Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Грамадска- палітычнае становішча.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
59.54 Кб
Скачать

I хаця пазіцыя бак, які арыентаваўся на Расію, была процілеглай пазіцыі вбр, іх аб'яднала агульная мэта — захапіць палітычнае кіраўніцтва на Беларусі.

Беларускі абласны камітэт дакладна і выразна акрэсліў свае пазіцыі ў дэкларацыі, абвешчанай у канцы лістапада 1917 г. У ёй сцвярджалася, што ў краіне пануе "атмасфера агульнага развалу", якая выклікана "ўзмоцненай барацьбой класаў, партый і нацыянальнасцей". Вось чаму неабходна ў нацыянальных раёнах стварыць уладу "народнай дэмакратыі". Лідэр БАК Я.Канчар заявіў, што ўвесь беларускі народ павінен "аб'яднацца вакол ідэі ўтварэння аўтаномна-свабоднай Беларусі як часткі Расійскай федэратыўнай рэспублікі" [11, 32].

Вялікая беларуская рада лічыла БАК надзейным саюзнікам у ажыццяўленні нацыянальных ідэалаў. Яна прызнавала за ім перавагу як арганізацыі больш уплывовай і таму для ўстанаўлення з ім кантакта і выпрацоўкі агульнай платформы накіравала ў Петраград сваіх прадстаўнікоў Я.Варонку, Я.Мамоньку, якія 22—23 лістапада 1917 г. правялі нараду з членамі камітэта. БАК вымушаны быў прызнаць за Радай ініцыятыву склікання Усебеларускага з'езда. “Аналіз храналогіі падзеяў, звязаных са скліканнем з'езда, сведчыць, што арганізацыйную яго падрыхтоўку пачалі адразу некалькі беларускіх асяродкаў практычна адначасова і, відаць, незалежна адзін ад аднаго” [13, 167]. Ст. Рудовіч назыве такіх ініцыятараў скліканна з’езду: ВБР, БАК, Беларуская народная грамада і Краёвае арганізацыйнае бюро, якое ўтварылася ў Менску ў лістападзе 1917 года з прадстаўнікоў Савета сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў.

Асноўная падрыхтоўчая праца да з'езда была сканцэнтраваная ўрэшце ў двух цэнтрах — Вялікай Беларускай радзе у Менску і Беларускім абласным камітэце ў Петраградзе. Паміж імі ўспыхнула даволі вострае суперніцтва, якое працягвалася і на самім з'ездзе. Яно было вынікам таго, што дзве арганізацыі рэпрэзентавалі плыні ў беларускім грамадстве з рознымі падыходамі да развязання нацыянальнага пытання.

Вялікая Беларуская рада, народжаная беларускім нацыянальна-вызвольным рухам, гуртавала вакол сябе носьбітаў нацыянальнай ідэі, галоўным чынам прыхільнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, для якіх дзяржаўнасць Беларусі, яе нацыянальна-культурнае адраджэнне ўяўлялі самадастатковую каштоўнасць, грамадскі ідэал, якому варта бьгло прысвяціць свае жыцці.

“Спехам аформлены Беларускі абласны камітэт увасабляў сілы, якія яшчэ зусім нядаўна непрыхільна ставіліся да намаганняў адраджэнцаў. Палітычнае аблічча БАК было пераважна неанародніцкім, бальшыня яго актывістаў былі сябрамі або спачувальнікамі агульнарасійскіх партый эсэраў і энэсаў. Пааодле нацыянальнага складу ў камітэце пераважалі беларусы, якія трымаліся "усходняй", прарасійскай арыентацыі. Іх нацыянальная самасвядомасць была замешаная на стэрэатыпах заходнерусізму, аднак з большай (Я.Канчар, А.Кусэ-Цюз, Е.Макарэвіч) ці меншай (П.Караткевіч, А.Аношка) хуткасцю эвалюцыянавала ў бок беларускай нацыянальнай ідэі. Асобныя члены камітэта (М.Гольман) да 1917 года наагул не мелі беспасярэдняга дачынення да грамадскага жыцця Беларусі” [13, 169].

У фокусе зацікаўленняў Беларускай рады была сама Беларусь, спосабы яе дзяржаўна-палітычнага, гаспадарчага і культурнага ўладкавання. Дзеячы БАК аперавалі пераважна агульнарасійскімі катэгорыямі, адштурхоўвліся ад працэсаў, што адбываліся ў Расіі ў цэлым. Другая асаблівасць заяўленай Беларускім абласным камітэтам платформы — наўпроставая і больш рашучая, чым у менскага цэнтра, апеляцыя да сялянства. Нацыянальнае пытанне ў Беларусі "абласнікі" па сутнасці зводзілі да сялянскага. Яны прапаноўвалі склікаць Усебеларускі з’езд, каб ўзняць беларускае пытанне, голасна заявіць аб неадлучных правах беларускіх сялян. Зразумела, што такая матывацыя склікання Усебеларускага з'езда не была цалкам спрыяльнай для стварэння беларускай дзяржаўыасці. Але, з другога боку, аргументы на карысць з'езда, вылучаныя "абласнікамі", маглі быць пазітыўна ўспрынятыя тымі ўплывовымі палітычнымі сіламі Беларусі, якія да апошняга моманту заставаліся за рамкамі дзяржаватворчага працэсу. Праведзеыая ў такім ключы прапаганда была больш даступнай і для нацыянальна дэзарыентаванага беларускага сялянства, паколькі прывязвалася да яго надзённых, эканамічных інтарэсаў.

Усё гэта дазваляла разлічваць на шырокае прадстаўніцтва з'езда і надавала самаўпэўненасці дзеячам Беларускага абласнога камітэта. Спачатку яны наважьшіся склікаць з'езд асобна ад ВБР і ЦБВР у перыяд паміж 10 і 15 снежня 1917 года ў Рагачове — далей ад менскіх беларускіх арганізацый і ад СНК Заходняй вобласці і фронту. У Рагачоў меркавалася запрасіць усіх дэпутатаў ад Беларусі ва Усерасійскім Устаноўчым сходзе і ў Выканаўчым камітэце Усерасійскага савета сялянскіх дэпутатаў, прадстаунікоў земстваў, гарадскіх дум, мясцовых саветаў сялянскіх, рабочых і салдацкІх дэпутатаў, кааператыўных, прафесійных, бежанскіх арганізацый; для нацыянальных арганізацый на чале з ВБР закладвалася намінальнае прадстаўніцтва.

Тым часам Вялікая Беларуская рада таксама рассылала запрашэнні валасным і павятовым земствам, гарадскім думам, кааператывам, прафесійным саюзам, нацыянальным цывільным і вайсковым суполкам, бежанскім арганізацыям з прапановай накіроўваць дэлегатаў на 5 снежня ў Менск.

Урэшце БАК пайшоў на кантакт з Радай, зразумеўшы, што праблематычна будзе скліканаму ў перыферыйным Рагачове з'езду надаць патрзбны статус агульнанацыянальнага форуму. У выніку сустрэч прадстаўнікоў ВБР і БАК удалося дамовіцца аб галоўным: Усебеларускі з'езд склікаецца сумесна менскім і петраградскім цэнтрамі, а месцам яго правядзення можа быць Менск. Аднак наконт даты з'езда пагаднення не дасягнулі: ВБР па-ранейшаму настойвала на 5-м, а БАК спыніўся на 15 снежня.

Падрыхтоўка да з'езда актывізавала грамадскасць Беларусі. У розных установах і арганізацыях краю, на фронце адбываліся сходы, канферэнцыі па выбранні дэлегатаў.. Для многіх гістарычны лёс Беларусі ўпершыню стаў тэмай для роздуму, сур'ёзнага асэнсавання.

У пачатку снежня ў Менск пачалі з'язджацца прадстаўнікі арганізацый, што адгукнуліся на запрашэнні Вялікай Беларускай рады. “3 розных прычынаў на 5 снежня прыбыло толькі блізу 300 дэлегатаў з вырашальным голасам замест чаканых 900. Таму афіцыйнае адкрыццё з'езда было адкладзена, а сход дэлегатаў, якія ўвечары 5 снежня сабраліся ў Менскім гарадскім тэатры, абвешчаны папярэдняй нарадай. Яна доўжылася яшчэ два наступныя дні, на працягу якІх прыязджалі новыя групы ўдзельнікаў. Паводле інфармацыі менскіх газет, 7 снежня было ўжо 500 чалавек з вырашальным голасам і 200 — з дарадчым [13, 174].

Наконт даты адкрыцця Усебеларускага з'езда ва ўспамінах удзельнікаў і публікацыях даследнікаў пануе суцэльны разнабой: называюцца 5, 7, 8, 14, 15 снежня. Супаставіўшы розныя меркаванні, І.М. Ігнаценка прыйшоў да высвовы, што Усебеларускі з'езд быў урачыста адкрыты ўвечары 14 снежня 1917 года С.Рак-Міхайлоўскім [5, 58]. Ю.Весялкоўскі выказвае такую ж думку, але лічыць, што ўступную прамову зрабіў Язэп Дыла [1, 119]. Гэта ж піша ва ўспамінах і В. Захарка [3, 12]. Але Ст. Рудовіч адзначае, што Я.Ярушэвіч змясціў у "Белорусской раде" 12 снежня апісанне працэдуры адкрыцця з'езда, што было б немагчыма, калі б яна адбылася 14-га. Адназначна датуе гзтае дзейства 7-м снежня і З.Бядуля ў сваім узнёслым нарысе [13, 175]. Дату 7 снежня і С. Рак-Міхайлоўскага называе В. Скалабан у артыкуле “Усебеларускі з’езд 1917 г. Сведчанне сучасніка” [14, 64]. У гэтым артыкуле наогул апісваецца адкрыцце з’езду:

“Адкрыў з'езд Сымон Рак-Міайлоўскі. Ваенны аркестр зайграў "Марсельезу". "Няхай жыве Беларуская Рэспубліка!", — гучна разнеслася па тэатру. Хор праспяваў беларускуго марсельезу "Ад веку мы спалі", гімн "А хто там ідзе?" на словы Янкі Купалы. Пасля з'езд хвілінай маўчання ўшанаваў памяць усіх змагароў-беларусаў, якія загінулі ў барацьбе за волю. Бьшо заслухана каля 40 прывітанняў” [14, 64].

Наконт Усебеларускага з’езду таксама існуюць розныя меркаванні. С. Пачанін у кнізе “Историей обреченные” называе з’езд “контрреволюционным сборищем националистов» і прыводзіць сведчанне салдата-відавочцы, правяраючага мандаты: «С’ехались местные рестораторы, да купцы, да генералы. Слышите – комедию ломают. Хор поет, – пояснил солдат и насмешливо улыбнулся. – Купечество гуляет” [12., 166].

А В. Скалабан прыводзіць іншыя словы сучасніка: ” Увечар 5 снежня ў мінскім гарадскім тэатры пачалі збірацца дэлегаты. Большасць — салдаты ў шынялях, шмат сялян у кажушках. Усіх хвалявала думка, што скажа з'езд. Трапляліся і ворагі беларушчыны. Туляючыся па Кутках, яны вялі агітацыю супраць з'езда, супраць Беларускай Рады і беларускага руху. Чуліся ўсім абрыдлыя словы аб польскай інтрызе, аб падтрымцы беларускага руху панскімі грашыма і аб тым, што Беларуская Сацыялістычная Грамада ідзе на повадзе ў князёў. Агітацыя поспеху не мела. Адны смяяліся, другія адмахваліся, а некаторыя салдаты пачалі пагражаць арыштам агітатарам за распаўсюджанне цёмных чутак. Агітатары змоўклі і схаваліся” [14, 64].