канспект
.docПлан-канспект урока па літаратурнаму чытанню у 2 “А” класе
Тэма ўрока: Ідзе вясна ў шумлівых водах.
Мэты ўрока: пазнаёміць вучняў з творам Віталя Волскага “Паводка”; развіваць уменне правільна чытаць па-беларуску, з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы; развіваць уменне пераказваць тэкст па часткам; развіваць звязнае маўленне; пашыраць і ўдакладняць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць любоў да працы.
Тып урока: камбінаваны
Абсталяванне: падручнік, партрэт пісьменніка, ілюстрацыі
Ход урока:
-
Арганізацыйны момант
Праверка гатоўнасці да ўрока
-
Праверка дамашняга задання
- Як нызываецца раздзел, з якім мы з вамі зараз працуем?
- Якой поры года ён прысвечаны?
- Як называюцца творы, якія мы чыталі на папярэднім уроку?
- Які з вершаў патрэбна было вывучыць на памяць? (“Песня аб вясне”)
- Хто з’яўляецца яго аўтарам? (Я.Колас)
- Аб чым ідзе гаворка ў гэтым вершы?
- Давайце паслухаем, як вы вывучылі гэты верш.
-
Уступая гутарка
-
Сапраўды, вясна адна з самых прыгожых, светлых, святочных пор года і не здіўна, што ёй прысвяцілі свае творы многія пісьменікі і вось адзін з такіх твораў.
-
Паслухайце верш П. Пранузы “Вясна ідзе”
Вясна ідзе
Вясна сваю спрабуе сілу,
Спускае сок з кляноў, бяроз.
Свой шлях павольна пачынае
З танюткіх, кволых ручайкоў.
З краёў далёкіх выклікае
Буслоў і ластавак, шпакоў.
Жаўрук у небе як званочак,
На рэках – бурны крыгаход,
Вясна ідзе, грыміць, булькоча,
Не ведаючы перашкод.
-
Пра якую пору года ідзе гаворка ў гэтым вершы?
-
Як вы здагадаліся? Па якіх прыкметах?
-
Ці ведаеце вы, што такое крыгаход?
-
Крыгаход – гэта такая з’ява прыроды, пры якой адбываецца рух лёду па рацэ вясной
-
Як вы разумееце выраз “вясна грыміць”?
-
Растлумачце, што значыць “вясна булькоча”?
-
Моўная размінка
-
Пра якіх птушак узгадвае аўтар у творы?
-
Якія птушкі прылятаюць вясной?
-
Давайце прачытаем пра іх чыстагаворку і падрыхтуем нашы язычкі да чатання
-
Чытаюць дзяўчынкі. Чытаюць хлопчыкі. Чытаем разам.
Шпок- шпак, шпок- шпак,
Шпакляваў шпакоўню шпак.
Шпак –шпок, шпак – шпок,
Шпакляваў, пакуль не ўзмок.
-
Да птушак мы вернемся крышку пазней.
-
Паведамленне тэмы ўрока
-
Мы працягваем знаёмяцца з творамі аб вясне і сення на ўроку мы будзем чытаць твор Віталя Вольскага “Паводка”
-
Знаёмства з пісьменнікам
-
Віталь Вольскі – вядомы беларускі пісьменік. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў на заводзе. Удзельнічаў у вайне. У сваіх творах ён пісаў пра сваю Радзіму, прыроду.
(Дэманстрацыя партрэта)
-
Праца з апавяданнем
-
Падрыхтоўка да чытання
-
Што такое паводка?
-
Паводка – гэта з’явы прыроды, калі адбываецца павелічэнне вады ў рэках і азерах, калі растае снег ці ідуць моцныя дажджы.
-
Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора. Слоўнікавая работа.
Для таго каб вы маглі прачытаць твор без памылак, мы пазнаёмімся з новымі словамі…
-
Узвышша – высокае месца.
-
Раўчук – невялікая канаўка
-
Ратавацца – пазбаўляцца ад небяспекі, гібелі.
-
Ратунак – дапамога, аказаная ў выпадку няшчасця.
-
Прачытайце усе словы. (адзін вучань)
-
Усе словы зразумелыя?
-
Чытанне твора настаўнікам
-
Зараз уважліва сачыце, я буду чытаць тэкст. Вазьміце ў рукі алоўкі і пазначайце цяжкія для чытання словы
раў-чу-ка-мі
не скон-чы-ла-ся
злу-чы-лі-ся
пе-ра-тва-ры-лі-ся
пры-ту-лі-лі-ся
не на-блі-зіц-ца
не ча-па-ю-чы
не па-дзя-ка-ваў-шы
-
Праверка першаснага ўспрымання
-
Які настрой выклікала ў вас апавяданне?
-
Разгледзьце малюнак на ст. №78
-
Хто адлюстраваны на малюнку?
-
Як яны там апынуліся?
-
Вы за іх хваляваліся?
-
Вам спадабалася апавяданне?
Физкультхвілінка
Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.
Раз – падняцца, усміхнуцца,
Два – сагнуцца, разагнуцца.
Тры – галоўку ўверх падняць,
На чатыры – паківаць.
Пяць – рукамі памахаць.
Шэсць – як я – хутчэй прысесці,
-
Самастойнае чытанне
-
Зараз прачытайце гэты твор пра сябе.
-
Гутарка па змесце прачытанага
-
Як зайцы апынуліся на астраўку?
-
Каго часам можна ўбачыць каля зайцоў?
-
Чаму ліса не звяртае на іх увагі?
-
Чаму звяркоў на астраўку можна нават пабраць рукамі?
-
Як чалавек дапамог звяркам?
-
Як бы вы паводзілі сябе ў такой сітуацыі?
-
Як вы думаеце, чаму звяркі вельмі хутка зніклі ў лесе, як толькі лодка наблізілася да берага?
-
Выбарачнае чытанне
-
Я падрыхтавала план твора частак “Паводка”. Прачытайце яго
План
-
Рэкі выйшлі з берагоў
-
Звяркі на астраўку
-
Пасажыры шукаюць прыстанку
-
Прачытайце ўрывак, які раскрывае змест часткі “Рэкі выйшлі з берагоў”
-
Прачытайце ўрывак, які раскрывае змест часткі “Звяркі на астраўку”
-
Прачытайце ўрывак, які раскрывае змест часткі “Пасажыры шукаюць прыстанку”
-
Адзначце алоўкам межы частак.
-
Пераказ па плане
-
Першы варыянт рыхтуе пераказ часткі “Рэкі выйшлі з берагоў”, другі - “Звяркі на астраўку”, трэці - “Пасажыры шукаюць прыстанку”.
-
Пастарайцеся расказваць цікава, выкарыстоўваюча словы з тэксту.
-
Слоўнае маляванне
-
Уявіце сябе мастакамі. Якія іллюстрацыі вы намалявалі б да апавядання? Апішыце іх падрабязна.
-
Складзіце апавяданне па малюнках
-
А вось зараз мы вернемся да птушак. Толькі што мы ўяўлялі малюнкі па апавяданні, а зараз давайце паспрацуем наадварот. Будзем складаць апавяданне па малюнках на тэму “Дапамога птушкам” Адгарніце старонку нумар 84.
-
Разгледзьце малюнкі. Што вы бачыце на першым малюнку. Як вы думаеце, якая гэта пара года? Дзе астатнія птушкі? (Усе птушкі паляцелі ў вырай, а шпакі засталіся.)
-
Разгледзьце другі малюнак. Што вы бачыце? Што вырашылі зрабіць дзеці? (Дзеці вырашылі дапамагчы шпакам.)
-
Разгледзьце трэцці малюнак. Што вы бачыце? Што змайстравалі дзеці? Куды яны іх павесілі? (Яны змайстравалі шпакоўні і павесілі іх ў садзе.)
-
Разгледзьце чацверты малюнак. Што вы бачыце? Чаму радуюццца дзці і шпакі?
-
Паспрабуйце ўзнавіць апавяданне, якое ў нас атрымалася, гледзячы на малюнкі.
-
Падвядзенне вынікаў урока
-
З якім творам мы сення пазнаёміліся?
-
Хто яго аўтар?
-
Чаму ён вас навучыў? Ці патрэбна жывелам наша дапамога?
-
Дамашняе заданне
-
Старонка нумар78-79, падрыхтаваць падрабязны пераказ.
-
Рэфлексія
-
Падніміце руку тыя, у каго на ўроку ўсё атрымалася.
-
Падніміце руку тыя, у каго не зусім усе атрымалася.
-
Падніміце руку тыя, у каго нічога не атрымалася.