Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Методичка 2015

.pdf
Скачиваний:
0
Добавлен:
27.06.2024
Размер:
629.79 Кб
Скачать

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная

акадэмія ветэрынарнай медыцыны»

Ж. П. Курдзека, Ю. У. Баушына

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: ЛЕКСІКА, СТЫЛІСТЫКА, ТЭРМІНАЛОГІЯ,

КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ

Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў 1 курса факультэта ветэрынарнай медыцыны і

біятэхналагічнага факультэта

Віцебск

ВДАВМ

2015

УДК 808.26 ББК 81.2 Бел К93

Рэкамендавана да выдання рэдакцыйна-выдавецкім саветам УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай

медыцыны» ад 11.03.2015г. (пратакол № 1).

Аўтары:

старшы выкладчык Ж. П. Курдзека, старшы выкладчык Ю. У. Баушына

Рэцэнзенты:

кандыдат філалагічных навук дацэнт кафедры рускай мовы як замежнай УА ВДПУ імя П. М. Машэрава С. М. Якаўлеў; кандыдат ветэрынарных навук дацэнт кафедры ўнутраных незаразных хвароб УА ВДАВМ С. У.

Пятроўскі

Курдзека, Ж. П.

Беларуская мова: лексіка, стылістыка, тэрміналогія, культура К93 маўлення : вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў 1 курса факультэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічнага факультэта / Ж. П. Курдзека, Ю. У. Баушына. – Віцебск : УА ВДАВМ, 2015. – 68 с.

ISBN 978-985-512-884-8

Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсу «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для спецыяльнасцей: 1 – 740301 «Заатэхнія»; 1 – 740302 «Ветэрынарная медыцына»; 1 – 740304 «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза»; 1 – 740305 «Ветэрынарная фармацыя» (УА ВДАВМ, 2013). Асвятляюцца асноўныя тэарэтычныя пытанні курса, прыводзяцца разнастайныя практычныя заданні розных узроўняў ведаў, падаюцца заданні для самакантролю, а таксама кантрольныя пытанні. Можа быць выкарыстана студэнтамі факультэта завочнага навучання па ўсіх спецыяльнасцях.

 

УДК 808.26

 

ББК 81.2 Бел

ISBN 978-985-512-884-8

© УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны»

 

дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай меды-

 

цыны», 2015

2

Прадмова

Вучэбна-метадычны дапаможнік «Беларуская мова» прызначаецца студэнтам факультэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічнага факультэта.

Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для спецыяльнасцей: 1 – 740301 «Заатэхнія»; 1 – 740302 «Ветэрынарная медыцына»; 1 – 740304 «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза»; 1 – 740305 «Ветэрынарная фармацыя» (УА ВДАВМ, 2013).

Удапаможніку падаюцца наступныя тэарэтычныя раздзелы: «Мова і соцыум. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей», «Лексіка беларускай мовы. Беларуская навуковая тэрміналогія. Тыпы слоўнікаў», «Функцыянальныя стылі. Навуковы стыль. Афіцыйна-справавы стыль», «Культура прафесійнага маўлення».

Укожным раздзеле не толькі асвятляюцца асноўныя тэарэтычныя пытанні, але і падаецца некаторы дадатковы матэрыял, які будзе садзейнічаць больш глыбокаму асэнсаванню і засваенню моўных фактаў. Тэарэтычныя палажэнні ілюструюцца шырокім фактычным матэрыялам, практычныя заданні пабудаваны на тэрміналогіі розных галін навукі, у асноўным сельскагаспадарчай, на тэкстах з навуковай літаратуры. Дапаможнік змяшчае дадаткі. У першым з іх прыводзіцца шэраг спецыяльных рускамоўных тэкстаў для перакладу; у другім – грэка-лацінскія словаўтваральныя элементы: суфіксы, прэфіксы, часткі складаных слоў; у трэцім – «Руска-беларускі слоўнік тэрмінаў».

Уканцы кожнай тэмы адпаведна падаюцца заданні для самакантролю, што дае магчымасць студэнтам сістэматызаваць свае веды па тым ці іншым раздзеле курса беларускай мовы, праверыць ступень засваення тэарэтычнага матэрыялу.

3

Тэма: Мова і соцыум. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

Паняцце мовы і соцыуму

Мова – жывая грамадская з’ява. Шлях яе развіцця абумоўлены асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа.

Соцыум тое, што і грамадства; сукупнасць людзей, аб’яднаных гістарычна абумоўленымі сацыяльнымі формамі сумеснага жыцця і дзейнасці.

Мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў калектывы, каб здабываць агонь, паляваць на жывёлу, лавіць рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Аб’яднанне людзей у калектывы (роды, плямёны) патрабавала сумеснай дзейнасці. Менавіта ў працэсе гэтай дзейнасці сфарміравалася мова як сродак зносін. Праца прымушала мысліць, выказваць свае думкі, а сродкам выражэння думак з’яўляецца мова. Мова і мысленне сфарміраваліся адначасова. Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Яна ўзнікае ў грамадстве, з развіццём грамадства і ахоплівае ўсе сферы дзейнасці чалавека. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязі паміж народамі, дзяржавамі, развіваюць вытворчасць, тэхніку, навуку, робяць адкрыцці.

Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму

Двухмоўе (білінгвізм) – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Сэнс паняцця «двухмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвізм ( bi – двойчы і lingua – мова).

Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным. Псіхалагічны аспект звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу чалавека, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю і г.д., з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны аспект закранае розныя бакі навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычная характарыстыка двухмоўя грунтуецца на такіх параметрах, як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; выкарыстанне моўных кампанентаў (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.); размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; шырыня выкарыстання другой мовы.

Трасянка ўяўляе сабой гібрыд беларускай літаратурнай мовы, а таксама яе розных тэрытарыяльных і сацыяльных разнавіднасцяў і рускай літаратурнай мовы. Не толькі сярод славянскіх моў, але і ў Еўропе ў цэлым трасянка ўяўляецца ўнікальнай з’явай (англ., франц., ісп., партуг. і г.д.).

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага (XIII – XVIII ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларуска-

4

польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае і г.д. двухмоўе. У перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст. характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўнай сітуацыі на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.).

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

Паняцце моўнай інтэрферэнцыі

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрагу іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс.

Віды:

Фанетычная інтэрферэнцыя – гэта парушэнне некаторых норм фанетыкі беларускай літаратурнай мовы. Напрыклад, цвёрдыя р і ч на месцы рускіх мяккіх р’ і ч’, фрыкатыўнае г на месцы рускага выбухнога г, дз’ і ц’ на месцы д’ і т’, ярка выражанае аканне і інш. (благадару, крэпас’ц’, дзеці). Гэтыя асаблівасці вельмі ўстойлівыя і могуць заставацца ў беларуска-рускага білінгва на ўсё жыццё.

Акцэнтуацыйная інтэрферэнцыя – гэта пэўны ўплыў націску ў рускай мове на беларускія словы (тлумачыцца парушэннем акцэнтных норм у маўленні).

Параўнайце:

рус. верба

бел. вярба

ольха

вольха

кто-нибудь

хто-небудзь

талант

талент

одиннадцать

адзінаццаць

дочка

дачка

спина

спіна

волосы

валасы

крапива

крапіва

5

Марфалагічная інтэрферэнцыя абумоўлена разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем (разыходжанні ў родзе і ліку, склонавых формах назоўнікаў і г.д.):

Рус. шинель, ж; медаль, ж; степь, ж; насыпь, ж – Бел. шынель, м; медаль, м; стэп, м; насып, м.

Лексічная інтэрферэнцыя выклікана рознымі тыпамі лексікасемантычных сыходжанняў і разыходжанняў кантактуючых моў. Напрыклад, ужыванне ў беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю (параўнайце рус. играть роль).

Сінтаксічная інтэрферэнцыя рэгулюе правільнае спалучэнне лексем у словазлучэннях, у сказах. Напрыклад, у беларускай мове дзеясловы ветлівасці спалучаюцца з давальным склонам назоўніка (дзякаваць сябру), у рускай мове – з вінавальным склонам назоўніка (благодарить друга); дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам па (хадзіць па вечарах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных), а ў рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам по (ходить по вечерам, видеться по субботам, встречаться по выходным).

Словаўтваральная інтэрферэнцыя абумоўлена несупадзеннем словаўтвараючых форм шматлікіх аднакаранёвых рускіх і беларускіх слоў:

домогательство – дамаганне, виновный - вінаваты, свидетель – сведка,

гипнотизировать – гіпнатызаваць. Пры параўнанні агульных назоўнікаў выяўляюцца розныя тыпы несупадзення іх словаўтваральнай характарыстыкі ў рускай і беларускай мовах: читатель – чытач, хитрец – хітрун, негодяй – нягоднік.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

Замацаванне тэарэтычнага матэрыялу на практычных заданнях

Заданне 1. Падбярыце да рускіх словазлучэнняў беларускія адпаведнікі, запішыце. У дужках абазначце род назоўнікаў у абедзвюх мовах.

1.Новый кафель, золотая медаль, широкий простор, маленький гусёнок, стеклянная банка, неправильная дробь, приятное воспоминание, недавняя запись, комод для белья, переплетенная рукопись, высокая насыпь, злая собака, высокий тополь, вкусное яблоко, длинная тень, уверенная поступь, полевая ромашка, белый пион, узкая бровь, свежий салат, новая посуда, норвежская селёдка, итальянские макароны, ранние овощи, большая свёкла.

2.Острая боль, чудесная степь, горькая полынь, выгодная продажа, высокий стебель, сильная накипь, белая кость, интересный вопрос, горячий источник, автобусная остановка, денежная прибыль, серебряная вилка, очередная пе-

6

репись, всеобщий интерес, собственное мнение, подавляющее большинство, глубокое заблуждение, моя жизнь, чистый пол, полная пачка, потянуло гарью, жёлтый огонёк, дубовый шкаф, голосистая гармонь, сливки для торта.

Заданне 2. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх слоў. Параўнайце формы ліку гэтых назоўнікаў у абедзвюх мовах.

Клюква, поведение, сумерки, дверь, крупа, конопля, черника, грудь, дрожь, смотрины, баловство, обручение, хитрость, дрова, совесть, часы, фрукты.

Заданне 3. Да наступных беларускіх назоўнікаў падбярыце рускія адпаведнікі, а да рускіх – беларускія адпаведнікі. Вызначце іх род.

1.Сведка, абаронца, мурашка, сяўба, мясціна, прадмова, назва, помста, гваздзік, рамонак, півоня, вяргіня, хлапчанё, асяроддзе, шчупак, ярына, лекі.

2.Кофе, какао, лакомка, плакса, ябеда, тополь, дробь, рожь, собака, тень, орлёнок, утёнок, творчество, туфля, крупа, валериана, хлопоты, равнодушие, озимые.

Заданне 4. Запішыце словы ў родным склоне адзіночнага ліку, растлумачце правапіс канчаткаў.

Твар, лоб, хмызняк, вецер, класіцызм, сшытак, дзень, грам, тыдзень, горад, алюміній, гнеў, торф, праспект, саўгас, гушчар, конь, азот, смутак, ураган, грамадзянін, генерал, выказнік, Гомель, Віцебск.

Заданне 5. Запішыце прыведзеныя словазлучэнні па-беларуску. Звярніце ўвагу на іх прыназоўнікавае і склонавае адрозненне ў беларускай і рускай мовах.

По одноименному роману Ивана Мележа, подготовиться к наступлению, вне конкуренции, из зависти к другу, забыть обо всём, жениться на Марине, охотиться за лисой, ухаживать за девушкой, из желания отомстить, начало в полдень, обратиться к детям, дом в три этажа, лекция в пять часов, сходить за хлебом, больной тифом, болеть ангиной, пойти за доктором, умнее сестры, простить сына, шутить над другом.

Заданне 6. Вызначце формы залежных слоў.

Моцн... боль, ячн... крупы, спел... чарніцы, прыгож... цюль, балюч... мазоль, горк... палын, разборлів... подпіс, снегав... коўдра, малад... гусь, пакаёв... сабака, нов... шынель, шырок... стэп, востр... боль.

Заданне 7. Дайце рускі пераклад.

Падзякаваць выкладчыку, даведацца пра ўчынак, ведаць пра гэта, многія забыліся на спорт, паставіцца да яе паводзін, дзівіцца з яго спрыту, смяяліся з яго, не дазваляю здзеквацца з яго, згадзіўся з ахвотай, з жахам крыкнуць, з трывогай за яго, закрычаць на ўвесь голас, на ўласныя вочы бачыў.

7

Заданне 8. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову.

Параўнайце націск у рускіх і беларускіх словах.

Не был, четырнадцать, кто-нибудь, знахарь, проходить, окунь, кидать, задолго, мельком, шестеро, приносить, безвыходный, волосы, худенький, пережитое, плести, ободранный, насмерть, позвала, экзаменованный, боязнь, ветры, дочиста, поровну, соотносить, звонит, воспринял, старенький, одноразовый, кем-нибудь, стоптанный.

Заданне 9. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову. Параўнайце словаўтваральныя сродкі ў рускіх і беларускіх словах.

Бобрёнок, гречиха, молотилка, читатель, сговорчивый, вымокший, опухший, человеческий, творческий, классический, обман, беспорядок, изгнание, переполох, успех, игнорировать, рыбачить, закатать, заровнять, воспалиться, успокоить, собирать, побелеть, возвещать.

Заданне 10. Запішыце словы па-беларуску.

Диетический, антибиотик, ассоциация, аннотация, бактериоз, резюме, биопсия, районный, рацион, биосфера, гомеопат, йогурт, диагностика, потенциал, реактив, ориентация, йодистый, специалист, биолог, экспертиза, фармацевт, терапия, гемоглобин, реферат, исследовательский, терапевт.

Заданне №11. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову. Параўнайце род назоўнікаў у дзвюх мовах.

Телёнок, шов, щенок, электричество, тяжесть, цепь, возвышенность, средство, спокойствие, свет, обязанность, объявление, одежда, отсутствие, большинство, бровь, будущее, добродушие, занятие, заросль, зрение, котёл, лов, настроение, толпа, уважение, пар, подобие, посуда, растение.

Заданне 12. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце напісанне спалучэнняў зычных.

Ды..метр, акі…н, фе…рверк, абітуры…нт, ажы…таж, нацы…нальны, гігі…на, трыль…н, ма…р, …гурт, ра…н, фа…, ра…ніраванне, міліцы…нер, ды…гназ, ды…лог, алімпі…да, ды…пазон, ды…лог, сацы…льны, гені…льны, стады…н, рацы…налізатар, перы…д, патры…тызм, аксі…ма.

Заданне 13. Зрабіце пераклад на беларускую мову.

Дробь, поставьте, прорыв, земной, любовь, добавьте, познакомься, бьются, семьдесят, кефир, медаль, легенда, серединка, спектакль, накипь, поставь, семья, сыпь, семь, семнадцать, восемь, верфь, пехота, памятка, певец, педаль, бесстрашный, пейзаж, третьеклассник, берёзка, связь, Валентина, беллетристика.

8

Заданне 14. Перакладзіце прыслоўі з рускай мовы на беларускую. Запішыце іх.

Чуть-чуть, как раз, всё равно, ежегодно, слева, во-первых, по-моему, осенью, кое-где, когда-то, потом, зачем, навстречу, по-братски, по-летнему, хуже, вдвоём, ближе всех, поровну, чрезвычайно, в конце концов, вблизи, почеловечески, ежедневно, в-третьих, по-нашему.

Заданне 15. Пазнаёмцеся з наступнымі выказваннямі пра мову. Прааналізуйце іх.

«Мова ёсць самая жывая, самая багатая і трывалая сувязь, якая злучае пакаленні, што аджылі, жывуць зараз і будуць жыць, у адну велічную гістарычную, жывую цэласць. Яна не толькі выражае сабою жыццёвасць народа, але ёсць іменна само гэта жыццё». (К. Ушынскі)

«Беларуская мова мілагучная, ласкавая, як песня». (І. Мележ)

«…Жыць з людзьмі, сустракаючыся з імі штодня, і не ведаць іх мовы – я лічу недастойным людской годнасці. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці. Ці цяжка вывучыць яшчэ адну мову!» (У. Дубоўка)

«Мова – не толькі сродак зносін. Яна – душа народа, аснова яе культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін – права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова – гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго». (Беларуская мова: энцыклапедыя)

«… Мова – адна з асноўных, характэрных прымет нацыі. Гэта як бы сама тканіна нацыянальнасці, другая, унутраная радзіма, улонне душы, у якой нараджаюцца наша свядомасць і наша асоба». (Паводле Б. Казанскага)

«Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць…

Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай»… Мова, якая можа ўсё, можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, спявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць» (У. Караткевіч)

«Чалавек з’яўляецца чалавекам толькі дзякуючы мове, а для таго, каб стварыць мову, ён ужо павінен быць чалавекам».

«Кожная мова ўбірае ў сябе нешта ад канкрэтнай своеасаблівай сваёй нацыі і ў сваю чаргу дзейнічае на яе ў тым жа накірунку… Паколькі развіццё ў

9

чалавеку яго чалавечай прыроды залежыць ад развіцця мовы, гэтай апошняй непасрэдна і вызначаецца паняцце нацыі як людскога згуртавання, якое ідзе ва ўтварэнні мовы сваім непаўторным шляхам».

(Вільгельм фон Гумбальт)

Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, роднае слова! Ты калісьці з калыскі мяне падымала

Івучыла ў бацькоў на руках гаварыць. У жыцці маім слова найпершае “мама”

Іцяпер для мяне сама міла гучыць.

Я па літарах родных вучыўся чытаць,

Ібуквар для мяне быў жыцця палавінай. Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць Першы раз: «Беларусь, мая Маці-краіна!»

Іцяпер для мяне ты за ўсё прыгажэй, Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,

Із ўсіх песняроў мне мілей і бліжэй Роднай мовы пясняр – неўміручы Купала. А задумае вораг з чужога далёкага краю

Адабраць у мяне, знішчыць родную мову маю – Не дазволю. Не дам. Не прадам. Не змяняю.

Іда смерці за волю яе пастаю!

(Н. Гілевіч)

Кантрольныя пытанні:

1.Ахарактарызуйце паняцці мовы і соцыуму.

2.Вызначце білінгвізм у нашай краіне як гістарычную з’яву.

3.Растлумачце паняцце трасянкі.

4. Ахарактарызуйце моўную інтэрферэнцыю і яе віды.

Практычныя заданні для самастойнай працы

Заданне 1. Перакладзіце на беларускую мову, параўнайце граматычныя формы ў беларускай і рускай мовах.

Показывать пример, выписывать газеты, засевать поле, переваривать пищу, стягивать одеяло, уговаривать подругу, надламывать веточку, раскалывать орехи, рассматривать вблизи, удваивать гонорар, отмахиваться от мух, овладевать методикой, подкармливать цветок, надаивать много молока, оклеивать обоями, замораживать овощи, предупреждать об опасности, раскапывать яму, завязывать платок, разменивать деньги, вспахивать поле, скашивать траву, отстаивать позицию, возглавлять отдел, выполнять указ, выдумывать историю, разрисовывать стены, украшать цветами.

Бегство, пение, смородина, калитка, кладбище, семена, фрукты, овощи, бобы, колосья, чернила, белила, двойня, брусника, дверь.

10