
- •1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель.
- •2. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рус-кага, беларускага і украінскага этнасаў (версія).
- •3. Усходнеславянскі этнічны падмурак вкл. Фармаванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у хіv–хv стст. Утварэнне беларускай народнасці.
- •4. Паходжанне назвы "Белая Русь". Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: русічы, русіны, ліцвіны, "тутэйшыя", беларусы.
- •5. Беларускі нацыянальны рух і фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст.
4. Паходжанне назвы "Белая Русь". Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: русічы, русіны, ліцвіны, "тутэйшыя", беларусы.
1. Рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.
2. Напрамкі свету (поўнач – поўдзень, захад – усход) пазначаліся асноў-нымі колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаван-не, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпастаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь).
3. асобныя землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны ман-гола-татарамі і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.
Праблема лакалізацыі тэрыторыі «Белай Русі»
* Так, англійскі місіянер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж Туравам і Псковам.
* Італьянец Гваньіні ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска.
* Прывілей С. Баторыя ад 1581 г. дазваляў рыжскім купцам гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі».
* У кнізе «Польшча, ці апісанне становішча каралеўства Польскага» (1632) у межах Белай Русі прыгадваецца Наваградскае, Мсціслаўскае, Ві-цебскае, Менскае, Полацкае і Смаленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толькі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ.
Апісаная акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Белыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што ён не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.
Сам тэрмін «беларускі» ў дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пасля па-дзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створана Беларус-кая губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае генерал-губернатар-ства. У далейшым іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х гг.), «Паўночна-Заходняя вобласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.
Трансфармацыя ідэнтычнасці и саманазвы беларускага этнасу: русічы, русіны, ліцвіны, "тутэйшыя", беларусы.
Аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лічаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы.
Аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Заполь-скі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў, і радзімічаў.
Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў.
Аўтары канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзніклі пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рускай народнасці.
М. Піліпенка лічыць, што ў ІХ–Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ – пачатку ХІ ст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславян-скую этнічную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала назву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.
У межах ВКЛ і Рэчы Паспалітай сярод іншых назваў жыхароў існаваў этнонім «ліцвіны».
У ХVІІ ст. у расійскіх дакументах у дачыненні большасці насельніцтва усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфармавалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэбіўся даволі працяглы час (ХІХ–ХХ стст.), каб жыхары Беларусі пачалі ўсведамляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Нават у пачатку ХХ стагоддзя частка іх назы-вала сябе «тутэйшымі». А частка, у залежнасці ад веравызнання, лічыла сябе «рускімі» ці «палякамі».