Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
vopros_-_otvet_dlya_tvorchestva.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
3.75 Mб
Скачать

31. Из истории журналистики: "Наша нiва", "Наша доля", "Мужыцкая праўда"

Пытаннi, что датычаць гісторыі беларускай журналістыкі, даследуе Алег Георгіевіч Слука, доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар падручніка “Беларуская журналістыка”.

Першыя перыядычныя выданні ў Беларусі з’явіліся на мяжы 18-19 стагоддзяў. Менавіта ў гэта час пачала стварацца сістэма нацыянальнага друку.

У другой палове 16 стагоддзя у ВКЛ выдаваліся газеты-аднадзёнкі, прысвечаныя найбольш значным падзеям таго часу. Першая з неперыядычных газетных лістовак газетнага тыпу – “Навіны грозныя а жалослівыя” (1562 г.), якая расказвала аб паходзе Маскоўскага цара Івана Грознага на землі ВКЛ.

Першая на тэрыторыі Беларусі газета “Кур`ер Віленскі” (1760 г.) выдавалася на польскай мове. У 1841 г. яна атрымала назву “Виленский вестник».

У 1776 г. пачала выдавацца «Газета Гродзенская» на польскай мове. Важным этапам у стварэнни перыядычнага друку стаў 1838 г., калі згодна з пастановац царскага ўрада ў пяці гарадах Беларуст пачалі друкавацца “Губернские ведомости.

У сярэдзіне 19 ст. пачаў развівацца рэвалюцыйны беларускі друк. Найбольш вяомае падпольнае рэвалюцыйнае выданне – газета Мужыцкая праўда. Гэта першая рэвалюцыйна-дэмакратычная газэта ў Беларусі, якая выдавалася Кастусём Каліноўскім зь ліпеня 1862 году па чэрвень 1863 году. Усяго было выдадзена 7 нумароў, кожны зь якіх пачынаўся са звароту да моладзі: «Dzieciuki!», а зачыняўся подпісам «Jaśko haspadar z pad Wilni» і коштам: «Kasztuje hroszy 5» (акрамя №6, які каштаваў 6 грашоў).

У філасофскіх, ідэйна-палітычных, культуралагічных, літаратурных і публіцыстычных адносінах “Мужыцкая праўда” стала нацыянальным гістарычным помнікам. Газета была неабходна для прапаганды рэвалюцыйных ідэй і аб`яднання сялянскіх мас у барацьбе з панствам і царызмам. “Мужыцкая праўда” адкрыла якасна новы этап развіцця народнай публіцыстыкі.

Артыкулы, якiя ўмяшчалiся ў газеце, - яскравы узор рэвалюцыйнай публiцыстыкi. Газета выкрывала царiзм, паказвала антынародную сутнасць яго палiтыкi, грабежнiцкi характар рэформы 1861 г. Газета патрабавала знiшчэння самаўладства, памешчыцкага землеўладання, перадачы ўлады ў рукi народа, а зямлi тым, хто яе апрацоўвае. Адзiны спосаб дабiцца гэтага сялянам - узняцца на барацьбу. Заклiк да рэвалюцыйнай барацьбы, да актыўнага змагання супраць прыгнятальнiкаў народа, за яго сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне складае асноўны пафас усiх выступленняў Ясокi, гаспадара з-пад Вiльнi. Кастусь Каліноўскі верыў у сiлу народа. Усiмi сваiмi думкамi ён быў звязаны з народам, змагаўся за такi грамадскi лад, дзе б чалавек быў вольным, жыў са сваёй працы.

Самой назвай газеты Кастусь Каліноўскі выяўляе яе народнасць, блiзасць да народна-гутарковых i iншых жанраў лiтаратуры. З рэвалюцыйна-палiтычнай iдэяй "Мужыцкая праўда" сцвяржала наступнае:

1) зямля належыць народу, чалавек свабодны, калi мае кавалак зямлi;

2) не народ створаны для ўрада, а ўрад - для народа;

3) народ павiнен мець свабоду, навучацца на роднай мове.

"Мужыцкая праўда" пiсалася напярэдаднi паўстання i Кастусь Каліноўскі не абыходзiў нiводнай магчымасцi, каб уцягнуць у паўстанне большую колькасць аднадумцаў, у гэтай сувязi ён закрануў i пытанне рэлiгii. У цэлым майстэрства публiцыстычнай выразнасцi, эмацыянальнага уз'яднання, доказнасцi ўдасканальвалася ад нумара да нумара.

Друк Беларусі ў час рэвалюцыі 1905-1917 гг.

1. «Наша доля» — штотыднёвая легальная газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газета ў беларускай мове. Першая беларуская грамадска-палітычная газета.

Выдавалася ў Вільні ў перыяд 1(14).9.1906 — 1(14).12.1906. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася кірыліцай, палова — лацінкай. Разавы тыраж 1-га нумару склаў 10 тыс. асобнікаў.

Афіцыйны рэдактар-выдавец — віленскі мяшчанін І. А. Тукеркес, з 18.11.1906 за рэдактара быў А. Гедвіла. Сапраўдныя заснавальнікі — частка кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады, а менавіта, браты І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), Ф. Умястоўскі. Упершыню ў газеце выступіў К. Міцкевіч, які пад псеўданімам Якуб Колас надрукаваў верш “Наш край”.

У праграмным артыкуле «Да чытачоў» газета выступіла за ўдэел у рэвалюцыйным руху, сацыяльную і нацыянальную свабоду, развіццё класавай самасвядомасці рабочых і сялян, асвету на роднай мове. Друкавала вострапубліцыстычныя і агітацыйныя артыкулы («Што будзе?», «Даход расійскага цара», «Пагром», «Як мужыку палепшыць сваё жыццё» і інш.), у якіх выкрывала антынародную палітыку царызму. Інфармавала пра рэвалюцыйныя падзеі ў краіне, цяжкае становішча сялянства.

Гэтымі тэмамі і ідэяй прасякнугы надрукаваныя ў газеце творы Цёткі (верш «Наш палетак» і апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі»), Я. Коласа (вершы «Наш родны край» — 1.9.1906, першае выступленне паэта ў друку, «Беларусам», «Асенні вечар», апавяданне «Слабода») і інш. Змясціла апавяданне Ядвігіна Ш. «Суд».

Выйшла 6 нумароў. На газету неаднаразова накладваўся арьшт, а рэдакnар прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. За змест 1-га, 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты (11.01.1907) выданне было забаронена назаўсёды, афіцыйны рэдактар-выдавец Туркенес быў засуджаны на 1 год крэпасці.

Газета “Наша доля” заклала падмурак развіцця сучаснай беларускай журналістыкі, пубіцыстыкі і літаратуры. Кароткая, але яркая бяяграфія газеты была звязана з прапагандай рэвалюцыйнай барацьбы і нацыянальнай свядомасці.

2. «Наша ніва» — штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 10(23).11.1906 — 7(20).8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18(31).10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні.

Заснавальнікі — кіруючая група Беларускай сацыялістычнай грамады (Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Цётка (Алаіза Пашкевіч) і інш.) Тая ж група кіравала газетай і пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады да сакавіка 1914.

Рэдактары-выдаўцы:

Зыгмунт Вольскі.

Аляксандр Уласаў — з 8(22?).12.1906.

Янка Купала — з 7(20).3.1914 рэдактар, з 16.5.1914 рэдактар-выдавец.

Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Хведар Імшэнік (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), Вацлаў Ластоўскі (з 1909 сакр. рэдакцыі), Ядвігін Ш., Сяргей Палуян (С. Ясяновіч), Альгерд Бульба (В. Чыж).

Першы нумар газеты выйшаў у друкарні Марціна Кухты.

Газета друкавала вершы, нарысы, мастацкую прозу, навукова-папулярныя артыкулы, мела рубрыкі «У Думе і каля Думы», «Паштовая скрынка» і інш. Тэматыка, змест і характар падачы матэрыялаў мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі і складу рэдакцыі.

У газеце супрацоўнічалі выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры Я. Купала, Я. колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, З. Бядуля, Ц Гартны, Б. Тарашкевіч, В. Ластоўскі і інш. Фактычна гэтыя пісьменнікі і публіцысты сталі заснавальнікамі белаускай культуры 20 стагоддзя.

1906–1915 гады ў беларускай гістарыяграфіі называюцца «нашаніўскім перыядам». Бо з выхадам 10 (23) лістапада 1906 г. у Вільні першага нумара тыднёвіка «Наша Ніва» была запачаткаваная цэлая эпоха ў развіцці беларускага грамадства.

«Наша Ніва» на пачатку ХХ стагоддзя выпрацавала норму беларускай літаратурнай мовы.

У яе коле была створана беларуская класічная літаратура. Паўстала ідэя беларускай дзяржаўнасці. Скіраваная на пазітыўную асветную працу, гэтая газета стала цэнтрам інтэлектуальнага жыцця. У ёй друкавалася цэлая плеяда інтэлектуалаў – сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі.

«Наша Ніва» асвятляла шырокі спектр палітычных, эканамічных і культурных праблем. Газета мела галоўнай задачай кансалідацыю беларускай палітычнай нацыі. Пры гэтым, як адзначалі сучаснікі, для многіх «Наша Ніва» была першай крыніцай інфармацыі, якая не несла казённай адзнакі.

Вакол «НН» гуртавалася нацыянальная грамадзянская супольнасць. Сельскагаспадарчыя ініцыятывы, тусоўкі моладзі, выдавецтвы — усе яны выкарыстоўвалі трыбуну «НН».

З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў класік літаратуры Якуб Колас. Вядомыя кожнаму школьніку творцы Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля таксама былі адкрытыя менавіта «Нашай Нівай». А нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 г. стаў яе рэдактарам. Ён кiраваў газетай да восенi 1915 г., калі «Наша Ніва» была пастаўленая царскай ваеннай цэнзурай у немагчымыя для існавання ўмовы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]