, пад-скарбi. З духоўных асоб у лік паны-рады ўваходзілі толькі 4 біскупы.

З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая «пярэд-няя» або «старшая» рада, якая праводзiла закрытыя пасяджэннi i аб-мяр­коў­ва­ла найбольш важныя пытаннi. У яе ўваходзiла 5 асоб: бiскуп, ва­я­во­да i кашталян вiленскiя, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.

На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ве-дала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Дзяржаўныя па-са­ды займаліся толькi з ведама паноў-радных. Ні адзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канц-ле­ра, і без яго подпісу. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя. Так, былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1596), Жыгiмонт I Cта-ры (1506-1544) i Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).

Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVI ст. у сувязі з павышэннем палітычнай актыўнасці шляхты, якая ў кож-най зямлi княства мела права склікаць свой сход (соймік). Спачатку ўдзел у ім бралi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп – баяр, шляхты i мяшчан. Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны для ўсiх зямель ВКЛ сойм. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту – раду, але i прадстаўнiкоў усёй шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi, апрача гаспадарскай рады, з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы.

Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяр­жаў­ных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе бы­ло важна атрымаць згоду зямель-абласцей. Так зрабiлi паны-рада ў 1492 г., калi спатрэбiлася абраць новага манарха. Упершыню ў Вiльнi новага гаспадара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяр-жавы, незалежна ад веравызнання. Пастаянна ж соймы пачалi склiкац-ца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-1544 гг.). З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем манарха, але i удзелам прадстаўнiкоў розных тэры-тарыяльных частак у цэнтральным органе ўла-ды. З 1512 г. была ўве-дзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ураднiкi запра-шалiся паiменна. Так паўстаў новы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай пера-ўтварылася ў больш прагрэсіўную – саслоўна-прадстаўнічую

6. З моманту з’яўлення ва Ўсходняй Еўропе манаска-рыцарскіх ор­дэ­наў нямецкая экспансія на землі прусаў, куршаў, ліваў, эстаў і ін­шых плямёнаў пад выглядам іх хрысціянізацыі несла ў сабе пагрозу за­ва­я­ван­ня зямель ВКЛ. Актыўную барацьбу супраць кры­жа­коў вялi Міндоўг, Трайдзень, Вiцень. Асабліва напружаныя адносіны ВКЛ з крыжакамі ўзніклі пасля смер­ці Гедыміна. Барацьба з крыжакамі ад-бывалася з пераменным пос­пе­хам. Так, у 1363 г. крыжакі разграмілі вялікакняскае войска і заха­пі­лі Горадню. Са свайго боку Кейстут з 1345 па 1382 г. здзейсніў ка­ля 30 паходаў у Прусію і 10 – у Лівонію.

Віленска-Радамская ўнія, акра­мя іншага, паспрыяла кансалідацыі Польшчы і ВКЛ у барацьбе з нем­ца­мі. 15 ліпеня 1410 г. каля Грун-вальда супраць войска вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ўльрыха фон Юнгінгена Вітаўт выставіў каля 40 харугваў, у тым ліку 28 з бела-рускіх гарадоў, а таксама татарскую кон­ні­цу. Ягайла выставіў 51 ха-ругву і чэшскі атрад. Бітва скончылася поў­ным разгромам крыжакоў. Паводле Тарунскага міру, усе захопленыя імі гарады вярталiся ўла-дальнiкам, а Жамойць пераходзiла ў пажыц­цё­вае ўладанне Вiтаўта.

У час, калі немцы каланізавалі Балтыйскае ўзбярэжжа, з манго­ль­с­кіх стэпаў на Еўропу рухалася арда Чынгісідаў. У 1236 г. манго­лы разграмілі волжскіх балгар, а з 1237 – пачалі заваяванне Русі. Вяр­та­ю­чы­ся з пераможнага еўрапейскага паходу, у канцы 1241-пачатку 1242 г. яны прайшлі далёка на поўдзень ад тэрыторыі сучаснай Бе­ла­ру­сі. ВКЛ не мела такiх разбурэнняў, як шматлiкiя рускiя княс­т­вы. Не­ка­то­рыя з іх дабрахвотна пераходзiлi у яго склад, каб паз­бег­нуць мангола-татарскага прыгнёту. А ўзмацнiўшыся, войскi ВКЛ маглi нават пры-пынiць заваёўнiкаў, як гэта адбылося ў 1362 г. на Сiнiх Водах. У да-лейшым князi ВКЛ iмкнулiся ўсталяваць з мангола-татарамi саюзныя адносiны, скiраваныя, у першую чаргу, супраць Мас­коў­с­ка­га княства як палiтычнага канкурэнта на мiжнароднай арэ­не. У 1392 г. Вітаўт вы-даў татарам прывілей на пасяленне ў межах дзяр­жа­вы. Плённыя адно-сiны ВКЛ з татарамi яскрава праявiлiся i у час Грунвальдскай бiтвы. Саюзнiцкую з татарамi палiтыку працяг­ваў Казiмiр Ягелончык.

Другая палова ХV ст. характарызуецца пагаршэннем адносiн па-мiж ВКЛ i Крымскiм ханствам – колішняй часткай Залатой Арды. Са-юзнiк Масквы хан Менглi-Гiрэй здзяйсняў частыя набегi на паўднё-выя землi ВКЛ. У перыяд з 1500 па 1569 гг. беларускiя землi падвер-глiся 45 набегам. У 1505 г. заваёўнікі захапілі Менск i Навага­ро­дак і паланілі каля 100 тыс. жыхароў. У наступным, 1506 г. гетман ВКЛ М. Глiнскi у баi пад Клецкам разбiў татарскае войска i вызвалiў палон-ных. У далейшым асноўнай сiлай, якая стрымлiвала паходы татар на ВКЛ, стала казацкае войска Запарожскай Сечы.

У ХІV ст. другім пасля Вільні цэнтрам па «збіранні» ру­с­кіх зя-мель стала Масква. Карыстаючыся падтрымкай зала­та­ар­дын­с­кіх ха-наў, князь І. Каліта (1325-1340) далучыў некалькі сусед­ніх княстваў. Каб не даць Маскве ўзмацніцца, ВКЛ аказвала дапамо­гу яе праціўні-кам, і асабліва Цвярскому княству, вядома ж, спадзеючы­ся на ўласнае дамінаванне ва ўсходнеславянскіх землях. Гедымін і яго нашчадкі шу-калі саюзу з Ноўгарадам, Псковам, Смаленскам, а Аль­герд ажаніўся з цвярской князёўнай і на пэўны час узяў пад абаро­ну ўсё княства, здзейсніўшы тры паходы на Маскву.

Пад канец княжання Альгерда Маскве ўдалося падпарадкаваць Цвер і прыпыніць актыўнасць ВКЛ. Узмацненне Масквы не выйшла з по­ля зроку новага князя ВКЛ Ягайлы, які абяцаў дапамогу хану Ма-маю ў яго барацьбе супраць Дзмітрыя Іванавіча пад час Кулікоўскай біт­вы ў верасні 1380 г. Выкарыстоўваючы замацаваны дынастычным шлюбам саюз з Мас­к­вою, Вітаўт пра­цяг­ваў пашыраць свой уплыў на ўсходнія славянскія землі. Неўза­ба­ве яму ўдалося падпарадкаваць Вязьму (1403) і Смаленск (1404), а з 1427 года ён нават усталяваў пра-тэктарат над Вялікім княствам Мас­коў­с­кім, дзе княжыў яго малалетні ўнук пад рэгенцтвам дачкі – Соф’і Ві­таў­таў­ны.

Разам з тым у краіне існавала істотная баярская плынь, незадаво-леная прапольскай арыентацыяй двара, распаўсюд­жан­нем каталіцыз-му і нераўнапраўным становішчам праваслаўнай зна­ці. З другога боку, узрастанне магутнасці Масквы, якой у 1480 г. уда­ло­ся канчаткова вы-зваліцца з-пад улады Залатой Арды, рабілася ўсё больш прывабным для гэтай часткі вышэйшага саслоўя ВКЛ. Невыпадкова, што ў 1481 г. тут адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. Яго ўдзельнікі – князі Гальшанскi i Алелькавiч былi пакараны смерцю, Бельскi з Глiнскiм уцяклi у Маскву і паступілі на службу да Iвана III.

Князь ВКЛ Аляксандр Казiмiравiч не здолеў аказаць дзей­с­на­га ваеннага адпору Маскве i iмкнуўся ўладзiць вайну мiрнымi сродкамi. У прыватнасцi, ён адмовiўся ад падтрымкi варагаваўшых з Мас­к­вой Ноўгарада, Пскова, Цвяры, Разанi. Мiрнае пагадненне мусiла за­ма­ца­вац­ца дынастычным шлюбам: Аляксандр Казiмiравiч ажанiўся з дач-кой Iвана III Аленай. Але ў 1500 г. баявыя дзеяннi аднавiлiся iзноў i амаль бесперапынна працягвалiся да 1537 года. Толькі за час баявых дзеянняў з 1501 па 1503 г. ВКЛ страцiла чвэрць сваiх тэрыторый, у тым лiку населеных беларусамi.

Новы цар Маскоўскі і ўсёй Русі Васіль ІІІ пасля смерці Аляксан­д­ра Казіміравіча (1506) спрабаваў праз сваю сяс­т­ру Алену (удаву князя ВКЛ) падпарадкаваць усю дзяржаву Мас­к­ве. Абранне паны-радаю но-вага князя – брата Аляксандра, Жыгiмон­та Казiмiравiча падштурхнула Маскву да новых ваенных па­хо­даў супраць ВКЛ. Нягледзячы на зда-бытую гетманам К. Астрожскім перамогу пад Оршай у верасні 1514 г., дзяржава стра­ці­ла Смаленск і многія ўсходнія землі. Перамiр’е, за-ключанае ў 1537 г., працягвалася крыху больш за 20 год. Асноўным рэгiёнам узброеных сутыкненняў абедзвюх дзяржаў з’яўлялiся тэры-торыi, якiя знаходзiлiся памiж iмi, у першую чаргу Cмаленшчына, Браншчына i iнш. Палітычнае процістаянне паміж дзяржавамі ўзмац-нялася рэлігійным.

Соседние файлы в предмете История Беларуси