Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Заданні да практычных 2012 спец. Правазнаўства.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
87.55 Кб
Скачать

2. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі.

Ахавальная задача гэта асноўная сацыяльна-вызначальная функцыя крымінальнага права. Для ажыццяўлення гэтай задачы Крымінальны кодэкс Рэспубікі Беларусь вызначае якія грамадска небяспечныя дзеянні з'яўляюцца злачынствамі, замацоўвае падставы і ўмовы крымінальнай адказнасці устанаўлівае пакаранні і іншыя меры крымінальнай адказнасці, што могуць быць прыменены да асоб, учыніўшых злачынствы, атаксама прымусовыя меры медыцынскага і выхаваўчага характару ў адносінах да асоб учыніўшых грамадска небяс­печныя дзеянні.

Ахавальную задачу крымінальнае права выконвае шляхам усталявання і рэгулявання асобных грамадскіх адносін, якія па сваім змесце і накіраванасці маюць ахавальны характар, паколькі ўзнікаюць у сувязі з устанаўленнем пад пагрозай крымінальнай адказнасці забароны на ўчыненне злачынных дзеянняў (агульныя ахавальныя праваадносіны), а таксама адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з учыненнем злачыннага дзеяння і магчы-мым прыцягненнем адпаведнай асобы да крымінальнай адказнасці (канфліктныя ахавальныя праваадносіны).

Крымінальнае права не можа выконваць сваю ахавальную задачу інакш як праз сістэму прававых адносін і іх адпаведнага рэгулявання. Задачы аховы грамадства ад злачынных па-сягненняў і рэгуляванне так званых ахавальных праваадносін існуюць і рэалізуюцца побач і адначасова.

(Крымінальнае права Беларусі / Пад рэд. дацэнта А. У. Баркова)