Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
100
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

52.Раман і.Мележа “Мінскі напрамак” і яго месца ў тв-ці піс-ка.

47 г. Мележ пачынае работу над раманам «Мінскі напрамак». Раман прысвечаны заключнаму этапу Айчын.вайны ў вызваленні Беларусі ад ням-фашысцкіх захопнікаў.Мележ паставіў творч.задачай паказаць у маст.вобразах бітву за Беларусь, якая адначасна ішла і на франтавых дарогах, і ў варожым тыле. Піс-к намаляваў у рамане галерэю вобразаў савец.людзей, аддадзеных сваёй Радзіме, гатовых ахвяраваць за яе свабоду і шчасце ўласным жыццём. жыццёва праўдзівымі фарбамі намаляваны камісар партызан.брыгады Туравец, ч-к шчыры, сумленны: ён адзін з тых кіраўнікоў, якія і ў мірны час, і ў дні вайны з'яў-ца душой усякай справы. Сярод вобразаў воінаў асн.нагрузку нясе камандзір танкав.роты, затым батальёна Аляксей Лагуновіч. Менш удаліся піс-ку вобразы інш.воінаў — капітана Маскаленкі, падпалкоўніка Сяміжона, танкістаў Сонцава, Быстрова. Намаляваны яны ў многім схематычна, іх роля ў рамане падчас толькі службовая. Асн.удача раманіста — вобраз камандуючага II Бел.фронтам генерала Чарняхоўскага, над якім Мележ шмат і упарта працаваў, збіраў архіў.матэрыялы, уносячы змены ў кожнае новае выданне. «Мінскі напрамак» завершаны ў 1952 г. Да дапрацоўкі яго Мележ многа разоў вяртаўся. Усе героі «М. н.», за выключэннем аднаго Шашуры, людзі надзвычай «сур'ёзныя», яны амаль ніколі не смяюцца. У рамане вельмі мала гумару ні ў простым паказе з'яў, ні ў аўтарскім ацэначным слове». Піс-к сам адчуваў недахопы рамана. Ён некалькі разоў браўся за пераробку, дапрацоўку, удасканаленне твора. У нейкай ступені гэта яму ўдалося. Раман стаў больш кампактным, набылі маст.жыццё многія героі твора. Больш стройнай, стала кампазіцыя. «М. н.» стаў падрыхтоўчым этапам да напісання «Людзей на балоце» і астатніх твораў «Палескай хронікі».

14.Проза і публіц-ка м.Танка.

Проза: 8 апав-яў(“Велі ветры”,”На шляху”,”Поперак загонаў”і інш.)Яны прысвечаны Зах.Беларусі, у цэнтры селянін і некат.выхадцы інтылегенцыі. Маст.адметнасці:бессюжэтныя,экспрэсіяністскія,прысутнічае рамант.пафас.

Публіц-ка шматлікая:нарысы, нататкі, фільетоны. Нарысаў з паўтара дзесятка, яны розн.па памеры(“Панскія выбары”, ”Вясна на Мяньдзеншчыне”, ”Аўтабіягр-ія” 1963г.,”Ля нарачанскага вогнішча” (пра сяброўства Танка з Лыньковым), ”Да нов.вяршынь”(Пра Шырму), ”Старонкі з успамінаў”(пра Куляшова).Фільетоны ў асн.антыфашыс. хар-ру(“Курская дуга”, ”Апошні загад”). Нататкі “Кніга наш лепшы друг”,”Новы шлях”.

29. Ліра-эпас а.Куляшова: праблематыка, маст.Адметнасці.

Эпічны талент Куляшова ўжо напачатку спрабаваў ахапіць шырокі абсяг нар. жыцця — ад разбурэнняў і наступстваў імперыялістычнай вайны да складаных этапаў той перабудовы, што ў выніку павінна была ашчаслівіць свет глабал. стварэннем сацыялістычнага грамадства. Сістэма гадавала апантаных, фанатычна настроеных «савецкіх камікадзе», «разведчыкаў асобага шляху». Героі такога складу і гарту захоплівалі эпіч.увагу А.Куляшова. З'яў-ца яго паэмы «Антон Шандабыла» (пачатковая назва «Гарбун» (1932—1934), «Баранаў Васіль» (1937), «Песня аб разведчыках» (1935—1937), у апошняй рэдакцыі — «Песня аб слаўным паходзе» (1951). Героі гэтых твораў акрэслены ў індывідуальных абліччах — яны ахвярна ўсталёўваюць, абараняюць, экспартуюць на Захад свой тып сацыялізму. Псіхалаг. матывацыі іх учынкаў, іх дзеяння дужа не стае ў паэмах. Узамен звычайна прапаноўваўся заблытаны клубок сітуацый, недастаткова абгрунтаваных і мэтазгодных. У той час, калі малады Куляшоў адкрываў для сябе самабытныя, працаёмкія формы эпічнай паэтызацыі, Твардоўскі якраз распачаў славутую «Краіну Муравію» (1934—1936), якая мела вялікае эстэтычнае ўздзеянне на бел.паэта. Пераарыентацыя на іншы арсенал сродкаў паэтыкі стала адчувальнай таксама ў «песні-паэме» «У зялёнай дуброве» (1938—1939), якую не дужа ўхваляла крытыка за паварот да “добрай рэальнай прастаты”. Паэма Куляшова часткова пераклікаецца з «Краінай Муравіяй» прыўзнятым працоўным настроем, «новым» жыццеадчуваннем чалавека. У паэме «У зялёнай дуброве» пераважае адно вымярэнне з нахілам да сацыяльнай улагоджанасці, ідэалізацыі. Аўтар не кранаў усур'ёз тых рэал.жыцц.калізій, якія б драматычна рухалі твор, матываў учынкаў персанажаў. Сац.страсцей як бы і не існавала. Эпічны зрух да абвостранага ўсведамлення страшэннага драматызму часу адбыўся на самым пярэдадні «саракавых, парахавых» — у паэме «Хлопцы апошняй вайны» (1940). Яе кантрастнасць з творам папярэднім уражвала зваротам аўтара да працягу гал.трагіч.вобраза першай паэмы «Крыўда» — да 10 калек. У абліччах «хлопцаў» увасоблены «новыя заручыны» з вайною, што з канца 30-х г. ужо крывава грымела па Еўропе. Два гады аддзялялі апошнюю перадваенную паэму Куляшова ад наступ.паэмы «Сцяг брыгады» (1942). А якая бездань паміж тым, што лір.герою ўяўлялася раней, і тым, што адбылося, навалілася рэальна. Сярод бел.паэм, што з'явіліся ў свет на вогненным напрамку, «Сцягу брыгады» А.Куляшова, бясспрэчна, належыць авангарднае месца. Паэма стала вяршынна-натхнёным помнікам суроваму часу. Па структуры, кампазіцыйнай будове яна як бы вырастае з дзённікавых запісаў, хоць на самай справе была абрана выйгрышна-эпічная форма. Яна рассоўвала магчымасці сюжэтна-падзейнай паэмы, дазваляла аўтару «сцягваць» падзеі, спыняцца на эпізодах выбарачна, даваць іх у пераказе, а галоўнае — стварала адчуванне непасрэдна жывога руху крытычных сітуацый. Вобразы герояў паэмы, падзеі пададзены абагульнена, сімвалічна. Куляшоўскі «Сцяг брыгады» па вызначэнню Твардоўскага — «народная паэма». Вялік.эпіч.годнасць надае паэме тое, што тут упершыню сапраўды ўвасоблены свет нар.жыцця, свет шматстайны, шматмерны, у многіх супярэчлівых праявах. Яшчэ грымела, кацілася на захад вайна, калі А. Куляшоў, вярнуўшыся ў вызвалены Мінск, узяўся за неўтаймаваны працяг свайго эпічнага летапісу — стварае паэму «Дом № 24» (1944). Паэма вырасла як бы на ўзмежжы разбурэнняў вайны, дымных папялішчаў, сумных руінаў.