
Методичка 2015
.pdf
1) суфіксальны спосаб – утварэнне слоў пры дапамозе суфікса, які далучаецца да ўтвараючай асновы:
хвароба хваробны; вітаміны вітамінізаваць; пчолы пчаляр; акадэмія акадэмічны; каса касьба; ферма фермер.
2)прыставачны спосаб – утварэнне слоў пра дапамозе прыстаўкі, якая далучаецца да ўтвараючай асновы. Найчасцей такім чынам утвараюцца дзеясловы (пачытаць, перачытаць, спісаць, выпісаць, упісаць); назоўнікі (перакорм, памост, налётчык, беспарадак); прыслоўі (пазалетась, няцяжка, замнога, паабапал).
3)прыставачна-суфіксальны спосаб – утварэнне слоў пры дапамозе прыстаўкі і суфікса адначасова, якія далучаюцца да ўтвараючай асновы:
пасадка, па-летняму, азіміна, расцвітанне, захворванне.
4)нульсуфіксальнае ўтварэнне (бяссуфікснае) – утварэнне слоў ад утвараючай асновы без далучэння суфікса; пры гэтым спосабе ўтварэння слоў можа адбывацца чаргаванне гукаў у аснове; да ўтвараючай асновы можа далучацца канчатак: малады – моладзь; крычаць – крык; чырвоны – чырвань; белы – бель; адбіраць – адбор; марыць – мара; сіні – сінь.
Складанне – гэта такі спасаб словаўтварэння, пры якім шляхам аб’яднання дзвюх і болей асноў або самастойных слоў утвараецца адно (складанае) слова.
Разгледзім наступныя спосабы ўтварэння складаных слоў:
1)асноваскладанне – утварэнне слоў з дзвюх і болей асноў (пры дапамозе злучальных галосных а (о), е (я), зрэдку без іх): пустазелле, чарнабровы,
зернесушылка, чарназём, землятрус, Слаўгарад.
Асноваскладанне характэрна для ўтварэння назоўнікаў, прыметнікаў.
2)словаскладанне – утварэне слоў шляхам зліцця двух самастойных слоў у адно: штогод, штодзень, супрацьстаянне, малазабяспечаны.
Словаскладанне выкарыстоўваецца пры ўтварэнні назоўнікаў, дзеясловаў, прыслоўяў.
3)асноваскладанне з далучэннем суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб):
біятэхналогія, кормавытворчы, жывёлагадоўля, добразычлівы, аднакурснік.
Складаныя словы таксама могуць утварацца шляхам зліцця не поўных, а скарочаных асноў. Такім спосабам утвараюцца складанаскарочаныя словы – абрэвіятуры. Яны ўтвараюцца:
1)з частак слоў: ветфак (ветэрынарны факультэт), біяфак (біялагічны факультэт), камбат (камандзір батальёна);
2)з часткі аднаго слова і поўнага другога слова: ветакадэмія
(ветэрынарная акадэмія), медпункт (медыцынскі пункт), медуніверсітэт (медыцынскі ўніверсітэт);
3)з пачатковых літар або гукаў слоў: РБ (эрбэ) – Рэспубліка Беларусь,
ВДАВМ (вэдэавээм) – Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай
21
медыцыны, ФВМ (эфвээм) – факультэт ветэрынарнай медыцыны, БТФ (бэтээф) – біятэхналагічны факультэт, ФПК (эфпэка) – факультэт павышэння кваліфікацыі;
4) з часткі першага слова і пачатковых літар іншых слоў: БелТА
(Беларускае тэлеграфнае агенцтва), БелСЭ (Беларуская Савецкая Энцыклапедыя).
Да марфалагічна-сінтаксічнага ўтварэння слоў адносіцца пераход слоў адной часціны мовы ў другую. Напрыклад, прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, займеннікаў у назоўнікі (субстантывацыя): марожанае мяса – купіць марожанае, ранены салдат – ранены спіць, нашы людзі – нашы прыедуць;
дзеепрыметнікаў у прыметнікі (ад’ектывацыя): загарэлы, калючы, закаханы, гаючы; склонавых форм назоўнікаў у прыслоўі (адвербіялізацыя). Пры гэтым канчаткі становяцца суфіксамі, а прыназоўнікі – прыстаўкамі: увечары, зверху,
ноччу, днём, зранку.
Лексіка-семантычнае словаўтварэнне – утварэнне слова ў выніку набыцця ім іншага значэння. Напрыклад:
кардон1 – «цвёрдая тоўстая папера » і кардон2 – «дзяржаўная граніца, мяжа» сакрэт1 – «тайна» і
сакрэт2 – «рэчыва, якое выдзяляецца залозамі і неабходна для жыццёвых функцый арганізма»
Тыпы слоўнікаў
Навука, якая займаецца складаннем, напісаннем слоўнікаў, называецца лексікаграфіяй. Слоўнікі – гэта спецыяльныя кнігі, у якіх у алфавітным парадку падаюцца словы і тлумачацца іх значэнне, паходжанне, напісанне, іншыя прыкметы. Слоўнікі падзяляюцца на лінгвістычныя (філалагічныя) і энцыклапедычныя. Лінгвістычныя слоўнікі падаюць слова з канкрэтным тлумачэннем тых ці іншых прыкмет (напрыклад, Слоўнік зоапаразіталагічных тэрмінаў). Энцыклапедычныя слоўнікі даюць падрабязную інфармацыю да таго ці іншага слова. Тэрміналагічныя адносяцца да ліку лінгвістычных, хаця энцыклапедычныя слоўнікі таксама могуць прадстаўляць адну пэўную навуку
(напрыклад, Ветэрынарная энцыклапедыя).
Замацаванне тэарэтычнага матэрыялу на практычных заданнях
Заданне 1. Запішыце словы. Скажыце, людзі якой прафесіі часцей за ўсё імі карыстаюцца.
Амфібрахій, абзац, азот, алюміній, балада, баланс, бюджэт, вадарод, выказнік, гіпатэнуза, гол, дэкарацыя, дэмакратыя, жэмчуг, ікс, іск, кісларод, крэдыт, мазурка, мензурка, наркоз, опера, оптыка, прыстань, пратакол, рампа, раман, скальпель, суфікс, табун, указ, фасад, флюс, харэй, цымбалы, электрон, якар, ямб, яшчур.
22
Заданне 2. Растлумачце, як вы разумееце значэнні наступных лінгвістычных тэрмінаў.
Фанетыка, гук мовы, навуковы стыль, санорныя гукі, асіміляцыя зычных, падаўжэнне зычных, антонімы, чаргаванні гукаў, моўная інтэрферэнцыя, арфаграфія, лексіка, паронімы, монасемантычнасць, полісемантычнасць, акцэнталогія, білінгвізм, амаформы, полілінгвізм.
Заданне 3. Да ўстарэлых слоў падбярыце сінонімы з сучаснай мовы.
Ваяж, інсургент, паходня, лемантар, лёкай, булатны, гута, калясніца, дойлід, лік, дыярыуш, фальварак, штандар, бортнік, атрамант, рамёны, веча, зельнік.
Заданне 4. Да іншамоўных слоў падбярыце беларускамоўныя сінонімы.
Мемуары, асістэнт, рэстаўрацыя, парытэт, інтэграцыя, вернісаж, энтузіязм, сентыментальны, аптымістычны, аўтаномны, бард, сімуляцыя, кашнэ, кантакт, мараторый, ілюзіі, турнэ, ліцэнзія, крэда, апатыя, ідэал, пафас, аргумент, вердыкт, інцыдэнт, імітацыя, дырэктыва, антракт, атэлье, інфекцыя, ілюстрацыя, аналогія, імпарт, экспарт, абрэвіятура, рэзюмэ, табу, бра, дэфект.
Заданне 5. Падбярыце і запішыце сінонімы да слоў.
Балота, гаварыць, ісці, лес, уцячы, дарога, бяда, перажываць, летапіс, абраннік, бальніца, відавочна, захворванне, знахар, знаць, канфлікт, спецыяліст, прафесія, доктар.
Заданне 6. Запішыце прыклады, у частку якіх уваходзілі б наступныя міжнародныя элементы (лацінскага і грэчаскага паходжання).
Грэч.: а-(ан-) – без, не; ант- (анты-) – супраць; архі- – звышгалоўны, надзвычай важны ; археа- – старажытны; бія – жыццё; ген – род, паходжанне; полі- (палі-) – шмат; тэле- – далёка; -філ – прыхільнік; фота- – святло; хрона- (храна-) – час; лац.: аква- – вада; акт- – дзеянне; аэра- – паветра; контр- – супраць; рэ- – назад, зноў; франц. : аван- – перад.
Заданне 7. Запішыце адпаведныя беларускія назвы.
Ирис, анютины глазки, осокорь, шиповник, васильки, сирень, можжевельник, ежевика, ольха, щавель, подорожник, папоротник, камыш, клевер, боярышник, жимолость, пырей, белена, ель, тростник, жасмин, георгин, роза, ива, подсолнух, одуванчик, душица, душка, ромашка, мята перечная, красавка, арника, шалфей лекарственный, аир болотный, багульник болотный, валериана, тыква, чистотел, мать-и-мачеха, пион, чабрец, бархатцы, черёмуха.
Заданне 8. Вызначце значэннi наступных слоў, складзіце з імі сказы ці словазлучэнні.
Апендыцыт – апендыкс, адрасант – адрасат, зімні – зімны, факт – фактар, чалавечны – чалавечы, афектны – эфектны, віраж – вітраж, далікатны – далікатэсны, міграцыя – эміграцыя, халерны – халерычны, яшчар – яшчур.
23
Заданне 9. Падбярыце антонімы да наступных слоў.
Аптымізм, будзень, ветлівасць, загадаць, здароўе, набытак, павага, поспех, продак, досвітак, раніца, світанне, станоўчы, талент, узлёт, успыхнуць, шчодрасць, яснасць, пазітыўны, фактычны, фізічна, невук, немач, павышацца, актыў, брадыкардыя, мантаж, донар, гармонія, дзяржаўны, мір, мінуўшчына, надзейны, праўда.
Заданне 10. Запішыце сказы, дзе б наступныя словы з’яўляліся амонімамі.
Дысцыпліна, справа, лячу, бор, легенда, стан, мова, адпускныя, свінка, вусны, дума, каціцца, пераправіць, пячонка, сардэчнік, секцыя, тромб, рэакцыя, трыванне, фаланга, ферма.
Заданне 11. Перакладзіце тэксты на беларускую мову, вызначце iх стыль. Падкрэсліце словы агульныя для рускай і беларускай моў. Да тых слоў, дзе магчыма, падбярыце сінонімы, антонімы. Вызначце запазычаныя словы.
1.Ветеринарная медицина – одна из древнейших специальностей, которая требует глубокого знания строения и функционирования организма животных. На этой основе врач ветеринарной медицины проводит профилактику, диагностику, лечение больных животных, а также предупреждение болезней, одинаково опасных для человека и животных.
Охраняя здоровье человека, врачи ветеринарной медицины проводят ветеринарно-санитарную экспертизу и разрешают использование в пищу мяса, молока, яиц, мёда, грибов, ягод и других продуктов питания, занимаются охраной окружающей среды от биолого-токсических загрязнений, сохранением
иприумножением многообразной дикой фауны.
2.Зоотехния – теоретическая основа животноводства, наука о разведении, кормлении, содержании и использовании животных для нужд человека.
Зооинженер – это технолог производства, который, зная биологические особенности сельскохозяйственных животных и основы нормированного кормления, используя современные технологии содержания и приёмы селекционно-племенной работы, обеспечивает получение от животных высокой продуктивности при минимальных затратах на их содержание. Современный зооинженер – специалист, умеющий организовать производство и реализацию животноводческой продукции.
3.Ветеринарная фармация – область ветеринарной медицины, которая занимается изысканием, изготовлением, стандартизацией, исследованием, хранением, отпуском лекарственных средств, а также организацией лекарственного обеспечения. В процессе обучения будущие специалисты получат знания о химическом строении лекарственных веществ; источниках и спосабах получения лекарственных веществ из многообразия природных ресурсов; о закономерностях их взаимодействия в организме.
4.Ветеринарно-санитарные врачи обеспечивают контроль качества и безопасности пищевых продуктов при их производстве, хранении, экспорте и им-
24
порте, несут ответственность за санитарную охрану границ республики. Объектами профессиональной деятельности являются: мясо и продукты его переработки, молоко, яйца, а также продукты пчеловодства, растениеводства, подлежащие ветеринарно-санитарной экспертизе для определения их пригодности к использованию на пищевые и кормовые цели и охраны населения от болезней, общих для человека и животных; животные всех видов и птица в период их выращивания.
Заданне 12. Вызначце марфемы ў словах.
Каса – касіць – скасіць – скошаны – кассё – касьба – касец – касілка – касавіца – укос – пракос; вада – водны – падводны – разводдзе – вадаём – вадабоязь – вадазліўны – вадамер – вадзяністасць – вадасховішча – вадаварот – водалячэнне – водалюбівы – водаўстойлівы – падводнік; кроў – крывавы – кравяністы – кровазліццё – кровазмяшэнне – кроватачывасць – кровапусканне – крывавіцца – крывасмок – крывацёк – крывяністасць – крывятворны.
Заданне 13. Перакладзіце тэрміны. Параўнайце ўтварэнне тэрмінаў у рускай і беларускай мовах. Зрабіце марфемны разбор слоў, вызначце спосаб утварэння.
Определимость, определение, оплодотворение, оплодотворительный, опиливание, окупаемость, непереваримый, неплодородный, неплодоносящий, несварение, несовместимость, пасека, пасечник, пастбище, переделка земли, перезревать, питание, белковое питание, питательность кормов, ветвление, височный, водорастворимые витамины, гранулированный, диагностический, питательная жидкость, жизненность, искусственное заражение, клинообразные, сырьевой, окислительный, чувствительность, экспериментировать, ядовитый.
Заданне 14. Да іншамоўных слоў падбярыце адпаведныя беларускія. Складзіце і запішыце 7 сказаў (на выбар).
Баталія, антыкварны, карэктны, манера, вакантны, карпарацыя, ландшафт, канфідэнцыяльны, кампазіцыя, паўза, утрыраваць, прыярытэт, сэрвіс, сінхронны, сурагат, траўма, аратар, вібрыраваць, традыцыя, фіксаваць, контур, фіяска, авацыя, дыспут, п’едэстал, фрагмент, афіша, басейн, дыплом, мініяцюра, рэстаўрацыя, турыст.
Заданне 15. Да архаізмаў і гістарызмаў падбярыце сучасныя беларускія словы. З пяццю ўстарэлымі словамі складзіце і запішыце сказы.
Аэраплан, балагол, буклі, вакацыі, вуглякоп, вярста, іспыты, ланіты, памор, радца, раме, раць, сажань, саха, сеча, станавы прыстаў, чада, чало.
Заданне 16. Да прыведзеных слоў запішыце беларускія адпаведнікі.
Кровельщик, сугроб, прилагательное, гребля, оценка, подросток, чаща, полотенце, поезд, пресмыкающиеся, желудок, открытка, учебник, повестка, голубика, обложка, кольцо, горбушка, орудие, колыбельная, спичка, кожура, огниво, ставня, опара.
25
Кантрольныя пытанні:
1.Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Лексічнае значэнне слова.
2.Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.
3.Спрадвечна беларускія словы (агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская).
4.Запазычаная лексіка.
5.Спецыяльная лексіка.
6.Прафесійная лексіка.
7.Развіццё тэрміналогіі з 14 ст.
8.Слоўнікі, тыпы слоўнікаў.
9.Спосабы ўтварэння навуковай тэрміналогіі.
Практычныя заданні для самастойнай працы
Заданне 1. Вызначце марфемную будову і спосабы ўтварэння слоў.
Гарманальны, бульбасаджалка, біямаса, рыбагадоўля, біятэхналогія, дэзынфекцыя, падклас, падцарства, расціранне, звялы, адчысціць, расхварэцца, бязрогасць, абмен, паказчык, пяцігадовы, лячэбніца, чарназёмны, фіксаваць, сушэйшы, стацыянарны, стойбішча, стоградусны, стварожванне, насенне, насенняводства, бязмежны, безвыніковы.
Заданне 2. Размяркуйце ў табліцы словы паводле спосабу іх утварэння.
Асноваскладанне |
Словаскладанне |
|
|
Жанчына-ўрач, пустазелле, дрывасек, інжынер-канструктар, конепагалоўе, збожжаўборка, марозаўстойлівасць, бульбакапалка, пладова-ягадны, жывёлалячэбніца, белагрывы, плашч-палатка, штораз, часопіс, завод-аўтамат, землямер, кормараздача, яйцаклетка, кныр-вытворнік, фільтр-прэс, сіласарэзкадрабілка, ільнасемя, кран-пагрузчык, аграном-кансультант, лён-сырэц.
Заданне 3. Вызначце, якім спосабам – суфіксальным ці складанасуфіксальным – утвораны словы. Размяркуйце словы ў табліцы.
Суфіксальны спосаб |
Складана-суфіксальны спосаб |
|
|
Бульбакапалка, клетачны, жывёліна, чарназёмны, пульсацыя, фермерства, конегадоўля, садоўнік, дзялянка, пчаляр, вузкаспецыяльны, жывёлагадоўчы, крывятворны, экспертыза, электрамеханічны, мадуляцыя, кансерваванне, кіслотнасць, ёмкасць, жалезабетонны, брыгадзірскі, буракасеянне, ільносушылка, уласнасць, снопавязалка, зернеачыстка, свінагадоўчы, пчалярства, камп’ютарызацыя, канкурэнтаздольны.
26
Заданне 4. Утварыце назвы маладых істот адзіночнага і множнага ліку ад наступных назоўнікаў.
Напрыклад: конь – жарабя і жарабё (у рускай мове – жеребёнок), жарабяты; мыш – мышаня і мышанё (у рускай мове – мышонок), мышаняты.
Чапля, крот, бабёр, лось, воўк, заяц, ліса, бусел, барсук, індык, слон, вавёрка, сабака, баран, курыца, пацук, свіння, асёл, буйвал, вярблюд, жаба, леў, тыгр, рысь, карова, казёл, зубр, авечка, стрыж.
Заданне 5. Падзяліце словы на марфемы.
Жывёлагадоўля, паказчык, пакарміць, свініна, свінарка, курыны, крывавы, кіслотнасць, конегадоўля, малочны, вясковы, ветэрынар, урадлівы, рабрына, работа, укормленасць, гаспадарыць, чарназём, пульсацыя, каласіцца, ільносушылка, фермерства, насартаваць.
Заданне 6. Перакладзіце тэрміны з рускай мовы на беларускую, вызначце семантыку слоў.
Эпизоотология, паразитология, ихтиология, физиология, микробиология, зоология, зоогигиена, биология, гистология, анатомия, хирургия, диагностика, терапия, акушерство, зоопаразитология, гинекология, фармакология, токсикология, морфология, анатомия.
Заданне 7. Выпішыце са слоўнікаў па 30 ветэрынарных, зоатэхнічных, хімічных, фізічных тэрмінаў.
Заданне 8. Перакладзіце тэрміны з рускай мовы на беларускую.
Кожа; почки; сальные железы; лёгкие; желудочно-кишечный тракт; кислород; мочевина; надпочечники; мочеточники; мочевой пузырь; первичная моча; вторичная моча; плазма крови; лимфа; тканевая жидкость; наличие глюкозы; меньшая концентрация мочевины; мочевыделительная система; функции почек; потовые железы; минеральные соли; мочеиспускательный канал; поясничный отдел; почечные артерии и вены; почечная лоханка.
Сердце; головной мозг; пищевод; желудок; печень; поджелудочная железа; тонкий кишечник; слепая кишка; толстая кишка; прямая кишка; анальное отверстие; мочеполовое отверстие; трахея; аорта; лёгочные вены; яичник; почки; диафрагма; жёлчный пузырь; обонятельные доли; полушария переднего мозга; средний мозг; продолговатый мозг; мозжечок; лёгочные артерии; предсердие; желудочки сердца; дуга аорты.
Заданне 9. Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову.
Мы часто употребляем термин и не задумываемся о его происхождении, хотя и знаем его значение – это слово, обозначающее строго определённое философское, научное, техническое и т.п. понятие. Латинское Терминус, по преданиям, имя римского бога, блюстителя границ, пограничных столбов, межевых знаков и камней, считавшихся священными. Легендарный римский царь Нума Помпилий построил в Риме храм Термина и учредил в честь бога празд-
27
ник – терминалии. К межевому знаку приходили жители окрестных сёл, украшали камень, приносили жертвы и веселились. Первоначально слово термин означало «межевой знак, пограничный камень», позже – «окончание, конец, граница», ещё позже – «срок, период», и, наконец, его стали использовать в современном значении.
Заданне 10. Перакладзіце тэрміны на русскую мову. Складзіце і запішыце словазлучэнні ў навуковым стылі.
Пранікальны, згаральны, сціскальны, растваральны, злучны, сумяшчальны, адрознівальны, змешвальны, насычальны, аднаўляльны; прарывальнік, засцерагальнік, разбуральнік, праяўляльнік, узмацняльнік.
Заданне 11. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Прааналізуйце лексіку навуковых сказаў.
1. Элементы врачевания животных появились в период их одомашнивания, возникновения скотоводства и коневодства. 2. В средние века лечением животных занимались главным образом их владельцы, а также пастухи и кузнецы, применялись случайные, обычно народные средства. 3. Большое влияние на развитие ветеринарии оказали труды Пастера, его учеников и последователей. 4. В XVI-XVIII вв. в России появились первые законодательные акты о мерах борьбы с эпизоотиями, рукописные и печатные книги по ветеринарии («Аптека обозовая», «Книга лекарственная о конских болезнях» и др.). 5. Развитие ветеринарии во многом связано с деятельностью русских учёных И.Д. Книгина, Я.К. Кайданова, X.Г. Бунге, В.И. Всеволодова и др. 6. Главный объект ветеринарного обслуживания – общественное животноводство.
Тэма: Функцыянальныя стылі. Навуковы стыль. Афіцыйна-
справавы стыль Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана
аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
Стыло, стыль (грэч. stylos – палачка для пісьма ў старажытнасці і сярэднявеччы; у Кіеўскай Русі называлася пісало) – касцяны або металічны завостраны стрыжань, якім пісалі на драўляных наваскаваных дошчачках, а таксама на бяросце. У лацінскай мове слова stilus - «манера пісьма, спосаб выказвання».
У кожнай нацыянальнай мове на працягу яе развіцця замацоўваюцца грамадска ўсвядомленыя нормы ўжывання сінанімічных сродкаў мовы з улікам абставін і мэт выказвання. Гэтыя нормы і з’яўляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляў мовы.
Сукупнасць стылістычных аднародных моўных сродкаў складае стылістычную сістэму мовы. Нормы выкарыстання гэтых сродкаў абапіраюцца на наступныя фактары: а) змест маўлення; б) форма зносін (вусная ці пісьмовая, дыялагічная ці маналагічная); в) мэты і задачы выказвання; г) сацыяльная сфера зносін; д) умовы зносін. Усе гэтыя фактары ў стылістыцы прынята называць
28
камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі, а стылі – функцыянальнымі стылямі мовы.
Пісьменнік у мастацкім творы і вучоны ў навуковай працы карыстаюцца рознымі моўнымі сродкамі і прыёмамі для перадачы думак. Гэта звязана з існаваннем стыляў літаратурнай мовы.
Функцыянальны стыль мовы – гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г. д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы.
Сістэмнасць стыляў зусім не азначае адасобленасці, замкнёнасці іх. Наадварот, розныя функцыянальныя стылі знаходзяцца ў жывых узаемаадносінах, яны ўзаемадзейнічаюць і ўзаемапранікаюць. Самыя спецыфічныя сродкі для якога-небудзь стылю могуць ужывацца ў іншых стылях, але зменіцца іх функцыянальная роля. Так, напрыклад, навуковыя тэрміны могуць быць выкарастаны і ў мастацкім стылі (І. Шамякін «Сэрца на далоні», медыцынская тэрміналогія), і ў гутарковым.
У кожным стылі ёсць частка слоў, якія могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта нейтральная (міжстылёвая) лексіка. Стылістычна нейтральнымі словамі з’яўляюцца шматлікія назоўнікі (надвор’е, праца, навука, кніга), многія прыметнікі, дзеясловы і прыслоўі (рускі, разумны, добры, класічны; ісці, вучыць, размаўляць, значыць; рана, позна, важна, добра), усе лічэбнікі, значная частка займеннікаў (мы, вы, я, што, нейкі), большасць прыназоўнікаў,
злучнікаў і часціц (па, над, пра, у, праз, да; і, а, каб; нават, ж, жа, не (ня,ні)).
Такім чынам, большасць сучасных даследчыкаў вылучаюць наступныя формы і стылі маўлення: вуснай форме маўлення адпавядае гутарковы функцыянальны стыль, пісьмовай форме маўлення – кніжныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-дзелавы (функцыя паведамлення), навуковы (функцыя паведамлення і тлумачэння), публіцыстычны (функцыя паведамлення і ўздзеяння), мастацкі (функцыя пачуццёвага ўздзеяння мастацкімі вобразамі).
Зараз аднавіўся і пашыраецца стыль набажэнства (набажэнскі, рэлігійны, літургічны, канфесійны) у касцёлах і цэрквах. Для патрэб набажэнства на беларускай мове надрукаваны кнігі Святога Пісьма Старога і Новага Закону, Евангеллі (Дабравесці), Апостальскія Дзеі, падручнікі Закону Божага, катахізмы для навучання хрысціянскай веры, службоўнікі (святая імша, літургія), хваласпевы, спеўнікі, малітоўнікі, перыядычна выдаюцца газеты і часопісы, біблейскія апавяданні для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі (аб’ектыўнасць, лагічнасць, дакладнасць, яснасць,
доказнасць, дарэчнасць)
Наш час характарызуецца бурным развіццём навукі і тэхнікі, павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства. Таму авалоданне навуковым стылем набывае цяпер асаблівую актуальнасць.
29
Навуковы стыль – паняцце даволі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, аб’ядноўваючы неаднародныя па форме віды літаратуры, разнастайныя па форме і прызначэнні. Навуковы стыль прызначаны для фіксавання, захоўвання, перадачы інфармацыі ў пэўнай галіне ведаў і
характарызуецца наступнымі ўласцівасцямі: аб’ектыўнасцю, лагічнасцю, яснасцю, дакладнасцю, доказнасцю, што збліжае яго з афіцыйна-дзелавым стылем. Яшчэ адна рыса, якая аб’ядноўвае дадзеныя стылі, – першаснасць пісьмовай мовы ў адносінах да вуснай. Апошняя існуе ў выглядзе дакладаў,
паведамленняў, лекцый на разнастайных канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах і г.д.
Адрознівае навуковы стыль ад афіцыйна-дзелавога вышэйшая абстрактнасць, глыбейшая інтэлектуальнасць, шырокая неаднароднасць падзелу на многія дысцыпліны, кожная з якіх мае свае спецыфічныя сродкі выражэння. Таму ў межах навуковага стылю выдзяляюць падмовы: матэматыкі, электронікі, эканомікі, ветэрынарыі, біялогіі і інш. Для сучаснай навукі характэрна збліжэнне розных дысцыплін і, адпаведна, тэрміналогіі: матэматыкі і лінгвістыкі (структурная лінгвістыка), фізікі і біялогіі (біяфізіка), геаграфіі і медыцыны (геагігіена).
Тэксты ў асноўным негуманітарных галін ведаў могуць быць прадстаўлены невербальнымі сродкамі (формулы, умоўныя абазначэнні, графікі, тэхнічныя схемы, табліцы множання, разнастайныя матэматычныя даведнікі, геаграфічныя карты, альбомы, атласы і інш.). Шырока выкарыстоўваюцца канструкцыі з рознымі ўстаўкамі, тлумачэннямі, якія па-за межамі навуковага стылю, як правіла, не ўжываюцца.
Уадпаведнасці са сферай прызначэння вылучаюцца, у прыватнасці, такія навуковыя падстылі, як:
- уласна навуковы (мова матэматыкі, фізікі, гісторыі, медыцыны і г. д.). Мова кожнай з гэтых навук адрозніваецца тэрміналогіяй, наборам лексічных і фразеалагічных сродкаў. Аднак гэтыя адрозненні не носяць стылявога характару, яны адлюстроўваюць перш за ўсё асаблівасці прадмета, змест гэтых навук);
- вучэбна-навуковы (падручнікі, дапаможнікі для навучэнцаў); - навукова-публіцыстычны (для шырокага кола насельніцтва).
Дакладнасць навуковага маўлення заключаецца ў тым, каб поўна, зразумела і проста перадаць пэўны змест пра аб’ектыўную рэчаіснасць. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення. Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы тыпу
абагульніць і абагуліць, гліняны і гліністы, энергічны і энергетычны і да т.п.,
размяжоўваць сінонімы (зачыніць і закрыць).
Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі выказвання.
УТСБМ слова дакладнасць падаецца як двухзначнае:
1.уласцівасць дакладнага;
2.разм. дэталь, падрабязнасць.
30