2 Клас Літаратурнае чытанне Урок 48
Тэма: “ВЯСНОВАЯ ПОШТА” (Пазакласнае чытанне)
УРОК-ПАДАРОЖЖА РАЗАМ 3 СОНЕЧНЫМ ЗАЙЧЫКАМ
Мэты:
- працягваць працу па фарміраванні станоўчай матывацыі да чытання;
- фарміраваць уменні самастойнай працы з кнігай;
- развіваць пазнавальны інтарзс, маўленне, увагу, мысленне; выхоўваць культуру чытача,
клапатлівыя, адказныя адносіны да прыроды.
Абсталяванне: выстава кніг па тэме, музычнае суправаджэнне, дзіцячыя музычныя інструменты (трохвугольнік, металафон і інш.), маляўніча аформленыя вясновыя паштоўкі з тэкстамі, аўдыязапіс песні «Наша перамога» (сл. У. Карызны, муз. А. Чыркуна).
Прыкладны рэкамендацыйны спіс твораў: Н. Галіноўская «Шпакі», Л. Улашчанка «Песня жаўрука», П. Панчанка «Вясною», У. Мазго «Сябры вясны», Н. Маеўская «Галінка прачнулася».
Эпіграф да ўрока:
3 сонейкам ды кветкамі прыходзіць,
3 ручаямі карагоды водзіць,
Абудзіла ўсё наўкол ад сну.
Сустракайце з песнямі вясну!
Лёля Багдановіч
Вучням прапануецда падарожж а разам з сонечным зайчыкам. Па магчымасці, калі ў дзень правядзення ўрока будзе сонечнае надвор’е, настаў нік, карыстаючыся люстэркам, дапамагае з ’явіцца на ўроку сапраўднаму сонечнаму зайчыку .
Для таго каб атрымаць білет у вясновае падарожжа, другакласнікі павінны загадзя вывучыць невялікія вершы ці ўрыўкі з іх пра вясну, вясновыя змены ў прыродзе, працу людзей вясной і г. д.
Прыклады ўрыўкаў вершаваных твораў:
Між купін у нізінцы Апошні снег не знік. Вясновыя гасцінцы Рыхтуе сакавік. Віктар Гардзей |
Завірухі адгулі, Сцюжы болын не сцюжацца. Пчолы, мушкі, матылі Над вярбою кружацца. Віктар Гардзей |
Надышоў красавік, Пахне ўжо вясною. Цэлы дзень грачыны крык Не дае спакою. Мікола Хведаровіч |
Вясна-красна, Залатая каса! Прыходзь, вясна, 3 белаю хмаркаю I прыпаркаю, 3 травой-муравой, 3 птушыным граем —Мы цябе чакаем, Вельмі чакаем. 3 народнага |
Прыроду будзіць хто? Яна! У небе выраю струна, У садзе яблыня красна. Дзяўчынкаю ідзе вясна. Уладзімір Паўлаў |
Як радуюцца сонечнай вясне Травінка пругкая, пяшчотная галінка. I кожны хлопчык, кожная дзяўчынка Як радуюцца сонечнай вясне! Таццяна Мушынская |
Маладзее весні гай, Радасна звініць ручай. Смела выбеглі на ўзлескі У сініх хустачках пралескі. Анатолъ Прохараў |
Ляцяць шпакі! Шпакі ляцяць! I я лячу іх сустракаць! Артур Вольскі
|
ХОД УРОКА
1. Уступная гутарка
▲ Гучыць музыка.
Настаўнік вы разна чытае верш:
Ізноў вясна прыйшла да нас, Са стрэх вясна струменіць. I сакавік праз вокны ў клас Праменняў сыпнуў жменю. I вось па партах, па сцяне, |
Па століхутка скача Наш госць вясенні да мяне — Вясёлы, шустры зайчык. Мікола Хведаровіч |
2. «Школа чытачоў». На падлозе раскладзены выразаныя з кардону рознакаляровыя сляды ступні дзіцяці. Сляды ідуць адзін за адным і «даводзяць» да кнігі, якая стаіць на пачэсным месцы каля дошкі.
Вучні паслядоўна падымаюць сляды, пераварочваюць іх і на адваротным баку чытаюць парады. Затым яны павінны растлумачыць, чаму гэтыя парады можна лічыць вельмі важнымі, паўтарыць парады, якія яны запомнілі.
▲ Парады па тэме «Вучыся быць добрым чытачом»:
• Памятай, што чытанне — важная і сур’ёзная праца. Не шкадуй на чытанне часу.
• Чытай удумліва, не спяшайся — тады ты лепш зразумееш сэнс твораў, змешчаных у кнігах .
• Імкніся чытаць кнігі на розныя тэмы, творы розных жанраў (вершы, апавяданні, казкі).
• Не забы вайся ў важ л іва чы таць уступную і заключную часткі кнігі: яны дапамогуць болын даведацца пра аўтара, пра гісторыю стварэння к нігі, дадуць магчымасць нібы паразмаўляць з аўтарам.
• Звяртай увагу на ілюстрацыі: яны дапамогуць лепш зразумець змест кнігі, х арактар герояў, ход падзей.
• Калі сустрэнуцца незразумелыя словы, спытай пра іх значенне ў бацькоў, настаўніка ці даведайся са слоўніка.
