Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музееведение ответы к госам.doc
Скачиваний:
110
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
322.56 Кб
Скачать

22.Новая музеялогія. Рух экамузеяў.

Новая музеялогiя -- гэта адносна новы напрамак у мiжнароднай музеялогii. Гэта -- рух, звязаны з настойлiвымi пошукамi шляхоў абнаўлення i дэмакратызацыi музеяў, пераасэнсавання iх ролi ў сучасным грамадстве. Iдэi новай музеялогii абапiраюцца на вынiкi эксперыментаў новых музейных устаноў -- экамузеяў, якiя ўзнiклi на пачатку 70-х гадоў. Новыя музеi -- экамузеi -- гэта музеi, заснаваныя на шырокiм удзеле насельнiцтва ў iх рабоце. Яны будуюцца не толькi з улiкам культурнага развiцця, але i з мэтай адлюстравання развiцця рэгiёна ў непасрэднай сувязi з натуральным асяроддзем. (Па меркаванню шэрага спецыялiстаў, прэфiкс "эка" -- можна трактаваць як сувязь з прыродным i адначасова сацыяльным акружэннем). Асноўная задача музеяў дадзенага накірунку -- абудзіць цікаўнасць людзей да праблем, што стаяць сення перад грамадствам. Прыярытэт у тэарэтычным вызначэннi тэрмiна "экамузей" належыць французу Жоржу Анры Рыўеру. У апошнiм варыянце "Эвалюцыйнага азначэння экамузея", зробленым Ж.А.Рыўерам у 1980 г., экамузей -- гэта люстэрка, у якiм людзi могуць убачыць сябе, набыць веды аб мясцовасцi, дзе яны жывуць, аб навакольнай прыродзе; лабараторыя, якая даследуе мiнулае i сучаснае мясцовага насельнiцтва i асяроддзе яго пражывання i памагае рыхтаваць спецыялiстаў у гэтых галiнах у супрацоўнiцтве з iншымi даследчымi цэнтрамi; запаведнiк, якi спрыяе захаванню i ацэнцы мясцовай прыроднай i культурнай спадчыны; школа, якая прыцягвае мясцовых жыхароў да сваёй дзейнасцi па вывучэнню i ахове спадчыны i спрыяе больш выразнаму ўсведамленню iмi сваёй будучынi. Галоўнае адрозненне экамузея ад традыцыйнага, на думку Ж. Рыўера, у тым, што такi музей плануецца, ствараецца i выкарыстоўваецца сумесна мясцовым насельнiцтвам i мясцовымi органамi ўлады. Сярод новых музеолагаў Францыi можна назваць Макса Кер'ена, Мацільду Белэг-Скальбер, Андрэ Дэвалье і інш. Тэарэтычным аспектам праблемы займаліся прадстаўнікі Канады : П”ер Мейран i Рэне Рывар.Асобным парадкам трэба ўзгадаць даследаванні спецыялістаў Злучаных Штатаў Амерыкі. Iх даследаваннi пачаліся задоўга да вынаходніцтва тэрміну "экамузей". Гэта працы Фрымана Цілдзена, Вільяма Кэй, Гордана Хілкера і інш. Вопыт экамузеяў, набыты ў розных краiнах, i музеяў, якiя прытрымлiваюцца iх прынцыпаў, сведчыць, што ў сваёй дзейнасцi галоўную ўвагу яны ўдзяляюць не музейнаму прадмету (як было ў класiчным варыянце), а грамадству. Значна пашырана сацыяльная мiсiя музея. Адначасова з'явiлiся новыя катэгорыi прадметаў, якiя калекцыянiруюцца. Гэтым экамузей садзейнiчае пашырэнню канцэпцыi музейнага прадмета. Дзякуючы экамузеям пашыраецца само паняцце "культурная спадчына". Матэрыяльная культура, акрамя прадметаў, уключае помнiкi, гiстарычныя месцы, а таксама такiя праяўленнi дзейнасцi чалавека, як песнi, танцы, рытуалы, мiфы, абрады, святы, рамёствы, музыка i нават мова (40).

Пачатковым этапам у "крышталiзацыi" iдэй новай музеялогii можна лiчыць рэзалюцыi, прынятыя ў 1972 г. у Санцьяга (Чылi) на пасяджэннi "круглага стала", арганiзаванага ЮНЭСКА сумесна з IКОМ (44). У 1984 годзе прадстаўнiкi дзесяткаў краiн былi склiканы ў Квебеку (Канада) на Першы мiжнародны семiнар "Экамузеi, новая музеялогiя". Тут была выпрацавана Квебекская дэкларацыя, якая абвясцiла асноўныя пранцыпы "новай музеялогii". Як адзначалася вышэй, прынцыпы, якiя ляжаць у аснове дзейнасцi экамузеяў, знаходзяць практычную рэалiзацыю ў рабоце многiх музейных устаноў шэрага краін свету. Пры усім тым гэтыя музеi носяць розныя назвы, часам не падазраючы аб сваім “сваяцтве”. У краiнах Лацiнскай Амерыкi гэта -- "iнтэграваныя музеi", у Партугалii, Швецыi, Канадзе -- экамузеi, у Францыi --нацыянальныя паркi, экамузеi, у Вялiкабрытанii -- музеi прамысловай археалогii i музеi-фермы, у ЗША -- гiстарычныя фермы, суседскiя музеi, у краінах былога СССР -- музеi-запаведнiкi , вескі народнай культуры ў Кітаі. ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ АМЕРЫКІ Спецыялісты выдзяляюць тры катэгорыі гістарычных мясцін у адпаведнасці з гісторыяй развіцця музеяў дадзенага накірунку: -- дакументальныя мясціны, якія звязаны з гістарычнаю падзеяю ці асобаю; -- прадстаўнічыя мясціны, якія дэманструюць перыяд гісторыі ці лад жыцця;-- эстэтычныя мясціны, якія выстаўляюць выключна прыклады абсталявання ў пакоях таго ці іншага перыяду.

Гістарычныя дамы і музеі пад адкрытым небам ЗША ствараюць трохмерную панараму, якая дазваляе прасачыць Амерыканскую гісторыю ад першых каланіяльных паселішчаў да сучаснай індустрыяльнай цывілізацыі. Нягледзячы на адносны “юнацкі” ўзрост Штатаў застаецца неаспрэчным фактам, што гэта краіна захавала больш уласнай трохмернай гісторыі, чым любая са “старых” нацый. Прыклады: гістарычны раён у Чарлстоне і Новым Арлеане (з 1930 г.); «суседскі» музей Анакасціі; дзяржаўны музей Аляскі; тэматычныя паркі – Дыснейлэнды; ФРАНЦЫЯ У 1967 годзе ў Францыi пачалося стварэнне рэгiянальных прыродных паркаў. Прыклады: экамузеі-паркі – Мон д'Аррэ, Уэсан; музей чалавека і прамысловасці ў гарадской абшчыне Лё-Крэзо (з 1971г.); экамузей у От-Эльзасе (з 1980 г.); «малы экамузей» у Салпель д'Од. Ў пачатку 80-х гадоў быў распрацаваны Статут французскiх экамузеяў, а ў 1982 годзе створана Асацыяцыя "Новая музеялогiя i сацыяльнае эксперыментаванне". У 1989 годзе ў краiне налiчвалася больш за 30 экамузеяў. ВЯЛIКАБРЫТАНIЯ Новыя тэндэнцыi ў развiццi музейнай справы ў пасляваенны час захапiлi i спецыялiстаў музеолагаў Вялiкабрытанii. Вельмi часта ў Англii такiя музеi ўзнiкалi па-за сiстэмаю традыцыйна фiнансуемых дзяржаваю музеяў, таму яны атрымалi назву "незалежныя» - новыя музейныя цэнтры ў Оксфардшыры i Шропшыры. Своеасаблiвасць гiсторыi краiны, якая праявiлася ў тым, што яшчэ ў ХYIII ст. Вялiкабрытанiя стала першай прамысловаю дзяржаваю, зрабiла свой адбiтак i на музейнай справе. Так, з 60-х гадоў ва ўжытак уваходзiць тэрмiн "прамысловая археалогiя" - музей у Айранбрыджы. Захоўваецца ў першапачатковым выглядзе невялiкая плавiльня ў Аббiайле (Шэфiлд), паравыя помпы ў Крофтане (Уiлтшыр). У Брытаніі робіцца спроба ў форме музея пад адкрытым небам рэпрэзентаваць індустрыяльнае грамадства. Адным з лепшых прыкладаў традыцыйных скансенаў у гэтай краіне з”яўляецца музей пад адкрытым небам Паўночнай Англіі Біміш у Станлей (мясцовасць Дурхам). ШВЕЦЫЯ Першай ўстановаю, якая будавалася ў Швецыi па мадэлi экамузея стаў музей Саамскай культуры ў Йокмоку. КАНАДАЦікавы прыклад пабудовы ажыўленага музея практычна на месцы руін дае Канада. У 1961 годзе кіруючыся эканамічнымі і культурнымі аргументамі было прынята рашэнне Каралеўскай камісіі аднавіць крэпасць Луісбург на Кейп Брэтон Айлендзе ў Нью Скоцыі. Другім не менш цікавым ажыўленым музеем у Канадзе з”яўляецца музей Олд Форт Уільям, што знаходзіцца ў мясцовасці Біл Лі (правінцыі Антарыа). Досыць цiкавым i асэнсаваным з'яўляецца вопыт стварэння экамузеяў у франкамоўнай правiнцыi Канады - Квебеку. РАСIЯ У апошнiя гады iдэй новай музеялогii актыўна распаўсюджваюцца ў Расiйскай Федэрацыi. У шэрагу навуковых артыкулаў, прысвечаных распрацоўцы канцэпцый Краснаярскага культурна-гiстарычнага цэнтра, Таймырскага акруговага музея, музея-запаведнiка "Шушанскае" актыўна папулярызуюцца прынцыпы iнтэграцыi музея з асяроддзем, закладваецца шырокае разуменне музейна-камунiкатыўных падыходаў, будуюцца мадэлi сучаснага экамузея (31). Спробы ж стварэння музейных структур, падобных заходнім экамузеям, пакуль не атрымалi станоўчых вынiкаў. Найбольш паспяховаю можна лiчыць спробу стварыць экамузей у в.Веркола Архангельскай вобласцi. СПРОБА ПАБУДОВЫ "ЖЫВОГА МУЗЕЯ" У БЕЛАРУСІ. Знешнiя ўмовы, у якiх разгарнулася работа па стварэнню музея-запаведніка ў Заслаўi. Умоўна 10-гадовы перыяд існавання запаведніка (з мая 1988 года) падзяляецца на дзве часткі 1994 годам. У гэтым гарадку захавалiся традыцыйныя для беларусаў элементы культуры з уласцiвымi местачковымi асаблiвасцямi. Гэтыя адметнасці і неабходна было захаваць як комплекс характэрных элементаў i з'яў, што вызначаюць нацыянальную адметнасць беларускай культуры. Сярод найбольш характэрных археалагiчных помнiкаў: гарадзiшча "Замэчак" Х ст., курганныя могiльнiкi Х--ХI стст., гарадзiшча "Вал" ХYI ст.; помнiкi архiтэктуры: будынак былога кальвiнскага збору канца XYI ст. (Спаса-Праабражэнская царква), напаўразбураны будынак былога касцёла Св.Марыi канца XYIII ст., рэшткi палацавага комплексу "Заслаў", а таксама маляўнiчыя ландшафты, што акаляюць старую частку горада. Канчатковы варыянт запаведніка бый выпрацаваны і зацверджаны ў 1989 годзе. У яе падмурак закладзены прынцыпы непарыўнай узаемазалежнасцi самасвядомасцi народа i яго культуры, экалагiчны, у шырокiм сэнсе, падыход да месца i ролi чалавека ў прыродзе i грамадстве. Горад разглядаўся як культурная экасiстэма, у якой культурныя i прыродныя кампаненты звязаны памiж сабой прынцыпам самазахавання i самаабнаўлення. Ландшафтнаму атачэнню горада прыдавалася асобая каштоўнасць, як крынiцы эстэтычнага ўспрыняцця, як аб'ектам, што фiксуюць прасторавую структуру горада. Адным з падмуркавых прынцыпаў экамузея з'яўляецца вяртанне ў жывое асяроддзе згубленых з'яў i элементаў культуры. Першым крокам на шляху музеефiкацыi стала для запаведнiка стварэнне музея "Млын". У 1994 годзе пачалi "дыхаць" сапраўдныя кавальскiя мяхi і інш. Значнай грамадскай акцыяй, якая мела ў горадзе пэўны рэзананс, стала арганiзацыя запаведнікам ў вераснi 1989 года экалагiчнага мiтынгу. Сёння запаведнiк "Заслаўе" бярэ актыўны ўдзел у жыццi горада. Гэта -- падрыхтоўка i правядзенне агульнагарадскiх фальклорных свят, распрацоўка сумесных адукацыйных праграм з настаўнікамі школ, правядзенне традыцыйных тыдняў "Музей -- дзецям", дэманстрацыя ў школах выставак з фондаў, сумесная праца над энцыклапедычным даведнiкам па гiсторыi горада, удзел у гарадскiм радыёэфiры, пабудова гiстарычнай экспазiцыi.