Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 бел. лит. ответы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
239.04 Кб
Скачать

43. Сучасная беларуская паэзія

прадстаўлена паэтамі розных пакаленняў і рознай творчай манеры. Гэта і вядомыя майстры паэтычнага радка, чыё дзяцінства было апалена вайной (Алег Лойка, Ніл ГілевічАнатоль ВярцінскіРыгор БарадулінВасіль Зуёнак, Янка Сіпакоў), і пакаленне, народжанае ў цяжкія пасляваенныя гады (С. Законнікаў, У. Някляеў, Aлесь РазанаўЯўгенія Янішчыц), і паэты, якія адчулі радасць творчай працы ў 70-80-я гг. (Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Бадак).     Тэматыка сучаснай паэзіі надзвычай разнастайная: Радзіма, бацькоўскі дом, родная мова, гістарычнае мінулае, прырода, экалогія,чарнобыльская трагедыя, праца, каханне...    Рэквіемам па загінуўшых, абеліскам героям і напамінам быць пільнымі і берагчы мір з'яўляюцца "Рэквіем па кожным чацвёртым" Анатоля Вярцінскага, "Абеліск" Яўгеніі Янішчыц.    Герой многіх твораў — чалавек працы. Сялянскую працу паэтызуюць Анатоль Вярцінскі ("Маці пячэ хлеб"), Е. Лось ("Жніво"), Іх творы паказваюць, што працай чалавек і выпрабоўваецца, і рэалізуе сябе, і сцвярджае сябе на гэтай зямлі.

Вялікае месца ў сучаснай паэзіі займае тэма кахання. Вершам "Ты пакліч мяне. Пазаві" Яўгенія Янішчыц зноў нагадвае ўсім вечную ісціну, што "пачынаецца ўсё з любві". Для выяўлення стану душы, вартага чалавека, і сцвярджэння думкі, што каханне — самая галоўная з усіх каштоўнасцей, якая робіць немагчымае магчымым, паэтка выкарыстала аксюмаран, што найлепш і вызначыў загадкавую сілу гэтай найвялікшай тайны і найвялікшага дару: "прыручаюцца салаўі". Паэтам і закаханым падуладна тое, чаго не можа ніхто, — прыручыць салаўя.    Магчыма, нехта з чытачоў усвядоміць метафару "пры ручаюцца салаўі" як напамін паэтэсы пра тое, што "мы ў адказе за тых, каго прыручылі". Каханне як вялікі дар патрабуе ад закаханых і вялікай працы душы, пра што даводзіў і Маленькі Прынц з аднайменнага твора Сент Экзюперы.    "Сто паэтаў цягнуць хорам, ты — салістам", — так пра унікальнасць паэтычнага дару Рыгора Барадуліна сказаў Пімен Панчанка.

44. Творчасць Ніла Гілевіча

добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Яна не патрабуе нейкай асаблівай рэкламы, каштоўнасць мастацкага слова паэта відавочная. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык і публіцыст, сатырык і драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык. І ўсё ж феномен Ніла Гілевіча - не ў "цэхавай" прыхільнасці да адной толькі сферы паэтычнага, шмат сіл давялося аддаць прозе - у жыцці і дзейнасці. Ён быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1996), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989-1997). Паэзію пацясніла перакладчыцкая творчасць, навуковая і публіцыстычная дзейнасць.

45. Агляд Беларускай прозы 80 – 90-х гг хХст. А.Федарэнка, в.Гігевіч, а.Глобус, а.Казлоў, а.Брава, ю Каляда, с.Бахалонаў, а.Бахарэвіч – аўтары і творы на выбар).

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раёнГомельская вобласць) — беларускі празаік.

Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у МікашэвічахЛунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе«Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў»

Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]