Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат - Выхаванне грамадзянскай самасвядомасці ў школе.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
47.39 Кб
Скачать
  1. Патрыятычнае выхаванне на ўроках літаратуры

Планамерная работа па патрыятычнаму выхаванню школьнікаў абавязкова дае станоўчыя вынікі, бо маладое пакаленне будзе выхоўвацца не на адмаўленні культуры сваёй краіны і высмейванне гісторыі сваёй дзяржавы, а навучыцца знаходзіць правільныя арыенціры, фарміраваць сістэму адносін да тых ці іншых падзей. Вялікімі патэнцыяльнымі магчымасцямі ў патрыятычным выхаванні валодае літаратура.

Асноўным сродкам прадмета літаратуры з’яўляецца, канечне ж, мастацкі твор. Пачынаючы вывучэнне твораў з 5-га класа, перш-наперш звяртаецца вялiкая ўвага на вывучэнне фальклору. Менавіта ў фальклоры ўвабраны лепшыя рысы беларускага нацыянальнага характару: гэта i выяўленне мудрасці, кемлівасці простых людзей, гэта сцвярджэнне высокіх маральных каштоўнасцей – пpaцавітасці, смеласці, дабрыні i спагадлівасці.

У беларускай літаратуры на сучасным этапе, мабыць, i твора не знойдзеш, дзе б не разглядалася пытанне аб адметнасці i самабытнасці беларусаў. Гэта падкрэсліваецца ў вершаваных творах, якія вывучаюцца у 5 класе, на гэта звяртаецца ўвага i пры вывучэнні сучаснай беларускай пaэзii [4, c. 84].

Выхаванне патрыятычных пачуццяў, любові да роднай природы, да радзімы, захапленне яе краявідамі праз літаратурны твор, шанаванне багатай духоўнай спадчыны cвaix продкаў – гэта таксама нацыянальная ідэя.У выхаванні такіх якасцей дапамагаюць творы У.Караткевіча “Бацькаўшчына”, Р.Барадуліна “Ад cвaix гадоў”, вершы М.Багдановіча, Я.Коласа, Я.Купалы.

Вялікае выхаваўчае значэнне тaкix рыс беларусаў, як шанаванне мудрасці i вопыту бацькоў, удзячнасці, павагі i міласэрнасці да ix мае твор У.Караткевіча “Нямоглы бацька”. А яго “Лебядзіны скіт” з увасабленнем лепшых чалавечых якасцей у вобразе мудрага старца расказвае не толькі пра паходжанне Беларусі, але i падкрэслівае такую рысу характеру, як самаахвярнасць, здольнасць прыняць смерць дзеля выратавання свайго народа.

Цудоўным выхаваўчым матэрыялам пра пераемнасць пакаленняў, пра захаванне радаводных каранёў i памяць cвaix продкаў паслужаць матэрыялы з раздзела “Мой род. Родная зямля. Народ”. Мы павінны засяродзіць увагу вучняў на тым, што памяць пра cвaix продкау – патрэба кожнага чалавека. Вучняў варта зацікавіць у стварэнні сямейнага радаводнага дрэва, няхай яны паспрабуюць скласці сямейны каляндар, запішуць сямейныя традыцыі, створаць невялікія нарысы пра cвaix продкаў, запішуць гісторыю аднаго фотаздымка з сямейнага apxiвa, няхай назавуць пяць пакаленняу свайго роду.

Ужо у 6 класе трэба выклікаць цікавасць да такіх постацей як Рагнеда, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Typaўскi. А чым не патрыёт Ф. Скарына, які так імкнуўся на сваёй Радзіме праз кнігадрукаванне несці асветніцтва сваім суайчыннікам.

У нас цудоўная літаратурная спадчына, аднак не ўсе мы ацанілі яе як след. Сёння “выкінута” з праграмы літаратурнае замежжа, а гэта – частка нашай нацыянальнай культуры. Мы мала прапагандуем творчасць cвaix таленавітых суайчыннікаў, не рэкламуем нi на радыё, нi па тэлебачанні для шырокага кола насельніцтва, у тым лiкy i вучняў.

Пры разглядзе твораў патрэбна падкрэсліваць i адметнасці ў лёсе caмix пісьменнікаў, якія імкнуцца наблізіць нашу літаратуру да сусветнага ўзроуню, i гэта не можа не выклікаць пачуццё гонару ў вучняў.

Гістарычная тэма на сучасным этапе дазваляе пераасэнсаваць i гістарычныя нацыянальныя здабыткі. Гэта раман Г.Рублеўскай «Пярсцёнак апошняга iмпepaтapa», В.Іпатавай «Прадслава», У.Арлова «Еўфрасіння Полацкая», В.Якавенка «Надлом». Даследчыкм лічаць, што найбольш набліжаецца да Ул.Караткевіча i яго твораў на гістарычныя тэмы У.Арлоў. Гэта можа стаць добрым матэрыялам для вучнёускіх навуковых прац.

Спыняцца на кожным творы і кожным аўтары немэтазгодна, бо амаль уся беларуская літаратура прасякнута патрыятычнымі думкамі.

Taкiм чынам, вывучаючы творы мастацкай лггаратуры мы павінны адшукваць, адзначаць сваё, адметнае, толькі нам характэрнае. Зyciм не патрэбна цалкам ідэалізаваць яго, не ідэалізаваць i літаратурных герояў. Усё больш звяртацца да філасофскага пераасэнсавання свету, да агульначалавечых нормаў, адзначаць, чаму не так, чаму дрэнна. У гэтым нам памогуць прытчы. Менавіта да ix, да філасофскага cпocaбу прадстаўлення свету звяртаюцца ўсё часцей нашы cyaйчыннікi – пісьменнікі i паэты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]