Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛЕКЦЫІ ПА ЛІТАРАТУРНАМУ РЭДАГАВАННЮ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
466.43 Кб
Скачать

Выдавецкая справа

В.с. – галіна вытворчай дзейнасці, звязаная з падрыхтоўкай да друку перыядычных выданняў, кніг, брашур, і інш., а таксама іх распаўсюджанне.

В.с. з’яўляецца часткаю культуры, уплывае на развіццё мастацкай літаратуры, стасункаў пісьменніка з грамадствам. Напрыклад, калі ў Рэчы Паспалітай ў 18 ст. забаранілі друкарні на беларускай мове, то літаратура па сутнасці перастала існаваць.

Выдавецтвы – пасрэднікі паміж пісьменнікамі, увогуле аўтарамі тэкстаў і чытачамі.

Старажытныя правобразы сучасных выдавецтваў – гэта цэрквы і манастыры, дзе ствараліся і распаўсюджваліся рукапісныя кнігі.

Да 15 ст. у Еўропе матэрыялам для іх быў пергамент.

Стварэнне Іаганам Гутэнбергам друкавальнага станка і металічных шрыфтоў адкрыла новы перыяд у гісторыі выдавецкай справы. Як мяркуюць, першую кнігу ён аддрукаваў у 1462 г.

Кнігі, выдадзеныя ў Еўропе да 1501 г., называліся інкунабуламі, кнігі першай паловы 16 ст. – палеатыпамі.

Лічыцца, што выдавецтвы ўзніклі ў 16 ст.

Першыя славянскія друкаваныя кнігі кірылічнага шрыфту выдадзены Ш.Фіёлем у Кракаве ў канцы 15 ст.

Беларускі першадрукар Ф.Скарына выдаў Псалтыр у 1517 г. на старабеларускай мове.

У сталіцы ВКЛ Вільні першая друкарня Ф.Скарыны заснавана каля 1520 г., у ёй былі выдадзены “Малая падарожная кніжыца” і “Апостал”.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі першая друкарня ўзнікла ў Брэсце ў 1550-я гады, кнігі друкаваліся на лацінскай і польскай мовах. На старабеларускай мове першыя кнігі пачаў выдаваць Сымон Будны ў Нясвіжскай друкарні.

Кнігі на беларускай мове выдаваліся ў 16-17 стст. у Заблудаўскай, Лоскай, Любчанскай і іншых друкарнях.

У 18 ст. беларускія друкарні перапынілі існаванне.

У 19 ст. у Беларусі ўжо выходзіла шмат газет і былі прыватныя друкарні.

Развіццю беларускай выдавецкай культуры ў пачатку ХХ ст. садзейнічалі выдавецтвы за межамі Беларусі: “Загляне сонца і ў наша ваконца” і выдавецтва Грыневіча ў Пецярбургу, “Наша хата” і “Беларускае выдавецкае таварыства” ў Вільні. Кнігі беларускіх аўтараў выдавала выдавецтва “Нашай нівы” ў 1907-1913 гг.

У снежні 1918 г. у Мінску створаны камітэт па друку, які нацыяналізаваў усе прыватныя выдавецтвы.

У студзені 1921 г., калі канчаткова ўсталявалася савецкая ўлада, створана Дзяржаўнае выдавецтва БССР. У той жа год яно выпусціла 196 назваў кніг.

У 1922 г. ужо існаваў НЭП, было створана кааператыўнае выдавецтва “Адраджэнне”, якое неўзабаве пачало называцца “Советская Белоруссия”.

У 1930 г. у БССР ужо існавала некалькі дзяржаўных выдавецтваў, у тым ліку АН, Савета прафсаюзаў і інш.

Усяго было 200 выдавецтваў і друкарняў.

Але пасля Вялікай Айчыннай вайны ацалеў часткова толькі Дом друку ў Мінску.

Паслядоўна ўзнікалі: у 1944 г., адразу пасля вызвалення, аднавілася Дзяржаўнае выдавецтва БССР, з 1954 г. “Народная асвета” (цяпер Выдавецкі цэнтр БДУ), “Звязда” з 1960 г., “Ураджай”, “Вышэйшая школа” з 1961 г. З 1963 г. – “Беларусь”, “Навука і тэхніка” (з 2005 г. яно называецца “Беларуская навука”). Называю толькі найбольш значныя.

На сёння ў Беларусі каля 900 выдавецтваў. У Міністэрстве інфармацыі зарэгістравана 1450 друкаваных перыядычных выданняў. Ліцэнзіі выдае менавіта Міністэрства інфармацыі.

Навукова-даследчая работа ў галіне выдавецкай справы вядзецца Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі. Там таксама, як і ў большасці рэдакцый і выдавецтваў, працуюць выпускнікі філфака БДУ.

Дзякуючы друкарскім тэхналогіям можна эксперыментаваць і ў літаратуры. Яшчэ ў 1920-я гады быў такі паэт-эксперыментатар. Уявіце верш, надрукаваны трыма-чатырма рознымі шрыфтамі. Ён нармальна чытаецца – як цэласны твор, калі не звяртаць увагі на шрыфты. Але прачытанне радкоў толькі з адным шрыфтам таксама ўтварае цэласны асобны твор. Другі, трэці – тое ж самае. Інакш кажучы, у адным творы заключана некалькі, у залежнасці ад спосабу чытання.