Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
54.91 Кб
Скачать

20

Кантрольная работа

по Гісторыі Беларусі

«Тэма 6, Варыянт 1»

Студэнта 1 курса

Група ГЗ-11

Завочного факультэта

Спецыяльнасці «Геаграфія»

Краўчэні Аляксандра Мікалаевіча

Гомельская вобл., Лельчыцкі р-н,

д. Дзяржынск, вул. Юбілейная, дом 2

ЗМЕСТ

1. Рэнесанс і гуманізм….…………………………………………………………3

2. Літаратура і мастацтва ў ВКЛ. Кнігадрукаванне………………………….....5

3. Дзейнасць М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага……….14

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………20

1. Рэнесанс і гуманізм

Беларускую культуру не абмінула і такая агульнаеўрапейская з’ява, як Адраджэнне, або Рэнесанс, - эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуазнай культуры. Адраджэнне было абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін: зараджэннем капіталістычных адносін, фарміраванне нацыянальных дзяржаў і абсалютных манархій, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы. Вялікія геаграфічныя адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры [2, с.146-147].

Па сутнасці, тэрмін Адраджэнне абазначае 2 розныя неаднародныя паняцці. Таму ў метадалагічным плане іх мэтазгодна размяжоўваць: першае (Адраджэнне як культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры) абазначаць паняццем гуманістычнае Адраджэнне, другое (Адраджэнне як заканамернасць культурна-гістарычнага развіцця пэўных рэгіёнаў і народаў) – паняццем нацыянальнага Адраджэння[7, с.58].

Адраджэнне – умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаўрацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еўрапейскіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных культур.

Гэта была эпоха найвышэйшага дасягнення чалавечага розуму, “эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, пачуцця і характару, па шматбаковасці і вучонасці, - пісаў Ф. Энгельс. – Тады не было амаль ніводнага выдатнага чалавека, які не ажыццявіў бы далёкіх падарожжаў, не размаўляў бы на чатырох ці на пяці мовах, не вызначыўся б у некалькіх галінах творчасці” [1, с.431-432].

У канцы XV – пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секулярызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувязей.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і панаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу [2, с.147-148].

З Адраджэннем, цесна звязаны гуманізм – сістэма поглядаў, кірунак грамадскай думкі, вядучая ідэйная плынь часу, якая аформілася ў эпоху Адраджэння і склала ідэалагічную аснову яе прагрэсіўнай культуры, яе літаратуры і мастацтва. Гуманізм – з’ява вельмі складаная і далёка не аднародная, спецыфічная ў розных краінах. Слова “гуманізм” лацінскага паходжання і ў перакладзе азначае чалавечы, чалавечны. У шырокім сэнсе – гэта светапоглядная пазіцыя, якая сцвярджае высокую годнасць чалавека, ставіць дабро крытэрыем грамадскага прагрэсу, абараняе ідэалы справядлівасці, чалавекалюбства, свабоды і дасканаласці асобы. У вузкім канкрэтна-гістарычным сэнсе гуманізм – культурны рух эпохі Адраджэння, выкліканы глыбокімі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці Еўропы перыяду распаду феадалізму і зараджэння капіталістычнага спосабу вытворчасці. Менавіта гуманістычныя ідэі, гуманістычны рух стаў адной з крыніц Рэфармацыі. Гуманісты праклалі дарогу для першых змагароў Рэфармацыі падрывам аўтарытэту каталіцкай царквы, а тыя шырока выкарыстоўвалі іх дасягненні ў абгрунтаванні сваіх поглядаў. Вялікае значэнне для Рэфармацыі і яе ідэолагаў мелі крытычныя штудыі тэкстаў Старога і Новага Запаветаў, выкананыя выдатнымі гуманістамі [1, с.432].

Гуманізм і ідэі Адраджэння на беларускай зямлі былі сходныя з агульнаеўрапейскімі, але мелі і сваю спецыфіку. У ліку матэрыяльных фактараў гэта – адсутнасць у эканоміцы пэўна выяўленых капіталістычных праяў, моцная залежнасць гарадоў ад феадалаў, недастатковая сацыяльна-палітычная і ідэйная сталасць мяшчанскага саслоўя і г.д. Што да асаблівасцей развіцця духоўнага жыцця Беларусі, якія аказалі істотны ўплыў на характар айчыннай рэнесансна-гуманістычнай культуры, то гэта – пераемная сувязь са старажытнарускай культурна-філасофскай традыцыяй, значнае ўздзеянне праваслаўя, грэка-візантыйскай культуры на нацыянальна-культурнае жыццё беларускага народа і ў той самы час даволі інтэнсіўны ўплыў заходніх культурна-рэлігійных формаў, незавершанасць працэсу фарміравання беларускай народнасці. Адраджэнскія ідэі пусцілі на Беларусі даволі глыбокія, але не такія магутныя, як у Заходняй Еўропе, карані. Развіццё рэнесанснай культуры тут засталося незавершаным, канчаткова не выяўленым, не да канца аддзеленым ад рэлігійнай ідэалогіі. Тым не менш, менавіта ў эпоху Адраджэння беларускі народ дасягнуў такога высокага ўзроўню развіцця, стварыў такія выдатныя мастацкія каштоўнасці, якія вывелі Беларусь на перадавыя пазіцыі ва ўсходняй Еўропе[1, с.435-436].