Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
72
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

1.Літ.Працэс на Беларусі ў др.Пал.1950-х–1960-я гг.: асн.Асабл-ці працякання.

Дадзенае 10-годдзе - гэта пачатак якасна новага перыяду, не толькі у бел.,а і у савец.л-ры. Тут адыграла ролю “хрушчоўская адліга”. Л-ра пачала адыходзіць ад ілюстрацыйнасці, ад схематызму, поўнага ж пераходу не атрымалася. Моманты абмежавання творчай свабоды, наяўнасць афіц.крытыкі негатыўна уплывала на літ.працэс. Адным з першых вынікаў адлігі стала абнаўленне гістар.панарамы бел.л-ры (няпоўнае): вернуты у л-ру рэпрэсаваныя піс-кі, але не ўсе і не поўнасцю. Тыя з іх, хто быў жывы вярнуліся да творчай дзейнасці(Дубоўка,Пушча,Грахоўскі). У л-ры прысутнічае сац.крытыцызм. На змену класавай тэорыі прыходзяць гуманістыч.якасці. Л-ра спрабуе вярнуцца да нар.ідэалаў. Ваенны вопыт многіх піс-каў паўплываў на тэматычны дыяпазон л-ры. Значная частка твораў-аб вайне, другая тэма-жыццё бел.вёскі. Наогул тэматыч.палітра шырокая. Асн. творчы метад-сацыялістычны рэалізм-падзеі рэчаіснасці неабходна асэнсоўваць у духу сац.ідэалаў + класавасць, арыентацыя на “гегемона”(рабочы клас)+ партыйнасць+пралетарскі інтэрнацыяналізм+народнасць на сацыялістычны лад. Усе галіны прыгожага піс-ва развів-ца досыць паспяхова. Можна гаварыць аб неблагім развіцці публіцыстыкі, дакументалістыкі, нарыстстыкі. Новыя праявы ў развіцці і функцыянаванні літ.крытыкі - з дагматычнай яна ператвараецца у нармальную крытыку. Завязваюцца крытыч.дыскусіі, пашыраецца кола крытыкаў (Лойка, Навуменка, Марціновіч). Адыёзная крытыка не да канца здае пазіцыі. Вынік усяго - выхад нашай л-ры на сусветную арэну(больш прозы,часткова паэзіі).

61.М.Стральцоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.Маст.Почырку.

Міхась Стральцоў (сапр.Міхаіл Лявонавіч Стральцоў; 14 лютага 1937 — 23 жніўня 1987) — бел.піс-к, літаратур-ца. Нар.14 лютага 1937 года ў в.Сачын Слаўгарадскага р-на Магілёў.вобласці ў сям'і настаўніка. Скончыў Бел.дзярж. універсітэт (1959). Працаваў у газеце «ЛіМ» (1959—1961), час.«Полымя» і «Маладосць» (1961 —1968), з 1984 — загадваў аддзелам крытыкі часопіса «Нёман». З першымі вершамі выступіў у друку ў 1957 годзе. Працаваў у жанрах прозы, паэзіі, крытыкі. Аўтар зб.вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). Пяру Міхася Стральцова належаць кнігі прозы «Блакітны вецер» (1962), «Сена на асфальце» (1966), «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970), «Падарожжа за горад» (1986); крытыкі і эсэістыкі — «Жыццё ў слове» (1965), «Загадка Багдановіча» (1968) ,«У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986). Аўтар кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987). Перакладаў на бел.мову раман Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), асобныя творы расей., украін., італьян., лацінаамер.паэтаў. За зборнік паэзіі «Мой свеце ясны» ў 1988 г.Міхась Стральцоў (пасмяротна) удастоены звання лаўрэата Дзярж.прэміі БССР імя Я.Купалы.

М.Стральцоў творча самарэалізаваўся ў разнастайных жанрах бел.л-ры — прозе, паэзіі, літ.крытыцы, эсэістыцы, мастацкім перакладзе, журналістыцы. Рознаскіраванасць яго мастацкай асобы дапаўнялася цэласнасцю і самабытнасцю таленту, для якога хар-ныя асаблівая назіралынасць, «імпрэсіяністычнасць» успрыняцця, эмацыян.чуйнасць, увага да нюансаў прыроднага і чалав.быцця. Тонкі лірызм, пачуццёвая, інтэлектуальная і стылёвая далікатнасць, асацыятыўнасць маст.мыслення — неад'емныя рысы творчай манеры піс-ка, незалежна ад таго, у якім жанры ён пісаў. Спецыфічны болевы ракурс мастакоўскага бачання пацвярджае яго прыналежнасць да пакалення піс-каў — «дзяцей вайны», якое назыв.таксама «шасцідзесятнікамі», «філалагічным пакаленнем».