- •1. Кніжная культура эпохі Сярэднявечча: жанры, героі, сюжэты. Аналіз арыгінальных помнікаўсвецкай і рэлігійнай літаратуры.
- •6.Драматургія эпохі барока і асветніцтва. Сінтез мастацкіх стыляў у “Камедыі” к.Марашэўскага.
- •8. Асоба в. І. Дуніна-Марцінкевіча і беларуская мастацкая культура. Нацыянальнае і агульначалавечае ў драматургічных творах пісьменніка “Ідылія”, “Пінская шляхта”.
- •9. Характар мастацкага рамантызму у беларускай лiтаратуры 19 ст.
- •11. Зараджэнне рэалістычнай плыні ў беларускай літаратуры 19 стагоддзя. Францыск Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму.
- •12. Пісьменнікі-нашаніўцы і іх роля у развіцці нацыянальнай культуры.
- •14. Янка купала
- •16. Эпічны талент Якуба Коласа. Праблема лёсу мастака і мастацтва ў паэме “Сымон-музыка”.
- •17. Вобраз новага чалавека у мастацкім выяўленні а.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”
- •18. Творчасць пiсьменнiка Максiма Гарэцкага ( у лазнi, Роднае карэнне, у чым яго крыўда, Фантазiя iiнш.)
- •19. Маштаб таленту к. Чорнага. Праблема “жывога чалавека” у яго прозе. Культура чорнаўскага слова.
- •Праблема «жывога чалавека» у яго прозе
- •20. Мастацкае адлюстраванне савецкай мадэлікультурна-грамадскага жыцця ў творчасці к.Крапівы.
- •21. Літаратурна-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Тэмы, матывы, стыль заходнебеларускай літаратуры.
- •25.Традыцыі народнай смехавой культуры ў сатырычнай беларускай літаратуры пачатак 20ст. (я. Купала, а Мрый, к. Крапіва, з. Бядуля і інш.)
- •26. Філасофскія аспекты паэзіі а.Куляшова. Праблема творчай асобы ў паэме “Вяршаўскі шлях”
- •27. Культура паэтычнага мыслення Максiма Танка. Матывы I тэмы паэзii 80 – 90-х гг. (книги «Мой каучэг», «Errata» - вершы на выбар)
- •28 Мастацкая карціна культурнага жыцця ў паэзіі п.Панчанкі ўс1980-1990 гг (зб. «Горкі жолуд», «Высокі бераг»)
- •31. Традыцыі ў.Караткевіча ў сучаснай беларускай літаратуры.
- •32.Жыццевы I творчы лёс Васіля Быкава (1924 – 2003)
- •33. В.Быкаў і экзістэнцыялізм. Аналiз аповесцяў
- •36. Янка Брыль.
- •37. Творчасць у. Казько. Вобраз творчай интэлегенции и праблема лёсу нацыянальнай культуры у аповесци Да сустрэчы
- •43. Сучасная беларуская паэзія
- •45. Агляд Беларускай прозы 80 – 90-х гг хХст. А.Федарэнка, в.Гігевіч, а.Глобус, а.Казлоў, а.Брава, ю Каляда, с.Бахалонаў, а.Бахарэвіч – аўтары і творы на выбар).
- •Андрэй Федарэнка – Вёска (кароткі змест)
- •46.Хрысцiанска-рэлiгiйныя матывы у беларуская лiтаратуры. Паэзія р. Барадуліна.
- •47.Юры Станкевіч (Станкевіч Георгій Васільевіч)-
- •48. Беларуская драматургия: традыцыі і сучаснасць
- •50.Сучасная “жаночая” літаратура (р. Баравікова, а. Брава, л. Рублеўская, г. Багданава, і інш.)
- •38. Праблема захавання культуры і духоўнасці ў “вясковай” прозе (в. Карамазаў “Пушча”; а. Жук “Паляванне на Апошняга Жураўля”; а. Кудравец “Раданіца”)………
- •38.2. Праблема захавання культуры і духоўнасці ў “вясковай” прозе…..
- •35. Францишак Аляхнович и яго дакументальная книга « у кипцюрах гпу»………..
1. Кніжная культура эпохі Сярэднявечча: жанры, героі, сюжэты. Аналіз арыгінальных помнікаўсвецкай і рэлігійнай літаратуры.
Перыядызацыя:
Ранняе Сярэднявечча (канчатак V — сярэдзіна XI ст.).
Высокае, або Классічнае, Сярэднявечча (сярэдзіна XI — канчатак XIV ст.).
Позняе Сярэднявечча (XIV—XVI века).
Зараджэнне літаратуры на беларускіх землях выклікана надзённымі патрэбамі культурна-гістарычнага развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у Х ст. ва ўсходніх славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства.
Найбуйнейшымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе перапісваліся розныя творы богаслужэбнага прызначэння, узніклі шматлікія помнікі дзелавой літаратуры, свецкай і клерыкальнай (граматы, пасланні, словы і інш.), вяліся мясцовыя летапісы, складзены арыгінальныя жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы Кірыла Тураўскі (ХІІ ст.). Развіццю пісьменства і літаратуры ў XII—XV ст. садзейнічалі палітычнае аб'яднанне беларускіх зямель у ВКЛ і завяршэнне фарміравання беларускай народнасці са сваёй адметнай культурай.
На Беларусі ў эпоху сярэднявечча пераважалі творы царкоўна-рэлігійнага хар-ру.
Жыціе Еўфрасінні Полацкай" узнікла ў канцы ХІІ ці ў першай палове ХІІІ ст. і з’яўляецца асноўнай крыніцай звестак пра дзейнасць і лёс славутай полацкай асветніцы. Аўтар Жыція невядомы. Помнік створаны ў рэчышчы манументальна-гістарычнага стылю і належыць да жанравай разнавіднасці жыцій-біясаў, або "поўных", нескарочаных жыцій-аповесцей, якія выкарстоўваліся ў набажэнстве або чыталіся на манастырскай трапезе.
Росквіт беларускай літаратуры наступіў у XVI ст.. Старабеларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага княства Літоўскага (Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 г., палемічная рэлігійная літаратура).
У гэты перыяд актыўна развівалася дзелавое пісьменства, з'явіліся пераклады твораў зарубежнай літаратуры на беларускую мову. У 1-й пал. XV ст. зарадзілася агульнадзяржаўнае летапісанне, у якім творча выкарыстаны старажытна-рускія літаратурныя традыцыі. Першыя беларуска-літоўскія летапісныя помнікі («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс, 1446) адлюстравалі выдатную ролю літоўска-беларускай дзяржавы ў тагачаснай Еўропе і сталі здабыткам беларускай гістарычнай прозы. Важныя культурна-гістарычныя зрухі ў жыцці беларускага грамадства, рост духоўных запатрабаванняў, зараджэнне рэнесансавага гуманізму, пашырэнне сувязей з перадавымі краінамі Еўропы, узнікненне кнігадрукавання і іншыя фактары спрыялі развіццю беларускай літаратуры ў XVI ст.
