Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ХХ ст..ppt
Скачиваний:
0
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
4.71 Mб
Скачать

Культура ХХ ст.

Культура ХХ ст.

Ужо ў канцы XIX ст. у еўрапейскім мастацтве паўсталі навацыі, якія сталі прадвеснікамі шматлікіх новых плыняў у літаратуры, жывапісе, музыцы, архітэктуры ХХ ст. Прадстаўнікі новага мастацтва (мадэрна) у першую чаргу супрацьпастаўлялі сябе акадэмізму і класіцызму.

У ходзе змены каштоўнаснай арыентацыі яны адмаўлялі духоўныя і маральныя абсалюты, абвяргалі эстэтычныя ўяўленні аб тым, што прыгожа і што пачварна, шукалі новыя метады мастацкага выказвання.

Мадэрн

Укультуралогіі гэта паняцце ўспрымаецца як сінонім навацыі: культурныя змены ў адпаведнасці з густамі і патрабаваннямі часу.

Уеўрапейскім мастацтве гэта стыль к.XIX - пач. XX стст. у якасці новага сучаснага мастацтва супрацьпастаўляе сябе акадэмізму і класіцызму, быў арыентаваны на рацыянальнасць, эфектыўнасць чалавечай дзейнасці.

Мадэрн

Яго адметнымі асаблівасцямі з'яўляецца адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, «прыродных» ліній, цікавасць да новых тэхналогій (напрыклад у архітэктуры), росквіт прыкладнога мастацтва.

Мадэрн імкнуўся спалучаць мастацкія і ўтылітарныя функцыі твораў, уключыць у сферу прыгожага ўсе сферы дзейнасці чалавека.

Архітэктура мадэрну

Імкненне да стварэння адначасова і эстэтычна прыгожых, і функцыянальных будынкаў. Вялікая ўвага надавалася не толькі вонкаваму выгляду будынкаў, але і інтэр'еру, які старанна прапрацоўваўся. Усе канструктыўныя элементы: лесвіцы, дзверы, слупы, балконы - мастацка апрацоўваліся.

Віктар Орта, Эктар Гімар, Антоні Гаўдзі.

Антоні Гаўдзі

Выяўленчае мастацтва мадэрну

Жывапіс: Герда Вегенер,Станіслаў Выспяньскі, Морыс Дэні,

Густаў Клімт,Фернан Кнопф, Альфонс Муха, Бакст, Врубель, Бенуа. Скульптура: Францішак Білек, Агюст Радэн, Арыстыд Майоль, Жорж Мінне.

Радэн Клімт «Пацалунак», «Пацалунак»

Мадэрнізм

Мадэрнізм – агульная назва розных напрамкаў і школ філасофіі, мастацтва, літаратуры ХХ стагоддзя, прадстаўнікі якіх адмаўлялі традыцыйныя формы мінулага і класічную эстэтыку, дыстанцыяваліся ад іх, абапіраючыся ў асноўным на дапушчальную ўмоўнасць, эксперыментатарства, абстрактнае мадэляванне і канструяванне, пошук новых каштоўнасцяў і ісцін. Для ўсіх мадэрнісцкіх кірункаў характэрны прыярытэт навацыі перад

традыцыяйАсноўныя. тэндэнцыі еўрапейскай культуры Новага часу:- Асноўныя

тэндэнцыі еўрапейскай культуры Новага часу:-

Разнавіднасці мадэрнісцкіх плыняў у еўрапейскім мастацтве:

-Абстракцыянізм;

-Абсурдызм;

-Акмеізм;

-Дадаізм;

-Імажызм;

-Імажынізм;

-Кубізм;

-Сімвалізм;

-Фавізм;

-Футурызм;

-Школа "патоку свядомасці»;

-Экспрэсіянізм і інш.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры