- •16. Эвалюцыя вкл ад адзінаўладдзя да саслоўна- прадстаўнічай
- •27.Сацыяльна-эканамичнае жыццё у вкл: Аграрная рэформа 1557г. И яе асноуныя выники.
- •36. Народнiцкi I сацыял-дэмакратычны рух у Беларусi ў другой палове 19 ст. – пачатку 20 ст.
- •37. Рэвалюцыя 1905-1907гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917г. У Беларусi. Беларускi нацыянальны рух и яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку 20ст.
27.Сацыяльна-эканамичнае жыццё у вкл: Аграрная рэформа 1557г. И яе асноуныя выники.
У XVI — першай палове XVII ст. аграрная рэформа замацавала ў Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, новую сістэму гаспадарання. Рэформа праводзілася на дзяржаўных землях. Асноўным дакументам рэформы была «Устава на валокі», падпісаная вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам у 1557 г. (рэформу часам называюць «валочная памера»).
Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:
1) рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;
2) рост матэрыяльных патрэб двара;
3)«рэвалюцыя цэн» у Еўропе, павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.
Мэтаю рэформы было павелічэнне даходаў дзяржавы шляхам змянення і ўдасканалення пазямельных адносін: пераходу ад сістэмы спагнання падатку з сям'і да сістэмы спагнання падатку з зямлі, у залежнасці ад яе колькасці і якасці.
Сяляне супраціўляліся рэформе, таму што падаткі іх павялічваліся і абмяжоўвалася воля. Формамі супраціўлення сталі адмовы прымаць валокі, скаргі, уцёкі, нават узброеныя выступленні. Землеўладальнікі таксама выкарыстоўвалі розныя формы барацьбы з непакорнымі: ад штрафаў да смяротнай кары.Абагульняючы, вынікі рэформы, можна выдзеліць наступныя:рост даходаў скарбу і феадалаў;пераход ад падворнага да пазямельнага падаткаабкладання сялян; "укараненне перадавой агратэхнікі — трохполля і павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай працы; разбурэнне сялянскай абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі, пераход сялян у гэтым рэгіёне да падворнага землекарыстання;5) запрыгоньванне сялян;6)канчатковае афармленне феадальнай саслоўнай карпаратыўнасці (саслоўяў шляхты, сялян, мяшчан, духавенства са сваімі правамі і абавязкамі);7)развіццё гандлю і таварна-грашовых адносін.
28. Сацыяльна-палитычнае развиццё Беларуских гарадоу.МАГДЭБУ́РГСКАЕ ПРА́ВА — феадальнае гарадское права, склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у ХІІ-ХІІІ ст.Магдэбургскае права мела ўніверсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з'явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць.. 3 XIV ст. Магдэбургскае права пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і інш. дзяржаўных службовых асоб. У ліку першых Магдэбургскае права ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна (1391 няпоўнае, 1496 поўнае), Трокі (1409), Слуцк (1441), Высокае (1494), Полацк (1498), Мінск (1499), Браслаў (1500), Навагрудак (1511), Барысаў (1563) і інш. Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. Граматы на Магдэбургскае права дзяржаўным гарадам выдавалі вялікія князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гарадам — уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве вялікія князі. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775, у Мінскай — у маі 1795, у заходняй Беларусі — у снежні 1795.
29.Рамяство и гандлевыя сувязи падчас знаходжання беларуских зямляу у складзе РП. Мануфактурная вытворчасць. Эканамічнае і юрыдычнае становішча сялян.Пасля рэформы сялянскае саслоўе зрабілася больш сацыяльна аднародным. Характэрным адрозненнем яго маёмаснага стану пасля рэформы 1557 г. і ўступлення ў сілу Статута 1588 г. зрабілася поўная асабістая залежнасць ад уладальніка. Прававое становішча ўсіх катэгорый сялян характарызавалася іх палітычным бяспраўем, абмежаванай праваздольнасцю, павышанай крымінальнай адказнасцю. Ім забаранялася займаць пасады ў дзяржаўным апараце. Іх удзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі справамі, правам на падачу ўраду чалабітных на незаконныя дзеянні адміністрацыі, правам голаса ў абшчыне, права грашовагандлёвых аперацый. Асноўнае абмежаванне правоў сялян заключалася ў адмаўленні права ўласнасці на зямлю. За забойства селяніна гаспадар нёс крымінальную адказнасць. Прыгонных сялян дазвалялася прадаваць іншаму ўладальніку, але выключна з зямлёй і сумесна з астатнімі членамі сям’і.У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была прадпрынята спроба юрыдычнага і сацыяльнаэкнамічнага паляпшэння становішча сялянства, але яна не прынесла станоўчага выніку. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі іх становішча зрабілася яшчэ горшым.
У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Гарады з’яўляліся цэнтрамі вытворчасці рамесных вырабаў і гандлю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя функцыі. У кожным з буйнейшых гарадоў – Полацку, Магілёве, Віцебску, Берасці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне гандлёвых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рынкаў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, скуры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За межы РП, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Ус Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамеснікі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу. Але ўладальнікі самi не выраблялi прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i наймітаў (рабочых). Падругое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэрнай прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзенскай суконнай мануфактуры кожны з наймітаў выконваў даручаную яму аперацыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фарбаваў яго і інш. На Беларусi такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што большасць з іх (вотчынныя мануфактуры) належала феадалам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя.
30.Уключэнне беларускіх зямель ў склад Расійскай імперыі…Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Ўкраіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь. Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіёну як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлёвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць.У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццё, а палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ў усходнім накірунку. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі вядзе свой пачатак ад абвяшчэння 24 сакавіка 1794 г. Кракаўскага акта паўстання. У ім былі вызначаны асноўныя мэты паўстанцаў: пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба за поўную суверэннасць Рэчы Паспалітай, аднаўленне яе ў межах 1772 г., вяртанне рэфарматарскіх рашэнняў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Лозунг паўстання — «вольнасць, цэласць, незалежнасць» — стаў таксама лозунгам касцюшкаўцаў і на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.
31. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель і Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі.У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе. На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама раводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.
32. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы у Расійскай імперыі. Адмена прыгоннага права (1861 г.) Адным з яскравых паказчыкаў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы было нарастанне сялянскага руху. Калі ў першай трэці ХІХ ст. З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У сельскай гаспадарцы ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў. адбылося 46 буйных сялянскіх хваляванняў, то ў другой трэці, – больш за 90. Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча. Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла селяніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам значна завышанай цане.
33. Шляхi развiцця капiталiстычных адносiн. Спецыфiка прамысловага перавароту ў Беларусi. Будаўнiцтва чыгунак. Фармiраванне пралетарыяту i буржуазii. Узнiкненне iндустрыяльнага грамадства ў другой палове 19ст.Вызваленне з-пад прыгону памешчыцкага сялянства стварыла рынак свабоднай рабочай сілы. За кошт беззямельных і малазямельных сялян, якія пакiдалi веску, a таксама збяднелых рамеснiкаў папаўняўся рабочы клас. Грошы за зямлю, атрыманыя памешчыкамi ў вынiку выкупной аперацыi, сталi асновай капiталу, выкарыстанага для стварэння i пашырэння прадпрымальнiцтва. Павялiчэнне попыту вескi на прамысловыя тавары – ад баваўняных тканiн да сельскагаспадарчых машын, - а таксама будаўнiцтва чыгунак абумовiлi хуткi рост рынку збыту прамысловай прадукцыi. Такiм чынам, свабодныя рабочыя рукi, наяўнасць капiталу i рынку стварылi ўмовы для паступовага станаўлення капiталiзму. Ен уяўляў сабой грамадскi лад, заснаваны на прыватнай уласнасцi, тавaрна-грашовых адносiнах, выкарыстаннi вольнанаемнай рабочай сiлы.Асаблiвасцю развiцця прамысловасцi Беларусi ў другой палове 19 ст. была яе шматукладнасць, пры якой суiснавалi рамесныя майстэрнi, мануфактуры i заводы. Яны належалi да розных эканамiчных укладаў: феадальнага i капiталiстычнага. У Беларусi пераважалi дробныя и сярэднiя фабрыкi i заводы з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Другой асаблiвасцю прамысловасцi Беларусi была яе прывязанасць да сельскай мясцовасцi. У 1900г. 2/3 фабрык и заводаў знаходзiлiся ў мястэчках i маентках. Размяшчэнне прадпрыемстваў паблiзу крынiц сыравiны i таннай рабочай сiлы было выгадна капiталiстам, бо давала магчымасць пры мiнiмальных затратах атрымлiваць вялiкiя прыбыткi.Прамысловасць Беларусi спецыялiзавалася на апрацоўцы прадукцыi мясцовай сельскай гаспадаркi, лясной i мiнеральнай сыравiны. Найбольш развiтымi былi земляробства, жывелагадоўля, дрэваапрацоўка, якая развiвалася хуткiмi тэмпамi.
Прамысловы пераварот уключае ў сябе два бакi: тэхнiчны – замена ручной, мануфактурнай вытворчасцi машыннай, фабрычна-заводскай i грамадскi – замена прымусовай працы вольнанаемнай i фармiраванне буржуазii ды пралетарыяту. Пралетарыят уяўляў сабой клас наемных рабочых, якiя былi пазбаўлены ўласнасцi на прылады працы. Адзiнай крынiцай яго iснавання з’яўляўся продаж сваей рабочай сiлы ўладальнiку прадпрыемства за вызначаную плату.
Пераход да машыннай вытворчасцi адбыўся ў Беларусi у 1880-1890-я гг. першапачаткова ў дрэваапрацоўчай i металаапрацоўчай галiнах. Ен праходзiў замаруджана i завяршыўся ў пачатку 20ст., калi ў асноўных сферах вытворчасцi машынная тэхнiка выцеснiла ручную працу, а вадзяное кола было заменена паравым рухавiком. Укараненне на прадпраемствах машын патрабавала квалiфiкаванай рабочай сiлы. Галоўнай крынiцай яе фармiравання сталi былыя прыгонныя сяляне, майстравыя работнiкi мануфактур i рамеснiкi. Асаблiвасцю рабочага класа ў Беларусi была яго моцная прывязанасць да сельскай гаспадаркi. Буржуазiя як клас фармiравалася з купецтва, уладальнiкаў мануфактур, мяшчан, заможных рамеснiкаў, а пасля 1861г. – галоўным чынам за кошт заможнага сялянства.Развiцце гаспадаркi ў Беларусi непасрэдна залежала ад узроўню развiцця шляхоў зносiн. Аднак рачныя i шашэйныя шляхi зносiн не задавальнялi патрэб капiталiстычнага рынку. Яму ў наiбольшай ступенi адпавядаў у той час чыгуначны транспарт. Першая чыгунка – участак Пецярбургска-Варшаўскай магiстралi – прайшла праз Беларусь у 1862г. З пабудовай Рыга-Арлоускай, Маскоўска-Брэсцкай, Лiбава-Роменскай, у 1880-я гг. Палескай i Пецярбургска-Адэскай чыгунак iх даўжыня на тэрыторыi Беларусi склала 3000км. Чыгуначная сетка на тэрыторыi Беларусi была адной з самых густых у Расiйскай iмперыi.
34.Расiйскi шлях палiтычнай мадэрнiзацыi. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст., асаблiвасцi iх правядзення ў Беларусi.Прычыны скасавання прыгоннага права былi наступныя: сацыяльна-эканамiчная адсталасць Расii, незацiкаўленасць сялян у вынiках працы, ваенна-тэхнiчная адсталасць Расii, паражэнне ў Крымскай вайне, жаданне ўрада прадухiлiць сялянскi бунт шляхам рэформы. Адмена прыгоннага права ў Расii стала сведчаннем працэсу мадэрнiзацыi, звязанага з пераходам ад феадальных да буржуазных адносiн. Прыкметай мадэрнiзацыi з’яўляюцца ўрбанiзацыя (рост гарадоў i гарадскога насельнiцтва), iндустрыялiзацыя (развiцце прамысловасцi i пераход ад ручной да машыннай працы), дэмакрацiзацыя (удзел у кiраваннi краiнай усiх пластоў насельнiцтва, роўнасць перад законам), рост ведаў i развiцце адукацыi i навукi. Аграрная рэформа Аляксандра 2 садзейнiчала пераходу ад феадальнага да капiталiстычнага ўкладу.19 лютага 1861г. Аляксандр 2 падпiсаў Манiфест, па якiм сяляне атрымлiвалi асабiстую вольнасць i пэўныя грамадзянскiя правы, якiя карэнным чынам знянiлi iх становiшча. Сярод гэтых правоў былi наступныя: самастойна распараджацца сабою i сваей маемасцю, засноўваць прамысловыя i гандлевыя прадпрыемствы, звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы i суд, паступаць на службу цi ў навучальную ўстанову, запiсвацца ў саслоўi мяшчан цi купцоў.Свае надзелы сяляне павiнны былi выкупаць ва ўласнасць. Але грошай для гэтага ў iх не было. Тым больш што i цана зямлi была значна завышана. 20% неабходнай сумы сяляне плацiли памешчыку, а астатнiя 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне абавязаны былi на працягу 49 гадоў выплацiць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку.У 60-70-я гг. былi правядзены буржуазныя рэформы. Ваенная рэформа ўводзiла замест рэкруцкай сiстэмы камплектавання армii ўсеагульную воiнскую павiннасць. Земская рэформа прaдугледжвала стварэнне земстваў (выбарных органаў для кiравання ў губернiях). На тэрыторыю Беларусi закон аб земствах не распаўсюджваўся ў сувязi з тым, што царскi ўрад пасля паўстання 1863-1864гг. не давяраў мясцовым памешчыкам. На Беларусi земская рэформа была праведзена толькi ў 1911г. Было пазбаўлена права на выбарнае самакiраванне мясцовае дваранства з-за значнай перавагi ў iм палякаў, якiм царскi ўрад не давяраў пасля паўстання 1863-1864гг. У вынiку судовай рэформы суды сталi ўсесаслоўнымi, адкрытымi i незалежнымi ад урада. Уводзiлiся прысяжныя засядацелi i адвакаты. У Беларусi судовая рэформа пачалася пазней, чым у расiйскiх губернях, з увядзення ў паветах мiравых судоў, якiя не выбiралiся ў сувязi з адсутнасцю земстваў, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Пазней, чым у Расii, пачалася i гарадская рэформа. Згодна з ей у гарадах стваралiся выбарныя органы гарадскога самакiравання на аснове маемаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалi ўдзел толькi плацельшчыкi гарадскiх падаткаў, якiя валодалi маемасцю на пэўную суму грошай.Адкрываючы шлях для развiцця капiталiзму i станаўлення буржуазнага грамадства, буржуазныя рэформы 60-70гг. 19ст. не закранулi асноў самадзяржаўнай улады, не лiквiдавалi саслоўную i нацыянальную нераўнапраўнасць насельнiцтва.
35. Шляхецкiя паўстаннi i iх уплыў на палiтыку самадзяржаўя ў беларускiх губернях. Паўстанне 1830-1831гг. Паўстанне К.Калiноўскага 1863г.Паўстанне пачалося ў лiстападзе 1830г. у Варшаве. Яго кiраўнiкi паставiлi сабе за мэту адрадзiць Рэч Паспалiтую ў межах 1772г., гэта значыць аднавiць тую дзяржаву, якая б уключала не толькi польскiя землi, але i тэрыторыю Беларусi. У Беларусi гэта падтрымалi многiя польскiя памешчыкi, каталiцкае духавенства, дробная беззямельная шляхта. У 1831г яны сталi ўтвараць паўстанцкiя атрады. Беларускiя сяляне i гарадскiя нiзы не падтрымалi паўстанцаў. Таму рускiя войскi ў кароткi тэрмiн разграмiлi паўстанцкiя атрады. У жнiўнi 1831г. мiр у Беларусi быў адноўлены. Найбольш актыўныя ўдзельнiкi паўстання былi пакараны. У памешчыкаў-паўстанцаў былi канфiскаваны маенткi. У 1863 г. на Беларусі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царызму. Кіраўніком яго быў 25-гадовы Кастусь Каліноўскі. Адменена прыгоннага права вызвала незадаволенасць сялян. У нацыянальна-вызваленчым руху намецілася 2 плыні:1. Белыя (буржуазна-памешчыцкая плынь) выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., захаванне памешчыцкага землеўладання.2. Чырвоная (дэмакратычная плынь) выступалі за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, права беларусаў, літоўцаў, украінцаў на самавызначэнне, рэвалюцыйную барацьбу з самадзяржаўем. Гэту плынь узначальваў К. Каліноўскі.Летам 1862 г. са сваімі аднадумцамі ён пачынае выдаваць рэвалюцыйную газету на беларускай мове «Мужыцкую праўду», адрасаваную сялянам. К Каліноўскі імкнецца прыцягнуць сялян да паўстання за волю, зямлю і народаўладдзе. Да лета 1863 г. выйшла 7 нумароў газеты. У лютым 1863 г. былi створаны паўстанцкія атрады. На 70% яны былі шляхецкімі. Сялян налічвалася толькі 18%. Каб прыцягнуць на свой бок сялян, царскія ўлады знізілі выкупныя плацяжы і адмянілі часоваабавязанае становішча сялян на Беларусі. У ходзе паўстання на тэрыторыі Беларусі адбылося 46 баёў і баявых сутычак з царскімі войскамі. У маі 1863 г. на падаўленне паўстання на Беларусі і Літве быў накіраваны віленскі генерал - губернатар М. Мураўёў. Жорсткімі рэпрэсіямі ён прымусіў «белых» адмовіцца ад паўстання. К. Каліноўскі ж стаяў на чале паўстанцаў да канца, але дабіцца перамогі ў ходзе барацьбы не змог. К верасню 1863 г. паўстанне было задушана. 128 чалавек было пакарана смерцю.К. Каліноўскага арыштавалі ў студзені 1864 г. у Вільні, дзе ён хаваўся пад імем настаўніка Ігната Вітажэнца. У турме ён напісаў і перадаў на волю 3 пісьмы да свайго народа - «Пісьмы з-пад шыбеніцы». У іх ён яшчэ раз пацвердзіў свае погляды на самавызначэнне Беларусі. 22 сакавіка 1864 г. у Вільні К. Каліноўскі быў павешан.
