Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2.doc
Скачиваний:
77
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
156.67 Кб
Скачать

5. Беларускі нацыянальны рух і фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст.

Асэнсаванне беларусамі сваёй пры­на­леж­нас­ці да асобнага эт­на­су або фармаванне іх нацыянальнай са­мас­вя­до­мас­ці пачалося пас­ля далучэння да Расійскай імперыі. Доўгі час назвы «Беларусь», «беларускі» і г. д. зна­ходзі­ліся галоўным чынам у афіцыйным ужытку і мелі больш ге­аг­ра­фіч­ны, чым этнічны змест.

У сiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных) пры-чын беларускi нацыянальны рух стаў афармляцца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленчага руху за аднаўленне РП. Нату-ральна, што без нацыянальнай самасвядомасцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку беларускі, быў немагчымы. Асобныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi сувязей з Беларуссю, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцовых магнацкіх родаў стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння культурна-асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Значную ролю ў гэтым адыгрывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцкага веравызнання. Першыя праявы нацыя-нальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзейнасцi вiленскiх тайных таварыстваў, у твор-часцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Баршчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору.

Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асобнага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багу-шэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага руху ў па-лiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго нацыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся.

Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю К. Калiноўскага, у тым ліку яго газетай “Мужыцкая праўда”, якая выдавалася на беларускай мове. У прыватнасці, К. Калiноўскі i яго блiжэй-шыя аднадумцы iмкнулiся выказаць права беларускага народа на самастой-насць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва).

Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi такiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi спрыялi зваротнаму працэсу – умацаванню пераканання ў тым, што беларусы - гэта асобны этнас.

Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, ня-рускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс эт-нiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным супраць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы.

Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў су-полкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэнтаў-бела-русаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiберальна-асвет-нiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спецыяльна зверну-тыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiгенцыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да землякоў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi ў свет на рускай мове.

У названых творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”.

Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што бела-рускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эка-намiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”.

Пра першую беларускую арганiзацыю – “Гомон” стала вядома з матэ-рыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах.

У № 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы бела-русаў. Па нацыянальным пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастойнасцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэ-тах дасягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне друкаванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю.

Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэ-дакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяўляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iншых народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Украiнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргументавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа.

У тым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбург-скай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялiкара-сiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аўтаном-ную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”.

У Мiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэн-ню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – браты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбургу, у студэнцкiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гуртка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Беларускую рэвалюцыйную грамаду”

I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi-тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатко-вай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у грамад-скую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый.

Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыянальная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспя-чэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Такiм чынам, новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з нацыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ.

Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – пала-нiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па вера-вызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. Публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi такiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi спрыялi ўмацаванню пераканання ў тым, што беларусы – гэта асобны этнас.

У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўвалi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а таксама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць сама-ўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працы стала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ), а таксама выхад газеты “Наша доля” у верасні 1905 г.

Велізарную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі адыграла так-сама газета “Наша ніва”. Значную частку сваіх сіл малады беларускі рух патраціў на барацьбу супраць заходнерусізму.

Заходнерусізм (руск.: западнорусизм) — ідэалагічны накірунак навуковага, грамадска-палітычнага, этнаканфесійнага і культурнага жыцця, які ўзнік на беларускіх землях пасля іх уключэння ў склад Расійскай імперыі; грунтаваўся на тэзісе, што Беларусь з'яўляецца часткай Расіі, а беларусы - адгалінаваннем рускага этнаса.

Міхаіл Каяловіч (1828–1891) сцвярджаў, што беларусы - гэта частка рускага народа, апалячанага і акаталічанага, і патрабаваў прыняць меры, каб беларусы і ўкраінцы забылі свае мовы і карысталіся рускай. Для абазначэння тэрыторыі Беларусі ўвёў у зварот тэрмін «Заходняя Расія».

Філолаг і этнограф Еўфімій Карскі ў 1903 годзе пісаў: На вопросъ: кто ты? простолюдинъ отвечаетъ — русскій, а если онъ католикъ, то называетъ себя либо католикомъ, либо полякомъ; иногда свою родину назоветъ Литвой, а то и просто скажетъ, что онъ «тутэйшій» — конечно противопоставляя себя лицу, говорящему по-великорусски, какъ пришлому въ западномъ крае”

Гісторык і філолаг Алексей Каўка назваў заходнерусізм «трупным віру-сам у беларускім арганізме».

Ідэалогія заходнерусізму - гэта копія ідэалогіі паланізму, што з Усходу нас душыла праваслаўная царква Масквы, а з Захаду душыў польскі касцёл, які навязваў ідэю, што "католікі-беларусы" - гэта "палякі". Трэба памятаць словы А. Луцкевіча "Пакуль царква і касцёл у Беларусі не зробяцца бела-рускімі, наш народ заўсёды будзе дзяліцца на дзве часткі".

Фарміраванне нацыі ў XIXпачатку XX ст.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. у беларусаў узмацніліся на­цы­яс­т­ва­ра­ль­ныя працэсы. Важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызму, здзей­с­не­ныя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, су­до­вая, ваенная, школьная і іншыя рэформы), а таксама станоўчыя нас­туп­с­т­вы ўздыму эканомікі (прамы-словы пераварот, прагрэс у сельскай гас­па­дар­цы) паскорылі фармаванне асобнай бе­ла­рус­кай нацыі з уласцівым ёй арэалам пражывання і своеасаблівымі мо­вай, культурай і псіхалагічным складам. Да гэ­та­га ж часу сфармавалася такая характэрная рыса нацыі, як мен­та­лі­тэт. Беларусы ўва-бралі ў ся­бе ўніяцкую схі­ль­насць да кампрамісаў, героіку каталіцызму, стро­гую стры­ма­насць пра­тэс­тан­ц­т­ва, праваслаўны калектывізм (сабор-насць). Бе­ла­ру­сы на­бы­лі такія высокамаральныя якас­ці, як талерант-насць, пра­ца­ві­тасць, гасціннасць, шчырасць. Ім уласцівы раз­важ­лі­васць, памяр­коў­насць, непрыняцце гвал­ту як сродку дасягнення мэ­т.

Павод­ле агу­ль­на­ра­сій­с­ка­га перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 гадоў вырасла на 52 млн. (з 74 да 126 млн.), а Беларусі – амаль падвоiла­ся і склала 5 млн. 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн. рускiх, паля­каў, яўрэяў, украiнцаў, лiтоўцаў, латышоў. Характэрна, што 73% жыха­роў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.

У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных ка­му­ні­ка­цый, пашырэннем адукацыі і іншага адбывалася лексічнае ўзба­га­чэн­не бе­ла­рус­кай мовы, яе уніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На па­чат­ку ХХ ст. ствары-ліся ўмовы для фар­ма­ван­ня на базе мінска-маладзечан­с­ка­га дыялекту мовы лі­та­ра­тур­най. Яе зас­на­ва­ль­ні­камі з’яўляліся ін­тэ­лі­ген­ты, аб’яднаныя вакол «Нашай ні­вы». Менавіта з яе старонак у 1907 г. прагучала сфармуляваная Я. Купалам у вершаванай форме нацыянальная ідэя “Мы – беларусы. Жадаем людьмі звацца!”. Ідэя штурхала ўсіх, хто ўсведамляў сябе беларусам, змагац-ца за нацыянальныя інтарэсы, у тым ліку за ўласную дзяржаўнасць.

Разам з тым, глыбокая інтэграванасць эка­но­мі­кі і культуры Беларусі ў вялі­ка­ра­сій­с­кі арганізм стрымлівала раз­віц­цё бела­рускай самабытнасці і фар­ма­ван­не нацыянальна ары­ен­та­ва­най эліты. Акрамя таго, па пры­чы­не неспры-яльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяр­жаў­най мовы і сістэмы адукацыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, неш­мат­лі­касць нацыяналь-най бур­жу­а­зіі, іх нізкі ўзровень на­цы­я­на­ль­най самасвядомасці; невысокі аду­ка­цый­ны ўзровень большасці бе­ла­ру­саў, адсутнасць адзінай рэ­лі­гіі, падрыў-ная дзейнасці заходнерусістаў і палонафілаў) гэты працэс, у параўнанні з ін-шымі на­ро­да­мі, быў больш скла­да­ным па часе і выніках. Тым не менш факт уз­нік­нен­ня беларускай на­цыі натхніў яе лепшыя сілы на выкананне сва­ёй вы-значальнай місіі – барацьбу за нацыянальную дзяржаўнасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]