- •Рэферат сімяон полацкі і яго культурна-асветніцкая дзейнасць
- •Глава 1 жыццёвы і творчы шлях 4
- •Глава 2 педагагічныя погляды сімяона полацкага 6
- •Глава 3 навучальныя і дзіцячыя кнігі 7
- •Глава 1 жыццёвы і творчы шлях сімяона полацкага
- •Глава 2 педагагічныя погляды сімяона полацкага
- •Глава 3 навучальныя і дзіцячыя кнігі сімяона полацкага
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі
Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі
«БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»
Кафедра «Беларуская, руская і замежныя мовы»
Рэферат сімяон полацкі і яго культурна-асветніцкая дзейнасць
-
Студэнта I курса
аўтамеханічнага факультэта
спецыяльнасць: 1-37 01 07 Аўтасэрвіс
(дзённая форма навучання)
Іванова Івана Іванавіча
-
Навуковы кіраўнік –
ст. выкладчык А.В. Шарапава
Магілёў, 2017
ЗМЕСТ
Глава 1 жыццёвы і творчы шлях 4
СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА 4
Глава 2 педагагічныя погляды сімяона полацкага 6
Глава 3 навучальныя і дзіцячыя кнігі 7
СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА 7
СІМЯОН ПОЛАЦКІ (1629 − 1680)
Глава 1 жыццёвы і творчы шлях сімяона полацкага
З імем Сімяона Полацкага (1629 – 1680) звязаны першыя старонкі беларускай (ды і рускай) паэзіі, нараджэнню якой спрыяла актыўная педагагічная дзейнасць нашага земляка.
Нарадзіўся паэт ў 1629 г. у Полацку, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1653 г. скончыў Кіева-Магілянскай калегію (акадэмію), пасля чаго вучыўся за мяжой. Падчас вучобы ў Кіеве і Вільні ён пісаў на старабеларускай, старапольскай і лацінскай мовах. Большасць яго польскіх і лацінскіх вершаў можна аднесці да т.зв. “школьнай паэзіі”, якая ўяўляла сабой выклад тагачаснай універсітэцкай навукі сілабічным вершам.
Атрымаўшы ў Кіева-Магілянскай калегіі званне “дыдаскала” (настаўніка), Сімяон Полацкі працаваў настаўнікам брацкай пачатковай школы пры Богаяўленскім манастыры ў Полацку. Там малады настаўнік імкнуўся прымяніць тыя метады навучання, якія засвоіў сам. Напрыклад, на выпадкі грамадскіх і царкоўных урачыстасцяў ён даваў вучням заданне складаць вершы. На ўрачыстыя выпадкі Полацкі складае дэкламацыі – панегірычныя вершы, якія прызначаны для публічнага выканання адным або некалькімі вучнямі. Напрыклад, прывітальныя вершы з нагоды прыезду цара Аляксея Міхайлавіча разлічаны на чытанне дванаццаццю “отракамі”. У сучаснай школе дагэтуль існуе своеасаблівая форма дэкламацыі – літаратурны мантаж, які развівае і маўленчыя навыкі, і памяць, і акцёрскія здольнасці вучня.
У 1664 г. цар Аляксей Міхайлавіч запрасіў яго ў Маскву, дзе Сімяон Полацкі стаў карыстацца пашанай і павагай за сваю шырокую адукаванасць, бяспрыкладную працавітасць, паэтычны талент і педагагічныя здольнасці. Неўзабаве ён быў прызначаны настаўнікам спадчынніка − царэвіча Аляксея, а пасля яго смерці ў 1670 г. выхавальнікам новага спадчынніка − Фёдара. Пад яго кіраўніцтвам выхоўваліся таксама царэўна Соф’я і будучы цар Пётр I. Асабліва вялікую пашану і павагу Сімяон Полацкі набыў пры цары Фёдары Аляксеевічу, які ўступіў на цараванне ў 1676 г.
Росквіту паэтычныя і педагагічныя здольнасці Полацкага дасягнулі ў маскоўскае шаснаццацігоддзе. Там у адной сваёй асобе, па сведчанні сучаснікаў, ён быў і “міністрам культуры”, і “міністрам адукацыі”, які сам “загадваў і сам жа выконваў загады”. Падчас палемікі са стараверамі (трактат “Абвяржэнне чалабітнай папа Мікіты”) ім была прапанавана унікальная асветніцкая праграма, якая прадугледжвала адкрыццё на Русі школ.
Уплыў паэта на царскі двор асабліва ўзмацніўся пасля 1667, калі “старац Сімяон” быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам дванаццаці царскіх дзяцей. На дварцовых абедах яго нярэдка садзілі на ганаровым месцы недалёка ад цара Аляксея Міхайлавіча. Прыхільныя адносіны Аляксея Міхайлавіча да вучонага беларуса, апякунства з боку ўплывовага саветніка па царкоўных справах Паісія Лігарыда і іншых царкоўных іерархаў садзейнічалі таму, што Сімяон атрымаў магчымасць прыходзіць да цара з вершаванымі віншаваннямі. Так, да дня нараджэння царэвіча Сімяона ён паднёс цару “Благоприветствование”, напісанае ў выглядзе крыжа і васьміканцовай зоркі.
У Маскве яму ўдалося ажыццявіць сваю даўнюю мару – заснаваць пры царскім двары т.зв. “Верхнюю друкарню”, незалежную ад патрыяршай цэнзуры. Сярод першых надрукаваных у ёй кніг падручнік для дзяцей “Букварь языка словенска”.
У той час грамаце вучыліся звычайна па біблейскім зборніку гімнаў і песняў, вядомым пад назвай “Псалтыр”. Полацкі ўзнавіў яго вершаваную форму, страчаную падчас перакладу, на царкоўнаславянскай мове і выдаў пад назвай “Псалтыр рыфматворная” (з дадаткам вершаванага “Месяцаслова”). Наогул, выкладчык шырока выкарыстоўваў вершаваную форму, лічачы яе найбольш зручнай для засваення розных ведаў.
За 16 гадоў жыцця ў Маскве Сімяон Полацкі напісаў, выдаў або падрыхтаваў да друку 14 кніг, палову з якіх складаюць кнігі навучальныя або дзіцячыя. Самымі буйнымі яго стварэннямі з’яўляюцца паэтычныя кнігі “Рыфмалагіён”, які складаецца з 1308 старонак вялікага фармату, і “Вертаград шматколерны” − 1316 старонак. Яны былі завершаны паэтам за два гады да смерці.
За год да смерці Сімяон Полацкі, здолеўшы пераканаць двор папярэднікаў Пятра І у неабходнасці народнай адукацыі паводле еўрапейскага школьна-ўніверсітэцкага метаду, распрацаваў праект вышэйшай школы на ўзор Кіева-Магілянскай калегіі. Дзякуючы гэтай рабоце была адчынена першая на Русі Славяна-грэка-лацінская акадэмія.
Памёр Сімяон Полацкі 25 жніўня 1680 г.
