Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЛЕКЦЫІ ПА ЛІТАРАТУРНАМУ РЭДАГАВАННЮ.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
466 Кб
Скачать
☆

Мастацкі стыль

Стыль мастацкі – гэта мова мастацкіх твораў, выкарыстанне мовы ў эстэтычнай функцыі. Безумоўна, мастацкіх стыляў шмат – у кожнага таленавітага аўтара свой стыль. І ўсё ж навукоўцы адрозніваюць асаблівы мастацкі стыль, для якога, перш за ўсё, характэрна вобразнасць. Словы валодаюць тут знешняй семантыкай і ўнутранай семантыкай (“прырашчэннем сэнсу”).

Слоўная вобразнасць – гэта матэрыяльнае выяўленне большага, чым непасрэдна значыцца па сэнсу слоў. Не проста здымак рэчаіснасці, а вакно ў бязмежны свет жыццёвых сувязей, думак, падрабязнасцей.

Вобраз – малюнак успрынятых чалавекам з’яў (ці свету ў цэлым) або пачуццёвае, канкрэтнае па форме ўяўленне, больш-менш абстрактнае па сэнсу, зместу (напрыклад, страла – указанне напрамку).

Проста сказаць “грошай няма” – гэта не вобраз. “Кішэня пустая” – ужо вобраз, праўда, вобраз, да якога мы даўно прызвычаіліся, на які не звяртаем увагі. Такія звыклыя вобразы – банальнасць у літаратуры. Заўсёды імкніцеся, калі будзеце пісаць, да небанальных, нетрафарэтных вобразаў.

1.Галоўнае ў вобразе – дыялектыка канкрэтнага і агульнага: у адзінкавым факце – нейкая агульная думка (ідэя). Мысленне канкрэтнымі вобразамі, якія нясуць агульны змест, і ёсць мастацтва. У вобразе адбываецца канцэнтрацыя пачуццёвага вопыту. Напрыклад, да гэтага часу ў народаў Еўропы распаўсюджаны старажытны звычай: пры зборы ўраджаю пакідаць апошні сноп. У ім канцэнтруецца сіла бога ўрадлівасці, з якога павінен вырасці ўраджай наступнага года. Так, і вобраз канцэнтруе важны, глыбокі змест. Вобраз, маючы канкрэтную абалонку, уключае ў сябе сутнасць рэчы, яе душу, яе ідэю. І чым лягчэй душа-ідэя праглядае з канкрэтнасці, тым большае сімвалізуючае, тыпізуючае значэнне вобраза, тым лягчэй вобраз робіцца сімвалам. Сімвал амаль празрысты, напрыклад, расліна выступае сімвалам любога развіцця. Але шмат і дадатковых сэнсаў, напрыклад, ружа – сімвал кахання, прыгажосці, дуб – моцы, сасна – неадольнасці. На гэтым пабудаваны многія назвы, загалоўкі кніг, напрыклад, “Сасна пры дарозе” І. Навуменкі.

2.Выключная асаблівасць вобраза – здольнасць яго выклікаць мару, узвышаць чалавечы дух да ідэальнага, узорнага ў жыцці. Вобраз нясе ідэальны пачатак.

3.У адрозненне ад аднамернага паняцця вобраз шматзначны і інтуітыўны. Ён выклікае розныя сэнсавыя асацыяцыі ў розных людзей у залежнасці ад іх характару, вопыту і ведаў. Вобраз здольны паказваць больш, чым непасрэдна ёсць у малюнку, у выяве жыцця, у тым, што ўспрымаем візуальна. Як такое можа быць? Як можна нешта сказаць, па-сутнасці не кажучы? Але ў гэтым і заключана галоўная сіла мастацкага вобраза. Вобраз дае штуршок нашай фантазіі, уяўленню. “Не надо все высказывать – это есть тайна занимательности” (А.С.Пушкін). Мастацкі вобраз – заўсёды трохі загадка. “Вобразнае, - пісаў Гегель, - спалучае яснасць алегорыі і асалоду, якая даецца загадкай”. Вобраз заснаваны на псіхічным (ментальным) працэсе аперцэпцыі, калі новая інфармацыя суадносіцца з ужо вядомай.

4.Важнейшая асаблівасць вобразнай думкі – яе метафарычнасць (аперцэпцыя – якраз аснова метафарызму). А метафара – ядро вобразнасці. Развіццё чалавечай свядомасці ўвогуле звязана з выкарыстаннем метафарычных параўнанняў для эканоміі мовы (напрыклад: чалавек ідзе, дождж ідзе, час ідзе). Аднак у мастацтве такое метафарычнае супастаўленне павінны быць абавязкова нечаканым, новым. Напрыклад, у вершы “Мой радавод” П.Панчанкі: “Мой радавод вёў летапіс свой плугам // І, як радком чырвоным, баразной // Медзяны конь ішоў адвечным кругам // Пад Князем-Сонцам, Поўняю – Княжной”. У А. Сыса пра творчасць Я.Купалы: “Ён сонца выворваў” – гэта метафара яркая, нечаканая. Метафарычная сама думка, якая развіваецца праз параўнанне. Увогуле функцыя свядомасці – звязваць. Метафара бывае двух відаў: а) адна будуецца на аснове падабенства паміж прадметамі (“нос карабля”, “носік чайніка” па аналогіі з чалавечым носам); б) другая будуецца на аснове агульнага нашага стаўлення да абодвух аб’ектаў (напрыклад, назваць чалавека свіннёй). Проза часцей аперыруе першым тыпам, паэзія – другім, тут больш інтуіцыі. Метафара абавязкова ўключае параўнанне, але гэта скарочанае параўнанне, замаскіраванае. У метафары абавязкова прысутнічае слоўная гульня. Параўнанне падабенства сцвярджае, а метафара пра яго мяркуе, мае на ўвазе (па-руску “подразумевает”). Мастацкі вобраз не раскрывае свой сэнс прама, а дае яго іншасказальна, праз нейкае прыватнае праяўленне. Безумоўна, вобразнасць – гэта не толькі іншасказанне. Можна знайсці самыя простыя, але непаўторныя і незаменныя словы, каб данесці важную ідэю і эмоцыю. Прывяду абсалютны шэдэўр Аляксандра Твардоўскага, створаны з абсалютна простых сродкаў: “Я знаю – никакой моей вины, // в том, что другие не пришли с войны, / В том, что они – кто старше, кто моложе // остались там. И не о том же речь, // Что я их мог, но не сумел сберечь. // Речь не о том, но все же, все же, все же…»

5.Вобраз не толькі метафарычны – ён сімвалічны, а таксама выводзіць урэшце і на міф. Гэта ланцуг аднаго ўзроўню: вобраз – метафара – сімвал – міф. Разгортваючы дадзеную формулу ў адваротным парадку, атрымаем гісторыю літаратурнага вобраза ў часе. Гэты ланцуг прасочым хоць бы на прыкладзе канцэпту “рака”. Малюнак (вобраз) ракі часты ў літаратуры (напрыклад, вобраз Дняпра-Славуціча ў “Слове пра паход Ігараў”, вобраз Дняпра ў Гогаля, Нёмана ў Я.Коласа, Ціхага Дона ў М.Шолахава). Метафар, звязаных з ракой, шмат: “рака жыцця”, “рака часу”, “людская рака”. Сімвалам робіцца рака Рэйн у рамане Рамен Ралана “Жан Крыстоф”, дзе аўтар неаднаразова апісвае Рэйн як раку жыцця яго героя. Сімвалічная Бесядзь у творчасці А. Куляшова. І нарэшце, рака ў міфалогіі: рака Акіян, што абкружае Зямлю, рака забыцця Лета ў царстве Аіда. Па-сутнасці, гэта ўсё вобразы, але рознага сэнсавага напаўнення, нават розныя па памерах. Безумоўна, у вобразным мысленні прысутнічае і лагічны, рацыянальны складнік, таму што ў чалавека не два мысленні, а ўсё ж адно, у якім ёсць розныя бакі (мозг працуе як цэлае). У мастака мысленне бярэ кірунак менавіта ў вобразны, канкрэтна-пачуццёвы бок.

  1. У стварэнні малюнка вельмі важны адбор дэталяў. А.П. Чэхаў пісаў: “У тебя получится лунная ночь, если ты напишешь, что на мельничной плотине яркой звёздочкой мелькало стеклышко от разбитой бутылки и покатилась шаром черная тень собаки или волка”. А.П. Чэхаў раіць замест доўгіх, падрабязных апісанняў адной-двума рысамі пакінуць у свядомасці чытача малюнак. У той жа час не любы малюнак выклікае ўражанне сапраўднасці, а толькі той, дзе ёсць дэталь, што перадае яго дух, яго сутнасць.

  2. Мастак адлюстроўвае рэчаіснасць і ў той жа час выяўляе свае да яе адносіны. Важнейшая асаблівасць вобраза – адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага ў ім. Без суб’ектыўнага няма творчасці. Адзінства адлюстравання і выяўлення, пазнання і ацэнкі – важнейшы закон пабудовы вобраза. У хаосе індывідуальных стыляў усіх часоў і народаў ёсць адна важная заканамернасць: у адных аўтараў аб’ектыўны момант падпарадкаваны суб’ектыўнаму, у іншых – наадварот. Гэта два тыпы мастацкага мыслення. Ад іх залежыць усё развіццё культуры, метадаў, напрамкаў. Мастак аб’ектыўнага тыпу мыслення цягнецца да эпічнага ахопу рэчаіснасці. Прадметам яго пазнання з’яўляецца перш за ўсё жыццё грамадства ў яго розных сувязях і супярэчнасцях. Чалавек для яго цікавы як часцінка гістарычнага працэсу. Калі такі пісьменнік рэаліст, ён імкнецца не толькі адлюстраваць жыццё, але і растлумачыць жыццё. Для гэтага пэўным чынам абагульняе свае вобразы. Спосабам абагульнення ў рэалістаў з’яўляецца тыпізацыя. Пісьменнік суб’етыўнага тыпу мыслення імкнецца да самапазнання. Звычайна такога аўтара мы называем лірыкам. Прычым лірыкам можа быць і празаік (Я.Брыль).

Акрамя вобразаў, у стылі выкарыстоўваецца асаблівая паэтычная лексіка і стылістычныя фігуры мовы (вы іх вывучалі па тэорыі літаратуры).