Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
29
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
24.06 Кб
Скачать

Заданне да заліку

Падабраць тэкст па спецыяльнасці аб’ёмам 1-2 друкаваныя старонкі і выканаць па ім заданні:

1. Выпісаць па 5 прыкладаў да кожнага з відаў моўнай інтэрферэнцыі:

– фанетычная;

– марфалагічная;

– лексічная;

– словаўтваральная;

– сінтаксічная.

2. Выпісаць па 1 прыкладу на кожны з пунктаў правілаў правапісу галосных (глава 1 Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі).

3. Выпісаць па 1 прыкладу на кожны з пунктаў правілаў правапісу зычных (глава 2 Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі).

4. Выпісаць па 1 прыкладу на кожны з пунктаў правілаў правапісу мяккага знака і апострафа (глава 3 Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі).

5. Выпісаць па 1 прыкладу на кожны з пунктаў правілаў правапісу некаторых марфем (глава 5 Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі).

6. Выпісаць па 1 прыкладу на кожны з пунктаў правілаў правапісу вялікай і малой літар (глава 6 Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі).

7. Выпісаць па 3 прыклады на кожнае з правілаў напісання слоў разам, праз злучок і асобна (глава 7 Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі).

8. Разабраць 3 назоўнікі як часціну мовы.

9. Разабраць 3 прыметнікі як часціну мовы.

10. Разабраць 3 дзеясловы як часціну мовы.

11. Праскланяць 3 лічэбнікі (1 просты, 1 складаны, 1 састаўны).

12. Выпісаць 5 дзеепрыметнікаў.

13. Выпісаць 5 дзеепрыслоўяў.

14. Выпісаць па 5 словазлучэнняў з рознымі відамі сувязі і зрабіць іх аналіз.