Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
20
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
161.79 Кб
Скачать

Документ № Колькасць школ у бсср па мове выкладання

Мова

1927/28 нав. год

1928/29 нав. год

1929/30 нав. год

1930/31 нав. год

Беларуская

4941

5129

5526

6365

Яўрэйская

209

224

274

301

Польская

145

151

156

166

Руская

136

136

106

101

Латышская

20

22

21

24

Літоўская

8

9

11

11

Украінская

8

10

14

14

Нямецкая

3

3

3

4

Эстонская

1

2

2

2

Усяго школ

5471

5686

6113

6983

Пушкін І. Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці (20-я гады ХХ ст.): Манаграфія /Навук. Рэд. М.П.Касцюк. – Магілёў: МДУ імя А.Куляшова, 2004. – Дадатак 13 (Складзена і разлічана па: Вольфсон С.Я. Культурная рэвалюцыя ў дзеяньні: Нацыянальна-культурнае будаўніцтва БССР да XV годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Менск: Дзяржвыд. БССР, 1932. – С.16).

Документ № м а т а р ” я л абсьледваньня нкАсьветы па перабудове працы па абслугоўваньню нацменшасьцяй з 12/ііі па 14/ііі-31 г.

У складзеным пляне у 1929 годзе па разьвіцьці школьнай сеткі прадугледжаны расейскія, польскія і яўрэйскія школы, а школ іншых нацыянальнасьцяй няма. Плян ахапляе пэрыяд з 1928 г. па 1935 год. Толькі за апошні час складаецца новы плян і там ахоплены усе нацменшасьці. Плян распрацуецца па данным перапісі 1926 году, больш новых канкрэтных матар”ялаў няма. <…>

Аб выданьні нацпадручнікаў на калегіі амаль не заслуховалася, не гаворучы аб адной пастаноўцы сумесна з Белдзяржвыдавецтвам (пратакол ад 14/VII-30 г. №42), а пытаньне аб беларускіх падручніках ставілася на калегіі чатыры разы.

На калегіі толькі адзін раз заслухоўвалася пытаньне аб працы сярод нацменьшасьцяй, і то не па ініцыятыве НКАсьветы, а па ініцыятыве бацькоў, якія прыехалі у НКАсьветы да націнспэктара са скаргай аб неправідловым абслугоўваньні школамі нацменшасьцяй.

На калегіі ні разу не заслухоўвалася пытаньне аб працы таго ці іншага націнструктара, таксама не заслуховалася пытаньне па культ. і палітасьветпрацы сярод нацменшасьцяй.

Выконваньне дырэктыў аб тым, што там, дзе маецца 12-15 нацдзяцей, адчыніць групу на нацмове – гэта дырэктыва нікім не праверана. За нямецкімі, украінскімі і эстонскімі школамі ніхто спэцыяльна не наглядае, у выніку чаго ня ведаюць сколькі такіх школ маецца у БССР. <…>

Дырэктывы партыі маюцца падшытыя, але ніхто іх не прыстасоўвае да жыцьця, прачыталі і добра. Толькі за апошні час пачынаецца некаторы пералом. У НКАсьветы праводзіцца думка, што гэта не наша праца, што гэта праца райінспэктароў ведаць дзе і якія школы маюцца.

У такой важнай дырэктыве, як пасеўная кампанія, абшырная пастанова калегіі ад 14/I-1931 году ні слова не упамянула аб культмасавай працы сярод нацменшасьцяй і тады няма чаму дзівіцца, што тав. ЧАРНАБРОДАЎ заяўляе: “Якое нам дзела адкуль мы атрымоўваем настаўнікаў, нам неважна ці будзе гэта з Немрэспублікі ці з другіх мясцовасьцяй”. Гэта адказ на пытаньне, што неабходна дабіцца ва што-б та ні стала аб пасылцы дзяцей немцаў з беларускіх калёній у навучальныя установы.

[Подпись] [Свотялис]