Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi_shpory_vse.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
21.09.2022
Размер:
408.58 Кб
Скачать

1.Металагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перадызацыя. фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучення гісторыі. Перыдызацыя пачылася з з'яулення нашага чалавека. 1. Перыяд 100000 да н. э. – 10 тыс н э старажытны камены век. 2. Пер 5 д – сярэдневечча - мезавік. 3 пер 5т г да н э – 2т г да н э – неаліт – новы камены век. 4 пер 2т г да н э – 7 стагодзяў да н э – бронзавы век .5 пер 7 стагодзе да н э – 8 стагодзе н э жалезный век. 6 пре 8 стагодзе нэ – 18 лютага 1861 год – феадальны лад. 7 пре 1861-1917 гады – капіталістычны лад. 8 пер 1917- 1991 годы сацыялістычны лад. 9 пер 1991 -2012- развіцё сувенернай рэспублік беларусь. Осноўные ф –цыі гісторыі рб : пазнавальная, выхаваўчая і прыкладная (вопыт). Фармацыйны падыход распрацаваў

К. маркс на 5 фармацый : першабытны, рабаЎладанны, феадальны, капіталістычны, сацыалістычны . мае шмат хібаў. Пагэтаму была вырашана прыйсці да цывілізацыйнага падхода.

2. Прадмет вывучення гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рыгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Прадмет – навука мінуым і сучасным , аб людзях, якія дзейнічаюць у часе і прасторы. Прадмет – гістарычныя падзеі, якія адбываюцца са старажытных часоў да нышых дзен. Задачы: 1. Выяуленне заканамернасцей, тэнденцый і перспектыў сац. Экан.,паліт. І культурнага развіцця бел зямель. 2. Вывучэнне палітычных, эканамічных , сацыяльных і культурных працессаў са старажытных часоў да нашых дзен. Фарміраванне логікі і стылю гістарычнага мышлення. Да гістарычных навук адносяцца этнаграфія і археалогія. Летапісцы(пракопій кесарыйскі) апісывалі дзеянні сваяго кірауніка. Гэта было суб’ектыўнае апісанне. Аб’ектыўны – незалежычы ад нас – падыход, які характыразаваўся па іхнему (богу). Усё ад боскага промыслу.

3. Айчыйныя гістарыяграфічные школы. польская – разглядала сваі інтарэсы. Лічыла, што нашай часцы ліцвінаў быть не далжно(сянкевіч ). Расійская – пасля 3 раздзелу рэчы паспалітай. Бел называлі паўночна- рускім краем Расіі. Савецкая пасля 1917 г – разглядалася як сатаўная частка СССР моцна ідылязавана (Купала, Колос,Луцкевіч , Цетка, Уласаў. 1991 Беларуская суверенная – Штыкаў, Становіч, Ткачоў.

4. крыніцы вывучэння гістрыі Беларусі. .”нарысы гісторыі Беларусі “ 1і 2 частка пад радакцыяй Мікалая Касцюка., “гісторыі Беларусі ў кантэсце міравых цывілізацыйСакавік, Цуба “1 міравая вайнаіайчыйная вялікая вайна”, галубовіч і бохангісторыя беларусі” , коўкі “”гісторыя беларусі” , часопісы : беларуская думка, беларускі гістарычны часопіс, веснік палекага дзяржаўнага ўніверсітэта(грамацкі)

5. Матырыяльная і духоўная культура першабытнага грамацства. Першыя людзі з’явіліся прыкладна 3,5 млн. гадоу назад у Паўнўчная Афрыцы і Зах. Азіі (малай). У другой палове 4 тысячагоддзя за н. э. З’яуляюцца першыя дзяржавы паміж рэк Тыгр і Еўфрат (месапатамія). Пісьменность- ахмадская(вавілонская і асірыйская) 3000 на н.э.

Вавілонская дынастыя- саздалі амараты ( пачатак 3 тысысячагоддзя да н.э.) – першы правіцель Хаммурапі – іздаў перш. Законы ; нардук – бог вавілона; амур ганіпал – стварыў першую бібліятэку. Асірыя (ваенізіраванная дзяржава)- першыя калесніцы. Падпарадкавала Егіпет . Ніківія слаліца Асірыі. Арамейская мова – самая распаўсюджанная мова. Шумеры – ізабрелі пісменасць.

6. прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Тэрыторыя Беларусі ў старажытных геапалітычных ўмовах(4 тысячагоддзе дан.э. – 9 ст. н.э.). першыя людзі на тэр Бел З’явіліся 100- 35 тыс г да н.э. на поудні Бел – неандэртальцы. Свяцілавічы і адзінавічы.- 2 станкі заснованныя неандэртальцамі. Знікаюць беслядоўна прыходзяць – краманьёнцы. Іх стаянкі: Юравічы і Бердыж (гом. Воб калінкавічы). У пінскім р-н стаянка Камель, Стлінскі р-н – хатомель, Іванаускі р-н –Моталь, Кобрынскі р-н – камень, г Брест – Бярэсце. Асля краманеўцаў з’яўляюцца аграфінскія плямены (Віцебская вобл і частка Мінскай) 4 тыс г да н..э. Герадот з херсона даплыў па Дняпру да Гомеля. С 5 ст н.э. –крывічы – Вісла і Прадзіма. Палачанне – полацк 862 г і ўтварылі полацкае княцтва. Дрыгавічы- днест дунай прыйшлі на балоцістыя недры, аселі і існавалі горад Турау 980 годдзе. Радзімічы прычарнаморскі р-н Сож і Днепр – гомель і чачэрск.Прысвойваючая гаспадарка- людзі бралі ўсё гатовае ад прыроды( паляванне, рыбалоўства, збірательства). Вытворчая гаспадарка- людзі самі стваралі умовы для дзейнасці ( жывелагадоўля, зямляробства). 100 000 г таму – 9 ст н.э. першаб- абшчынны лад ( каменны век 35 тыс – 3 т да н э ) – мацярынскі род. Панеаліт- здабычча агню, будаванне жылля, спажывецкі від гаспадаркі. Мезаліт з’яўленне лука, стрел, зенецёркі,прысвайваючая гаспадарка. Неаліт- востракаменны глінянны посуд, сакера , матыка, серп. Бронзавы- склалася падсечна – агнявое земляробства ( высякалі, спальвалі лясы), з’яв пласкадонны посуд. Жалезны век- суседскі род – навыч дабывать жал руду, выплаўлялі яе ў сырыдутных домніцах. У зеляробствы выкарысоўвалі ралу і саху. Пачынаецца будауніцва умацаванных паселішч ( гарадзішчы).

7 пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славяналізацыя балтаў. Першыя звесткі пра славян адносяць да I–II ст. У ІІ-ІУ стагоддзях пад уздзеяннем «вялікага перасялення народаў» славяне з захаду сталі рассяляцца па Ўсходняй і Паўднёвай Еўропе. Аб іх з’яўленні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі так званай пражскай культуры. У VІ –VІІ ст. асноўнай тэрыторыяй іх пражывання быў басейн Прыпяці. У VІІІ–ІХ ст. у выніку каланізацыі славян тэрыторыі пражывання балтаў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфарміраваліся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну сучаснай Беларусі – ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны. Радзімічы пражывалі паміж Дняпром і Дзясной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Крывічы засялялі поўнач Беларусі і выходзіўшыя за яе межы раёны сучасных Пскоўшчыны і Смаленшчыны). Мова і культура крывічоў з’яўляліся славянскімі.

на апошнім этапе першабытнаабшчыннага ладу насельніцтва Беларусі перайшло да вытворчай гаспадаркі і адпаведнай сацыяльнай арганізацыі, стварыўшы перадумовы для ўзнікнення дзяржавы і фарміравання адзінай усходнеславянскай супольнасці.

8.фарміраванне раннекласавага грамацтвана бел землях. Грамацкі лад усходніх славян у 8-9 ст.ст. Згодна формамі ўласнасці ў усходніх славян, у тым ліку і на землях сучаснай Беларусі, у раннім сярэднявеччы склалася наступная сацыяльная структура. Асноўнымі класамі становяцца феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Большасць сялян складалі абшчыннікі, якія былі свабоднымі, вялі сваю гаспадарку, але былі абавязаны ўносіць у карысць

органаў кіравання пэўную даніну і выконваць шэраг павіннасцей. З развіццём феадальных адносін, калі з’явілася вотчынная ўласнасць, частка сялян трапіла ў эканамічную залежнасць непасрэдна да феадалаў або плаціла даніну царкве і манастырам. Гэтых асабіста свабодных сялян абшчыннікаў называлі смердамі. Былі таксама смерды, якія часткова страцілі сваю асабістую свабоду. Іх называлі закупамі. Акрамя закупаў, часткова залежнымі былі і радовічы,

якія заключалі дагавор – “рад” і на гэты тэрмін пераходзілі ў поўную залежнасць. Існавалі таксама і халопы, гэта значыць, поўнасцю залежныя людзі, фактычна, рабы. У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Асноўную масу гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі, але пануючае палажэнне займалі купцы, заможныя гаражане, царкоўная вярхушка. У VII - IX стст. ва ўсходніх славян ішоў працэс раскладання рода-племяннога ладу: пераход ад родавай абшчыны да суседскай. У радавой абшчыне ўсе яе члены з'яўляюцца сваякамі - членамі аднаго роду. Яны вядуць гаспадарку разам і сумесна валодаюць маёмасцю. У суседскай абшчыне аснову супольнасці складае не крэўнае сваяцтва, а блізкасць пражывання. Суседзі вядуць гаспадарку індывідуальна, пануе прыватная ўласнасць. Разам з тым, фактычна члены суседскай абшчыны, як правіла, з'яўляюцца сваякамі. Супольнікаў жылі ў асобных дамах - полуземлянках, разлічаных на адну сям'ю. Прыватная ўласнасць ўжо існавала, але быдла заставаўся ў агульным валоданні, няроўнасці ўнутры абшчын яшчэ не было.Вылучылася рода-племянная ведаць - правадыры (кнезы, князі) і старэйшыны. Яны атачалі сябе дружынамі, то ёсць ўзброенай сілай, не якая залежыць ад волі народнага сходу і здольнай прымусіць радавых супольнікаў да падпарадкаванню. Такім чынам, славянскае грамадства ўжо падыходзіла да ўзнікнення дзяржаўнасці.

14. барацьба з Тэўтонскім ордэнам. Грунвальдская бітва яе значэнне. Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў. У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г. Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу.

9 станаўленне раннефадальных дзяржаў утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі: Кіяўская Русь, Полацкае, Тураўская княцтвы, іх узаемаадносіны; барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў Грамадскі лад славян у VIІVIII стст. уяўляў сабой пераход ад ваеннай дэмакратыі да класавай супольнасці з элементамі палітычнай улады ў асобе народнага сходу, вярхоўнага правадыра і савета старэйшын. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю, які абіраў вярхоўнага правадыра. У сваю чаргу ён абапіраўся на родаплемянную знаць і воінаўдружыннікаў.Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ў сваім развіцці прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Яны былі аб’яднаны не столькі сваяцкімі адносінамі, колькі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі.Утварэнне адзінай дзяржавы ва ўсходніх славян звязваюць з варажскім племенем «русь», якое, было запрошана славенамі, крывічамі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак.

Русь як адзіная дзяржава ўсходніх славян узнікла ў ІХ ст. У працэсе ўсебаковай жыццядзейнасці, спачатку ў гарадах, затым у вёсках адбывалася нівеліроўка племянных асаблівасцяў, далейшая асіміляцыя балтаў і іншых этнічных супольнасцей.. З канца Х ст. па волі Ўладзіміра на пасаду мясцовага князя мог прэтэндаваць толькі яго сын або іншы блізкі родзіч, але ніяк не прадстаўнік тамтэйшай знаці.

На мяжы VIIIIX стст. у басейне р. Палата ўзнікла аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноўгарад і Кіеў.У ХІІ i на пачатку ХІІІ стст. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкскага i Кукенойскага княстваў.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе з 980 г. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным кантакце з Кіевам. Аднак у 50я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск.

10 развіццё феадальных адносін у Заходней Уўропе і ўравень сацыяльна-эканамічнага развіцця бел зямель у перыяд сярэдневечча. У V-VІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ўласнасць дзяржавы (у асобе манарха) і мясцовай знаці. За карыстанне сваімі надзеламі сялянеабшчыннікі былі вымушаны плаціць аброк і апрацоўваць палеткі гаспадара. эканамічныя адносіны абумовілі ўзнікненне асноўных класаў – феадалаў (свецкіх і духоўных) і залежных сялян. Перыяд IX першай паловы XIII стст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Па меры іх узнікнення захоўваўся абшчынны лад. З узнікненнем княжанняў асноўным уладальнікам зямлі зрабілася дзяржава, а першапачатковай формай эксплуатацыі сялянства была даніна з кожнай сялянскай гаспадаркі, якая збіралася князем з дружынай метадам палюддзя. Па шырэнне металургіі і металаапрацоўкі станоўча адбілася на павышэнні прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі, што, у сваю чаргу абумовіла аддзяленне ад яе рамяства і ператварэнне ў самастойную сферу гаспадарчай дзейнасці людзей. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. Месцам іх працы і пражывання стаў новы тып населеных пунктаў – горад. У ліку першых узніклі Полацк (862), Тураў (980), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Гародня (1127) і іншыя, усяго ў ХІІ ст. – 33. З вынаходніцтвам у ІХХ стст. ганчарнага кола выпуск глінянага посуду значна павялічыўся. Развіваліся ткацтва, выраб скур і футра, апрацоўка каменю, дрэва і косці.

У IXXIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходнеславянскімі княствамі. Важнае значэнне для развіцця гандлю ў гэта час меў водны шлях «з вараг у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй. З тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Заходняй Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

11 сацыяльна- эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання вкл. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва вкл. З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча Полацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэ-пасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора. З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза Полацкаму і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш узрасла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў з’яўлялася нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося заваяваць большую частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае развіццё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсут-насць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.

Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ. Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія плямёны былі імі асіміляваны. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культуры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, развітай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся язычніцкім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагародскаму княству свае землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Рымам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Новагародку адбылася яго ўрачыстая каранацыя. Станаўленню Літоўскага княства перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, Галіцка-Валынскае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.

Княжанне Гедымiна (1316-1341) характарызуецца далейшым павелічэннем тэрыторыi дзяржавы. У 1323 г. ён перанёс сталiцу ў Вiльню. У сярэдзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лукомля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Любарта – з валынскай князёўнамі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За ўсе гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла асноўная частка сучаснай Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Сама дзяржава стала звацца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». У склад ВКЛ увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са сталіцай. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

12 . асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ВКЛ. Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова уся зямля ў вкл падзялялася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнаць ад феадалаў, якім ён вымушан быў раздаць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжэскіх зямель. Таму каб павысіць прыбыткоўнасць маёнткаў жымігонт2 аўгуст у 1557г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Цябер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляні сталі ўласнасцю феадала. У 14-16 стст адбываееца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі раманства і гандлю. Галоўным органам адміністацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Суддзі выбіраліся гараджаннамі. Насельніцва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеслінікаў пераселённых феадаламі ў горад. У 14-16стст развіваецца ўнутраны і знешні гандль гарадоў беларусі. Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця беларусі ў 14-16 стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Поўнай уласнасцю феадалаў была “ чэлядзь нявольная”. Яна не вела сваей уласнай гаспадаркі і жыла дварах феадалаў.

З 1445г пачаўся працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў ВКЛ. Сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі. Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніціва. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляні сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Рамеслінікі адной спецыальнасці былі аб’яднанныя ў цэхі.

13.цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў (13-13стст.). крэўская ўнія. У 1382г. польскі кароль, што не меў нашчадна, памёр. Пасля двухгадовых спрэчах польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Полацкім і Літоўскім. У 1385г у Крэвебылі выпрацаваны ўмовы дзяржайна-првавога аб’яднання Літвы і Польшы. 14 жніўня 1385 г было падпісана пагадненне з Польшай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне польскіх феадалаў , каб літоўскі князь Ягайле ажаніўся з дачкой польскага караля Ядзігай. У 1385г на Люблігскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём Ягайлу, які ў выніку шлюбу з Ядзвігай палучыў пасаду польскага караля, пры заключэнні Крэўскага пагаднення ставіліся іншыя ўмовы: ён павінен быў прыняць каталіцкую веру і ахрасціць каталіцва Літву. У тым жа годзе у кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава. Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска- рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. 1392- востраускае пагадненне. Ягайле аддаў Вітауту ВКЛ, а сабе аставіў Польскае княства. 1413- гарадзельская унія- саюз паміж Польшчайі ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам Грудвальская бітва і яе вынікі. У 1406 годзе на нардзе польскага караля Ягайла і вялікага князя літоўскага Вітаўта было прынята рашэнне аб вайне з крыжакамі. Яна адбывалася 1409-1411 гадах і атрымала назву Вялікай. Галоўнай падзеяй вайны сярэднявечча , якая адбывалася 15 ліпеня 1410 года пад Грунальдам (цяперашняе Дуброўна на тэрыторыі суч. Польшы) паміж аб’яднанымі саюзнікамі сіламі польска- літоўска- беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі 48 харугааў баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 коп’яў. Польскае каралеўства выстаўляла 60 харугваў- кіраўнік Ягайла. У аб’яднанным войску былі харутвы э Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя. Войска налічвала каля 40 тыс чалавек. Войска крыжакоў мела больш 30 тыс воінаў у іх было лепшае ўзбраенне, кураваў імі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгенген. Параженне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200- гадовай крыжацкай агрэсіі у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

15.суперніцтва ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай ў 16 ст. Лівонская вайна. З канца 15 ст абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай Дзяржавай. К канцу 15 ст скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русіпад ўладай вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі вялікі князь прэтэндавал на ролю адзінага праваслаўнага гасудара, абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. 1500 г качанткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Ваенная кампанія 1500-1503гг складалася наібольш няўдала для ВКЛ. У 1503 г было заключана перамір’е. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеомскай украіны, Чарнігава- Северскай зямлі , у тыі ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і В іцябскай зямлі. 9 жніуня 1506г ў Вільні памер Аляксандр Казіміровіч . 8 снежня 1506 г Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Ваенная кампанія пачалася з вясну 1506г. Але вырашальнай бітвы і неадбылося. Вайна 1506-1508г скончылася “адвечным мірам” і быў заключаны з Маскве 8 кастрычніка 1508г. Аднак Васілій ІІІ меў на меце захоп Смаленска ў 1514г. Смаленск капіталяваў. У 1537г. было заключанна перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка1542г. яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. 25 гадоў Лівонская вайна (1558-1583), якую вёў за выхад Балтыйскага мора Маскоўскі цар Іван 4. Ён лічыў беларускія землі сваей вотчынай і імкуў вярнуть іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Выхад да Балтыйкага мора закрывалі Польша, ВКЛ, Лівонія (Лівонскі ордэн). Вайна вымусіла ісці да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшай ў мэтах абароны і вызвалення захопленных маскоўскімі вайскамі зямель. У 1558 г маскоўскія войскі распачалі баявыя дзеянні супраць ордэна. Магістр ордэна папрасіў паратунку ў ВКЛ. ВКЛ узяло пад апеку Лівонію – цэнтр баявых дзеянняу бел зямелі. Маскоўскія войскі пайшлі ў наступленне. У 1562г сцен Віцебска, Дуброўні, Оршы . на пачатку зімы 1563г вялікія сілы рускіх раптам рушылі на Полацк. На чале з Іванам 4. Расійская дзяржава ўзнавіла вайну. Мэтай чарговага паходу маскоўскага войская стала авлоданне Менскам і Ноугарадам і Чашнікамі на рацэ Уле вялікакняжацкае войска гетмана Мікалая Радзівіла разграміла абоз баярына Шуйскага. Пачалася пазіцыйная вайна . канец 1570г- пачатак утварэння РП ваенны паход за вяртанне ўсходніх зямель узначальваў кароль Стафан Баторый. Вынікі лівонскай вайны для ВКЛ: 1 саюз з Польшай 2 падрыў эканомічна- палітычнай стабілізацыі дзяржавы.

16. Эвалюцыя вкл ад адзінаўладдзя да саслоўна- прадстаўнічай

манархіі (сярэдзіна хv ст- 1569г). У ХІІІ-пач. ХІV ст. ВКЛ складвалася як

спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь,

або, як ён называўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не

абмяжоўвалася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай.

Першым iнструментам па абмежаваннi улады вялiкага князя стала княская рада. Гарадзельская ўнiя надавала баярству шырокiя палiтычныя правы i нават ставiла вялiкага князя ў залежнасць ад сябе. Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. канчаткова зацвердзiўся яе склад: усе ваяводы i старасты, валынскi маршалак, канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, падскарбi. З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая «пярэдняя» або «старшая» рада, якая праводзiла закрытыя пасяджэннi i абмяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яе ўваходзiла 5 асоб: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскiя, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.

З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ураднiкi запрашалiся паiменна. Так паўстаў новы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай пера-ўтварылася ў больш прагрэсіўную – саслоўна-прадстаўнічую.

17. этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны падмурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжання Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларускіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Устараненне пагрозы крыжацкага і мангола-татарскага заваявання спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага развітому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўсходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла магчымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi беларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзённым ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў.

18. асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа. Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі геаграфічныя назвы ад мясцовага насельніцтва, некаторыя рэлігійныя адметнасці і прадметы матэрыяльнай культуры. У выніку такой асіміляцыі да IX ст. на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы ўтварылася 15 этнічных славянскіх аб’яднанняў– “княжэнняў”. З іх на Беларусі – 3 аб’яднанні: дрыгавічы, радзімічы і крывічы.

Крывічы рассяляліся на поўначы Беларусі. Дрыгавічы насялялі паўднёвыя і цэнтральныя раёны сучаснай Беларусі. Радзімічы насялялі паўднёва-усходнія раёны сучаснай . З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны канцэпцыі паходжання беларусаў.

Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX – пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі А.А.Шахматавым, М.У.Токаравым, Я.І.Карнейчыкам. Яна з’яўлялася пануючай у савецкай гістарыяграфіі, атрымала падтрымку Сталіна. Асноўным палажэннем гэтай канцэпцыі было існаване так званай старажытнарускай народнасці ў межах адзінай старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Існуе таксама дзве выключаючыя адна адну тэорыі паходжання беларусаў – вялікаруская і вялікапольская, складзеныя на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі (канец XIX – пачатак XX стст.). Аўтары гэтых канцэпцый – славянафілы А.Сразнеўскі, А.Сабалеўскі і інш. і палякі Я.Галембоўскі, А.Рыпінскі. Пастулаты гэтых тэорый вельмі падобныя. Адны сцвярджалі, што беларусы – гэта рускія, а беларуская мова – гэта дыялект мовы рускай, але “пашкоджанай” польскім уплывам, другія –наадварот.

Аўтары крывічскай тэорыі – В.Пагодзін, В.Ластоўскі, М.Кастамараў – сцвярджалі, што продкі сучасных беларусаў – гэта крывічы-палачане. Аднак аўтары праігнаравалі ўдзел у станаўленні беларускага этнасу дрыгавічоў і радзімічаў. Гэтую акалічнасць улічылі аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай тэорыі (Я.Карскі, В.Пічэта, М.Доўнар-Запольскі, М.Грынблат). Аднак і тут ёсць недакладнасці: беларуская народнасць склалася значна пазней, чым узніклі этнічныя суполкі крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Да таго ж, аўтары не ўлічылі ўплыву суседзяў-балтаў у фармаванні беларусаў.Аўтары балцкай канцэпцыі Г.Штыхаў і В.Сядоў сцвярджалі, што беларусы з’явіліся шляхам змяшэння славян і балтаў. Але ў выніку гэтых працэсаў утварыліся дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яшчэ больш фантастычная фінская тэорыя паходжання беларусаў. На падставе існавання на Беларусі фінскай тапанімікі (геаграфічныя назвы) аўтар – І.Ласкоў сцвярджаў, што беларусы пайшлі ад змяшэння славян і фіна-уграў. Але фіна-угры былі выцеснены з Беларусі балтамі значна раней, чым тут з’явіліся славяне. Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных працэсаў на Беларусі распрацавана М.Піліпенкам. Яна спалучае выкарыстанне дзвюх этнічных працэсаў – эвалюцыйнага і дыфузійнага. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямён) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X – XI стст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся дыфузійныя працэсы з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з’яўляецца назва тэрыторыі “Белая Русь”.

19. галоўныя гіпотэзы паходжання назвы Беларусь (“ Белая Русь”). Беларусь з цягам часу мела розныя назвы. Беларусь, як (сама)называлася тэрыторыя, якую займае сучасная Рэспубліка Беларусь і землі, дзе жывуць беларусы.

Афіцыйныя назвы:Полацкае княства,Наўгародзкае княства,Вялікае Княства Літоўскае, Літва, Вялікалітва (глядзіце Літва старажытная),Рэч Паспалітая абодвух народаў. Ад 1569, калі заключылі Люблінскую вунію.,Северно-западный край. Ад 1840, калі расейскі цар Мікалай I забараніў іншыя назвы.,Беларуская Народная Рэспубліка, БНР. Дэкляраваная 25 сакавіка 1918.,Літоўска-Беларуская ССР, Літбел.,Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Кастрычнік 1920 году — сакавік 1922 году,Сярэдняя Літва. Ад 1 студзеня 1919 году да 1922 году,Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка, БССР. Ад 1922 да 1991 году,Рэспубліка Беларусь, Беларусь, РБ. Сучасная назва. Ад 1991, калі краіна набыла незалежнасьць пасля распаду СССР.

Неафіцыйныя:Белая Русь — пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнеэўрапейскім навуковым асяродзьдзі ў дачыненьні да розных рэгіёнаў Усходняй Эўропы. З 19 стагодзьдзя прынятая як назва беларускіх тэрыторый. Дала сучасную форму назвы: Беларусь.

20. фарміраванне этнічнай тэріторыі беларусаў у хІV-xv стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу(народнасці).мова – асноўнае і галоўнае любога этнасу. Для бел мовы характерна дзеканне і цэканне. Падобна мова на старажытную. Месяцы і нядзелі адпавядаюць сучастнасць. У другой палове XIII ст на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных зямель пачынаецца працэс фарміраванне беларускай народнасці – гістарычна складзенай устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі улічнай самасвядомасці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваецца амль чатыры стагоддзі і праходзіў пад узденіям шмат якіх фактараў: сацыяльна-эканамічных, палітычных,геаграфічнага, царкоўна- рэлігійнага і інш. Аб’яднанне на працягу XIII- XIVстст раздробленных зямель ў складзе ВКЛ, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да іх тэрытарыяльнай кансалідарнасціі паслужыла штуршком для складанне этнічнай тэріторыі беларусаў тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Этнічная тэрыторыя адпавядала арыялам распаўсюджання асноўных старажытных продкаў беларусаў – літвы, дайновы,яцвягаў, крывічаў, Дрыгавічоў і радзімічаў. Палітычныя , эканамічныя фактары з’являліся “фонам ” , на якой адбывалася фарміраванне і развіцце беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічна інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль, што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель,прывяла да нівеліроўкі мясцовых асблівасцей. У першую чаргу і хутчэй моўныя і культурныя нівеліроўка адбывалася ў гарадах, асабліва ў найбольш значных. Там мацней, чым сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны.

21. візантыйская імперыя, яе геапалітычнае становішча і духоўны уплыў на славян. На Усходзе працэс станаўлення сярэднявечных інстытутаў адбываўся больш павольна, чым на Захадзе. Візантыйская імперыя атрымала сваю назву ад горада Візантыя, куды ў 330 г. імператар Канстанцін I перанёс сталіцу Рымскай імперыі. Новую сталіцу назвалі ў гонар імператара — Канстанцінопаль.

У Візантыі існавала цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне. Важную ролю ва ўмацаванні Візантыйскай імперыі адыграла хрысціянская царква. Вярхоўная ўлада ў Візантыі (заканадаўчая, выканаўчая і судовая) належала імператару. Дарадчым органам пры імператары быў Сенат. Усё свабоднае насельніцтва падзялялася на саслоўі. Вышэйшым саслоўем было сенатарскае. Другая палова IX-X ст. — перыяд стварэння ў Візантыі цэнтралізаванай феадальнай манархіі з моцнай дзяржаўнай уладай. Да XII ст. у Візантыі завяршылася фарміраванне асноўных інстытутаў феадалізму: сяляне ператварыліся ў феадальна-залежных людзей, паступова распаўсюдзілася пронія — форма ўмоўнага феадальнага землеўладання. З другой паловы IX ст. пачаўся пад'ём візантыйскіх гарадоў.У другой палове IX ст. узрос уплыў царквы. Візантыйская царква пачала адстаіваць ідэю раўнапраўя духоўнай і свецкай улады. Скарачэнне сувязяў Канстанцінопаля з Італіяй, з аднаго боку, і рост палітычнай магутнасці Рымскіх Пап на Захадзе - з другога, мелі вынікам раздзяленне адзінай да таго хрысціянскай царквы на заходнюю — каталіцкую і ўсходнюю - праваслаўную. Яны адрозніваліся адна ад адной ужо да таго часу многімі абрадамі, мовай богаслужэння і сістэмай самога кіравання: на Захадзе - Папа і кардыналы, на Усходзе - патрыярхі на чале са сталічным канстанцінопальскім патрыярхам. Разрыў цэркваў адбыўся ў 1054 г. Знешняя палітыка Візантыі ў другой палове IX-XI ст. характарызуецца няспыннымі войнамі з арабамі, славянамі, пазней — з нарманамі. У IX — XI ст. вялікую ролю ў знешняй палітыцы Візантыі сталі адыгрываць узаемаадносіны з Кіеўскай Руссю. Візантыя аказала вялікі ўплыў на развіццё культуры ўсходнеславянскіх зямель. У цэлым у V — X стст. у Заходняй Еўропе і Візантыі адбывалася ўсталяванне феадальных адносін: зямля канцэнтравалася ў вышэйшых слаёў грамадства. Фарміраваўся слой залежнага сялянства, усталёўваліся васальна - ленныя адносіны, зараджаліся дзяржавы. Паралельна ішоў працэс усталявання аднаго з асноўных інстытутаў Сярэднявечча - заходне хрысціянскай (каталіцкай) царквы ў Заходняй Еўропе ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) у Візантыі.

22.Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы – лясоў, рэк, балот – яны зася-лялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлі-гійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб’ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэ-лігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве. Менавіта яно да прыняцця хрысціянства і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную ролю ў культуры ўсходніх славян. Вызначальная залежнасць славян ад земляробства адбілася ў іх вераваннях у існаванне шматлікіх багоў і духаў земляробства, апека-ваўшых поле. Поры года таксама ўвасабляліся ў боствах. Так, Цёця лічылася багіняй лета і звязаных з ім урадлівасці і дабрабыту. Жыцень – боства восені, багацця, ураджаю, гаспадар поля. Зімні бог Зюзя – стары, сівы, барадаты, неабуты, без шапкі, але цёпла апрануты. Такім чынам, у балтаў і славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гаспадарчыя і духоўныя патрэбы.

23. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Хрысціянства з'явілася ў Палестыне ў часы Рымскай імперыі ў асяроддзі беднага габрэйскага насельніцтва. У першыя стагоддзі вернікі збіраліся ў дамах для чытання евангелляў і тайнай вячэры. З цягам часу ў хрысціянскай царквы на першае месца высунуліся абрады, пышныя набажэнствы, стала складацца царкоўная іерархія. На першым Віленскім царкоўным саборы (325 г.) у Нікеі і на другім (381 г.) у Канстанцінопалі быў распрацаваны ў агульных рысах "сімвал веры» - кароткі выклад асноўных палажэнняў хрысціянскай царквы. У знак веры увайшоў дагмат трыадзінства Бога («Бог - бацька», «Бог - сын», «Бог - дух святой») і ўваскрасенне Хрыста. Рымскія імператары прынялі хрысціянства і зрабілі яго дзяржаўнай рэлігіяй. Пасля распаду Рымскай імперыі на дзве часткі рымскі патрыярх, Папа, лічыў сябе першым сярод патрыярхаў. Усходнія (грэцкія) патрыярхі не хацелі падпарадкоўвацца Папе Рымскаму. Адбыўся раскол на дзве царквы: заходнюю, рымска-каталіцкую і ўсходнюю, візантыйскую (праваслаўную), або грэцкую (1054 г.).Ўсходнеславянскія княства прынялі візантыйскую царкву. На Русі з'явілася духавенства, на чале якога стаў мітрапаліт, яму падпарадкоўваліся біскупы. Рускае духавенства заўсёды падтрымлівала свецкую ўладу. Царква атрымала дзесятую частку дзяржаўных даходаў. На Беларусі таксама стала распаўсюджвацца хрысціянства, яго спачатку прымалі вышэйшыя пласты грамадства, а затым і астатнія людзі. У 992 г. была створана Полацкая, ў 1005 г. - Тураўская епархіі. Дабратворным было ўплыў хрысціянства на распаўсюджванне пісьменнасці і адукацыі. Важнымі культурна-асветніцкімі цэнтрамі на тэрыторыі Беларусі сталі манастыры: Тураўскі (Варваринский), Мазырскі (Петрапаўлаўскі і Параскевы), Полацкі (Барысаглебскі). Пры манастырах былі своеасаблівыя майстэрні (скрыпторыі), у якіх перапісваліся Святое пісанне і творы айцоў царквы, патэрыкі і жыцця, візантыйскія хронікі і мясцовыя летапісе. Асноўным жанрам раннесярэднявечнай пісьмовай культуры стала летописание.О распаўсюдзе пісьменства на Беларусі сведчаць надпісы на свінцовай друку полацкага князя Ізяслава, знакамітым крыжы Ефрасінні Полацкай, каменных прасліцы XII ст.

24. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля…У XIV - XVI стст. духоўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага адчувала на сабе моцны ўплыў ідэй Адраджэння. У гэты перыяд у Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, быў росквіт рэнесанснай культуры. Сутнасьць яго ў бурным росце і ўзаемнай ўзбагачэнні культуры еўрапейскіх краін, шырокім вывучэнні і выкарыстанні дасягненняў перыяду антычнасці, ўзнікненні спачатку кірылічныя, а затым і лацінска-польскага кнігадрукавання, пранікненні гуманістычных ідэй у культуру, пэўнай секулярызацыі духоўнага жыцця, распаўсюдзе рэфармацыйных ідэй і рухаў. Прадстаўніком рэнесанснай культуры ў Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551 гг.Крупным укладам у культуру Беларусі з'явілася дзейнасць Сымона Буднага (каля 1530 - 1593 гг.). Ён упершыню выдаў надрукаваныя на беларускай мове «Катэхізіс», «Аб апраўданьні грэшнага чалавека перад Богам», «Пра свецкую ўладу», «Новы запавет». У духоўна-культурным жыцці Беларусі таго часу яркай асобай выступае Кірыла Тураўскі (магчыма, 1130 - не пазней за 1182 гг.). Ён быў высокаадукаваным чалавекам, бліскучым літаратарам, выдатным рэлігійным дзеячам. Захавалася 30 малітваў, восем «словаў», тры павучанні, два канона, напісаных К.Туровским. За выбітнае прамоўніцкаму мастацтва сучаснікі называлі яго «Залатавустам». Па жаданні гараджан і князя Юрыя Кірыл стаў Тураўскім біскупам. Такім чынам, XIV - XVI стст. - гэта яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, сінтэз ренессансово-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

25 Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў РП былі кароль і парламент. Пасада караля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы. Як вышэйшы кіруючы орган сенат (рада) фарміраваўся тэрмінам на два гады з найбольш знатных і ўплывовых прадстаўнікоў духоўных і свецкіх феадалаў, усяго да 150 чал. Больш за 200 дэпутатаў павятовых сеймікаў складалі пасольскую ізбу. Папярэдне абмеркаваныя пастановы аднагалосна прымаліся на агульным пасяджэнні сейма і пасля зацвярджэння іх каралём набывалі сілу закона. Іншая справа, што калі дэпутат, спасылаючыся на права liberum veto, галасаваў супраць, то адхіляўся ўвесь заканапраект. На працягу амаль ста гадоў пасля Люблінскай уніі ВКЛ у палітычнай сістэме РП мела статус самастойнай дзяржавы са сваёй тэрыторыяй, вышэйшымі (генеральны соймік, канцылярыя, трыбунал) і мясцовымі ўладнымі структурамі, заканадаўствам (Статут 1588), дзяржаўнай мовай, войскам, мытняй, скарбам і інш. Але пад уздзеяннем важных падзей (рэфармацыя, утварэнне ўніяцкай царквы, контррэфармацыя і інш.) беларуская шляхта трапляла ў залежнасць ад мясцовых магнатаў. Ёй удалося аднавіць дзейнасць свайго генеральнага сойміка, які збіраўся ў Вільні.

Асноўнай прычынай, якая падштурхнула ВКЛ да збліжэння з Польшчай (Каронай), з’яўлялася Лівонская вайна (1558–1583). Няўдалы для ВКЛ ход вайны абудзіў у асяроддзі яго шляхты ідэю заключэння ўніі з Польшчай у мэтах абароны сваёй краіны. Але польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства ў сваіх мэтах, навязаўшы яго паслам свае ўмовы ўніі. Іх абмеркаванне пачалося 10 студзеня 1569 г. у Люблiне, дзе адкрыўся агульны сейм Польшчы i ВКЛ, а 1 сакавіка большасць вялікакняскіх дэлегатаў, не пагадзіўшыся з польскiм праектам унii, пакiнула горад. У тых умовах палякі дамагліся ад караля акта аб далучэннi Украіны да Польшчы. У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшчалася аб’яднанне Польшчы (Кароны) i ВКЛ у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалiтую (РП) на чале з адзіным манархам Жыгiмонтам II Аўгустам (15691572) і двухпалатным сеймам. Для беларускалітоўскай шляхты ўтварэнне агульнай дзяржавы не адкідвала магчымасці далейшага ўдасканалення ўнутранага жыцця ВКЛ. Так, у 1581 г. тут быў створаны Вышэйшы суд – «Галоўны лiтоўскi трыбунал» і пачалася праца па падрыхтоўцы новага Статута. У лiку распрацоўшчыкаў апошняга былі вiленскi ваявода, вялiкi гетман і падканцлер Леў Сапега, канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

26.Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў.Статут Вялікага княства Літоўскага - вярхоўны закон Вялікага княства Літоўскага , які складаў яго прававую аснову. Першы Статут , які складаецца з 13 частак (282 артыкулаў) быў выдадзены ў 1529 годзе. Статут рэгламентаваў пытанні грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права. Другі Статут быў выдадзены ў 1566 годзе і адлюстроўваў сацыяльна -эканамічныя і палітычныя змены. Трэці Статут быў выдадзены ў 1588 годзе і дзейнічаў на тэрыторыі ВКЛ да поўнай яго адмены ў 1840 годзе. У прэамбуле апошняй канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі Статуты названы прававымі падмуркамі літоўскай дзяржавы.

У Статуце 1588 г., акрамя іншага адбіўся падзел насельніцтва ВКЛ на саслоўі: шляхту, духавенства, мяшчан і простых людзей. Пачатак фарміраванню саслоўнай структуры быў пакладзены яшчэ ў канцы ХІVпершай палове ХV стcт., калі частка літоўскай знаці каталіцкага веравызнання, прыняўшы прывілеі і гербы польскай шляхты (1413) паспрабавала выказаць свой асобы статус у параўнанні з астатнім праваслаўным служылым баярствам. Такім чынам узнікла кансалідаваная сацыяльная група, якая першай заявіла аб сваіх палітычных і эканамічных прыярытэтах і дамаглася ад вялікага князя іх юрыдычнага прызнання. Прывілеем Казіміра 1447 г. усе баяры, у тым ліку, пабратаная з палякамі «шляхта», набывалі асобыя эканамічныя, юрыдычныя і іншыя правы. У 1522 г. вызначылася тэндэнцыя да замацавання існуючай сацыяльнай групы як прывілеяванага саслоўя пад запазычанай у палякаў назвай «шляхта» (szlachta), якая ў сваю чаргу паходзіла ад немцаў – «Geschlecht» (рыцар). Да вышэйшага саслоўя адносілася духавенства хрысціянскага веравызнання, за выключэннем манаства. Акрамя таго, царква ператварылася ў буйнога феадала, якому належалі значныя зямельныя ўладанні і залежнае сялянства.

Соседние файлы в предмете История Беларуси