- •I iншых работнiкаў
- •1. Агульныя палажэннi
- •2. Мэты I задачы
- •3. Метады дзейнасцi
- •4. Структура I органы
- •4.14. Рада прадстаўнiкоў:
- •4.15. Выканаўчае бюро
- •4.17. Старшыня незалежнага прафсаюза
- •5. Члены прафсаюза.
- •Iх правы I абавязкi
- •5.9. Правы членаў незалежнага прафсаюза
- •5.10. Абавязкі членаў незалежнага прафсаюза
- •6. Сродкі і маёмасць незалежнага прафсаюза
- •7. Кантрольна- рэвізійная камісія
- •8. Справаводства
- •9.Парадак спынення дзейнасці
Зарэгiстраваны Зацверджаны
Мiнiстэрствам юстыцыi з'ездам НПГБ
Рэспублiкi Беларусь 6 лiстапада 1991 года
25 лiстапада 1991 года
Перарэгiстраваны Зацверджаны
Мiнiстэрствам юстыцыi ў новай рэдакцыі
Рэспублiкi Беларусь ІV з’ездам БНП
27 чэрвеня 1995 года 29-30 чэрвеня 1995 года
Перарэгістраваны Прыняты ў новай рэдакцыі
Мiнiстэрствам юстыцыi Радай прадстаўнікоў
Рэспублiкi Беларусь 04 лютага 1999 года
24 красавіка 1999 года
Пасведчанне аб рэгістрацыі № 022
Перарэгістраваны Прыняты ў новай рэдакцыі
Мiнiстэрствам юстыцыi Радай прадстаўнікоў
Рэспублiкi Беларусь 11 жніўня 2003 года
8 верасня 2003 года
Змяненні Статута зарэгістраваны Змяненні ў Статут прыняты
Міністэрствам юстыцыі Радай прадстаўнікоў
Рэспублікі Беларусь 11 сакавіка 2004 года
21 мая 2004 года
Змяненні Статута зарэгістраваны Змяненні ў Статут прыняты
Міністэрствам юстыцыі Радай прадстаўнікоў
Рэспублікі Беларусь 20 лютага 2012 года
“_____”_____________2012 года
С Т А Т У Т
БЕЛАРУСКАГА НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА
ГАРНЯКОЎ, ХIМIКАЎ, НАФТАПЕРАПРАЦОЎШЧЫКАЎ,
ЭНЕРГЕТЫКАЎ, ТРАНСПАРТНIКАЎ, БУДАЎНIКОЎ
I iншых работнiкаў
г. Салiгорск
2012 год
1. Агульныя палажэннi
1.1.Беларускi Незалежны прафсаюз гарнякоў, хiмiкаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнiкаў, будаўнiкоў i iншых работнiкаў (далей Незалежны прафсаюз) - прафесiйны саюз работнiкаў прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый вытворчай i невытворчай сфер дзейнасці незалежна ад форм уласнасцi, звязаных агульнымi iнтарэсамi па роду iх дзейнасцi, аб'яднаўшыхся на добраахвотных i раўнапраўных асновах для абароны сваiх прафесiйных, грамадзянскiх, маёмасных i iншых правоў i законных iнтарэсаў, прыцягнення працоўных да вырашэння сацыяльна-эканамiчных праблем i паляпшэння iх становiшча ў грамадстве на аснове сацыяльнай справядлiвасцi i гуманiзму.
1.2. Незалежны прафсаюз з'яўляецца правапераемнiкам Незалежнага прафсаюза гарнякоў Беларусi (НПГБ) i ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме 24.11.1996 года, іншымі актамі дзеючага заканадаўства, гэтым Статутам, Усеагульнай Дэкларацыяй правоў чалавека, Канвенцыямi Мiжнароднай Арганiзацыi Працы i iншымi ратыфiкаванымi Рэспублiкай Беларусь ва ўстаноўленым парадку мiжнароднымi нарматыўнымi актамi.
1.3. Незалежны прафсаюз з'яўляецца самастойным аб'яднаннем грамадзян. У сваёй дзейнасцi ён незалежны ад органаў дзяржаўнай улады i кiраўнiцтва, палiтычных i iншых грамадскiх арганiзацый.
1.4. Незалежны прафсаюз усталёўвае па свайму выбару сувязi i кантакты з грамадскiмi аб'яднаннямi грамадзян Рэспублiкi Беларусь і іншых краін.
1.5. Дзейнасць Незалежнага прафсаюза распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Беларусi.
1.6. Незалежны прафсаюз з'яўляецца юрыдычнай асобай.
Яго мясцовыя структуры (пярвiчныя i рэгiянальныя арганiзацыi) надзяляюцца статусам юрыдычнай асобы рашэннем Рады прадстаўнiкоў.
1.7. Паведамленні аб рэгістрацыі, перарэгістрацыі ці ліквідацыі змяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі (газета «Рэспубліка» і інш.)
1.8. Юрыдычны адрас Незалежнага прафсаюза: 223710 г. Салiгорск, Мiнскай вобласцi, вул. Набярэжная, д.8, пам.1 (Змяненні праняты на паседжанні Рады прадстаўнікоў, Пратакол ад 20 лютага 2012 года).
2. Мэты I задачы
2.1. Асноўнай мэтай Незалежнага прафсаюза з'яўляецца павышэнне жыццёвага ўзроўню i сацыяльнай абароненасцi яго членаў, абарона іх працоўных, сацыяльна-эканамічных, грамадзянскіх, маёмасных і іншых правоў і законных інтарэсаў.
2.2. Задачы Незалежнага прафсаюза:
- прадстаўляць i адстойваць iнтарэсы членаў прафсаюза ў органах дзяржаўнай улады i кiраўнiцтва, а таксама органах самакiравання прадпрыемстваў;
- заключаць пагадненнi i калектыўныя дагаворы па пытаннях паляпшэння ўмоў жыцця i працы членаў Незалежнага прафсаюза i iх сем'яў, вырашэння праблем аплаты працы, занятасцi, рабочага часу, адпачынку i сацыяльнага забеспячэння;
- ажыццяўляць нагляд i кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы ў адносiнах да членаў Незалежнага прафсаюза i ўдзельнiчаць у яго ўдасканальваннi;
- дабiвацца прывядзення законаў Беларусi ў адпаведнасць з мiжнароднымi нормамi права;
- дабiвацца бяспечных i здаровых умоў працы на вытворчасцi, удзельнiчаць у распрацоўцы правiлаў i норм аховы працы;
- арганiзоўваць прафесiйную падрыхтоўку i перападрыхтоўку кадраў, павышэнне iх квалiфiкацыi, сацыяльна-эканамiчных i прававых ведаў;
- арганiзоўваць работу з моладдзю;
- арганiзоўваць адпачынак i вольны час членаў Незалежнага прафсаюза i iх сем'яў;
- дабiвацца дадатковых вiдаў сацыяльнага страхавання i прымянення iндывiдуальных рахункаў;
- ствараць страхавыя, крэдытныя i iншыя фонды мэтавага i спецыяльнага прызначэння;
- спрыяць эфектыўнаму вырашэнню працоўных спрэчак i канфлiктаў.
2.3. Для вырашэння агульных праблем i адстойвання iх перад структурамi ўлады ўсiх ўзроўняў Незалежны прафсаюз можа аб'ядноўвацца з iншымi прафесiйнымi саюзамi i грамадскiмi аб'яднаннямi грамадзян.
