- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
Асноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне.
Разам з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рабы(халопы, чэлядзь нявольная),свабодныя гарадскія жыхары(рамеснікі, купцы, госці) ісяляне-даннікі.Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.
Князь-дружына:дружына знаходзілась у васальнай залежнасці. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі службу за «лен». Ваенная дружына- дружыннікі акружалі князёў, абаранялі іх інтарэсы. Дружыны складаліся з дзвюх груп: 1)старэйшай - уваходзілі "бояры", "сильные мужи", 2)малодшай, якая жыла пры двары князя - "гридь", "отроки", «детские». 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія ратнікі, якія не належалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне "Boi'
Такім чынам, у грамадстве ўтварылася некалькі пластоў. Верхні складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэту, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама перад дзяржавай.
Клас феадальна-залежных людзей утварыўся:
1) за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі;
2) шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым;
3) у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.
Феадальна-залежны селянік-закуп.Закуп меў сваю гаспадарку, але беднасць прымушала яго ісці ў кабалу да феадала, у якога ён браў купу - грашовую суму або натуральную дапамогу, і таму быў абавязаны працаваць на гаспадара.
Свабодныя сяляне-даннікі- вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (дарог) і г.д.
У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі.Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.
4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча.Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі службовыя асобы, такія якпасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівуні інш.
Галоўная асоба у сістэме ўлады - князь.Ён стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і пад-трымкай вярхоў пануючага класа. Князь абавязваўся не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў палачан, не пераглядаць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства і г.д. Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферывыканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Абмяжоўвалася і судовая дзейнасць князя.
Рада князя- 1) яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго жадаў, аднак не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання; 2) кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распараджальнай дзейнасці ў радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.
Веча- агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога сама-кіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці- 1) актыўна вырашала пытанні вайны і міру 2) запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада 3) устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў 4) прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны 5) разглядала найбольш важныя судовыя справы 6) вызначала лінію паводзін у міжнародных адносінах.Веча мела заканадаўчую ўладу.
У сферы сацыяльна-палітычнага жыцця існавала двухуладдзе.Вечавы лад існаваў побач з княжацкай уладай.
Беларускія дзяржавы-княствы нельга назваць неабмежаванымі манархіямі, таму што улада князя не была абсалютнай. Іх можна было б назваць раннефеадальнымі дуалістычнымі манархіямі ці раннефеадальнымі абмежаванымі манархіямі.
Функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Пасаднікабіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе з'яўляўся яго намеснікам. Галоўным абавязкамтысяцкагаз'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны - сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.Падвойскамударучалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.
Ключнік і цівунзаймаліся гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве.
Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.
